You are on page 1of 5

M16/1/AXBEL/SP1/BEL/TZ0/XX

Belarusian A: literature – Standard level – Paper 1


Biélorusse A : littérature – Niveau moyen – Épreuve 1
Bielorruso A: literatura – Nivel medio – Prueba 1

Wednesday 4 May 2016 (afternoon)


Mercredi 4 mai 2016 (après-midi)
Miércoles 4 de mayo de 2016 (tarde)

1 hour 30 minutes / 1 heure 30 minutes / 1 hora 30 minutos

Instructions to candidates
 Do not open this examination paper until instructed to do so.
 Write a guided literary analysis on one passage only. In your answer you must address both of
the guiding questions provided.
 The maximum mark for this examination paper is [20 marks].

Instructions destinées aux candidats


 N’ouvrez pas cette épreuve avant d’y être autorisé(e).
 Rédigez une analyse littéraire dirigée d’un seul des passages. Les deux questions d’orientation
fournies doivent être traitées dans votre réponse.
 Le nombre maximum de points pour cette épreuve d’examen est de [20 points].

Instrucciones para los alumnos


 No abra esta prueba hasta que se lo autoricen.
 Escriba un análisis literario guiado sobre un solo pasaje. Debe abordar las dos preguntas de
orientación en su respuesta.
 La puntuación máxima para esta prueba de examen es [20 puntos].

2216 – 0019
5 pages/páginas © International Baccalaureate Organization 2016
–2– M16/1/AXBEL/SP1/BEL/TZ0/XX

Напішыце літаратурны аналіз толькі аднаго з двух дадзеных тэкстаў. У сваім аналізе Вы мусіце
адказаць на абодва накіравальныя пытанні.

1.

Марына Паўлаўна стаяла, укленчыўшы на канапе, перад акном – роўна, нерухома,


як на шчырым маленні, і ўзіралася ў сіні вечаровы змрок. Як увайшоў Галілей, яна
страпянулася, быццам спалохалася, каб не ўступіў хто ў кола яе вольна раскінутых на
самоце думак, саскочыла долу і села, стуліўшыся, у куточку канапы.
5 Галілей непакойна тупаў у парозе і раз-пораз стрымана кашляў.
– Можа святло запаліць, дзядзька Ахрэм?
– Кхе… кхе… вось зараз скончу сваю работу, дык зраблю электрычнасць вам,
Марына Паўлаўна… ветрачок, як у мяне…
– Пакуль што я запалю лямпу. Сядайце, калі ласка. Галілей падышоў бліжэй, але
10 астаўся стаяць – сядзець ён не любіў.
Марына Паўлаўна запаліла святло, і яно цьмяна азарыла твар яе, стараваты ўжо,
збляклы, з бясцветнымі вачмі, у пустэчы якіх правальваліся ўсе захаваныя думкі яе і
адчуванні.
Галілеева барадзёнка затрэслася ў спагадлівай турбоце. I каб развеяць
15 Марыне Паўлаўне яе глухую немарасць, ён – аб чым жа больш? – зачаў гаварыць аб
сваім вынаходніцтве:
– Усё з печкаю вэдзгаюся, Марына Паўлаўна… ага… Цыркулярная печка…
цыркуляцыя, значыцца, духу… ага… Дый карціць мне, каб як без дыму. Дым цеплыню з
хаты выносіць, дык каб затрымаць яе…
20 Марына Паўлаўна ледзь прыметна ўсміхнулася:
– Як жа гэта без дыму, дзядзька Ахрэм? Без дыму ж агню не бывае.
Галілей замітусіўся па хаце:
– Вось так… Вось гэтак… Адсюль – сюды… Адтуль – туды…
Марына Паўлаўна ўдалася ў свае патаемныя думы. Пад Галілееву мітусяніну
25 думалася лягчэй і спакайней – думкі ішлі больш практычныя, хатнія.
– Ага… вось так… Зразумелі, Марына Паўлаўна?
Марына Паўлаўна не зразумела нічога, але троху супакоілася і, замест адказу,
раптам загаварыла – зусім вольна, адкрыта – пра сваё:
– Што мне рабіць, дзядзька Ахрэм? Ці мне самой скончыць усё, ці чакаць, мо
30 ўладзіцца неяк, мо мінецца гэта ў яго… Яму ўжо пад сорак, вы ведаеце? У нас жа зусім
дарослая дачка. Мы дзевятнаццаць год як жанатыя… Як гэта разумець, дзядзька Ахрэм?
Што рабіць?
Галілей стуліўся ў настарожанай гатоўнасці развязаць цяжкую праблему
Марыны Паўлаўны. Ён захапляўся кожнай праблемай, якая траплялася на ягоным
35 жыццёвым шляху,– усё роўна, ці мела яна непасрэднае да яго дачынённе, ці не – і з
роўнай стараннасцю біўся над яе развязаннем. Такі ўжо быў Галілееў характар! Цяпер
ён без ніякага жалю кінуў свае разважанні аб цыркулярнай бяздымнай печы і ўраз
працяўся турботаю Марыны Паўлаўны.
– Кхе… кхе… Тут трэба памеркаваць, Марына Паўлаўна… Апошняе каханне бывае
40 моцнае, дужа моцнае… I дурное. Стары дурней за маладога хлопца кахае… ага… Ды
яшчэ і свет цяпер лёгкі пайшоў… Вальготны цяпер свет для чалавечай душы. Гэткім
светам – няма чалавеку ніякага ўёму.
– Я ж не трымаю яго, дзядзька Ахрэм. Ён сам не хоча кідаць мяне.
– Пэўна, што не хоча. Тут трэба памеркаваць… Не хоча, бо да старое ласкі прывык,
45 да абыходу. А і новае загарэлася. Вось і ламаецца чалавек.
– Праўда, што цяжка яму бывае таксама. Галілей раптам замуляўся, закхекаў,
затупаў непакойна на месцы. Значыць, меў сказаць нешта для яго важнае, нясцерпнае.
–3– M16/1/AXBEL/SP1/BEL/TZ0/XX

