You are on page 1of 37

1. Прадмет и задачы мовазнаўсва. Мэта і задачы дысцыпліны.

Беларускае мовазнаўства складаецца з некалькіз раздзелаў:


 Уводзіны ў мовазнаўства.
 Гісторыя сусветнага мовазнаўтва.
 Гісторыя беларускага мовазнаўства.
 Тэорыя мовы.
“Уводзіны ў мовазнаўства” – дысцыпліна, якая знаёміць студэнтаў з найбольш важнымі
лінгвістычнымі паняццямі і тэрмінамі, сутнасцю і структурай мовы, з гісторыяй пісьма,
класіфікацыяй моў свету, паходжаннем мовы і развіццём моў у розных сацыяльна-эканамічных
фармацыях. Праграма прадмета “Уводзіны ў мовазнаўства” дапаможа студэнтам падрыхтавацца
да трывалага засваення спецыяльных мовазнаўчых дысцыплін, будзе садзейнічаць больш
глыбокаму авалоданню як роднай, так і замежнымі мовамі.
Асноўныя мэты выкладання дысцыпліны:
- развіваць і ўдасканальваць філалагічнае мысленне студэнта;
- выпрацоўваць навыкі параўнальна-супастаўляльнага аналізу
моўных з’яў у розных мовах;
- пашырыць уяўленне пра асноўныя заканамернасці развіцця моў і
іх узаемасувязі;
- сфарміраваць навыкі практычнага ўкаранення атрыманых
студэнтамі ведаў у іх будучай прафесійнай дзейнасці і іншых сферах
сацыяльнай актыўнасці;
- выхоўваць любоў і павагу да роднага слова, духоўнай і
інтэлектуальнай спадчыны беларускага народа, пачуццё нацыянальнай
самапавагі і самаідэнтыфікацыі.
Задачы вывучэння дысцыпліны:
- сфарміраваць у студэнтаў уяўленне пра сутнасць, структуру і
сістэму мовы на фаналагічным, марфемным, лексічным і сінтаксічным
узроўнях;
- азнаёміць студэнтаў з асноўнымі заканамернасцямі гістарычнага
развіцця моў, з гісторыяй і відамі пісьма, з найважнейшымі тэорыямі
паходжання мовы;
- паказаць некаторыя спецыфічныя асаблівасці розных моў
(як славянскіх, так і неславянскіх) у галіне фанетыкі і граматыкі;
- садзейнічаць падрыхтоўцы высокаадукаваных, творчых і
крытычна думаючых спецыялістаў, здольных практычна выкарыстоўваць
набытыя веды пры вывучэнні спецыяльных мовазнаўчых дысцыплін.
2. Агульнае і прыватнае,тэарэтычнае і прыкладное, сінхранічнае і дыяхранічнае мовазнаўства.
Сувязь мовазнаўства з іншымі навукамі. Метадалогія і спецыяльныя метады вывучэння мовы.
Лінгвістыка, як i любая навука, узнікла ў сувязі з практычнымі патрэбамі, але паступова развілася ў
складаную і разгалінаваную сістэму дысцыплін як тэарэтычнага, так і прыкладнога характару.
Мовазнаўства падзяляецца на агульнае і прыватнае, тэарэтычнае і прыкладное, знешняе і
ўнутранае, сінхранічнае і дыяхранічнае, супастаўляльнае і тыпалагічнае.
Агульнае мовазнаўства вывучае агульныя асаблівасці чалавечай мовы: сутнасць і прыроду мовы,
праблемы паходжання мовы, законы яе развіцця і функцыянавання, суадносіны мовы і мыслення,
мовы і маўлення, мовы і грамадства, будову мовы, узнікненне і развіццё пісьма, класіфікацыю
моў, метады даследавання мовы і інш.
Прыватнае мовазнаўства даследуе кожную асобную канкрэтную мову як асаблівую, непаўторную
з’яву. Тэарэтычна мажлівае існаванне 5000 прыватных лінгвістык – па колькасці вядомых навуцы
моў. Тыя раздзелы прыватнага мовазнаўства, якія прысвечаны асобным мовам, нярэдка і назву
атрымліваюць па назвах сваёй мовы: беларусістыка, украіністыка, літуаністыка і пад. Пры
вывучэнні групы роднасных моў назва раздзела лінгвістыкі даецца па назве групы: славістыка
(вывучае славянскую групу моў), германістыка (вывучае германскую групу моў) і інш. Акрамя
гэтага, кожнай моўнай сям’і прысвечана пэўная галіна лінгвістыкі. Напрыклад, індаеўрапеістыка
названа так, таму што народы, якія гавораць на шэрагу роднасных моў, жывуць на вялікай
тэрыторыі ад Індыі да Еўропы.
У залежнасці ад мэт даследавання – рашэнне тэарэтычных ці прыкладных задач – мовазнаўства
дзеліцца на тэарэтычнае і прыкладное.
Тэарэтычнае мовазнаўства разглядае ў асноўным тыя самыя пытанні, што і агульнае, аднак у
адрозненне ад яго звычайна арыентуецца на адну мову. Тэарэтычнымі (фундаментальнымі)
лічацца такія даследаванні, мэтай якіх з’яўляецца аб’ектыўнае ўстанаўленне стану асобнай мовы ў
гістарычным мінулым ці ў сучасны перыяд. Асноўная задача тэарэтычнага мовазнаўства –
назіранне і апісанне аб’ектыўнага стану мовы ці пэўных яе частак.
Прыкладное, або дастасоўнае, практычнае, мовазнаўства займаецца рашэннем практычных
задач, звязаных з выкарыстаннем мовы. Яно вырашае як прыватныя праблемы, што тычацца
адной канкрэтнай мовы, так і пытанні, што можна аднесці да любой мовы: стварэнне слоўнікаў,
алфавітаў для беспісьмовых народаў, удасканаленне правапісу, уніфікацыя і стандартызацыя
навукова-тэхнічнай тэрміналогіі, павышэнне культуры маўлення, навучанне роднай і няроднай
мовам, пераклад з адной мовы на іншую, камп’ютарызацыя навучання і інш. Інакш кажучы,
прыкладная лінгвістыка займаецца пытаннямі выкарыстання мовазнаўчай тэорыі на практыцы.
Знешняе мовазнаўства займаецца перш за ўсё праблемай сувязі мовы і грамадства, функцыямі
мовы ў грамадстве, тэрытарыяльным распаўсюджаннем моў, суадносінамі мовы і іншых сістэм.
Пад гэтай назвай абагулена мноства навуковых накірункаў, якія, у сваю чаргу, маюць уласныя
назвы: сацыялінгвістыка, этналінгвістыка, лінгвагеаграфія і інш.
Унутранае мовазнаўства вывучае сістэму і структуру мовы як самастойнай з’явы. Гэта даволі
разгалінаваная частка мовазнаўства, у якой вылучаюць мноства самастойных дысцыплін:
фанетыка і фаналогія, лексікалогія, марфалогія, сінтаксіс і інш. Такое чляненне ўнутранай
лінгвістыкі на галіны даследавання з’яўляецца актуальным для любога нацыянальнага
мовазнаўства, незалежна ад таго, як нацыянальная навуковая традыцыя сфарміравала структуру
навукі пра мову. Апісальнае, або сінхранічнае, мовазнаўства вывучае стан мовы ў пэўны момант
яе гістарычнага развіцця. Гістарычнае, або дыяхранічнае, мовазнаўства вывучае мову ў працэсе яе
гістарычнага развіцця (выяўляе моўныя змены, акрэслівае іх прычыны і г.д.).
Мовазнаўства – складаная і шматгранная навука, цесна звязаная з іншымі навукамі – як з
гуманітарнымі, так і прыродазнаўчымі.
Мовазнаўства належыць да гуманітарных навук і цесна звязанае з рознымі сацыяльнымі навукамі:
філасофіяй; логікай, якая вывучае, апрача іншага, сувязь мовы і мыслення; гісторыяй, якая даследуе змены
сацыяльных структур грамадства, развіццё якіх у шэрагу выпадкаў вызначае развіццё мовы, культуры,
літаратуры, мастацтва; этнаграфіяй, якая, вывучаючы побыт і культуру народа, распрацоўвае, напрыклад,
агульныя прынцыпы функцыянавання мовы ў грамадствах рознага тыпу, у тым ліку праблемы табу,
эўфемізмаў, рытуальнага выкарыстання мовы і інш. археалогіяй (здабыткі археалагічных раскопак – помнікі
пісьменнасці – даследуюцца лінгвістамі); сацыялогіяй, якая мае дачыненне, як навука пра грамадства, і да
такіх, напрыклад, пытанняў: сацыяльная прырода мовы, яе грамадскія функцыі, уплыў грамадства на
развіццё і функцыянаванне мовы і мовы на грамадства і інш.; псіхалогіяй, якая вывучае, як маўленчая
дзейнасць звязана з псіхікай чалавека; літаратуразнаўствам, якое мае агульны з мовазнаўствам аб’ект –
слова і ўтварае разам навуку філалогію; фізіялогіяй, якая вывучае работу маўленчага апарату і артыкуляцыю
гукаў; медыцынай, якая моўныя факты выкарыстоўвае ў дэфекталогіі, лагапедыі, псіхіятрыі, у лячэнні рознага
роду афазій – парушэнняў маўлення; фізікай, якая дае магчымасць даследаваць акустычныя асаблівасці
гукаў маўлення; матэматыкай, таму што ў мовазнаўстве выкарыстоўваюцца матэматычныя метады
даследавання; геаграфіяй, таму што на геаграфічных картах адлюстроўваюцца межы пашырэння
дыялектных моўных з’яў, якія абазначаюцца ізаглосамі – лініямі, якія злучаюць пункты з аднолькавымі
моўнымі асаблівасцямі
Каб выявіць шматлікія якасныя характарыстыкі мовы, яе законы, правілы карыстання і будовы, даследчыкі
выпрацоўваюць разнастайныя метады. Апісальны метад - гэта самы старажытны і ў той жа час даволі
актуальны метад. Ён складаецца з такіх кампанентаў, як назіранне, абагульненне, інтэрпрэтацыя і
класіфікацыя моўных адзінак. Параўнальна-гістарычны метад мае на мэце ўстанавіць паходжанне,
заканамернасці і шляхі развіцця роднасных моў у мінулым. Выкарыстанне гэтага метаду (узнік у першай
чвэрці ХІХ ст.) дало магчымасць устанавіць роднасць моў, якія аб’ядноўваюцца ў сем’і, і паказаць, што
падабенства і супадзенне ў лексіцы, граматыцы, а таксама адпаведнасці ў фанетыцы – вынік паходжання
моў адной сям’і з агульнай крыніцы, што атрымала назву мовы-асновы, або прамовы. Супастаўляльны
метад пачаў складвацца ў 30–40 гг. ХХ ст. Задача гэтага метаду – даследаванне і апісанне мовы шляхам яе
параўнання з іншай мовай (часцей роднаснай) з мэтай выявіць іх адметныя асаблівасці (фанетычныя,
лексічныя, граматычныя) і пазнаць іх сутнасць. Структурныя метады. Адметнасць гэтых метадаў –
выкарыстанне іх пры даследаванні структуры мовы, элементы якой (адзінкі, іх класы і г.д.) звязаныя
