You are on page 1of 6

Рымляне

Рымляне (саманазва — рамані (лац.: romani), і радзей


Рымляне
ужываецца квірыты (лац.: Quirites); таксама рымскі
народ — лац.: Populus Romanus) — народ, які зарадзіўся
на тэрыторыі Апенінскага паўвострава, у рэгіёне
Лацыум, у межах горада Рым. З прычыны заваяванняў,
актыўнай каланізацыі і палітыкі асіміляцыі заваяваных
народнасцяў, рымляне сталі асноўным насельніцтвам
еўрапейскай часткі Рымскай імперыі. Рымскае
насельніцтва правінцыі Італія стала асновай
фарміравання сучаснай італьянскай нацыі.

Мова рымлян — лацінская мова, якая атрымала назву ад Юлій Цэзар, Марк Траян, Ціт Лівій, Вергілій;
назвы племя лацінаў. Да IV стагоддзя н.э. Сцыпіён, Марк Катон, Баэцый, Карнелій
прытрымваліся традыцыйных вераванняў, з IV Тацыт
стагоддзя большасць насельніцтва складалі хрысціяне.

Навука, якая вывучае рымскую мову і культуру, Юлій Цэзар, Марк Траян, Ціт Лівій, Вергілій;

называецца раманістыкай. Сцыпіён, Марк Катон, Баэцый, Карнелій Тацыт

Саманазва рамані, квірыты


Этнічныя мовы лацінская мова
Змест Традыцыйныя Рымская рэлігія,
Вытокі рымскага этнаса рэлігіі (канфесіі) пасля
хрысціянства
Фарміраванне рымскага этнаса
Расавы тып еўрапеоідная раса
Рымскі народ у часы Рэспублікі
Геаграфічна- раманскія народы
Трансфармацыя рымскага этнаса ў часы
Імперыі моўная група

Трансфармацыя рымскага народа ў сучасныя Блізкія этнасы ілірыйцы, іберы


раманскія народы Этна-моўная італікі
Зноскі супольнасць

Вытокі рымскага этнаса


Вядома, што на тэрыторыі Італіі пражывала некалькі розных народнасцей — плямёны італікаў,
этрускаў, лігураў, грэкі і гальскія плямёны на поўначы. На тэрыторыі Лацыума, на поўдзень ад
рэкі Тыбр, пражывала адно з буйных плямёнаў італікаў — лаціны, на поўнач ад Тыбра
размяшчаліся гарады этрускаў, а на ўсход шэраг іншых плямёнаў італікаў — сабіны, умбры, эквы,
вольскі і іншыя. Першым, хто грунтоўна паспрабаваў вывучыць пытанне каранёў рымскага
народа, можна лічыць Б. Г. Нібура, хоць яго тэорыя і мае вельмі спецыфічны характар — так,
этрускамі ён лічыць пеласгаў, лацінаў лічыць альбанцамі і да т.п. Аднак ён і не адпэчвае
магчымасць траянскага паходжання рымлян, хоць і не лічыць магчымым гэта даказаць.
Тэорыя пра «траянскае паходжанне» рымлян бярэ пачатак у легендзе, якая апавядае пра тое, што
Эней у XII стагоддзі да н.э., пасля разгрому Троі ў выніку Траянскай вайны, прыбыў на бераг
Лацыума з рэшткамі свайго народа і аб'яднаўшыся з мясцовым племем стварыў новы народ —
Лацінаў, названы па імі іх цара, з дачкой якога Эней ажаніўся, а таксама заснаваў горад Лавініум,
названы ў гонар яго жонкі. Энея рымляне лічылі безумоўным прабацькам свайго народа, што
адлюстроўвалася ва ўсіх іх вераваннях. Гэта легенда прыводзіцца ў народна-гістарычным творы
Ціта Лівія «Гісторыя ад заснавання горада» і затым была выкладзена Вергіліем у нацыянальнай
рымскай паэме «Энеіда». Пра траянскае паходжанне рымлян гаворыць Тацыт, называючы Трою
«помнікам нашага паходжання»[1]. Пасля, пасля захопу рымлянамі Траады, рымскі сенат вызваліў
жыхароў Іліёна ад падаткаў, лічачы іх «сваякамі рымскага народа».

