You are on page 1of 9

Словазлучэнне.

Віды сінтаксічнай
сувязі ў
словазлучэннях
Словазлучэнне – спалучэнне двух ці больш самастойных слоў, звязаных па
сэнсе і граматычна пры дапамозе падпарадкавальнай сувязі.

Класіфікацыя словазлучэнняў

1. Паводле выражэння галоўнага слова:


 дзеяслоўныя ( смяяцца гучна, прапанаваць вывучыць, сустрэцца ў
метро, выхаваны з маленства, адрозніваючыся значэннем);
іменныя : а) назоўнікавыя (уручэнне ўзнагарод, паварот улева, жаданне
зразумець, школьная парта), б) прыметнікавыя ( поўны радасці, гатовы
да змагання, заўсёды маўклівы), в) займеннікавыя
( нехта з нас, кожны восьмы, хтосьці з суседзяў), г) лічэбнікавыя
( другі ад мяне, трэці злева);
прыслоўныя ( занадта небяспечна, сумна ад болю, вельмі ўдала).
2. У адпаведнасці з граматычным значэннем (сэнсавымі адносінамі, якія
выражаюцца паміж словамі) :
 азначальныя : настольнік (які?) у клетку, дом (які?) насупраць, кусты (якія?)
агрэсту, блакітная (якая?) сукенка;
 акалічнасныя : жыць (дзе?) недалёка, адкласці (на які час?) на паслязаўтра;
 аб’ектныя : сустракаць (каго?) сястру, выпіць (чаго?) квасу, ганарыцца (чым?)
дасягненнямі.
3. У залежнасці ад характару сувязі паміж кампанентамі:
 сінтаксічна свабодныя , дзе кожнае слова захоўвае сваё лексічнае значэнне і выконвае
ў сказе пэўную сінтаксічную функцыю: слухаць вучня, клапатлівыя бацькі, бегчы хутка;
 несвабодныя словазлучэнні, якія з’яўляюцца непадзельнымі, яны ўтвараюць
сінтаксічнае адзінства і ў структуры сказа выступаюць як адзін член сказа :
мужчына сярэдняга росту (азначэнне), дзве бярозы растуць (дзейнік), хлопцы надумаліся
пайсці (выказнік).
Сінтаксічна непадзельнымі з’яўляюцца: 1) састаўныя ўласныя імёны (Мінскі
трактарны завод, Старыя Дарогі, Вялікая Мядзведзіца); 2) састаўныя тэрміны –
навуковыя паняцці з розных галін навукі і тэхнікі ( галосны гук, свісцячы зычны, ядомыя
грыбы, сугліністая глеба); 3) перыфразы (чорнае золата—нафта, другі хлеб –бульба,
лясная вяшчуня –зязюля, цар пушчы –зубр, карычневая чума –фашызм); 4) спалучэнні
тыпу падарожжа (якое?) у адзін дзень (аднадзённае),дзеці (якія?) школьнага ўзросту; 5)
колькасна-іменныя спалучэнні (тры алоўкі, абедзве сяброўкі, сем дзён); 6) састаўныя
выказнікі (пачаць размаўляць, думаць будаваць, быць чулым, стаць майстрам).
4. Паводле структуры:
 простыя, якія складаюцца з двух самастойных кампанентаў (восеньскі ранак,
прыйшоў раніцай, чытаць выразна, праверка заданняў);
 складаныя маюць у сваім саставе некалькі самастойных слоў ( прыгожая летняя
кветка, працаваць на адноўленым заводзе, адрамантаваны школьны будынак,
кватэра нумар трыццаць, даць абяцанне аказаць падтрымку).
Памятай! Простым з’яўляецца словазлучэнне, калі адзін з кампанентаў выражаны:
1) сінтаксічна непадзельным словазлучэннем: курсы (якія?) павышэння кваліфікацыі,
два кілаграмы (колькі?) цукру;
2) фразеалагізмам: выразны (які?) адамаў яблык, мая (чыя?) лебядзіная песня, быць на
віду (дзе?) у калектыве;
3) складанай формай: буду чытаць (што?) верш, самы дастойны (які?) вучань,
сказаць (як?) найбольш выразна;
4) састаўным уласным іменем: удалы (які?) Новы год, родны (які?) Новы Двор, вядомы
(які?) Мінскі аўтамабільны завод.
Не з’яўляюцца словазлучэннямі
1. Спалучэнне дзейніка і выказніка (яны ўтвараюць сказ).
2. Аднародныя члены сказа (яны не залежаць адзін ад другога, паміж імі
няма падпарадкавальнай сувязі): пайшоў і сказаў; вясёлая і гаваркая.
3. Самастойнае і службовае слова, напрыклад: на даху; толькі ён.
4. Састаўныя лічэбнікі: сто пяць; дзвесце трыццаць адзін…
5. Фразеалагізмы, напрыклад: маўчаў сцяўшы зубы.
6. Слова і адасоблены член сказа, які паясняе гэтае слова:
Пяшчотная і чулая, выцякае яна з возера і спявае яму жаўруком.
7. Састаўная форма будучага часу дзеяслова: буду чытаць.
8. Састаўная форма загаднага ладу дзеяслова: давайце глянем, няхай чытаюць.
9. Састаўная форма ступеней параўнання прыметніка і прыслоўя: самы прыгожы, больш ярка.
10. Просты дзеяслоўны ўскладнены выказнік: сяду напішу, пайду пагляджу.
Віды
падпарадкавальнай
сувязі слоў у
словазлучэнні

