You are on page 1of 3

ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

1 лiстапада 2006 г. № 34

Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку стварэння i адкрыцця


экспазiцый i выставак музеяў

Изменения и дополнения:
Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 17
апреля 2009 г. № 13 (зарегистрировано в Национальном реестре -
№ 8/20830 от 24.04.2009 г.) <W20920830>

У адпаведнасцi з пунктам 2 артыкула 13 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 12


снежня 2005 года «Аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь»
Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзiць Iнструкцыю аб парадку стварэння i адкрыцця экспазiцый i
выставак музеяў (дадаецца).

Мiнiстр У.Ф.Матвейчук

ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Мiнiстэрства
культуры Рэспублiкi
Беларусь
01.11.2006 № 34

IНСТРУКЦЫЯ
аб парадку стварэння i адкрыцця экспазiцый i выставак музеяў

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Дадзеная Iнструкцыя распрацавана ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi


Беларусь ад 12 снежня 2005 года «Аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi
Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2005 г.,
№ 197, 2/1167) i вызначае парадак стварэння i адкрыцця экспазiцый i выставак
музеяў.
2. У дадзенай Iнструкцыi выкарыстоўваюцца наступныя тэрмiны i iх
вызначэннi:
экспазiцыя – мэтанакiраваная i навукова абгрунтаваная дэманстрацыя
музейных прадметаў i (або) музейных калекцый з уласных фондаў музея, якiя
арганiзаваны кампазiцыйна, суправаджаюцца пiсьмовым каментарыем, тэхнiчна i
мастацка аформленыя i ў вынiку ствараюць спецыфiчны музейны вобраз пэўных
прыродных i (або) грамадскiх з’яў згодна з профiлем музея;
выстаўка – сукупнасць музейных прадметаў i (або) прадметаў музейнага
значэння, аб’яднаных адной тэмай як з уласных фондаў, так i з фондаў iншых
музеяў i прыватных калекцый, выстаўленых на пэўны тэрмiн для агляду
наведвальнiкамi музея.
3. Дадзеная Iнструкцыя з’яўляецца абавязковай для ўсiх дзяржаўных музеяў,
а таксама для прыватных музеяў, калi iншы парадак не ўстаноўлены ўласнiкам
музея.