тыповымі сувязямі і адносінамі, а таксама для строгага фармальнага апісання мовы. Да структурных метадаў
адносяцца дыстрыбуцыйны, трансфармацыйны, метад непасрэдна складальных і метад кампанентнага
аналізу. Дыстрыбуцыйны метад грунтуецца на вывучэнні акружэння(дыстрыбуцый) розных моўных
элементаў. Пры аналізе з дапамогай гэтага метаду спачатку вылучаюцца элементарныя сегменты тэксту –
фоны (гукі) і морфы (паслядоўнасці фанем, якія маюць пэўнае значэнне), затым праводзіцца аб’яднанне
маўленчых (тэкставых) адзінак у адну адзінку мовы (фанему або марфему). Напрыклад, у беларускай мове
“суправаджальнікам” прыметніка дрымучы з’яўляецца назоўнік лес, галоснага [і] – мяккія зычныя ([л’і]пень,
[в’і]льгаць). Метад непасрэдна складальных заснаваны на дапушчэнні, што любая адзінка з’яўляецца
бінарнай паводле будовы, складаецца з дзвюх больш простых адзінак (непасрэдна складальных), якія
могуць падзяляцца на яшчэ больш дробныя, а тыя ў сваю чаргу – таксама і г.д. Трансфармацыйны метад
заключаецца ў заканамерным пераўтварэнні, трансфармацыі (ад лац. transformation ‘пераўтварэнне’)
адной моўнай адзінкі ў іншую пры захаванні тоеснага ці блізкага значэння. Напрыклад: не заўважылі з-за
спрэчак →не заўважылі, таму што спрачаліся; не прыйшоў з-за хваробы → не прыйшоў, таму што
хварэў. Метад кампанентнага аналізу прызначаны для вывучэння структуры моўных адзінак шляхам
расшчаплення іх на кампаненты. Напрыклад, значэнне слова градуснік складаецца з наступных сем:
‘прыбор’ +‘вымярэнне’ + ‘тэмпература’.
Пытанне 3. Прырода і сутнасць мовы
Мова як адна з найбольш таемных сусветных загадак ужо не адно тысячагоддзе з’яўляецца прадметам
навуковага асэнсавання.
Мова — прыродная з’ява.Такога погляду прытрымліваўся, напрыклад, нямецкі вучоны Аўгуст Шляйхер. На
яго думку, мова — прыродны арганізм, жыццё якога, як і іншых жывых арганізмаў, падпарадкоўваецца
законам прыроды і не залежыць ад волі чалавека: яна нараджаецца, развіваецца, дасягае росквіту, старэе і
адмірае.
Мова — біялагічная з’ява. Прыхільнікі гэтага пункту погляду лічылі, што мова перадаецца ад бацькоў
дзецямм, як і біялагічныя рысы ̶— колер валасоў, скуры і інш. Калі б мова была з’явай біялагічнай, то людзі
адной расы, якія жывуць у розных краінах свету, павінны былі б гаварыць на адной мове, ̶— аднак такога не
назіраецца. Прыхільнікі біялагічнага погляду спасылаюцца пры гэтым на тое, што быццам мова дзяцей
розных народаў падобная. Але ж гэта ўяўнае падабенства — вынік падобнасці маўленчага апарату.
Мова — псіхічная з’ява. Такога пункту гледжання прытрымліваліся нямецкія вучоныя Гейман Штайнталь і
Вільгем Гумбальт, украінска-рускі філолаг Аляксандр Апанасавіч Патабня. У адпаведнасці з такім разуменнем
мовы на свеце павінна было б быць столькі моў, колькі індывідаў, бо у кожнага свая, непаўторная псіхіка.
Мова — індывідуальная з’ява. Прыхільнікі: нямецкія вучоныя Аўгуст Лескін, Карл Бругман, Герман
Остграф, Бертольд Дэльбрук. Калі б мова была індывідуальнай з’явай, самавыяўленнем толькі інтэдекту і
псіхікі індывіда, то яна не магла б быць сродкам камунікацыі. Аднак варта зазначыць, што ўплываць на мову
— на працэс папаўнення слоўніка, на актывізацыю тых ці іншых слоў або груп слоў, на адбор граматычных
форм і т.д. — могуць асобныя людзі (пісьменнікі, вучоныя, грамадскія дзеячы).
Мова — класавая з’ява. Такі пунк гледжання знайшоў адлюстраванне ў «Новым вучэнні аб мове»
акадэміка М.Я.Мара, які вызначаў мову як класавую з’яву. Аднак мова ̶— агульнанародны здабытак і ў
адрозненне ад іншых грамадскіх з’яў не з’яўляецца класавай. У класавым грамадстве, падзеленым на розныя
класы, сацыяльныя группы, праслойкі і інш., мова агульная для ўсіх, бо інакш грамадства не змагло б
арганізаваць вытворчасці і дзейнасці ва ўсіх сферах жыцця.
Мова — сацыяльная (грамадская) з’ява. Большасць вучоных адносяць мову да сацыяльных з’яў. Гэта,
напрыклад, заснавальнікі сацыялагічнага кірунку ў мовазнаўстве Антуан Мее, Фердынанд дэ Сасюр, Жазеф
Вындрыес, Альбер Сешэ, Шарль Балі і інш. Сацыяльная прырода мовы праяўляецца ў тым, што мова ўзнікае і
існуе толькі ў грамадстве і развіваецца разам з ім. Мова ̶ адна з найважнейшых адзнак грамадства і існаваць
па-за ім не можа. Былі выпадкі, калі дзеці раслі не ў асяроддзі людзей, а сярод звяроў. Аднак чалавечай
мовай яны не валодалі, хоць, зразумела, біялагічныя чалавечыя рысы захоўвалі.
Неабходна адзначыць, што ў мове як грамадскай з’яве выяўляюцца элементы, звязаныя з псіхічным
складам нацыі, яе менталітэтам. Псіхічныя асаблівасці асобных людзей выразна адлюстрозваюцца ў іх
маўленні. Так, у адпаведнасці са сваім тэмпераментам, паэты могуць быць рамантыкамі, сентыменталістамі і
інш.
Пытанне 4. Функцыі мовы
Функцыі мовы — роля, якую выконвае мова ў грамадстве. У іх выяўляецца прырода мовы, яе сутнасць і
грамадскае прызначэнне.
Камунікатыўная — асноўная функцыя мовы. Праз камунікацыйную функцыю праяўляецца найперш
сацыяльны характар мовы. За межамі соцыума мова з жывой робіцца мёртвай, як гэта здарылася з
лацінскай, прускай, палабскай і многімі іншымі мовамі. Мова аб’ядноўвае, нітуе пэўную народнасць, нацыю
ў адзіны сацыяльны арганізм.Менавіта мова дапамагае далучыць кожнага асобнага чалавека да пэўнай
сацыяльнай суполкі.
Інтэграцыйная — функцыя згуртавання насельніцтва пэўнай тэрыторыі ў грамадства.
Метамоўная — функцыя выкарыстання мовы для апісання спецыяльнай мовы як аб’екта вывучэння (мова
матэматыкі, хіміі, лігвістыкі і г.д.).
Эмацыйная — функцыя перадачы пачуццяў, настрою, эмоцый.
Экспрэсіўная — функцыя самавыражэння моўніка, стварэння яго вобраза.
Валюнтатыўная — функцыя волявыяўлення (загад як прымушэнне да выканання чаго-небудзь).
Эстэтычная — функцыя задавальнення эстэтычных патрэб.
Фатычная — функцыя наладжвання кантактаў, рэгулявання адносін паміж людзьмі.
Намінацыйная — функцыя наймення прадметаў, з’яў рэчаіснасці.
Апеляцыйная — функцыя зварочвання да слухача, каб дамагчыся жаданага для моўніка выніку.
Этнічная — мова выступае прыметай, сімвалам нацыі, сродкам этнічнай кансалідацыі.
Кантактаналаджвальная — функцыя наладжання і падтрымання кантакту паміж суразмоўцамі.
Думкафармавальная функцыя заключаецца ў фармаванні і фармуляванні думкі.
Кагнітыўная — функцыя пазнання і адлюстравання навакольнага свету.
Акумуляцыйная — функцыя назапашвання і захавання ведаў, традыцый, культурных і гістарычных
здабыткаў і г.д.
Пытанне 5.
Мова і невербальныя сродкі камунікацыі.
Людскія зносіны(дачыненні) здзяйсняюцца з дапамогаю гукавой(ці пісьмовай) мовы. Пэўную ролю
ў людскіх дачыненнях выконваюць і невербальныя (нямоўныя) формы зносінаў: міміка -
выразныя рухі твару, жэсты(мігі) - умоуныя знакі, перадаваныя рухамі пальцаў, а таксама розныя
сігналы і сімвалы - умоўныя знакі, якія перадаюць паведамленне на адлегласці (знакі святлафору,
дарожныя знакі, гудкі несбяспскі ды падобныя). Невербальныя зносіны — гэта камунікацыйнае
ўзаемадзеянне паміж індывідамі без выкарыстання слоў (перадача інфармацыі або ўплыў адзін на
аднаго праз вобразы, інтанацыі, жэсты, міміку,пантаміміку, змяненне мізансцэны зносін), гэта
значыць без моўных і маўленчых сродкаў, прадстаўленых у прамой ці якой-небудзь знакавай
форме. Інструментам такіх «зносін» становіцца цела чалавека, якое валодае шырокім дыяпазонам
сродкаў і спосабаў перадачы інфармацыі ці абмену ёю, якая ўключае ўсе
формы самавыяўлення чалавека. Распаўсюджаная рабочая назва, якая ўжываецца сярод
людзей — невербаліка, або «мова цела». Псіхолагі лічаць, што правільная інтэрпрэтацыя
невербальных сігналаў з'яўляецца найважнейшай умовай эфектыўных зносін.
Калі мы гаворым, што мова — асноўны, найважнейшы сродак зносін, то мяркуецца, што ёсць і
менш важныя спосабы кантактавання. Сапрауды, людзі карыстаюцца і іншымі сродкамі зносін.
напрыкдад, жэстамі, рознымі штучнымі сігналамі, знакамі (матэматычныя, хімічныя, дарожнага
руху, семафоры, сірэны, азбука Морзе і г.д.). Мова жэстаў як самастойная сістэма
выкарыстоўваецца глуханямымі. Жэсты тут адпавядаюць выразам гукавой мовы. Аднак дадзеная
мова вельмі абмежаваная і бедная ў параўнанні з гукавой мовай. Жэсты могуць выкарыстоўвацца і
як дадатковы несамастойны сродак зносін (суправаджаць выказванне, узмацняючы яго
выразнасць). Своеасаблівымі сродкамі перадачы
інфармацыі з'яўляюцца музыка і выяўленчае мастацтва. Аднак і гэтыя формы, нягледзячы на іх
вялікія магчымасці, даволі «аднабаковыя» ў параўнанні з моваю. Ні музыка, ні выяўленчае
мастацтва не выражаюць дакладных, расчлянёных паняццяў. Яны выклікаюць пэўныя вобразы ў
свядомасці слухача ці гледача і, адпаведна, пэўныя думкі, аднак гэтыя думкі могуць быць ведьмі
непадобнымі ў розных людзей.
Есць і іншыя "экзатычныя сродкі» зносін, як, напрыклад, барабанная мова ў некаторых
афрыканскіх народаў, з якой звязана шмат звычаяў і абрадаў.
У старажытнасці на Усходзе, а ў сярэднія стагоддзі ў Заходняй Еўропе, быда папулярнай мова
