You are on page 1of 3

1.

Да прадстаўнікоў так званай інтэлектуальнай, філасофскай паэзіі другой


паловы XX ст. належыць таленавіты беларускі паэт А. Вярцінскі, які ўсёй сваёй
творчасцю вучыць чытачоў чалавечнасці, высокамаральнаму і сумленнаму
стаўленню да жыцця.
1.Анатоль Вярцінскі – гэта беларускі паэт, драматург, публіцыст, крытык, перакладчык.
Некаторы яго паасобныя вершы пакладзены на музыку. Ён з’яўляецца аўтарам
шматлікіх п’ес для дзяцей. Напрыклад, «Дзякуй, вялікі дзякуй», «Скажы сваё імя,
салдат», «Гефест — друг Праметэя».Темы вершаў А. Вярцінскага самыя розны – гэта і
беларусскі народ, і веска, і вайна, і прырода, і ўспаміны чалавека, паняцце аб сэнсе
жыцця. Ён піша пра жыцце, расстанее, чалавека і час. Адным з такіх яго вершаў
з’яўляецца “Жыццё даецца, каб жыццё тварыць”.. На першы погляд, што можна
сказаць, зыходзячы з гэтых радкоў? Здавалася б, простыя словы. Але, калі
задумацца, усё ж такі знойдзецца ў іх шмат сэнсу...

.Жыццё - гэта вялікі падарунак прыроды. Але проста нарадзіцца недастаткова.


Адведзены час на гэтай Зямлі трэба пражыць годна, каб не было сорамна ні
перад кім. Жыццё кожнага чалавека поўнае эмоцый, і наша задача складаецца ў
тым, каб зрабіць гэтыя эмоцыі станоўчымі.

Паэт лічыць сваім найпершым абавязкам змагацца супроць тых, хто страчвае
чалавечую годнасць, спыняецца на дасягнутым, застаецца раўнадушным да
ўсяго, што мы называем кароткім і надзвычай ёмістым словам — «жыццё».
--------------------------------------------------
2.Але хацелася б усё ж такі завастрыць увагу на верш са зборніка «Ветрана» і
разгадаць сэнс яго выказвання.
Аўтар заклікае нас, чытачоў, да натхнёнага стварэння нашага жыццёвага шляху!
Так, сапраўды. Жыццё нам даецца ўсяго адзін раз. І кожны з нас жыве менавіта
так, як сам задаволіць, бо наш шлях залежыць ад нас саміх:
«….Каб светла-залатую яго ніць
Віць і далей - любоўю, справай дзейнай
Ды словам, што ад справы неаддзелена…».
Прытым, імкнучыся да чагосьцi, трэба ісці акуратна, дробнымі крокамi, не
робячы няправільных рухаў. Часам з-за сваіх мэтаў мы не заўважаем нікога,
робячы камусьці балюча.
Але Вярцінскі заклікае нас тварыць жыццё з любоўю. Думаю, любоў гэтая
павінна праяўляцца не да самога сябе, але і ў адносінах да навакольных.
Любоў, дабрыня, клопаты - усё гэта суправаджае дзіця, якое толькі нарадзілася,
і калі яно вырасце, то будзе павінна жыццёвую "ніць віць і далей - любоўю,
справай дзейнай ды словам, што ад працы неаддзельна". Наша жыццё
поўнасцю залежыць ад учынкаў, якія мы здзяйсняем. Кожнага чалавека хвалюе,
што ж застанецца пасля яго. Прачытаўшы гэты твор ўжо нельга проста сядзець.
Хочыцца “тварыць”, “не марнавать, не нішчыць, не бурыць”, а іменна “тварыць”! Каб
памяць пра цябе жыла доўга. Зразумела, што ў чалавека ніколі не будзе другой спробы
на жыццё і што як пражывешь, так пражывеш. А вось Анатоль Вярцінскі ўпэўнівае нас у
тым, каб мы жылі не проста ціха-мірна, а паасабістаму, нязвычайна, непаўторна. Каб мы
тварылі. Тварылі сваё жыцце, як знакамітыя тварцы.

Другі твор пісьменніка "Чалавек маленькага роста" таксама разказвае пра


жыццё людзей, але крыху з іншага боку. Ён сцвяржае, што мы не можам
выбіраць нашу знешнасць: «Чалавек маленькага роста, чаму не рос, па чыёй
віне?» Чалавек адказвае проста: «Гэта залежыць не ад мяне». Тое ж самае - і
пра розум: «Чалавек маленькага розума, мог ты быць разумнейшым ці не?»
Чалавек гаворыць цвяроза: «Гэта залежыць не ад мяне». Анатоль Вярцінскі
запэўнівае нас ў тым, што мы можам быць Людзьмі, нават калі не можем
выбіраць нашу знешнасць і нашы здольнасці. Чалавек можа быць непрыгожым,
але са светлай душой, і да яго будуць цягнуцца людзі. А вось калі чалавек
прыгожы, але з "беднай душой", то ніхто не будзе з ім сябраваць. Кожны чалавек
здольны выбіраць: быць яму добразычлівым, цікавым ці злым, дрэнным.
Крыху адышоўшы ад тэмы чалавечых пачуццяў, мы сустракаем верш “Перасцярога”. У
ім узняты грамадскія і асабістыя адносіны людзей. Группы, тоўпы, сборы – і ніякай
індывідуальнасці. Аўтар дае параду: “Людзі, не збівайцеся у статак!”. І яго павінна
слухаць, бо далей, у кожным наступным радку, А. Вярцінскі тлумачыць чаму і што
можа здарыцца ў выніку.

Збіцца ў статак —

                            гэта не адзінства,

збегчы ў статак —

                            гэта дэзерцірства.

   Так не будзем дэзерцірамі. Не будзем.

--------------------------------------------------------------

Такім чынам, у вершах Анатоля Вярцінскага мы можам убачыць тонкую


філасофскую лінію, якая выказвае думкі пісьменніка, яго адносіны да жыцця. Усе
яны асабістыя, не падобныя не толькі адзін на аднаго, але і на вершы іншых беларускіх
паэтаў. І ад гэтага яны запамінаюцца, запамінаюцца шматлікія радкі, напоўненныя
сэнсам, эмоцыямі самаго аўтара, перажыткамі жыцця.
Ён заклікае сваіх чытачоў да стварэння новага жыццёвага шляху, у якім
раскрывае сэнс жыцця чалавека. Сапраўды так, жыццё даецца чалавеку адзін
раз і трэба з усіх сіл пражыць яго не толькі прыгожа, але і шчасліва. Пісьменнік
паказвае прыклад пра людзей якія хочуць дабраты, аднак самі яе не нясуць.
Хтосьці хоча дабіцца у жыцці вельмі многага, а другі будзе сядзець жыццё
злажыўшы рукі і чакаць дапамогі ад другіх. Чалавек павінен імкнуцца да любой
справы з чыстай душой, акуратна, маленькімі крокамі і не палохацца тых задач
якія сустракаюцца па жыцці. Чалавек у любых абставінах павінен быць добрым і
праўдзівым. А самае галоўнае у чалавека патрэбна быць сэрца не толькі да
людзей, але і да навакольнага асяроддзя, жывёл і раслін.

You might also like