You are on page 1of 1

Кирыл Шыкович- адзін з галоўный персанажаў рамана.

Гэта былы франтавік, які ў мірны час


зарэкамендаваў сябе як таленавіты і прынцыповы журналіст, пісьменнік. Вобраз гэты можна
разглядаць у двух аспектах: як ачлавека і як грамадзяніна. Як чалавек ён дабрадушны, мяккі,
любіць камфорт, спакой, сваю сям'ю, сваю працу. Захапіўшыся працай, ён губляе кантроль за
ўласным сынам і вельмі перажывае, даведаўшыся, што яго Славік вырас нягоднікам. Ён
прадпрымае спробы уздзейнічаць на сына, але ў адзіночку мэты не дасягае. Нягледзячы на цягу да
спакою і камфорту, ен займае прынцыповую і актыўную пазіцыю, даведаўшыся пра аферы Гукана
ад свайго сябра Яраша. Шыковіч дапамагае Ярашу выкрыць Гукана, нягледзячы на яго моцныя
пазіцыі ва ўладзе. Ён праяўляе сяброўскую вернасць і грамадзянскую прынцыповасць,
дапамагаючы Ярашу ўладкаваць лёс Зосі Савіч, якой Гукан зламаў жыццё. Шамякін малюе нам
партрэт інтэлігента-камуніста, які у мірны час, на вяршыні поспеку страціў уважлівасць і
расслабіўся, але пры першай жа патрэбе ён уключаецца ў барацьбу за справядлівасць, цвёрда ідзе
да канца, рызыкуючы кар'ерай і добрым іменем і перамагае разам з таварышам.

Вобраз доктара Яраша ў рамане "Сэрца на далоні" пададзены ў развіцці: спачатку мы


бачым яго маладым, у гады ВАвайны, а потым - сталым чалавекам пасля вайны. Гэта дазваляе нам
ахарактарызаваць яго як цэльнага, гарманічнага чалавека, які ў гады вайны рызыкаваў сваім
жыццём, з гонарам прайшоў праз усе выпрабаванні, здолеў у вельмі складаных умовах не толькі
выканаць заданне, але і захаваць гонар чалавека і грамадзяніна . У пасляваенны час ён захаваў
удзячнасць да людзей, якія выратавалі яму жыццё (доктара Савіча і яго дачкм Зосі) і палічыў
справай гонару дапамагчы Зосі, спачатку як урач (робіць ёй складаную аперацыю) , а потым у
бядзе, калі тая трапіла ў складаную сітуацыю. У яго высокае паняцце пра абавязак не толькі перад
Радзімай, грамадствам, але і перад сябрамі. Ён вырасціў і выхаваў, як роднага, сына (Тараса)
свайго баявога сябра, які загінуў. Гэта чалавек з высокімі маральна-этычнымі ўстоямі: ён адхіляе
эратычныя прапановы сваёй калегі Тамары, чым выклікае помсту з яе боку.Ён не баіцца у
адзіночку выступіць супраць начальства, супраць агульнапрынятых поглядаў на "ворагаў народа",
якімі лічаць загінуўшага доктара Савіча і яго дачку. Па сутнасці, Яраш выступае супраць
таталітарнай сістэмы і ў рамане з'яўляецца першым веснікам "адлігі" 60-х гадоў. На гэтым вобразе
І.Шамякін паказвае, як актыўны, нераўнадушны, дзейсны чалавек з высокім грамадзянскім і
чалавечым сумленнем, знайшоўшы сабе верных сяброў і памочнікаў, можа перамагчы антыгу-
манную сістэму .

Сямён Гукан - старшыня гарвыканкама, які ўвасабляе ў рамане сістэму чыноўніцкай


усёдазволенасці. Высокі чыноўнік Старшыня гарвыканкама, Сямён Гукан, кіруе жыццём усяго
горада. Механізм кіравання вывераны ім гадамі працы ў чыноўніцкім апараце. Прыходзіць на
службу раней за ўсіх, каб паспець зрабіць усе справы і дапякаць падначаленым ўвесь дзень.
Занадта сентыментальны, ён назірае ў акно, як змяняюцца поры года. Заўзяты рыбак, ён выбірае
для лоўлі месца, якое аблюбаваў не меншы энтузіяст гэтай справы Яраш. Гукан варта, шырока
расставіўшы ногі, з худым аскетычным тварам, глыбока пасаджанымі вачыма і густымі бровамі, у
профіль ён падобны на ястраба, які выглядае здабычу на самым дне ракі. Апранаецца ў белым
палатняным старамодны гарнітур. Пінжак у форме фрэнча, такія насілі ў трыццатыя гады, з
хлясцікам і вялізнымі нагруднымі кішэнямі. Але яшчэ больш кідалася ў вочы яго старамодная
капялюш, якая рабіла гаспадара падобным на купецкага прыказчыка. У дэталях партрэта крыецца
сапраўдная сутнасць Сямёна: арліны погляд, адзенне сталінскіх часоў, якія для Гукана былі,
мабыць, ідэалам. Параўнанне з купецкім прыказчыкам паказвае, што Гукан не проста чыноўнік, а
жанглёр чалавечымі жыццямі. Ён баіцца перагляду мінулага. Баіцца, што расчыніцца хлусня.
Асабліва пра доктара Савіча і яго дачкі Зосі.

You might also like