кветак — моўны спосаб выражаць розныя пачуцці і паняцці. Сімвалічнае значэнне некаторых
кветак: фіялка — сімвал сціпласці; лілея — цнатлівасці; незабудка — памяці; астра — тугі; ружа —
кахання (у старажытных грэкаў і рымлян яна была сімвалам таямніцы).
У 60-я гады XX ст. галандскі вучоны Ганс Фройдэнталь зрабіў спробу стварыць штучную мову — так
званы «лінкос» (лінгвакосміка — мова космасг) для перадачы пасланняў у космас. Сутнасць яе ў
тым, што пры дапамозе сігналаў рознай даўжыні( якія нясуць пэўную матэматычную інфармацыю
(а законы матэматыкі ўсюды аднолькавыя), можна наладзіць кантакт з іншапланецянамі.
Відавочна, што названыя сродкі зносін выступаюць як дапаможныя ў дачыненні да адзінага
ўніверсальнага сродку мовы слоў. Самі па сабе, без перакладу на мову гэтыя сродкі не могуць
перадаць думку. Іх функцыянаванне магчыма толькі на аснове мовы.
Пытанне 6. Сацыяльныя формы існавання мовы. Літаратурная мова і дыялекты. Нацыянальная
мова.Моўная палітыка
Мова асобнага чалавека ўзнікае і развіваецца толькі ў грамадстве(калектве) і пад уздзеяннем
калектыву. Значыць, мова не нейчы дарунак і не вынаходства адной асобы; творцам мовы ёсць
народ, грамадства. Такім чынам, мова – гэта з’ява сацыяльная(грамадская).
Нацыяна́льная мо́ва — мова, якая з'яўляецца сродкам вусных і пісьмовых зносін нацыі.
Складваецца з мовы народнасці ў перыяд станаўлення нацыі. Функцыянуе ў некалькіх
разнавіднасцях:літаратурная мова, прастамоўе, мясцовыя гаворкі і сацыяльныя дыялекты.
Вышэйшая форма нацыянальнай мовы — літаратурная мова, якая лічыцца ўзорнае і прызнаецца
ўсімі носьбітамі гэтай мовы. Нацыянальная мова з'яўляецца адной з найбольш істотных прыкметаў
нацыі. Звычайная адна нацыя атаясамліваецца з адной мовай (напрыклад рускія —
з рускай, французы — з французскай мовай). Аднак у сучасным свеце дастаткова распаўсюджаныя
сітуацыі, калі адна нацыя карыстаецца некалькімі мовамі (напрыклад, у Швейцарыі функцыянуюць
4 дзяржаўныя мовы) або адна мова можа абслугоўваць моўныя патрэбы некалькіх нацый
(напрыклад, англійская мова ў Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе, Аўстраліі і інш. краінах). У апошнім
выпадку фарміруюцца нацыянальныя варыянты адной мовы: англійская брытанская, англійская
амерыканская, англійская аўстралійская і г.д.
Літаратурная мова - узорны варыянт агульнанароднай мовы, які мае пісьмова : перс
нормы(правілы выкарыстання мовы ў маўленчай дзейнасці). Літаратурная мова мае свае
адпаведныя варыянты. Напрыклад, агульнапрызнанай лічыцца наяўнасць брытанскага і
амерыканскага варыянтаў англ.мовы. Можна казаць і пра пэўныя варыянты рускага маўлення на
Украіне і Беларусі, абумоўленыя фактамі дзвюхмоўя.
Характэрныя рысы: унармаванасць, поліфункцыянальнасць(абслугоўвае розныя сферы жыцця
грамадства), стылістычная дыферэнцыяванасць.
Тэрытарыяльныя і сацыяльныя варыянты бытавання моў: ідыялект, тэрытарыяльны дыялект,
сацыялект.
Дыялекты – гэта мясцовы(рэгіянальныя) разнавіднасці агульнанароднай мовы, мова насельнікаў
паэнага рэгіёну. Беларуская дыялекталогія: паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні дыялекты, кожны
з якіх мае свае адметныя рысы на фанетычным, марфалагічным і лексічным ярусах.
Існуе і г.зв. паўдыялект – сумесь мясцовай гаворкі і літаратурнай мовы(у вясковым асяроддзі
размоўцы выкарыстоўваюць побач з літаратурнымі сродкамі і мясцовыя). Паўдыялект звычайна
ўласцівы вяскоўцам старэйшага пакалення.
Разнавіднасці сац. дыялекту: жаргон(слэнг) – сацыяльная разнавіднасць маўлення, якая бытые
сярод сацыяльных груп; арго – маўленне дэкласаваных або крымінальных элементаў; тайныя
мовы – штучныя мовы, створаныя вузкімі прафесійнымі групамі.
Ідыялект( грэц. Idios - свой, своеасаблівы, адмысловы) – спалучэнне фармальных і стылістычных
асаблівасцяў, уласцівых маўленню асобнага носьбіта гэтай мовы.
Моўная палітыка – сукупнасць ідэалагічных прынцыпаў і практычных мерапрыемстваў па рашэнні
моўных праблем у дзяржаве. Моўная палітыка звязана са свядомым уздзеяннем грамадства на
мову.
Моўная палітыка аказвае ўплыў на: лексіка-семантычную сістэму, стылістычны падзел літ.мовы,
дыялектны падзел мовы, правядзенне разнастайных арфаграфічных рэформ.
Віды моўнай палітыкі: перспектыўная і рэтраспектыўная.
Перспектыўная моўная палітыка ўключае вырашэнне наступных задач: развіццё нац. Культуры на
базе роднай мовы і стварэнне ўмой для гэтага, стварэнне нацыянальнай дзяржавы, якая б
абслугоўвалася нац. Мовай, практычнае ажыццяўленне раўнапраўя народаў і нацый.
Асноўныя працэсы ў моўнай палітыцы: палітыка моўнай лаяльнасці, палітыка вестэрнізацыі і
арыентацыя былых калоній на мовы былых метраполій, грэблівае стаўленне да моў і культур
прыгнечаных народаў, моўны плюралізм.
7. Мова і мысленне. Суадносіны мовы і мыслення.Нацыянальная спецыфіка мовы і
агульначалавечы характар мыслення.
Мова- сістэма адзінак і правіл іх функцыянавання, якія выкарыстоўваюцца як найважнейшы
сродак зносін паміж людзьмі.
Мысленне-найвышэйшая ступень чалавечага пазнання навакольнага свету, працэс атрымання і
выпрацоўкі ведаў.
Сувязь мовы і мыслення- адна з цэнтральных праблем тэарэтычнага мовазнаўства і філасофіі з
самага пачатку іх развіцця. Мова і мысленне непарыўна звязаны як віды грамадскай дзейнасці,
але існуюць розныя погляды на прыроду і якасць гэтай сувязі: мысленне не звязана з вербальным
кодам і ажыццяўляецца незалежна ад мовы; мысленне цесна звязана з мовай і не можа існаваць
без яе; мысленне можа быць яе вербальнае(з дапамогай слоў), так і вобразнае (з дапамогай
выразаў). Адзінства мовы і мыслення праяўляецца ў тым, што яны звязаны з дзейнасцю
цэнтральнай сістэмы мозга.
Адрозненні мовы і мыслення: Мова вывучаецца лінгвістыкай – мысленне вывучаецца
філасофіяй, логікай, псіхалогіяй, сацыялогіяй, лінгвістыкай; Мова будуецца з марфем, фанем, слоў,
сказаў – мысленне будуецца з паняццяў, суджэнняў, разумазаключэнняў; Мова выяўляе
рэчаіснасць – мысленне адлюстроўвае рэчаіснасць; Мова матэрыяльная (успрымаецца органамі
чалавека) – мысленне ідэальнае, не мае ўласцівасцей матэрыі(масы, шчыльнасці); Мова
развіваецца з улікам яе як агульнай, так і нацыянальнай заканамернасцей – мысленне развіваецца
на аснове агульначалавечых законаў. Функцыі мовы ў дачыненні да мыслення: удзельнічае ў
фарміраванні мыслення, удзельнічае ў выражэнні думак. Функцыя мыслення ў дачыненні да
мовы: кантралюе выбар моўных сродкаў для выражэння пэўнай інфармацыі.
8. Мова і маўленне.Узаемасувязь і адрозненні мовы і маўлення.Маўленчая дзейнасць і яе
сацыяльны характар. Паняцце пра псіхалінгвістыку.
Маўленне – канкрэтнае гаварэнне, якое адбываецца ў часе і ўвасабляецца ў гукавой ці пісьмовай
форме.
Адрозненні мовы і маўлення: мова першасная з’ява – маўленне другасная з’ява; мова з’яўляецца
сродкам зносін, яна сітуацыйна абумоўленая – маўленне з’яўляецца відам зносін(з кожным
чалавекам мы паводзім сябе па-рознаму);мова мае ўзроўневую будову (вылучае некалькі
ўзроўняў) – маўленне мае лінейную будову (адзінкі размяшчаюцца ў пэўнай паслядоўнасці); -
мова з’ява абстрактная і фармальная – маўленне матэрыяльнае (канкрэтызуе тое, што есць у мове,
яно складаецца з артыкуляваных гукаў, якія ўспрымаюцца слыхам); мова стабільная, пасіўная і
статычная – маўленне актыўнае, дынамічнае, варыятыўнае; мова з’ява сацыяльная – маўленне і
сацыяльная, і індывідуальная; мова не залежыць ад сітуацыі зносін – маўленне сітуацыйна
абумоўленае; мова не можа быць ацэнена – маўленне мае адзнаку; мова выяўляецца ў маўленні –
адзінкі маўлення могуць станавіцца фактамі мовы.
Адрозніваюць вуснае(адбываецца ва ўмовах непасрэднага кантакту суразмоўцаў) і пісьмовае
(адсутнасць непасрэдных агульных для ўдзельнікаў зносін жыццевых абставін і агульнага
жыццевага вопыту), унутраннае(афармленне думкі без выказвання) і знешняе(разлічана на іншую
асобу, таму патрабуе паўнаты ў афармленні думак) маўленне.
Псіхалінгвістыка - навуковая дысцыпліна, якая паводле прадмету даследавання блізкая да лінгвістыкі, а
паводле метадаў бліжэйшая да псіхалогіі. Асноўныя кірункі даследавання псіхалінгвістыкі: распрацоўка
агульных тэарэтычных мадэляў спараджэння і ўспрыняцця маўлення, структуры маўленчых працэсаў, фактаў
распазнавання маўлення, развіцця дзіцячага маўлення, стварэнне слоўнікаў асацыяцыйных нормаў і інш.
Пытанне 9.Структура мовы і лінгвістыкі. Структура і сістема мовы.Узроўні мовы.
Мова – шматаспектная з’ява, таму мовазнаўства як навука аб мове мае складаную ўнутраную
арганізацыю, якая адлюстроўвае розныя падыходы да мовы як аб’екта вывучэння. У
мовазнаўстве адрозніваюць знешнюю і ўнутраную лінгвістыку. Знешняя лінгвістыка вывучае
сувязі мовы з іншымі з’явамі аб’ектыўнай рэчаіснасці. Унутраная лінгвістыка даследуе
сістэмна-структурную арганізацыю мовы.
Унутраная лінгвістыка Знешняя лінгвістыка