Фарміраванне рымскага этнаса


Гл. таксама: Гісторыя царскага Рыма

Узнікненне рымскага народа сыходзіць каранямі ў VIII—V стагоддзя да н.э. Стратыграфічныя


раскопкі на Форуме і Свяшчэннай дарозе, а таксама на Палаціне далі прыкладнае пацверджанне
традыцыйнай даты заснавання Рыма (753 г. да н.э.). Археалагічны матэрыял дазваляе таксама
вырашыць пытанне аб тым, ці развіваўся горад з адзінага цэнтра, як сцвярджае легенда.
Большасць археолагаў у наш час схіляецца да пункта гледжання, які прызнае ўзнікненне Рыма
вынікам працяглага і складанага працэсу зліцця (сінайкізму) асобных ізаляваных абшчын —
паселішчаў на рымскіх узгорках[2]

Паводле легенды, з роду цароў, заснаванага ў Лацыуме Энеем, паходзіць «заснавальнік Рыма» і
ўласна рымскага народа — Ромул. Момант заснавання ім Рыма старажытнарымскія гісторыкі
«вылічылі» з вялікай дакладнасцю: яны датуюць яго 21 красавіка 753 г. да н.э. Зразумела, дата
гэта цалкам штучная, і можа быць прынята толькі вельмі ўмоўна. Аднак дзень 21 красавіка —
найстаражытнае пастухоўскае свята Парыліі — важнае ў тым плане, што пацвярджае прыярытэт
жывёлагадоўлі над земляробствам у адносінах да дагарадскога, «дарымскага» насельніцтва даліны
Тыбра.

Паводле гэтай жа легенды, насельніцтва Рыма фарміравалася з рабоў і ўцекачоў Цэнтральнай


Італіі. Гэта ж акалічнасць падштурхнула цара Ромула пачаць вайну і захапіць жанчын суседняга
племя Сабінаў, паколькі невялікая колькасць новых жыхароў мела жонак, а вайна ўмацавала б і
згуртавала насельніцтва.

Браты стаялі перад выбарам: або распусціць беглых рабоў, якія ў мностве сабраліся вакол
іх і тым самым страціць усю сваю магутнасць, або заснаваць разам з імі новае паселішча.
А што жыхары Альбы не жадалі ні змешвацца з беглымі рабамі, ні падаваць ім права
грамадзянства, з поўнай відавочнасцю вынікае ўжо з выкрадання жанчын: людзі Ромула
адважыліся на яго не з дзёрзкага свавольства, але толькі па неабходнасці, бо добраю
воляй замуж за іх ніхто не ішоў. Нездарма яны з такой незвычайнай павагай адносіліся
да сваіх сілаю ўзятых жонак.
— Плутарх. Сравнительные жизнеописания. — М.: Наука, 1994. «Ромул», 23, 24

Пашырэнне межаў рымскай дзяржавы характарызуецца адной асаблівасцю: рымляне,


захопліваючы горад Лацыума перасялялі палову яго жыхароў у свой горад, а частку карэнных
рымлян у зноў захоплены. Такім чынам адбывалася змешванне і асіміляцыя жыхароў суседніх
гарадкоў з рымлянамі.[3] Пра гэта згадвае і Тацыт[4]. Такая доля спасцігла Фідэны, Веі, Альба-
Лонгу і іншыя гарады. Крукаў[5] і Нібур[6] у сваіх працах прыводзяць тэорыю змяшанага
этнічнага характару першапачатковых рымлян, прычым абаіх саслоўяў, так што патрыцыі —
лаціны з малаважнай прымешкай сабінаў, а плебс — лаціны з моцнай прымешкай этрускаў. Калі
абагульніць увесь «царскі перыяд» рымскай гісторыі, калі адбывалася ўзнікненне рымскага
этнаса, можна сказаць, што ў выніку асіміляцыі рымскі народ сфарміраваўся з трох асноўных
складнікаў — лацінаў, этрускаў і плямёнаў, якія былі роднаснымі лацінам і пражывалі на ўсход ад
Тыбра, асноўным з якіх былі сабіны — як пра гэта піша Момзен[3]. Паводле легенды,
найстаражытнае насельніцтва Рыма было падзелена на тры трыбы — Рамны (лаціны), Тыцыі
(сабіны) і Луцэры (этрускі).