КІРАВАННЕ
ДАПАСАВАННЕ ПРЫМЫКАННЕ

Залежнае слова мае Залежнае слова стаіць у Залежнае нязменнае слова


тыя ж граматычныя той граматычнай форме, (прыслоўе, інфінітыў,
формы, што і галоўнае: якой патрабуе галоўнае: дзеепрыслоўе) звязваецца
светлы вобраз, чытаць кнігу, з галоўным па сэнсе:
першыя замаразкі, рыхтавацца да ўрокаў, вярнуцца рана,
напісаная аповесць, пароўну з сябрам, жаданне вучыцца,
мая кніга. здольны да навукі. дзьмуць не сціхаючы.
Дождж перастаў нечакана. Разарваная
хмара ссоўвалася за дальні лес, і неўзабаве
сонца зноў заліло поле. Яно цяпер
дымілася лёгкім туманам, і пасвятлелая
зеляніна ажывала, выпроствалася і прагна
ўбірала вільгаць. Усё змянілася ўвачавідкі:
рунь пагусцела, заблішчалі краскі на
ўзмежку, а дальні ўзгорак нібы хто
пафарбаваў (паводле Т. Хадкевіча).
НЕКАТОРЫЯ АСАБЛІВАСЦІ КІРАВАННЯ Ў БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
Склон Прына-
Галоўныя словы залежн. зоўнік Прыклады
слоў

1. Дзеясловы ветлівасці тыпу Дзякаваць настаўніку, дараваць сябру,


дзякаваць, выбачаць, дараваць Д. - выбачайце мне

2. Дзеясловы тыпу смяяцца, Смяяцца з яго, жартаваць з сябра, здзеквацца са


жартаваць, рагатаць, насміхацца, Р. з слабейшага, кпіць з суседа
кпіць, цешыцца (са)

3. Хварэць, захварэць, хворы В. на Хварэць на грып, хворы на сэрца

4. Дзеясловы маўлення, думкі, Гаварыць пра падзеі, непакоіцца пра яго, думаць
пачуцця (тыпу гаварыць, казаць, часцей пра пра дзяўчыну, марыць пра сустрэчу, клапаціцца
распытваць, разважаць, думаць, В. пра ўраджай.
клапаціцца) і аддзеяслоўныя Гаворка пра падзеі, мара пра шчасце.
назоўнікі (тыпу гаворка)

5. Дзеясловы руху (тыпу ісці, Пайшоў у магазін па хлеб, паслаць па бацьку


бегчы, плыць, ехаць), а таксама В. па ,схадзіць у бібліятэку па кнігу;
волевыяўленчыя (выправіць, у Запомні! Пайсці ў грыбы, сабрацца ў ягады,
паслаць, прыслаць) пры збегаць у арэхі
абазначэнні мэты дзеяння

6. Дзеясловы і аддзеяслоўныя Сумаваць па школе, туга па радзіме


назоўнікі са значэннем пачуцця М. па
смутку, жалю, тугі

7. Дзеясловы і назоўнікі са В. па Хадзіць па пакоях, вандроўка па ваенных


значэннем дзеяння мясцінах.
8. Прыметнікі і прыслоўі ў форме Старэйшы за сястру, вышэйшы за яго; далей за
вышэйшай ступені параўнання Т. за ўсіх, хутчэй за ўсіх.

9. Дзеясловы ажаніць, ажаніцца Т. з Ажаніцца з Марынай, ажаніў са сваёй дачкою.


(са)

You might also like