Фанетыка (гукі мовы) Сацыялінгвістыка (мова і грамадства)

Фаналогія (фанемы) Менталінгвістыка (мова і думка)

Марфеміка (марфемы наогул) Псіхалінгвістыка (мова і маўленне)

Словаўтварэнне (словаўтваральныя марфемы) Лінгвасеміётыка (мова як сістэма знакаў)

Лексікалогія (лексемы) Натуралістычнае мовазнаўства (мова як прыродны


арганізм)

Семасіялогія (значэнне слоў)

Фразеалогія (фраземы)

Сінтаксіс (словазлучэнні і сказы)

Сукупнасць моўных элементаў (гукаў,фанем,марфем,слоў,словазлуч. І сказаў),аб яднаных


сувязямі і адносінамі ў адно цэлае,утварае сістэму мовы .Сістэмны характар мовы
выяўляецца ў тым ,што адзін моўны элемент выдзяляецца і ўсведамляецца пры наяўнасці
супрацьпастаўленнага яму іншага элемента.Сістэма галосных і зычных гукаў – галосныя-
супрацьпастаўленне паводле рода ,лабіялізацыі пад ёма,зычныя-паводле месца,спсабу
ўтварэння,цвёрдасці-мяккасці.Лексічная сістэма мовы-супастаўляюцца значэнні-канкрэтнае-
абстрактнае,прамое-пераноснае;словы-агульнаўжывальныя-спецыяльныя-
дыялектныя.Сінтаксічная сістэма –просты-складаны сказ,асабовы-безасабовы,поўны-
няпоўны.Склонавая сістэма назоўнікаў,сістэма ладоў дзеяслова.
Структура мовы-сукупнасць сувязей і адносін,якія аб ядноўваюць моўныя элементы ў адно
цэлае.(гэта спосаб арганізацыі сістэмы ,сістэма з яўляецца структураванай-мае сваю
структуру).
Узроўні мовы-гэта сукупнасць адносна аднародных адзінак мовы і правіл іх
функцыянавання. (Фанемны,марфемны,лексічны,сінтаксічны)
Функцыі моўных адзінак: 1)наменацыйная-адзінкі называюць
паняцці,прадметы,дзеянні.2)камунікацыйная-адзінкі служаць сродкам камунікацыі.3)Будаўнічая-
служ.для пабудовы намінацыйных і камунікатыўных адзінак.
Тыпы моўных адносін: Парадыгматычныя-звязваюць моўныя адзінкі на аснове падабенства паводле
формы,функцыі,сэнсу у групы ,класы,разрады.(фармальнае падабенства – бяру, бярэш,бярэ; семантычнае
падабенства – ісці крочыць сігаць цягнуцца).Сінтагматычныя - адносіны паміж адзінкамі аднаго моўнага
ўзроўню ў маўленчай плыні(паміж гукамі у слове,паміж словамі ў словазлуч.)
Пытанне 10. Мова як знакавая сістэма .
Знак-матэрыяльны прадмет ,які выступае прадстаўніком іншага прадмета і выкарыстоўваецца для
атрымання,захоўвання і перадачы інфармацыі. Асноўныя прыкметы знака-матэрыяльнасць і сдольнасць
перадаваць пэўную інфармацыю. Адно і тое ж паняцце ў розных мовах можа перадавацца рознымі
гук.комплексамі(дрэва,tree)/аднолькавыя гук.комплексы маюць розныя значэнні(месяц,магазін-magazine).
Класіфікацыі знакаў паводле форм усрымання органамі пачуццяў чалавека:
1)Візуальныя,зрокавыя(жэсты,міміка,пісьмо),2)Акустычныя,слыхавыя(сігнал сірэны,гукі
людзей,тэл.званок),3)Тактыльныя .датыкальныя(алфавіт Брайля),4)Альфактычныя,пахавыя,5)Смакавыя.
Моўны знак- двухбаковая адзінка,якая мае форму і змест. Форма можа быць акустычнай і графічнай ,змест
– гэта заключаная ў знаку інфармацыя.Знак існуе ў адзінстве зместу і формы
Асноўны моўны знак – слова.Яно выконвае наменатыўную функцыю.Слова0двухбаковая адзінка(мае форму
і змест).Мін.адзінкай мовы з яўляецца гук (фанема).Гукі –матэрыяльная аснова мовы,будаўнічы матэрыял
для слоў і марфем. Марфема таксама двухбаковая адзінка. Праз сказ рэалізуецца найважнейшая функцыя
мовы-камунікатыўная.
Мова-першасная і універсальная знакавая сістэма(перадае пэўную інф. І прымае ўдзел у яе фарміраванні
,перадае эмацыйна-псіхічны стан чалавека). Іншыя знакавыя сістэмы другасныя ,вытворныя ад
мовы(перадаюць інф).

Пытанне 11. Фаналогія як раздзел мовазнаўства. Тры апекты вывучэння гукаў мовы:
акустычны, аркуляцыйны, функцыянальны. Фанетыка і фанеміка як раздзелы фаналогіі
Фаналогія-раздзел мовазнўства, які вывучае гукавы лад мовы і маўлення:акустычныя,
артыкуляцыйныя і функцыянальныя асаблівасці гукаў, іх сістэму, спалучальнасць, змены ў
маўленчай плыні, фанетычны падзел маўлення, склад, націск,інтанацыю, гукавыя законы.
Гукі мовы даследуюцца з трох бакоў:
-артыкуляцыйнага(фізіялагічнага)-спосаба ўтварэння гукаў
-акустычнага(фізічнага)-вышыня, тэмбр, сілы гука.
-лінгвістычнага(функцыянальнага)-іх сэнсава адрознівальная функцыя гукаў мовы.
Фанеміка-навука пра фанемы.
Тэрмін “фаналогія” прыдатны для назвы раздзела мовазнаўства, аб’ектам вывучэння якога
з’яўляецца гукавы лад як мовы, так і маўлення,г.зн. фаналогія і фанетыка разглядаюцца як рода-
відавыя паняцці.
Фаналогія мае 2 раздзелы: фанетыку і фанеміку.
Пытанне 12. Фанетыка. Агульная і прыватная, апісальная і гістарычная фанетыка. Тэарэтычнае і
практычнае значэнне фанетыкі
Фанетыка-раздзел фаналогіі, які вывучае гукавыя адзінкі і сродкі маўлення: гукі(іх утварэнне,
акустычныя ўласцівасці, класіфікацыю, змены ў маўленчай плыні), склад, націск,інтанацыя.
Адрозніваюць агульную(вывучае агульныя ўмовы ўтварэння, вымаўлення і ўспрыняцця гукаў, іх
прыроду, змены і г.д. у розных мовах свету) і прыватную(вывучае гукавы лад канкрэтная мовы)
фанетыку.
Гукі мовы могуць вывучацца эвалюцыйна, г.зн. у іх развіцці могуць даследавацца гістарычна або
статыстычна. У залежнасці ад гэтага адрозніваюць гістарычную(дыяхранічную) і
апісальную(сінхранічную) фанетыку.
Апісальная разглядае гукавы лад мовы на пэўным этапе яе развіцця, часцей за ўсё на сучасным.
Гістарычная выяўляе эвалюцыю гукавога ладу пэўнай мовы або групы моў. Грунтуецца на
вывучэнні фанетычных асаблівасцей помнікаў пісьменнасці, а таксама архаічных фанетычных рыс
дыялектная мовы і дае магчымасць выявіць заканамернасці развіцця гукавой сістэмы мовы ў
цэлым і гісторыю кожнага канкрэтнага гука ў прыватнасці.
Тэарэтычнае значэнне абумоўлена не толькі тым, што гукі-элементы матэрыяльнай структуры
мовы, спосаб існавання яе. Без уліку заканамернасцей гукавых змен нельга вывучыць гісторыю
мовы, даследаваць паходжанне слоў, правесці параўнальна-гістарычнае апісанне моў і ўстанавіць
іх роднасць.
Практычнае значэнне ў тым, што веданне яе неабходна для стварэння алфавітаў для
беспісьмовых моў, засваення графікі, арфаграфіі, арфаэпіі, для паспяховага вывучэння замежный
мовы, а таксама для выпраўлення недахопаў маўлення, разумення гукавой мовы глуханямымі,
распазнавання чалавечага маўлення і яго зместу электронна-вылучальнай машынай.

Пытанне 13
Гукі мовы маюць розныя ўласцівасці, таму і даследуюцца з розных бакоў: акустычнага,
артыкуляцыйнага, і функцыянальнага (або лінгвістычнага). 
Акустычны аспект дазваляе вывучаць гукі як фізічную з’яву. Акустыка (ад грэч. akustikos –
слыхавы ) – раздзел фізікі, дзе вывучаюцца фізічныя ўласцівасці гукаў. Гукі мовы маюць
такія фізічныя якасці, як сілу, вышыню, працягласць, тэмбр. 
Вуха чалавека ўспрымае паветраныя хвалі ў момант гаварэння як гукі, якія маюць розныя
фізічныя якасці. 
Пры артыкуляцыйных даследаваннях увага звяртаецца на працу маўленчых органаў, у
выніку дзейнасці якіх і ўтвараюцца гукі. Артыкуляцыйна (ад лац. articulatio –
членападзельнае вымаўленне) кожны гук утвараецца ў выніку складаных рухаў
маўленчых органаў. 
Пры функцыянальным аспекце гук мовы ўтварае мноства гукаў маўлення, падобных па
артыкуляцыйных і акустычных характарыстыках. Адно і тое ж слова, вымаўленае 
мужчынам і жанчынай, дзіцем і сталым чалавекам, будзе адрознівацца па сваіх
характарыстыках: тэмбрам, асаблівасцямі будовы маўленчага апарата. Але кожны раз мы
будзем успрымаць комплекс гукаў, вымаўлены рознымі людзьмі, як адно і тое ж слова. 
Гэта адбываецца таму, што існуе пэўны эталон гука, які знаходзіцца ў свядомасці
чалавека, і згодна з якім гукі маўлення атаясамліваюцца. Значыць, гук мовы не канкрэтны
гук, а абстракцыя – фанема. Фанемы вывучаюцца ў такім раздзеле мовазнаўства, як
фаналогія. 