Паводле Ціта Лівія, з 616 па 510 г. да н.э. у Рыме кіравала дынастыя этрускіх цароў: Тарквіній
Старажытны, Сервій Тулій, Тарквіній Горды, што было следствам актыўнай этрускай экспансіі на
поўдзень. Мела месца этруская іміграцыя, якая прывяла да ўзнікнення ў Рыме цэлага этрускага
квартала (лац.: vicus Tuscus), і значны культурны ўплыў этрускаў на рымскае насельніцтва. Аднак,
як паказвае Кавалёў у сваёй «Гісторыі Рыма», этрускі элемент у параўнанні з лацінска-сабінскім
быў не такім значным.

Рымскі народ у часы Рэспублікі


Гл. таксама: Рымская рэспубліка

Далейшае развіццё рымскі народ атрымаў у часы Рэспублікі. Пасля звяржэння царскай улады ў
дзяржаве, два сацыяльныя класы, патрыцыянскія роды і плебеі, пачалі паміж сабой актыўную
барацьбу. Патрыцыі — відаць карэннае насельніцтва горада мела перавагу над плебеямі не столькі
маёмасную колькі ў прававую, паколькі плебеі, якія ў сутнасці папаўняліся за кошт прышлых
элементаў-імігрантаў, вольнаадпушчанікаў і г.д. — былі цалкам пазбаўлены палітычных правоў,
аднак пасля рэформаў Сервія Тулія складалі аснову рымскай арміі. Паступова ў выніку барацьбы
між сенатам і плебсам, плебеі дамагліся роўных правоў з патрыцыямі і багатыя плебейскія роды
ўліліся ў рымскую арыстакратыю сфарміраваўшы набілітэт.

Рымская арыстакратыя працягнула актыўную знешнюю палітыку цароў. Пастаянныя войны з


суседзямі прывялі Рым да падпарадкавання ім усёй Італіі. Падпарадкоўваючы суседнія народы
рымляне рэгулявалі ўзаемаадносіны з імі з дапамогай правы грамадзянства.

Рымскі сенат з неахвотай раздаваў грамадзянства і імкнуўся закансерваваць статус-кво. Члены


Лацінскага саюза атрымалі грамадзянства пасля Лацінскіх войнаў, а большая частка астатніх
італікаў толькі пасля Саюзніцкай вайны паводле закона Луцыя Юлія Цэзара 90 г. да н.э., і то,
рымляне даравалі права грамадзянства ўсім італікам, але прыпісалі іх толькі да 8 (або да 10) новых
трыб, а не да ўсіх 35, што не давала ім практычна ніякага сацыяльна-палітычнага ўплыву.

Пасля падпарадкавання Апенінскага паўвострава, рымляне сталі актыўна набіраць у армію


італікаў. Насельніцтва Рыма таксама расло за кошт масы італікаў, якая прыбывала ў горад. Гэтаму
спрыяў працэс спусташэння і абеззямельвання італійскага сялянства. Для ветэранаў і часткі
жыхароў Рыма засноўваліся калоніі па ўсёй Італіі.

Праз сістэму грамадзянства, ваенную службу а таксама сетку рымскіх калоній, якія раскінуліся на
Апенінскім паўвостраве, рымляне паступова асімілявалі многія плямёны і народнасці, што
пражывалі ў Італіі. Лацінская мова стала дамінуючай і паступова выцесніла ўсе іншыя мовы.
Арыстакратыя італікаў паступова ўлілася ў рымскую арыстакратыю.

