You are on page 1of 2

Дар’і Песля, студэнткі 2 курса 9 групы

Сімвалічная вобразнасць у “Скарбах жыцця” Максіма Гарэцкага

“Скарбы жыцця” – гэта аповед-трагедыя Максіма Гарэцкага, споведзь


душы аўтара, у якой змагаюцца думкі аб трагічнасці зямнога жыцця і спакой
чалавека. Нягледзячы на тэматычную адметнасць, галоўную асаблівасць
твора складае сімвалічная вобразнась, дзякуючы якой “Скарбы жыцця” М.
Гарэцкага становяцца адным з самых складаных твораў у беларускай
літаратуры. Апісанне гэтай асаблівасці – мэта дадзенай работы.
Правеўшы аналіз сімвалічнай вобразнасці “Скарбаў жыцця”, я
вылучыла наступныя яе асаблівасці.
Па-першае, філасофскі сімвалізм дадзенага твора М. Гарэцкага не
можа быць зведзены толькі да сумы сімвалаў. Унікальнасць дадзенага твору
звязана са спецыфічнасцю яго мастацкай міфалагізаванай прасторы,
прадстаўленай у выглядзе своеасаблівага сімбіёзу язычніцкай і хрысціянскай
міфалагічных сістэм.
Па-другое, сімвалізм М. Гарэцкага прадстаўляе сабой, на мой погляд,
структуру узаемазвязаных сэнсаў. У якасці прыклада, прасочым, як
фарміруецца міфалагізаваная сувязь “брама – шлях – вечнасць”.
Першым сімвалам, які чытач сустракае на старонках “Скарбаў жыцця”,
з’яўляецца сімвал брамы: “Браму скарбаў сваіх адчыняю: падходжу і так,
падходжу і гэтак, пасяджу, адсапнуся — і зноў адчыняю, псую сабе гумар”.
Мне здаецца, што ў гэтым вобразе рэалізуецца паняцце “мяжы”, якая
аддзяляе свет рэальны ад свету іншага. Далей сімвал брамы нібы
працягваецца праз другі вобраз – вобраз шляху: “О мой край! О мой шлях!
Бачу я бясконцы спрадвечны шлях у пустым вялікім полі”. А як раз такі
вобраз шляху у пісьменніка пралягае праз паняцце вечнасці, якое і завяршае
міфалагізаваную сувязь.
Па-трэцяе, два цэнтральныя сімвалы твора, вечнасць і шлях,
вызначаюць спецыфіку міфалагізаванай мастацкай прасторы “Скарбаў
жыцця” М. Гарэцкага.
Так, інтэрпрэтацыя вечнасці ў “Скарбах жыцця” найбольш ярка
дэманструе арыгінальнасць аўтарскай міфалогіі. Вечнасць ўтварае свайго
роду сферу, у рамках якой і ажыццяўляецца існаванне аўтабіяграфічнага
героя. Кожны прадмет характарызуецца сваей вечнасцю. Нават свіння ў М.
Гарэцкага з’ўляецца носьбітам індывідуальнай вечнасці: “Рудая лычкастая
свіння, з доўгім, голым, маршчынаватым хвастом, са шчаціннем стояком на
хрыбце, рохкае, рыецца ў сваю вечнасць”. Але, на мой погляд, кожная такая
вечнасць з’яўлецца ў пісьменніка кампанентам агульнай з’явы, якая
характарызуецца своеасаблівай хаатычнасцю.
Калі паняцце вечнасці асэнсоўваецца аўтарам сапраўды як нешта
абсурднае, то архетыпічны матыў пошукаў шчасця, сэнсу жыцця знаходзіць
сваё адлюстраванне ў сімвале лабірынту: “Колькі там хадоў, калкі там
выхадаў, высокіх і нізкіх, шырокіх і вузкіх, светлых і цёмных, ходаў і выхадаў
жыцця”. У такім выпадку і сімвал шляху набывае адценне бессэнсоўнага,
абсурднага руху у вечнасць-хаос. Аб гэтым сведчаць і словы пісьменніка: “І
колькі я ж ішоў шляхамі сваімі – заўсёды памыляўся”.
Па-чацвертае, сімвалічная вобразнасць – гэта інструмент, з дапамогай
якога пісьменнік кадуе ў “Скарбах жыцця” свой вобраз свету. Гэты
зашыфраваны вобраз свету, па сутнасці, ёсць міф – трагічны міф аб
зламаным свеце, дзе знікае матывацыя да жыцця: “Хаджу, шукаю, - і нічога
не знаходжу. <...> Цёмны шляхі мае. Цёмна ў мяне на сэрцы. І хатыль
жыцця імкнуўся мне цяпер, як камень на шыі тапельца”.
Па-пятае, сімвалы і вобразы складаюць, на мой погляд, “светлы
экзістэнцыяналізм” М. Гарэцкага. “Скарбы жыцця” з’яўляецца першым у
беларускай літаратуры бліскучым прыкладам выкарыстання гэтага
накірунку. Адметнасць такога экзістэнцыяаналізму ў тым, што герой нібы
знаходзіць надзею насуперак сабе самому. Параўнайце песімістычныя думкі
пра смерць я-героя “Смерці прыходу чакаў пакорліва і панура, як вол
долбни” і яго ж матываваныя прызывы да дзянняў “Шукай свой човен
залаты! Едзь на востраў Патмос. Даўно там не быў. Духам зьмізарнеў. Аб
сонца светлае-просветлее, абагрэў ты мяне! Далёкі востраў Патмос! Там
прытулак...”.
Па-шостае, сімвалы ў творы характарызуюцца, як мне падалося,
рэалістычнасцю. Яны нібы арганізуюць сустрэчу свету рэалінага і свету
іншага ў вечнасці – прасторы абсурду: “Страшнае дзіва закрычэла
праразліва і загрукатала міма мяне з шумам жыцця вялікім”. – “I прасіў я
паратунку ў выспы Патмос. Словы мае – слёзы мае”. Менавіта
рэалістычнасць як вызначальная характарыстыка сімвалу ў “Скарбах жыцця”
пазбаўляе і сам сімвал, і твор у цэлым ад своеасаблівай імператыўнасці.
Верагодна, таму міфалагізм твора ўспрымаецца не як мастацкі прыём, а як
натуральны спосаб апавядання аб існаванні чалавака.
Падвядзем вынік: Сімвал у “Скарбах жыцця”– гэта складнік
спецыфічнай міфалагізаванай прасторы М. Гарэцкага, якая шмат у чым
вызначаецца сістэмай адносін паміж сімваламі ў творы, рэалістычнасцю
вобразаў, наяўнасцю цэнтральных сімвалаў і фарміраваннем з іх дапамогай
“светлага экзістэнцыяналізму”.

You might also like