Пытанне 14.
Артыкуляцыяй (ад лац. Articulatio - прамаўляю выразна) называецца праца органаў
прамовы, накіраваная на вытворчасць гукаў. Кожны вымаўляецца гук мае тры
артыкуляцыйныя фазы: прыступ (экскурсію), вытрымку і водступ (рэкурсіі) 
Прыступ артыкуляцыі заключаецца ў пераходзе органаў гаворкі з спакойнага стану або
артыкуляваньне папярэдняга гуку ў становішча, патрабаванае які вымаўляецца гукам.
Вытрымка - гэта захаванне становішча артыкулюе органаў, неабходнага для вымаўлення
дадзенага гуку. Водступ артыкуляцыі складаецца ў выхадзе органаў гаворкі са становішча
вытрымкі або ў прыступе да артыкуляцыі наступнага гуку. У працэсе гаворкі выразнай
мяжы паміж фазамі няма, бо пры пераходзе ад адной фазы да іншай адбываецца як бы іх
напластоўванне адзін на аднаго ў маўленчай струмені. 
Пры вымаўленні некаторых гукаў вытрымка практычна набліжаецца да нуля - гэта так
званыя імгненныя гукі. Такія, напрыклад, рускія і беларускія смычные зычныя [п], [б], [т],
[д], [да], [г]. Пры вымаўленні рускіх і беларускіх галосных, сонарных, некаторых іншых
зычных акустычна вытрымка ўспрымаецца даволі выразна - гэта працяглыя гукі. Іх
працягласць можа і не заўсёды выяўляцца, аднак пры жаданні гэтыя гукі можна
працягваць.
Пытанне 18.
Нашае мауленне з'яуляецца гукавой плынн,якая распадаецца на асобныя часткі,што ідуць
адна за адной у часе.Да іх належаць інтанацыйная фраза,мауленчы такт,фанетычная
слова,склад,гук.Фраза-найбольшая фанетычная адзінка маўленчай плыні,якая
вымауляецца з закончанай інтанацыі і адмяжоўваецца ад наступнай адзінкі працяглымі
паўзамі.Фраза можа саўпадаць са сказам,а можа уключать у сябе і некалькі
сказаў.Мауленчы такт ,або сінтагма-частка фразы,якая вымаўляецца без прыпынку,без
закончанай інтанацныі і адзяляецца ад наступнага урыука непрацяглай паўзай.Мауленчы
такт з'яўляецца інтанацыйна-сэнсавым адзінствам,якое утварае асэнсаваную рытмічна-
маладычную групу.Выдзяленне маўленчых тактаў залежыць ад рознага інтанацыйна-
сэнсавага падзелу фразы на часткі.Фанетычнае слова-частка маўленчага такта,якая
вымаўляецца з адным націскам.Фанетычнае слова часта супадае з асобным
самастойным словам.Прымыканне націскных слоў да наступнага націскнога -пракліза, а
да папярэдняга націскнога-энклізай.Такія ненаціскныя словы у межах фанетычнага
называюць клітыкамі.Сярод іх адрозніваюць праклітыкі-ненаціскныя словы,якія
прымыкаюць да наступных націскныхі энклітыкі-ненаціскныя словы,якія прымыкаюць да
папярэдняга націскнога.клітыкамі могуць быть і некаторыя самастойныя словы-
назоўнікі,займеннікі і лічэбнікі.З цягам часу кілтыкі могуць стаць часткай слова.

Пытанне 19.
Націск-гэта вылучэнне ў маўленні асобных элементаў фанетычнымі сродкамі.
Дынамічны(сілавы)-выдзяленне аднаго са складоў слова з большай сілай
гучання.Уласцівы чэшскай,французскай і інш.
Колькасны(квантытатыўны)-выдзяленне склада большай працягласцю вымаўлення.такі
націск ў чыстым выглядзе не сустракаецца.Пераважае ў інданезійскай мове,дзе ёсць
дынамічныі і музычны націскі .Дынамічны і колькасны націск ,якія характарызуюцца
адпаведна змяненнем сілы і працягласці гука ,адносяцца да монатанічнага тыпу.
Музычны(танічны)-выдзяленне націскнога склада паніжэннем ці павышэннем тону голасу.
(карэйская,японская і інш мовы).Муз.націск-політанічны:націскны склад вымаўляецца з
рознай інтанацыяй.
Нарастальны націскн называецца акутавым ,а спадальны-цыркумфлексным.
Змешаны тып націску:дынамічна-колькасны(бел.,руск. мовы),дынамічна
музычны(ням.мова),музычна-дынамічны(латышск.,нарвежская і інш мова)
Слоўны націск выконвае і адрознівальную функцыю(вызначае межы слоў),экспрэсіўную
ф-ю(вызначае межы слоў),а звязаны -словаразмежавальную ф-ю(вызначае межу слоў)
Экспэсіўная ф-я-узмацняць выразнасць тых або іншых слоў напружаным ,больш
працяглым вымаўленнем пэўных гукаў.
Некаторыя словы маюць пабочны націск.Пабочны націск маюць складаныя словы.У
бел.мове націскн з'яўл апошняя аснова складаных слоў.
Націск бывае звязаны і свабодны.Звязаным называецца націск ,замацаваны за пэўным
складам у словах той,або іншай мовы.Свабодным называецца націск,не замацаваны за
пэўным складам той або іншай мовы(руск.,бел,англ,украінск і інш мовах).У мовах з такім
націскам нярэдка назіраецца рэдукцыя:галосныя ў ненаціскных складах могуць якасна
змяняцца.
Свабодны націск бывае рухомы і нерухомы. 
Нерухомы націск-такі,які ў розных формах таго ж слова не змяняецца(н.далёкі-далейшы)
Рухомы націск-такі,які змяняецца пры ўтварэнні формаў слова(н.рука-рукі)
Тактавы націск-выдзяленне аднаго са слоў у такце ўзмацненнем голасу.Такі націск
аб'ядноўвае словы і такт і звычайна падае ў ім на апошняе слова,паказваючы на
заканчэнне гэтай фанетычнай адзінкі.
Фразавы націск-выдзяленне аднаго з слоў у фразе.Звычайна гэты націск падае на
апошняе слова канцавога такта фразы.Перанос фразавага націску на іншае слова ў
фразе прыводзіць да з'яўлення лагічнага націску-выдзялення найбольш важнага ў
сэнсавых адносінах слова.

Пытанне 20.
Экспіраторная (артыкуляцыйная) -Склад – гэта спалучэнне гукаў, што вымаўляюцца адным
штуршком выдыхаемага паветра. Мяжа складоў – момант найбольш слабага выдыху. Не
тлумачыцца прычына непаслядоўнага супадзення колькасці складоў і выдыхальных штуршкоў, а
таксама прынцып складападзелу ў пазіцыі збегу зычных гукаў.
Санорная тэорыя.Склад-частка фанетычнага слова,якая складаецца з найбольш гучнага або
спалучэння больш і менш гучнага гукаў.Найбольшую гучнасць маюць галосныя гука,некалькі
меншую-санорныя,мінімальную-шумныя,самыя нягучныя-глухія.
Мускульная тэорыя.Склад-частка маўленчага такта,якая вымаўляецца адным імпульсам
мускульнага напружання маўленчага апарату.Кожны імпульс складаецца з 3 фаз:узмацненне
напружання,вяршыня і аслабленне.Гукі,якія вымаўляюцца з максімальным напружаннем
,называюцца складаўтваральнымі.Мяжа склада супадае з найбольшым аслабленнем мускульнага
напружання.
Галосныя гукі ўтвараюць склад таму і называюцца складаўтваральнымі.Зычныя без галосных
склада не ўтвараюць таму і называюцца нескладаўтваральнымі.
Пры складападзеле ў многіх мовах ўлічваецца закон ўзрастання гучнасці,у адпав. з якім мяжа
складоў праходзіць паміж аднолькава гучнымі або паміж найбольш і найменш гучнымі
гукамі.Падзел слоў на склады і перанос могуць не супадаць.
Склады бываюць адкрытыя(закнчв галосным гукам),закрытыя(калі канчаюцца
зычным),непрыкрытыя(пачын з галосных),прыкрытыя(пачын з зычн).
Пытанне 21.
Інтанацыя—сукупнасць сродкаў арганізацыі вуснай мовы, якія характаразуюць яе энсавы і
эмацыянальна-экспрэсіўны бакі.
Інтанацыя можа выконваць у выказванні наступныя функцыі:
 Размяжоўвае моўныя адрэзкі: такты,фразы.
 Адрознівае сінтаксчныя адносіны паміж часткамі складанага сказа.
 Надае сказам апавядальны,клічны або пытальны характар.
 Дапамагае пазбегнуць магчымай двухсэнсоўнасці.
У некаторых мовах інтанацыя выконвае і іншыя функцыі .Напрыклад: функцыю лексічнага
сродка(інтанацыя прывозіць да змянення сэнсу слова).

Пытанне 22.
Фанетычныя (гукавыя)зены. Змены гука,абумоўлены спалучэннем яго з іншымі гукамі.Фанетычныя змены,
што ўзнікаюць пад уплывам суседніх гукаў у маўленчай плыні, называюцца камбінаторнымі зменамі.
Асноўнымі іх відамі з’яўляюцца акамадацыя, асіміляцыя, дысіміляцыя, эпентэза, дыярэза, метатэза,
гаплалогія, кантракцыя. Галоўнай прычынай камбінаторных змен гукаў можна назваць артыкуляцыйную
звязнасць гукаў, асабліва суседніх: рэкурсія (канец артыкуляцыі) папярэдняга гука ўзаемадзейнічае з
экскурсіяй (пачаткам артыкуляцыі) наступнага. У выніку гэтага адбываюцца якасныя змены, калі
артыкуляцыя, характэрная толькі для аднаго з гукаў, распаўсюджваецца і на іншыя. У залежнасці ад
напрамку ўплыву гукаў адрозніваюць камбінаторныя змены прагрэсіўныя і рэгрэсіўныя. Пры рэгрэсіўных
зменах назіраецца ўплыў наступнага гука на папярэдні (•←•).Прагрэсіўныя змены заключаюцца ва ўздзеянні
папярэдняга гука на наступны (•→•). Усе камбінаторныя змены гукаў могуць быць кантактнымі і
дыстактнымі. Кантактныя змены адбываюцца паміж суседнімі гукамі, якія знаходзяцца побач, а
дыстактныя змены – у межах аднаго фанетычнага слова паміж гукамі, аддаленымі адзін ад аднаго.
Акамадацыя – узаемадзеянне ,якое узнікае паміж гукамі рознага тыпу (галоснымі,зычнымі)і выражаецца у
частковым прыстасаванні артыкуляцыі галоснага да зычнага ці наадварот. У беларускай мове кантактная
прагрэсіўная акамадацыя назіраецца паміж мяккім зычным і наступным галосным, які набывае і-падобную
артыкуляцыю .Прыкладам кантактнай рэгрэсіўнай акамадацыі ў беларускай мове з’яўляецца агубленне
зычных перад наступнымі лабіялізаванымі галоснымі [о] або [у], калі зычны гук у фазе рэкурсіі вымаўляецца
з акругленымі і выцягнутымі ўперад губамі. Параўнайце вымаўленне складоў ма [ма], мо [м˚о], лэ [лэ], лу
[л˚у]. Рэгрэсіўная акамадацыя назіраецца і паміж папярэднім галосным і наступным мяккім зычным, калі
галосны набываеі больш пярэднюю артыкуляцыю ў фазе рэкурсіі. Напрыклад, альт[а∙л'т], Альпы [а∙л'пы].
Асіміляцыя– фанетычны працэс,які адбываецца паміж гукамі аднаго тыпу(галоснымі або зычнымі) і
вылучаецца поўным ці частковым прыпадабненнем іх. Асноўнай прычынай узнікнення асіміляцыі з’яўляецца
артыкуляцыйная звязнасць гукаў. Асіміляцыя можа быць поўнай і няпоўнай.
Поўная—адзін гук цалкам прыпадабняецца да другога.Няпоуная –гук прыпадабняецца да другога толькі
чсткова,па адной з 2-х прыкмет: па звонкаскі,глухасці; па цьвёрдасці ,мяккасці. Па цьвёрдасці: Астрахань-
астраханскі .
Дысіміляцыя– замена у слове аднаго з аднолькавых або артыкуляцыйна звязаных гукаў на іншыменш
падобны— гэтая з’ява сустракаецца толькі у народных гаворках: більзін.
Метатэза –перастаноўка сумежных і несумежгных гукаў і складоў. Сустракаецца ў запазычаных словах.
(мрамор-мармур).Эпентэза—ўстаўка гукаў у сярэдзіну слова пры збегу двух гукаў аднаго класа (галосных
або зычных) пры запазычаннях. Эпентэза ўзнікае пры асваенні запазычанняў з нехарактэрнымі для роднай
мовы спалучэннямі гукаў. У беларускай мове эпентычнымі зычнымі з’яўляюцца [в] і [j]: Ля[в]он, Тадэ[в]уш,
акс[іjо]ма, бібл[іjа]тэка, абітур[ыjэ]нт. Дыярэза – выпадзенне выбухнога гука ў некаторых сспалучэннях
зычных. У беларускай мове спрасціліся наступныя групы зычных: [здн] – позна, [рдн] – міласэрны, [лнц] –
сонца, [рдц] – сэрца, [стн] – веснік, [згн] – бразнуць і г.д. гаплалогію– выпадзенне аднаго з аднолькавых
складоў у слове: трагікамедыя (ад трагікакамедыя), мінералогія (ад мінералалогія). Акрамя разгледжаных
камбінаторных фанетычных змен вылучаюцца таксама пазіцыйныя змены гукаў, якія залежаць ад агульных
умоў вымаўлення: месца націску, пазіцыі пачатку і канца слова. Да пазіцыйных змен адносяць рэдукцыю і
пратэзу. Рэдукцыя—паслабленне і змяншэнне гучання ненаціскных гукаў. Яна характэрна мовам з
дэнамічным націскам( рус. Ням. Англ.) бывае: колькасная –ненаціскныя галосныя больш кароткія і менш
напружаныя,аднак якасна не змянюцца. У бел. мове ёй падпадаюць галосныя (і,ы,у,а) (дым-дымоў-
дымавы); якасная-падпадаюць ненаціскныя алосныя (о,э), якія вымаўляюцца як “а”(воды-выда,рэдкі-
радейшы) Для беларускай літаратурнай мовы характэрна толькі колькасная рэдукцыя, калі час гучання
ненаціскных галосных крыху скарачаецца, але гукі ўсѐ роўна вымаўляюцца выразна. Якасная рэдукцыя
назіраецца ў дыялектах: в[ъ]да (вада). Пратэза—узнікненне гкукаў у пачатку словаперпд спалучэннем
зычных,цяжкім для вымаўлення( [в], [h], [j] і пратэтычныя галосныя [і], [а]: [в]озера, [h]анна, [jі]ней,
[а]мшара, [і]ржаны).
Апокапа – адпаданне канцавога ненаціскнога галоснага гука ці канцавой часткі слова: мо ← можа.Асабліва
авшырана апокапа ў гутарковых формах імёнаў: Вась <-- Вася.
Сінкопа – выпаданне галоснага ці некалькіх гукаў не на канцы : нек замест неяк.