Акрамя таго, у выніку рымскіх заваяванняў па-за межамі Італіі, у рымскі народ паступова
пачынаюць пранікаць неіталійскія народнасці — галоўным чынам у якасці рабоў і
вольнаадпушчанікаў, а таксама перасяленцаў у г. Рым з правінцый. Гэтыя іншародныя элементы
характарызуюцца пярэстасцю этнічнага складу — грэкі, фінікійцы, сірыйцы, галы, германцы і да
т.п. Усе яны паступова ўліваліся ў рымскі плебс.
У выніку грамадзянскіх войнаў загінула вельмі шмат прадстаўнікоў старой рымскай
арыстакратыі. З вядомых 56 патрыцыянскіх родаў, да пачатку III стагоддзя да н.э. іх застаецца
толькі 18. Іх месца паступова займаюць выхадцы з рэгіёнаў. Плебс тым часам актыўна
папаўняецца прышэльцамі з заваяваных абласцей і вольнаадпушчанікамі.

Трансфармацыя рымскага этнаса ў часы Імперыі


Гл. таксама: Рымская імперыя

У I—II стст. н.э. адбываецца паступовае растварэнне рымскага этнаса ў асіміляваным ім больш
шматлікім італійскім (італа-рымскім) этнасе. Гэты працэс пагаршаецца яшчэ больш у часы
Імперыі. У сувязі з тым, што рымскі народ утварыўся з італікаў, атрымліваў з іх пастаяннае
падсілкоўванне ў відзе перасяленцаў, якія сцякаліся з усёй Італіі і ўліваліся ў плебс, само паняцце
рымскі грамадзянін прадугледжвала пэўную пераемнасць — як фамільную, так і культурна-
этнічную.

У часы імперыі сітуацыя пачала змяняцца. Ужо не сенат, а імператар вызначаў, каму дараваць
грамадзянства, кіруючыся асабістымі матывамі. Старая рымская арыстакратыя знікала. Яе месца
займала новая, якая фармуравался па прынцыпе багацця, і этнічнае паходжанне яе ў большасці
выпадкаў было не італійскім, а ўсходнім.

Акрамя таго, сродкам асіміляцыі заваяваных неіталійскіх народнасцей была служба ў рымскай
арміі, якая стала найбольш інтэнсіўнай пасля рэформы арміі Гаем Марыем 157 да н.э. — 86 да н.э..
Перэгрыны, адслужыўшы ў дапаможных войсках, а пасля і ў легіёнах атрымлівалі права
грамадзянства. У перыяд імперыі легіёны, якія размяшчаліся на межах, сталі камплектавацца па
месцы дыслакацыі, што прывяло да актыўнай раманізацыі насельніцтва наваколляў.

Тым не менш, нягледзячы на тое, што ўласна рымскі народ «патануў у масе італікаў», рымская
культура і лацінская мова сталі дамінуючымі ў заходняй частцы імперыі. Імператары раздавалі
грамадзянства жыхарам імперыі і ўводзілі ў сенат арыстакратыю з правінцый. Гэты працэс быў
юрыдычна аформлены эдыктам імператара Каракалы 212 года, які падаваў рымскае грамадзянства
ўсяму свабоднаму насельніцтву імперыі (Эдыкт Каракалы). Праз сістэму грамадзянства, калоніі і
службу ў арміі да III стагоддзя н.э. неіталійскія народнасці, якія пражывалі ў Галіі, Іспаніі,
Паўночна-заходняй Афрыцы і Балканах паступова асіміляваліся і сталі лічыць сябе рымлянамі —
так званы «працэс раманізацыі», а гэтыя тэрыторыі сталі называцца «Старая Раманія». Гэты
працэс толькі паверхнева закрануў Рымскую Брытанію, у сувязі з яе аддаленасцю ад цэнтра, і
практычна не закрануў усходнія правінцыі, таму што іх культура, галоўным чынам элінская, ні ў
чым не саступала рымскай. Такім чынам, у Галіі ўзнікла народнасць, званая гала-рымляне, у
Іспаніі — ібера-рымляне, у Італіі — італа-рымляне, на Балканах — іліра-рымляне, у Дакіі — дака-
рымляне, у Рымскай афрыцы — афра-рымляне. Усіх іх аб'ядноўвала агульная культура —
рымская, адзіная мова — народная латынь, прыналежнасць да адной дзяржавы, агульныя законы, і
яшчэ больш кансалідавала этнасы з'яўленне адзінай рэлігіі — хрысціянства.

