You are on page 1of 4

Урок беларускай мовы ў 8 класе

Тэма: Віды сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэнні: дапасаванне, кіраванне, прымыканне


Падрыхтавала: Мошчына Т.А..

Мэта:

-пазнаёміць з відамі сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэнні;

-ствараць умовы для выпрацоўкі уменняў вучняў вызначаць

субардынацыю кампанентаў у словазлучэнні, даваць ім

марфалагічную характарыстыку, вызначаць від

падпарадкавальнай сувязі паміж кампанентамі і

правільна афармляць ва ўласным маўленні;

-спрыяць выхаванню ў вучняў павагі да роднага слова.

Ход урока

I.Арганізацыйны момант

II.Арфаграфічная хвілінка

Растлумачце правапіс е,я ў словах

Віцязь,сувязь,заяц,вязаць,пояс,месяц,памяць,дзевяць,

тысяча,легенда,метро,дзяжурства,каляндар,сяржант,кефір.

III.Праверка дамашняга задання

(у парах расказваюць адзін аднаму правілы,а практыкаванне

па сказе па ланцужку)

IV.знаёмства з новай тэмай

Схема на дошцы

Галоўнае +залежнае слова=словазлучэнне

Дапасаванне кіраванне прымыканне

Любімая Радзіма(якая?) любіць Радзіму любіць моцна(як?)

Раскрытае акно(якое?) ляцець над морам жаданне вучыцца

Перше снег(які?) любуюся морам (наз+прым,

дзеепрым+наз, ліч.+наз) (дзеясл+наз,наз+наз) (дзеясл.+прысл,

наз+дзеясл.)
Знаёмства з параграфам 7.

V.Замацаванне вывучанага Практ.29(вусна)

Прачытайце верш,вызначце яго асноўную думку.

Назавіце словазлучэнні, у якіх залежныя словы:

А)стаяць у тым жа ліку, родзе, склоне,

што і галоўнае;

Б)спалучаюцца з галоўным ва ўскосным склоне;

В)спалучаюцца з галоўным толькі па сэнсе

Мы трацім слова, І дарагую песню

Мы нямеем Трацім,

І хвалімся, А з ёю цяжка

Што ўжо не ўмеем Разлучыцца-

Так гаварыць, Лягчэй забыць,

Як наша маці Як навучыцца.

С.Грахоўскі

Практ.30.Вызначце спосаб сінтаксічнай сувязі, пабудуйце схему

словазлучэння

Практ.34.Складзіце словазлучэнні.Вызначце склон залежных слоў.

Фізхкультвілінка

Раз,два,тры,чатыры,пяць-

Тупаем нагамі.

Раз,два,тры,чатыры,пяць-

Пляскаем рукамі.

Раз,два,тры,чатыры,пяць-

Будзем нахіляцца.

Раз,два,тры,чатыры,пяць-

Сядзем зноў займацца

Пераклад словазлучэнняў з рускай мовы на беларускую,вызначэнне асаблівасцей дапасавання і


кіравання ў беларускай мове.

Пойти за ягодами, гулять по вечерам, заведующий библиотекой, четыре новых дома, болеть гриппом,
жениться на знакомой,
VI.Праверка ведаў па тэме

Варыянт 1

Тэст 1

Укажыце для кожнага словазлучэння адпаведную літару,улічваючы парадак схем.

Схема 1:прым+наз

Схема 2:дзеясл.+наз.

Схема 3:дзеясл.+прысл.

Д.Вялікі сабака

С.Верыць у перамогу

Н.Дапамагчы па-сяброўску

О.Чырвоная ружа

А.Шкадаваць людзей

О.бегаць хутка

М.Кіслае малако

Д.Пісаць пісьмо

Ч.Гуляць доўга

Тэст 2

Вызначце нумары словазлучэнняў з граматычным значэннем дзеяння і прадмета, на які


пераходзіць дзеянне.

1.(С)Цікавіцца падзеямі

2.(Н)Прыляцелі птушкі

3.(Л)Выказаць меркаванне

4.(О)Знайшоў сцежку

5.(Г)Прыйшоў хутка

6.(В)Запомніць правіла

7.(А)Узнавіць веды

Варыянт 2

Укажыце для кожнага словазлучэння адпаведнуюлітару,улічваючы парадак схем.

Схема 1:прым+наз

Схема 2:дзеясл.+наз.

Схема 3:дзеясл.+прысл.
Д.Залатая восень

С.Стаяць каля хаты

Н.Ляцець высока

О.Жоўты ліст

А.Курлычаць у небе

О.Сумна гучыць

М.Бгаты ўраджай

Д.Адлятаюць у вырай

Ч.Бяжыць хутка

Тэст 2

Вызначце нумары словазлучэнняў з граматычным значэннем дзеяння і прадмета, на які


пераходзіць дзеянне.

1.(С)Запомніць лета

2.(Н)Многа ўспамінаў

3.(Л)Нагадаў паездку

4.(О)Сяброў знайшоў

5.(Г)Прыехалі госці

6.(В)Выслухаць чалавека

7.(А)Даць азначэнне

Самаправерка

Варыянт 1

Тэст 1 дом,сад,ноч

Тэст 2 слова

Варыянт 2

Тэст 1 дом,сад,ноч

Тэст 2 Слова

VII.Рэфлексія

-Што новага вы даведаліся пра словазлучэнне?

VIII.Выстаўленне адзнак.Дамашняе заданне.

&7,практ.39

You might also like