ГЛАВА 2
СТВАРЭННЕ I АДКРЫЦЦЁ ЭКСПАЗIЦЫЙ МУЗЕЯЎ

4. Стварэнне экспазiцый з’яўляецца вынiкам навукова-даследчай працы музея


i адным з асноўных вiдаў музейнай дзейнасцi.
5. Этапамi для стварэння экспазiцыi з’яўляюцца:
5.1. распрацоўка навукова-праектнай дакументацыi:
пiсьмовай навуковай канцэпцыi з абгрунтаваннем асноўнай iдэi, мэтаў i
задач экспазiцыi, вызначэннем шляхоў iх увасаблення;
тэматычнай структуры экспазiцыi, тэматыка-экспазiцыйнага плана i сцэнарыя
экспазiцыi;
5.2. распрацоўка архiтэктурна-мастацкага рашэння;
5.3. мантаж экспазiцыi.
6. Стварэнне экспазiцыi i распрацоўка навукова-праектнай дакументацыi
ажыццяўляюцца рабочай групай, якая зацвярджаецца загадам кiраўнiка музея цi
юрыдычнай асобы, структурным падраздзяленнем якой з’яўляецца музей. Гэтым жа
загадам вызначаюцца тэрмiны пачатку i заканчэння работы, прызначаецца
кiраўнiк групы.
У музеях з абмежаваным штатам навуковых супрацоўнiкаў дапускаецца
падрыхтоўка навукова-праектнай дакументацыi для стварэння пастаяннай
экспазiцыi музейнымi работнiкамi з вядучых музеяў краiны цi навуковымi
работнiкамi навукова-даследчых устаноў Рэспублiкi Беларусь па дагаворы.
7. Падрыхтаваная навукова-праектная дакументацыя абмяркоўваецца на
навукова-метадычным савеце музея i дасылаецца на рэцэнзаванне:
музеямi раѐннага, гарадскога i сельскага падпарадкавання – у дзяржаўны
музей абласнога падпарадкавання адпаведнага профiлю;
музеямi абласнога цi Мiнскага гарадскога падпарадкавання – у дзяржаўны
музей рэспублiканскага падпарадкавання адпаведнага профiлю;
музеямi рэспублiканскага падпарадкавання – у Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь для разгляду на Рэспублiканскiм навукова-метадычным
савеце па пытаннях музейнай справы;
музеямi, якiя з’яўляюцца структурнымi падраздзяленнямi юрыдычных асоб, –
у дзяржаўны музей абласнога цi рэспублiканскага падпарадкавання адпаведнага
профiлю.
8. Архiтэктурна-мастацкае рашэнне выконваецца прафесiйнымi дызайнерамi i
мастакамi, якiя знаходзяцца ў штаце музея, або адпаведнымi спецыялiстамi па
дагаворы.
9. Навукова-праектная дакументацыя пасля атрымання рэцэнзii i
падрыхтаванае архiтэктурна-мастацкае рашэнне зацвярджаюцца кiраўнiком музея
цi юрыдычнай асобы, структурным падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.
10. Зацверджаныя навукова-праектная дакументацыя i архiтэктурна-мастацкае
рашэнне з’яўляюцца падставай для заключэння адпаведных дагавораў на мантаж
экспазiцыi.
11. Далейшыя змяненнi ў зацверджаную навукова-праектную дакументацыю i
архiтэктурна-мастацкае рашэнне могуць быць унесены толькi са згоды кiраўнiка
музея цi юрыдычнай асобы, структурным падраздзяленням якой з’яўляецца музей.
Усе змяненнi фiксуюцца дадаткамi да дагавора з выканаўцам.
12. Прыѐм экспазiцыi ажыццяўляецца камiсiяй, якая прызначаецца загадам
заснавальнiка.

ГЛАВА 3
СТВАРЭННЕ I АДКРЫЦЦЁ ВЫСТАВАК

13. Для стварэння выставак музеямi распрацоўваецца наступная праектная


дакументацыя:
13.1. калi тэрмiн дэманстрацыi выстаўкi 1 месяц i болей:
сцэнарый выстаўкi альбо разгорнутая тэматычная структура;
архiтэктурна-мастацкае рашэнне;
13.2. калi тэрмiн дэманстрацыi выстаўкi менш за 1 месяц:
сцэнарый выстаўкi альбо разгорнутая тэматычная структура.
14. Праектная дакументацыя выстаўкi, разлiчанай на тэрмiн экспанавання 1
месяц i болей, альбо выстаўкi, якая рыхтуецца для дэманстрацыi за межамi
музея, разглядаецца на навукова-метадычным савеце i зацвярджаецца кiраўнiком
музея цi юрыдычнай асобы, структурным падраздзяленням якой з’яўляецца музей.
Праектная дакументацыя выстаўкi, разлiчанай на тэрмiн экспанавання менш
за 1 месяц, зацвярджаецца кiраўнiком музея цi юрыдычнай асобы, структурным
падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.
15. Стварэнне выстаўкi ажыццяўляецца навукова-экспазiцыйным цi
выставачным аддзелам музея альбо рабочай групай, якая зацвярджаецца загадам
кiраўнiка музея цi юрыдычнай асобы, структурным падраздзяленнем якой
з’яўляецца музей. Гэтым жа загадам вызначаюцца тэрмiны пачатку i заканчэння
работы па стварэннi выстаўкi, прызначаецца кiраўнiк групы.
16. План стварэння выставак з’яўляецца часткай перспектыўнага i гадавога
плана дзейнасцi музея.
17. Прыѐм выставак, разлiчаных на тэрмiн экспанавання больш за 1 месяц,
ажыццяўляецца спецыяльнай камiсiяй, прызначанай загадам кiраўнiка музея цi
юрыдычнай асобы, структурным падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.

You might also like