Трансфармацыя рымскага народа ў сучасныя раманскія


народы
Пасля страты рымлянамі дзяржаўнасці, рымскі народ працягнуў сваё існаванне пад кіраваннем
германскіх каралёў. Характэрнай этнічнай асаблівасцю рымлян у гэты перыяд была палітычная і
ваенная пасіўнасць, якая неаднаразова адзначаецца гісторыкамі, а таксама інтэнсіўная дзейнасць
на рэлігійнай ніве. Падчас распаду Заходняй Імперыі, які фармальна завяршыўся ў 476 г., а
фактычна ў 480 г., пасля смерці апошняга законнага імператара Юлія Непата была парушана
цэласнасць міжземнаморскіх камунікацый, а рымскія правінцыі патрапілі пад уладу германцаў, і
кожны з раманскіх рэгіёнаў былой імперыі пачаў развівацца самастойна на аснове аўтахтоннага
элемента, рымскай культуры і прышлых варварскіх плямёнаў.

Пракоп Кесарыйскі пазначыў Аэцыя Флавія як «апошняга рымляніна» — апошняга выдатнага


рымскага палкаводца, які праславіўся перамогамі. Апошняй нацыянальнай дзяржавай рымлян
лічыцца Суасонская вобласць коміта Сіягрыя ў Галіі, якая пала пад націскам франкаў у 486 г.
Такія рымскія анклавы існавалі як у Галіі так і ў Іспаніі і магчыма ў Брытаніі — напр. Амброзій
Аўрэліян прататып караля Артура.

Самасвядомасць насельніцтва як рымлян і тых, хто належаў да рымскага народа часткова,


захоўвалася яшчэ ў перыяд ранняга Сярэднявечча, што бачна па «варварскіх кодэксах», дзе
супрацьпастаўляўся германец і рымлянін, напрыклад, Салічная праўда ў Галіі, якая напісаная на
вульгарнай латыні. У Галіі, раманскае насельніцтва пасля страты дзяржаўнасці і заваявання
франкамі імкнулася зблізіцца з заваёўнікамі, гэта праяўлялася і ў змяшаных шлюбах і прыняцці
германскіх імёнаў. Гэтаму ж спрыяла агульная рэлігія і палітыка франкскіх каралёў, што можна
назіраць у «Гісторыі франкаў» Рыгора Турскага. Такія тэндэнцыі назіраліся і ў Іспаніі.

Даўжэй усяго рымская народнасць пратрымалася ў Італіі, як у сувязі з тым, што Італія была
галоўным рымскім і найбольш раманізаваным рэгіёнам і тут знаходзіўся г. Рым, так і тым, што
заваёўнікам — чужакам не ўдавалася ўтрымацца тут на доўга і стварыць сваю дзяржаву.
Насельніцтва Італіі і прылеглых абласцей у часы Остгоцкага каралеўства — было бясспрэчна
рымскім. У гэты перыяд жыве «апошні выдатны рымскі дзяржаўны дзеяч» і апошні філосаф
антычнасці — Баэцый. Рымляне не змешваюцца з готамі нягледзячы на спробы Тэадорыха
зблізіць абодва народы, готы жывуць адасоблена і вызнаюць арыянства ў адрозненні ад мясцовага
насельніцтва. Цяжкая Гоцкая вайна паміж візантыйцамі і готамі прывяла да знішчэння готаў і іх
сыходу ў невядомым кірунку з Італіі і істотнаму скарачэнню рымскай арыстакратыі, якая
бязлітасна знішчалася готамі, пра што пісаў яшчэ Пракоп Кесарыйскі. Гэта вайна прывяла да
амаль пагалоўнага знішчэння арыстакратаў рымскага сената — найстарэйшых рымскіх родаў і
зніжэння колькасці насельніцтва горада.

