You are on page 1of 9

Замкі Беларусі

Замкі Беларусі - жывыя знакі гісторыі краіны, важныя


славутасці Беларусі, якія абавязкова варта наведаць
турысту. Але, нажаль, толькі нешматлікія з замкаў
ацалелі да нашых дзён.

Замкі будаваліся ў зручных для абароны месцах - на


ўзвышшах ("горныя") або ў нізінах ("дольныя").
Мірскі замак
Мірскі замак быў збудаваны ў гэтым мястэчку ў сярэдзіне 16-га
стагоддзя, аднак яго ўладальнікі пастаянна мяняліся.
Старадаўнія сцены і алеі захоўваюць шмат гісторый, але цяпер
часта выкарыстоўваюць у якасці дэкарацый для здымак
фільмаў, чаму спрыяе той факт, што ў канструкцыі Мірскага
замка можна ўбачыць рэдкае спалучэнне готыкі, барока і
рэнесансу..
Нясвіжскі замак
Нясвіжскі палацава-замкавы комплекс, нядаўна паўстаў перад
турыстамі канчаткова адрэстаўраваным ва ўсёй сваёй красе.
Замак з'яўляецца аб'ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Яго варта
наведаць яшчэ і таму, што ён знаходзіцца ўсяго ў двух гадзінах шляху
ад Мінска.
На тэрыторыі замка ў розны час года актыўна праводзяцца розныя
фестывалі і вечары музыкі. Можна зладзіць пікнік на прыродзе,
пакупацца, пакатацца на ровары ці карэце па яго парках: японскаму,
ангельскаму і іншым.
Крэўскі замак
На яго тэрыторыі ўвесь час праходзяць разнастайныя
мерапрыемствы, пераважна на фальклорную тэматыку. Сам
Крэўскі замак пабудаваны князем Гедымінам з чырвонай цэглы і
каменя. Сюды можна прыехаць улетку з намётам і выдатна і
выдатна правесці час.
Любчанскі замак
У глыбінцы Беларусі, на беразе Нёмана, за 150 км ад Мінска знаходзіцца
Любчанскі замак. Гэтае месца варта наведаць дапытліваму турысту, які
цікавіцца гісторыяй Беларусі і любіць маляўнічыя пейзажы. Тут можна
парыбачыць і купляцца, атрымаць асалоду ад заходу на беразе Нёмана.
Сам замак быў пабудаваны ў другой палове XVI стагоддзя, неаднаразова
разбураўся і мяняў сваіх уладальнікаў. На дадзены момант захаваліся
толькі дзве вежы Любчанскага замка, сіламі валанцёраў вядзецца іх
рэканструкцыя.
Лідскі замак
Лідскі замак пабудаваны ў 1323 годзе па даручэнні князя Гедыміна і
знаходзіцца ў Гродзенскай вобласці, у горадзе Ліда. Замак неаднаразова
разбураўся і апошнія два дзесяцігоддзі вядуцца рэстаўрацыйныя работы
па яго ўзнаўленні. У летні час праводзяцца рыцарскія фестывалі,
плануецца адкрыць музейную экспазіцыю.
Косаўскі замак
Косаўскі Замак пабудаваў на ўласныя сродкі ў 1838 годзе ваявод Казімір Пуслоўскі,
аднак пазней яго ўнук прайграў палац у карты.
Першапачаткова ў палацы было 132 пакоі: кожны год два з паловай дні сонца
асвятляе цалкам адзін пакой. А кожная з 12 вежаў замка сімвалізуе месяц года.
Косаўскім замкам звязана шмат легенд. Самай распаўсюджанай з'яўляецца
наяўнасць падземнага шырокага тунэля паміж палацам і рэзідэнцыяй Сапегаў у
Ружанах.
Навагрудскі замак
Навагрудскі замак - руіны замка, размешчаныя ў Беларусі, у горадзе
Навагрудку на схілах Замкавай гары. Унікальны помнік абарончай
архітэктуры эпохі сярэднявечча, старажытны цэнтр Навагрудка,
рэзідэнцыя вялікіх князёў Вялікага княства Літоўскага. Захаваліся
падмурак і рэшткі сцен.
Брэсцкая крэпасць
Брэсцкая крэпасць — крэпасць у межах горада Брэста, каля ўпадзення ракі
Мухавец у Заходні Буг.
8 мая 1965 года Брэсцкай крэпасці прысвоена званне крэпасць-герой. З 1971 года
- мемарыяльны комплекс. Мемарыял "Брэсцкая крэпасць-герой" пабудаваны па
праектах скульптара Аляксандра Паўлавіча Кібальнікава. Да плошчы
Цырыманіялаў прымыкаюць будынак Музея абароны Брэсцкай крэпасці і руіны
Белага палаца. Кампазіцыйным цэнтрам з'яўляецца галоўны манумент
"Мужнасць", на яго адваротным баку размешчаны рэльефныя кампазіцыі, якія
расказваюць аб асобных эпізодах гераічнай абароны крэпасці.

You might also like