23. Паняцце пра арфаэпію


Нарманавая літ мова існуе ў вусн пісм формах.
Арфаэпія – с-ма правіл вымаўлення,прынятая ў літ мове.Займаецца ўнармаваннем правільнага літ
вымаўлення.
Уключае ў сабе правілы вымаўлення: гал і зыч гукаў;спалучэнняў гал у розных пазіцыях і асабістых грам
формах; прав пастаноўку націску.
Арф. нормы ўстанаўліваюцца на аснове фанетычнай сістэмы пэўнага тэрытарыяльнага дыялекту.
У аснову бел літ вымаў пакладзена вымаўленне цэнтральных бел гаворак(у аснове руск арф –
вымаўленне Масквы; укр – Палтаўска-Кіеўскі дыялект)
Заснаванне нормаў арф – важна для кожнага, хто карыстаецца літ мовай
Выс культура вусн мовы – паказчык агульнай к-ры ч-ка і неабходныя умовы для ажыццяўлення мовай яе
камунікатыўныя ф-цыі.

24.Фанеміка.Фанема і гук.Прыметы фанем.Пазіцыі фанем.Варыянты і варыяцыі фанем.


Сістэма фанем.
Фанема(з грэч “гук”) – найменшая гукавая адзінка мовы, якая служыць для утварэння, распазнавання і
адрознення значэнневых адзінак(слоў,марфем)
Фанеміка – раздзел фаналогіі, які вывучае гукі,іх ролю ў сістэме мовы.
Ф-цыі ф-мы:
-перцэптыўная(гукі маўлення ўспрымаюцца слыхам)
-сігніфікатыўная(сэнсаадрознівальная)(адроз слоў і мармем,замацаванне за імі сэнсу)
Паняцце “фанема” і “гук” нятоесныя:
1) Ф-ма – абстрактная адзінка(уключ толькі агульныя ўласцівасці гукаў)
Гук – канкрэтная а-ка(як сукупнасць рэальных акустычна-артыкуляцыйных характырыстык можна
вымавіць)
2) Ф-ма – моўная а-ка(у маўленні рэалізуецца ў канкрэт гуках – алафонах: ф-ма<а> у бел м выступае ў розн
алафонах: мара,мята,маці,мяць)
Гук – маўленчая а-ка
3) Ф-ма – незалежная ад пазіцыі і акружэння ў слове
Гук – гучыць па-рознаму залежна ад пазіцыі і акружэнні ў слове(дарога[γ]-дарох[х])
4) Ф-ма – сацыяльная з’ява
Гук – індывідуальная з’ява
5) Ф-м – абмежаваная колькасць(ад 13 да 80 у розн мовах)
Гукаў – безліч
Прыметы ф-м:
1)фанематычныя(для адрозн гукавых абалонак слоў,марфем)
2)нефанематычныя(не выкон такую ф-цыю)
3)канстытуцыйныя:
-інтэгральныя(агульныя для некалькіх фанем і не могуць быць выкарыстаны для іх адрозн.)
-дыферэнцыйныя(ф-мы адрозн паміж сабой)
<б> - <т>:4 інтэграл. прымет – кансанантнасць,шумнасць,змычнасць,цвёрдасць; 2 дыф. – звонкасць-
глухасць, лабіяльнасць-пярэдняязычнасць
Пазіцыя – становішча фанемы ў слове,якое ўплывае на яе гукавыя рэалізацыі.
Бывае:
-моцная(незалежная): гал пад націскам, зыч перад гал і санорнымі,дзе іх вымаўл набліж да ізаляванага.
-слабая(залежная): гал не пад націскам, глух зыч перад звонк і наадварот, звонк зыч на канцы слова
Нейтральная ф-ма – страта ёй сігніфікатыўнай (сэнсаадрознівальнай) ф-цыі: казка – ка[с]ка
Тыпы фанем (дакладней гукавыя рэалізацыі):
1)варыянт ф-мы: алафон,які гучаннем супадае з алафонам іншай ф-мы: сад[т]- варыянт ф-мы [д],[ў] –
варыянт[в]
2) варыяцыя ф-мы: алафон, які змяняецца нязначна і несупад з алафонам іншый ф-мы
-пазіцыйная(абумоўл пазіцыяй у слове)
-тэрытарыялная: шапеляватае вымаўленне мяккіх свісцячых [з’][с’] у некаторых гаворках паўночна-
ўсходняга дыялекту
-індывідуальная (шапялявае,картавае)
Асноўны алафон – у моцнай пазіцыі.асн [а], варыянт[˄]
Марфанема – ф-ма, якая рэалізуецца ў розных алафонах пры іх чаргаванні.<к> рэалізуецца ў асн алафоне
[к] ру[к]а, варыяцыі [к’] ру[к’]і, варыянтах [ч] ру[ч]ка, [ц] ру[ц]э.
Сістэма фанем – спарадкаваная сукупнасць ф-м мовы, звязаных тыповымі адносінамі.
У кожн мове ф-мы маюць свае істотныя прыкметы,па якіх магчыма вызначыць сіст ф-м: для бел рус моў –
працягласць гал гукаў не мае асабл значэння; ням, чэш – вельмі адрозн прыкмета.
Колькасць фанем розная: бел – 38(33зычн+5гал), анг – 40,ням – 36, абхаз – 71.
Пытанне 25. Лексікалогія як раздзел мовазнаўства. Агульная і прыватная, апісальная і
гістарычная лексікалогія.
Лексікалогія—галіна мовазнаўства ,якая вывучае слоўнікавы склад,лексіку мовы.
Асноўная лексічная адзінка—слова.
Лексіка – гэта ўвесь слоўнікавы склад, сукупнасць слоў пэўнай мовы. Лексікай называ-
юць не толькі слоўнік мовы таго ці іншага народа, але і сукупнасць слоў,
якія ўжываюцца ў творчасці асобнага пісьменніка.
У задачы лексікалогіі ўваходзіць выву-чэнне і сістэматызацыя слоўнікавага складу, шляхоў развіцця
слоў і іх значэнняў, вывучэнне паходжання слоў, вызначэнне сферы іх ужывання.
Агульная—устанаўлівае агульныя заканамрнасці будовы,функцыянавання і развіцця лексікі.
Прыватная—даследуе лексіку адной канкрэтнай мовы (напрыклад,лескікалогія бел. мовы).
Гістарычная(дыяхранічная)— даследуе гісторыю слоўнікавага складу мовы.Гісторыю слоў у
адпаведнасці з абазначанымі імі прадметамі і паняццямі.
Апісальная лексікалогія даследуе слоўнік пэўнай мовы ў дакла-
дна вызначаных храналагічных межах, яе называюць яшчэ сінхрані-
чная. Звычайна, тэрмін ужываецца ў адносінах вывучэння слоўнікавага
складу сучаснай мовы.
Лексікалогія вывучае розныя тыпы слоў,таму мае наступныя адгалінаванні: анамасіялогія-навука
аб называнні словам пэўных з’яў,прадметаў; семасіялошія-навукапра значэнне лексічных
адзінак;анамасыка-даследуе ўласныя імёны;тэрміналогія;фразеалогія;этымалогія-высвятляе
паходжанне слоў; стылістыка-вывучае спосабы выкарыстання моўных сродкаў.
Пытанне 26.Анамасіялогія як раздел мовазнаўства. Слова і прадмет.Слова і паняцце.
Абагульнены характар слова.Словы паўназначныя і непаўназначныя.Онімы і іх тыпы.
Разнавіднасці тапапанімічнай лексікі. Разделы анамастычнай лексікі. Паняцце пра анамастыку.
Анамасіялогія (ад грэч.: onoma імя, грэч.: logos вучэнне)—раздзел мовазнаўства, які вывучае
перадумовы і прычыны азначэння тых ці іншых прадметаў і з'яваў пэўнымі назвамі.
Слова—цэнтральная адзінка мовы,якая маесувязі з усімі астатнімі моўнымі адзінкамі. Таму і
разглядаецца слова ў розных галінах мовазнаўства : у
фаналогіі,марфеміцы,словаўтварэнні,марфалогіі і сінтаксісе.
Слова—найменшая сэнсавая адзінка мовы, фанетычна і граматычна аформленая, якая мае пэўны
сэнс,ўзнаўляецца ў мове і служыць для пабудовы выказвання.
Слова называе як канкрэтныя прадметы (у шырокім разуменні),так і цэлы класс аднародных
прадметаў ,гэта значыць мае абагульненае значэнне(перадае пэўнае паняцце).Канкрэтна-
прадметнае значэнне слова набывае ў мауленн,гэтаму спрыяе пэўная сітуацыя(кантэкст).
Паўназначныя (самастойныя) —служаць для абазначэння прадметаў (раліяў,уяунфх прадметаў,іх
якасцяў,дзеянняў і г.д.) і для выяўленняў адпаведных паняццяў (клён,тоні,ляцець), маюць
сінтаксічную самастойнасць,выступаюсь у сказе у ролі яго членаў,ці могуць з’яуляцца нават
сказамі.
Напаўназначныя—не выступаюць назвамі рэаліяў,не маюць здольнасцяў на свабоднае
выкарыстанне і выкананне у ролі членаў сказа.Некаторыя з іх ужываюцца тоькі побач з
самастойнымі .
да непаўназначных належаць службовыя (артыклі,часціцы,злучнікі,прыназоўнікі); мадальная
(мабыць,відаць,магчыма); выклічныя і гукапераймальныя (Ох! Бабх-х!).
Паняццю “онім” тоестае- імя асабовае.
У онімах людзі адлюстроўвалі “паняцці, звязаныя з найбольш важнымі, сферамі свайго жыцця”,
аднак самі онімы не маюць значэння, а толькі мэту – абазначаць, вылучаць адзін аб’ект, з якім яны
суадносяцца.
Тыпы :астронімы,касмонімы-назвы зонау касмічнага прастранства(Вялікая
Мядзведзіца,Месяц);тэонімы-імёны багоў,міф. Істотаў(Пярун,Зеўс); заонімы-уласныя імёны(клічкі)
свойскіх жывёлаў (Мурзік,Тузік); дрывонімы-назвы лесу,пушчаў( Налібокская пушча).
Тапаніміка: мікратапаніміка-назвы невялікіх геаграфічных абэектаў; айканіміка-вывуч. айконімы-
уласныя назвы паселішчаў;урбаніміка-назы ўнутрыгарадскіх аб’ектауі інш.
Анамастыка— раздзел мовазнаўстава, які вывучае любыя ўласныя імёны, іх паходжанне,
гісторыю, асноўныя заканамернасці развіцця і функцыянавання, а таксама сукупнасць уласных
імён — анімію, анамастыкон.
Да анамастыкі адносяць: тапаніміка, якая вывучае ўласныя назвы геаграфічных аб'ектаў (Беларусь,
Палессе, рака Вілія і інш.) і антрапаніміка — уласныя імёны людзей (Адам, Францыск Скарына);
фітонімы — уласныя назвы асобных раслін (ружа «Шапэн», слівы «Эма Ліперман»);
хранонімы — уласныя назвы гістарычна знамянальных адрэзкаў часу, гадавых цыклаў прыроды
(Вялікая Айчынная вайна, Пятроўская эпоха, «бабіна лета»).
Пытанне 26.
Лексічнае значэнне слова-суаднесеннасць слова з адппаведным паняццем ,з’явай аб’ектыўнай
рэчаіснасці(змест слова. Тыпы:1,паводле сувязі с рэчаіснасцю,вылучаецца прамое(намінатыўнае)-
яно прама паказвае на прадмет ці з’яву,і пераноснае-называе прадмет праз інш знач таго самага
слова.2,паводле тупені матываванасці:матываванае(заснавана на значэнні інш слова) і
нематываванае.Яшчэ вылучаюць вытворнае і невытворнае знач.Вытворнае падзяляецца
на:вытворна-намінатыўнае,вытворна-пераноснае,вытворна-прамое.3.Паводлле лексічнай
спалучальнасці:свабоднае і несвабоднае.Несвабоднае:а)фразеалагічна-звязанае,б)сінтаксічна-
абумоўленае,в)канструктыўна-абумоўленае.4,Паводле характару фу-цыі:намінатыўнае і
канатацыйнае.
Полісімія(шматзначнасць).Семантычная структура шматзначных слоў.Асобныя значэнні
шматзначн.сл. уствараюць шматзначныя варыянты гэтай лексемы.Адрозніваюць свабодныя
значэнні і значэнні звязаныя.Свабоднае-якое непасрэдна называе рэалію,зразумелае і без
кантэксту.яшчэ есць першаснае і пераноснае значэнне полісеміі.