Рымская самасвядомасць існавала ў часы ўварвання і кіравання лангабардаў. Уварванне гэтага


германскага племя пад правадырствам Альбаіна нанесла яшчэ большую шкоду рымскаму
насельніцтву Італіі. Як піша Павел Дыякан у «Гісторыі Лангабардаў»: «…ён (Альбаін) многіх
знатных рымлян вынішчыў мячом, многіх выгнаў з Італіі…»

У гэтай вайне рымская арыстакратыя вельмі пацярпела, асабліва ў паўночнай Італіі, а карэннае
насельніцтва было размеркавана па трыбах і вымушана плаціць 1\3 частку сваіх даходаў
заваёўнікам. Лангабарды доўгі час не змешваліся з рымскім насельніцтвам, складаючы малалікую
кіруючую верхавіну рэгіёнаў, хоць шлюбы і небылі забаронены. Але ўрэшце лангабарды
растварыліся сярод больш шматлікага і культурнага раманскага насельніцтва.

Працэс раманізацыі працягваўся нават пасля страты рымлянамі нацыянальнай дзяржавы,


напрыклад — растварыліся лангабарды ў Італіі, готы ў Іспаніі і да т.п. У гэты перыяд
інструментам раманізацыі была не армія, а рэлігія — хрысціянства, якое ўвабрала ўсё асаблівасці
рымскай культуры і выкарыстоўвала лацінскую мову як агульнацаркоўную.

Апошняй згадкай пра рымскі народ можна лічыць кіраванне Карла Вялікага — у раёне 800 г н.э.
Карл прыняў тытул «Імператар рымлян», знаходзячыся ў Рыме, пра што можна прачытаць у
Грэгоравіуса. У далейшым, пасля распаду імперыі Карла, жыхары Італіі разглядаюцца ўжо як
італьянцы.
Афра-рымляне і іліра-рымляне паступова зніклі растварыўшыся і асіміляваўшыся ў народах-
заваёўніках — арабах і славянах адпаведна. Італа-рымляне, гала-рымляне, дака-рымляне і ібера-
рымляне ляглі аснову сучасных нацый — італьянцаў, французаў, румынаў, і іспанцаў. На
Балканскім паўвостраве раманізаванае насельніцтва часткова захавалася дагэтуль, хоць і не
стварыла сваёй дзяржаўнасці.

Пазней, у Сярэднявеччы, рымлянамі сябе ідэнтыфікавалі выключна жыхары горада Рыма і


прылеглых да горада раёнаў.

Зноскі
1. Тацыт, Ann., II, 54, IV, 55; XII, 58, IV, 9; 43; XII, 58; XVI, 27.
2. Утченко С. Л. Становление Римской державы // Цицерон и его время. — 2-е изд. — М.:
Мысль, 1986. — С. 19. — 352 с.
3. Моммзен Т. История Рима, гл. 3, М., 1936.
4. Тацыт, Ann., XI, 24: pleros populos
5. Крюков Д. Л. Мысли о первоначальном развитии римских патрициев и плебеев в
религиозном отношении // Пропилеи, 1854, т. IV
6. Niebuhr G. В. Romische Geschichte, 5 Aufl., Berlin, 1863, S. 25 — 26, 162—169, 212, 215

Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Рымляне&oldid=3712752"

Апошняе змяненне старонкі адбылося 14:24, 17 кастрычніка 2020.

Тэкст даступны на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-ShareAlike, у асобных выпадках могуць
дзейнічаць дадатковыя ўмовы. Падрабязней гл. Умовы выкарыстання.

You might also like