You are on page 1of 1

Мая любімая пара года

Маёй любимай парой года з'яўляецца зіма. Хоць многім яна і зусім не
падабаецца, бо зімой холадна, пастаянны бруд і нязручна хадзіць. Але я лічу яе самай
прыгожай, таму што менавіта зімой можна ўбачыць самыя прыгожыя ўзоры, малюнкі,
віды і зачаравальныя пейзажы.
Але не толькі сваім надвор'ем мне падабаецца гэтая пара года, але і сваёй
атмасферай. Час, каб правесці з сям'ёй, абмяняцца цеплынёй, не абавязкова якая
захоўваецца ў падарунках - цеплынёй сардэчнай. Каб абменьвацца кампліментамі,
прызнаннямі ў каханні і добрымі навагоднімі пажаданнямі. Самы час хавацца пад
пледамі і коўдрамі, адаграваючыся какава і гарачай гарбатай, глядзець фільмы з добрай
канцоўкай, прасякнутыя навагоднімі цудамі, і верыць у іх адчайна. Аддавацца
дзяцінству і чэрпаць шчасце з дробязяў, захапляцца ілюмінаваным горадам і з такімі ж
агеньчыкамі ў вачах глядзець на запаленыя горадам агні.
Хоць на вуліцы і вельмі холадна, лепш за ўсё зіму праводзіць на вуліцы, бо
столькі ўсякіх гульняў адкрываецца першым выпадзеннем снега: снежкі і лепка
снегавіка, катанне на каньках і на лыжах. А весялей і цікавей будзе, калі вы будзеце
гуляць з сям'ёй або сябрамі.
Ну і вядома свята Новы Год таксама вельмі моцна паўляіла на мой выбар
каханай пары года. Гэтая перадсвяточная атмасфера, упрыгожванне дома, падрыхтоўка
асаблівай вячэры прымушае вярнуцца ў дзяцінства і апынуцца нібы ў казцы. А яшчэ ў
мяне амаль адразу пасля новага года Дзень нараджэння, што дадае майго прадчування
гэтаму перыяду года, бо ўсе з нас любяць гэтае свята, ці не так?

You might also like