Пытанне 27 Аманімія-з’ява,супадзенне ў адным гучанні і напісанні розных па значяэнні слоў.


Паранамазія(паранімічная абстракцыя)-зхява стылістычная,заснаваная на збліжэнні сугучных
слоў.Зхява паранамазіі-супадаюць па гучанн блізкія словы,але розныя па паходжанні і
лекс.прымет.(дыстанцыя-экстанцыя,камічны-касмічны).Міжмоўныя паронімы-блізкія па
гучанню,але сэнсава не тоесныя словы розных моў(канюшына(бел.)-канюшня(рус.),пінны(бел.)-
пыльны(рус.)Сінанімія-семантычная з’ява,якая праяўл. У здольнасці розных а гучанні слоў
абазнач.адну і тую ж рэалю. Сінонімы бываюць стылістычнымі ,семантычнымі і абсалютнымі.Да
стылістычных сінонімаў адносяццв эўфемізмы.Абсалютныя сінонімыя(лексічныя дублеты)-
Словы,якія поўнасцю супадаюць па значэнні і ўжыванні.Не адрозніваюццы ні адценнямі ні
стыліст.афарбоўкай. Да аднаго слова звычайна можна падабраць некалькі сінонімаў. Група слоў,
аб’яднаных сінанімічнымі адносінамі ўтварае сінанімічны рад: балота – твань, багна, дрыгва,
багавінне, імшара, многа – шмат, багата. У кожным сінанімічным радзе звычайна вылучаецца адно
слова, якое выражае паняцце, агульнае для ўсіх слоў гэтага рада. Такое слова называецца
асноўным або дамінантай. Яно стылістычна нейтральнае і найбольш ужывальнае.
Антанімія-з’ява проціпастаўленасці слоў з процілеглым знач.
Супрацьлеглы па сваім значэнні можа быць адзін і той жа тэрмін (яго лексіка-семантычныя
варыянты). Параўнаем: пячэ (сонца, мароз). Такая здольнасць слова выражаць супрацьлеглыя
значэнні без змянення сваёй формы ў лінгвістыцы атрымала назву энантыясемія. Напрыклад,
ваяка – 1) воін, баец, салдат і 2) пра таго, хто не апраўдвае званне воіна, байца.
Пытанне 28.
Паводле ступені ўжывання лексіка беларускай мовы падзяляецна на актыўную і пасіўную.
Да актыўнай лексікіадносяцца агульназразумелыя шырока-ўжывальныя словы, пашыраныя як у
вуснай, так і ў пісьмовай форме мовы. Такіх слоў у беларускай мове большасць: маці, брат,
чалавек, час, лета, хлеб, пятніца, чорны, блізка, тут і інш.
Пасіўную лексіку складаюць словы, якія маюць адценне ўстарэласці або навізны. Іх фарміраванне і
функцыянаванне звязана з пэўнымі працэсамі ў грамадствё: развіццём навукі, тэхнікі, культуры і
мастацтва. З’яўляюцца новыя прадметы, матэрыялы, рэчывы, з’явы, дзеянні – і лексіка беларускай
мовы ўзбагачаецца адпаведна іх назвамі: біёніка, смартфон, нетбук, андроід, Інтэрнэт.
Пытанне 29.
Да агульнаўжывальнай лексікі адносяцца словы, выкарыстанне якіх не залежыць ад
месца жыхарства, прафесіі, сацыяльнага становішча людзей, не абмежавана моўнай
сітуацыяй (стылем, жанрам, формай мовы), прыналежнасцю да той ці іншай часціны
мовы. Агульнаўжывальнымі могуць быць словы ўсіх лексіка-граматычных класаў: назоўнікі
(школа, шчасце, каханне), прыметнікі (белы, дарагі, малады), дзеясловы (радавацца,
хваліць, вучыцца), лічэбнікі (пяць, тысяча, адна,другая), прыслоўі (важна, добра, моцна),
займеннікі (я, нейкі, што), прыназоўнікі (аб, каля, у), злучнікі (а, ці, або), часціцы (аж, не,
нават), выклічнікі. Такія словы маюць устойлівую семантыку, з’яўляюцца
агульназразумелымі і выкарыстоўваюцца ва ўсіх стылях мовы. У межах
агульнаўжывальнай лексікі могуць быць вылучаны розныя лексіка-семантычныя катэгорыі
(амонімы, сінонімы, антонімы, паронімы), прадметна-тэматычныя і лексіка-семантычныя
групы слоў, іншыя формы сістэмных адносін. А гэта значыць, што агульнаўжывальная
лексіка з’яўляецца найбольш важнай часткай слоўніка нацыянальнай мовы, складае ядро
лексічнай сістэмы, на базе якога адбываецца яе далейшае ўзбагачэнне і ўдасканаленне.
Пры дыферэнцыяцыі, ці дывергенцыі, адбываецца тэрытарыяльнае і 
сацыяльнае размежаванне носьбітаў мовы, у выніку чаго ўзнікаюць 
роднасныя мовы і дыялекты.
Калі дыферэнцыяцыя павялічвае колькасць моў, то інтэграцыя, 
наадварот, змяншае іх колькасць. 
Дыферэнцыяцыя і інтэграцыя ўяўляюць сабой сацыяльныя моўныя 
працэсы, таму што аб’яднанне і раз’яднанне моў, іх змешванне і 
перакрыжаванне тлумачацца эканамічнымі, ваеннымі, палітычнымі і 
іншымі грамадскімі фактарамі. Менавіта гэтыя прычыны выступаюць у 
якасці знешніх заканамернасцей гістарычнага развіцця моў, а таксама 
спараджаюць разнастайнасць моў. У выніку перасялення народаў, іх 
гандлёвых кантактаў, войнаў, зменаў у сацыяльным і эканамічным жыцці 
адбываюцца змены функцый і структуры той ці іншай мовы.