– Я мяркую так, Марына Паўлаўна. Усё ламаецца, дык і чалевек мусіць ламацца.


Не ў тым, дык у тым… Раз ператруска ўсяму… усяму ператруска…
50 Ён ступіў крок наперад і ў нервовай паспешнасці зашаптаў:
– Да душы ж, усё ламаецца, Марына Паўлаўна. Нешта будзе, нешта будзе. Можа
новая рэвалюцыя ідзе… Я яшчэ не ведаю, не ўцямлю ніяк. Думаю, думаю, а не надумаю
нічагутка. Як вы ўважаеце, Марына Паўлаўна? У які бок гэта пойдзе?
Марына Паўлаўна млява адмахнулася:
55 – Не ведаю я, дзядзька Ахрэм. Пагаманіце з Сымонам, ён добра знаецца ў гэтым
ува ўсім.
Галілей чамусьці спалохаўся:
– Добра, добра, я пагаманю з ім, я пагаманю…
I адчужана змоўк. I Марына Паўлаўна сядзела моўчкі – неяк было ўзнімаць зноў
60 гутарку пра сваё. Галілей яшчэ троху патупаў ды пайшоў на кухню аглядаць зробленую ім
па адмысловай сістэме спецыяльна для Марыны Паўлаўны сушыльню.

Міхась Зарэцкі, Вязьмо (1932)

(a) Aпішыце адносіны паміж рознымі пунктамі погляду персанажаў.

(б) Якія літаратурныя сродкі ўжывае аўтар для перадачы псіхалагічнага стану персанажаў?

Turn over / Tournez la page / Véase al dorso


–4– M16/1/AXBEL/SP1/BEL/TZ0/XX

2.

Пяць

А калісьці надыдзе дзень,


і ён табе скажа: “Ма,
гэта не шапка, а смех адзін!
Хочаш – насі сама”.
5 Кіне яе на канапу,
пойдзе ў свой пакой і
ўключыць там Muse, ці Coldplay,
ці нешта яшчэ такое
(што будуць слухаць у дваццаць трэцім
10 гэтыя дзеці?)

А неяк убачыць дзіцячае фота


на сайце і скажа: “Ну вы далі!
У мяне там зуба няма, і ўвогуле – выдалі.
Павесь лепш туды Далі”.
15 Кіне ў заплечнік рыдэр
(плэер, айфон, тамтам)
і – “Не чакайце, мам!”
Махне рукой, усміхнецца
ды апынецца там,
20 дзе побач з дзяўчынкай-скерца
стане сэрца шалёна біцца.
Як і тваё, дарэчы:
ты з гэтага часу штовечар
пачнеш класціся позна, правяраць тэлефон…
25 Звоніць. Гэта не ён?

Цяпер ты таксама не спіш. Пакуль –


таму, што кашляе, прачынаецца, просіць тваю руку
(ведае: ад любога цмока і ведзьмака
абароніць гэта рука).
30 І ты закідаеш дэдлайны і важныя прапановы –
на гарышча, у куфар, дзе цень.
Бо калісьці надыдзе дзень,
і ён сыдзе – дарослы – жыць.
А пакуль – верабейкам сонным – папросіць піць,
35 і яму яшчэ толькі пяць.
Можна гладзіць па валасах,
трымаць за руку,
сцерагчы яго сон
і самой
40 не спаць.

Вольга Гронская, Казкі для вар’ятаў (2013)


–5– M16/1/AXBEL/SP1/BEL/TZ0/XX

(a) Якую ролю адыгрывае радок “А калісьці надыдзе дзень” у сэнсавай пабудове
ўсяго верша?

(б) Як аўтар выкарыстоўвае сродкі мовы для стварэння жывых вобразаў?

You might also like