30.Стыл дыф л-кі бел м. Нейтр л-ка


Стыл дыф л-кі - працэс з'яўленне моўных варыянтаў мовы (разнавіднасцяў мовы, формаў існавання мовы,
функцыянальных стыляў) у выніку яго вар'іравання ў розных сацыяльных і тэрытарыяльных умовах.
Усе словы бел. літ. мовы паводле стыл характарыстыкі на нейтр і стылістычна афарбаваныя. 
Нейтральныя словы – словы, якія не маюць стылістычнай афарбоўкі і ўжываюцца ва ўсіх стылях мовы,
называюць прадметы, з’явы рэчаіснасці, але не ацэньваюць і не характарызуюць іх.
Прыкметы:
-у розных стылях
-нет стыл афарбоўкі,канатацыйнае
-лекс аснова усіх стылей
-у слоўніках без памет
-можна падабраць слова стыл афарб (галава – галоўка, нага – нажышча, чырвоны, чырвоненькі).
-вылучаюць словы агульныя(не ўступаюць у сінанімічныя адносіны з іншымі словамі і якім не ўласціва
эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка:лічэбнікі: чатыры, сорак, сто; займеннікі: я, ты, ен, яна;
прыназоўнікі: да, за, каля; злучнікі: і, ды, ні; часціцы: бы жа, толькі)
Стылістычн афарб сл – словы, якія не называюць прадметы, з’явы, падзеі, але адначасова выражаюць
дадатковыя эмацыянальна-экспрэсіўныя адценні(абмежаваныя пэўным стылем)
Гутарковыя словы – найбольшая пасля нейтральнай група сучаснай беларускай лексікі(пераважна ў
вуснай і пісьмовай гутарковай мове)
Сярод іх вылучаюцца словы блізкія да нейтральных (абліваха, акрамянець, акружанец, акуратыст).
Частка гутарковых слоў мае адценне грубаватасці (абадранец, абармот, абноскі, балабон).
Гутарковымі лічацца і дыялектныя словы, уласцівыя пэўнай тэрыторыі і адлюстраваныя ў мастацкай
літаратуры (аблетак, аблубіцца, аблуда, балесны). 
Кніжныя словы – словы, якія пераважна ўжываюцца ў навуковай і навучальнай літ-ры, афіцыйных
дакументах, публіцыстычных творах.
Вылучаюцца: 
- Навуковыя тэрміны розных галін навукі і мастацтва (дэ-юрэ, дэ-факта, дысваліфікацыя); 
- Словвы вузкапрафесійнага ўжывання (абагачальнасць, абагрэў, азімут, баланс) 
- Нейтральныя словы (аргумент, гіпотэза, дыскусія) 
- Словы высокага стылю (акавіта, акалічны, аквеціцца, веснавей) 
- Устарэлыя словы (асадка, борць, каліта, балонка)
31. Паходжанне слоў. Спрадвечная і запазыч л-ка. Інтэрнацыяналізмы. Пурызм
Лексічны склад бел мовы фарміраваўся на працягу многіх ст, няспынна развіваўся і ўдасканальваўся.
Менавіта ў лексіцы адлюстравалася і гісторыя развіцця бел народа.
Вылучаюцца два вялікія пласты нашай лексікі паводле паходжання: спрадвечная і запазычаная.
Спрадвечная лексіка складаецца з 4 пластоў слоў:
1) Індаеўрапейскія словы (самыя старажытныя, ≈ 3–1 тысяч. да н. э.). Абазначалі жыццёва важныя прадметы
жывой і нежывой прыроды: Бог, душа, вера, неба, вечар, зіма, дзень, маці, брат, дзед, сын, воўк, зерне, мёд,
соль, балота, і мн. інш.
2) Агульнаславянскія (праславянскія) словы (≈ 2 тысяч. да н. э. – 1 тысяч. н. э.): дзіця, бабка, сірата, удава,
заяц, бык, конь, лебедзь, крыўда, ласка, праўда; назвы прадуктаў харчавання: блін, піва, сала, квас, каша, і
інш.; ваенныя тэрміны: абарона, бой, вайна, дружына, і інш.; колеры: белы, жоўты, рыжы, сіні і інш. Пласт
агульнаславянскай лексікі хоць і нешматлікі (≈ 2000 слоў), але з’яўляецца ядром слоўніка кожнай
славянскай мовы.
3) Агульнаўсходнеславяня словы (УІІІ – ХІІІ стст.): сям’я, ваявода, дань, воласць, выкуп, пастух, бондар,
знахар, мельнік, селянін, клык, жаваранак і інш.
4) Уласнабеларускія словы (ХІУ – ХУІІ стст.): асілак, вадзянік, вайсковец, араты, працаўнік, вясковец,,
берасцянка, алешнік, вясёлка, надвор’е, золак, спадніца, хустка, і інш. Менавіта ўласнабеларускія словы
складаюць нацыянальную спецыфіку лексічнай сістэмы нашай мовы.
Запазычаная лексіка:
словы іншамоўн паходжання, якія ў выніку семантычнага і фанетыка-марфалагічнага асваення зрабіліся
лекс адзінкамі бел мовы. Асн прымета – функцыянальная значымасць, якая заключаецца ў тым, што слова
абазначае прадметы і паняцці, якія не маюць адэкватнага абазначэння ў самой бел мове або з’яўляюцца
семантычнымі ці стылістычнымі сінонімамі да адпаведнага бел слова.
Пранікаюць вусным шляхам (г. зн. перш трапілі ў жывую гаворку, а пазней пашырыліся ў пісьменнасці), і
кніжным (пачыналі ўжывацца ў пісьменнасці і літаратурнай мове, а потым паступова пераходзілі ў гаворку)
Запазычаная лексіка – такіе словы,якія праніклі ў мову ў розныя часы з іншых моў. Запазычанні - адзін з
спосабаў развіцця мовы .
Віды:
Прамыя запазычанні –такія,якія перайшлі непасрэдна з адной мовы ў іншую. Напрклад, прамымі
запазычаннямі з польскай мовы ў беларускую з’яўляюцца словы маёнтак, здрада, вяндліна
Апасродкаваныя запазычанні – такія,якія праніклі з іншай мовы праз пасрэдніцтва трэцяй. Напрыклад, праз
рускую мову лексіка беларускай мовы папоўнілася многімі англійскімі словамі (бар,бізнес,байкот і інш.)
Вуснае запазычанне –выннік размоўных кантактаў з носьбітамі іншых моў.
Пісьмовае запазычанне –праз кнігі, афіцыйныя дакументы і прыватную перапіску.
Тыпы асваення запазычанай лексікі:
1) графічнае а-не – перадача запазычаных слоў сродкамі бел. графікі: рус. щёлочь – шчолач, пол.мос – моц,
анг.image - імідж
2)фанетычнае а-не – асваенне гукавага складу слова згодна бел.фанетыцы: рус. декабрист – бел.
дзекабрыст, пол.netman – бел.гетман
3)граматычныя а-не – адаптацыя запазычаных слоў да бел. граматычнай сістэмы: ням. Dach(н.р.) – бел.
дах(м.р.), лат.biceps(прыметнік=”двухгаловы”) – бел.назва мышца пляча
4)семантычнае а-не – захаванне або змяненне (звужэнне або пашырэнне) значэння слова:
пол. Dratwa –бел. дратва(нітка для шыцця абутку),
ням. Maler (жывапісец) – бел.маляр(рабочы),
ням. Borse(1.кашалёк;2.установа для заключэння фінансавых дамоў з каштоўнымі дакументамі) – бел. мае
толькі значэнне 2
Інтэрнацыяналізмы-словы,якія маюць аднолькавае або блізкае значэнне і гучанне і сустракаюцца не менш
чым у трох няроднасных мовах: сінтаксіс(ад грэч.syntaxis”складанне”,форум(ад лац forum“плошча”),клас(ад
лац.classis “разрад”).Імпарт,футбол,спорт,бокс і інш
Пурызм(ад лац.purus “чысты”) – імкненне ачысціць мову ад запазыч слоу,а таксама неалагізмау і
ненарматыуных лексічных і граматычных элементау(дыялектных,прастамоуных).
3 асноун тыпы пурызму:
Прагрэсіуны: засцерагае мову ад гвалтоунай асіміляцыі(benzin-“бензін” sykor”цукар” sitrona”лімон”)
Памяркоуны: заключаецца у клопаце пра захаванне чысціні і самабытнасці мовы,у нязгодзе са
злоужываннем запазыч словамі,г.зн. выкарыстаннем іх без патрэбы: напр: Замест іншамоун запазычанняу
уводзіліся шырокавядомыя агульнаславянскія,вузкарэгіянальныя словы
(трохкутнік”трохвугольнік”,адсотак”працэнт”, травень”май”,гарбата”чай”)
Рэакцыйны(крайні)- наумыснае,мэтанакіраванае выкарыстанне з мовы усіх іншам слоу:напр. замена слоу
руск мовы на штучныя незразумелыя словы .замест астрономия-звездачество, замест медицина-лечезнание
Пытанне 32.
Папаўнення лексічнага складу мовы адбываецца за кошт запазычання іншамоўных элементаў і
разнастайных семантычных змен.
Утварэнне новых лексічных адзінак у мове або ўзнаўленне ў працэсе маўлення тых, што ўжо
існуюць, адбываецца паводле пэўных правіл словаўтварэння і на ўзор адпаведных
словаўтваральных марфаналагічных асаблівасцей мадэлей.
Словаўтварэнне – раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца будова вытворных слоў, сродкі і шляхі
іх утварэння. Тэрмінам «словаўтварэнне» называюць і сам працэс утварэння новых слоў.
Метафарычныя (ад грэч. metaphora – перанясенне) значэнні ўзнікаюць у слове ў выніку пераносу
назвы аднаго прадмета ці з’явы на другі прадмет ці з’яву на аснове падабенства формы (напр.,
слова ‘конь’: жывёла; шахматная фігура; гімнастычны снарад)
Сінекдаха (ад грэч. synecdoche – суаднесенасць) – замена назвы цэлага назвай асобнай яго часткі
або наадварот. Нярэдка сінекдаха разглядаецца як від метаніміі.
Метанімічныя - значэнні ўзнікаюць у словах на аснове пераносу назваў адных прадметаў ці з’яў
на другія, калі асацыяцыі, аналогіі ўзнікаюць па сумежнасці прадметаў ці з’яў рэчаіснасці.
( напрыклад : ваза са шкла – шкло зараз не ў модзе).
Запазычаная лексіка – гэта вынік эканамічных, палітычных і куль- турных сувязей з іншымі
народамі, а таксама цесных моўных кантактаў: са славянскіх моў: русізмы: аплот, аказаць,
бальшавік, дзекабрыст, саратнік і інш.; украінізмы: боршч, журыцца, чупрына і інш.; з неславянскіх
моў: грэцызмы: акіян, этап, эпоха; лацінізмы: акварыум, агітатар; германізмы: штык, шпіль;
галіцызмы: суфлёр, пляж, сурвэтка і інш.
Асноўныя прыметы запазычаных слоў наступныя:
1)наяўнасць у слове ф: фарба, шафа, фасоля, Фёдар, Соф’я;
2)пачатковыя э, о і непрыставачнае а: эра, Эма, ода, опера, атака, Аляксей;
3)спалучэнні ге, ке, хе ў корані: агент, кельма, схема, Яўген;
4)спалучэнні бю, вю, кю, мю, пю, фю ў корані: бюро, рэвю, кювет, капюшон, камюніке, фюзеляж;
5)спалучэнні двух галосных у корані: аул, ідэал, дуэт, гуаш;
6)цвёрдасць зычных д і т у спалучэннях дэ, ды, тэ, ты: дэтэктыў, дывідэнд, дыфтэрыя, дыван,
дысцыпліна, медыцына, Атэла, Адэса, тыгр;
7)прыстаўкі а-, ант(ы)-, архі-, контр-, рэ-, дэ-, дыс-, амфі- і інш.: амаральны, антыцыклон,
архіважны, контрмера, рэфармацыя, дэгазацыя, дыспрапорцыя, амфітэатр;
8)суфіксы -ізм, (-ызм), -іст (-ыст), -ір (-ыр) і інш.: арганізм, сацыяліст, капіраваць
Варварызм (ад лац. barbarus — чужаземны) — слова ці словазлучэнне, якое запазычана з чужой
мовы і пакуль што ўспрымаецца як іншамоўнае. Да варварызмаў адносяцца таксама моўныя
звароты, створаныя на ўзор адпаведных зваротаў пэўнай мовы.
Калькава́нне (ад фр.: calque - копія) - адмысловы тып запазычання іншамоўных слоў, выразаў,
фраз.
Экзатызмы - словы і выразы, якія запазычаны з малавядомых моў, звычайна неіндаеўрапейскіх, і
ўжываюцца для надання мове асобага каларыту (цюркізмы: арык, кішлак, джыгіт).
Пытанне 33.
Этымалогія (ад грэч.: etymon сапраўдны, грэч.: logos вучэнне), раздзел мовазнаўства, які вывучае
паходжанне словаў, зважаючы на тое, што з гістарычнага гледзішча лексіка мовы з'яўляе сабой
сукупнасць словаў рознага паходжання, якія з'яўляюцца ў мове ў выніку непасрэдных і
апасродкаваных кантактаў народаў. Задача растлумачыць старажытныя, першаснае значэнне ,
формы слова.
Народныя этымалогія – гэта спроба перарабіць і пераасэнсаваць часцей за ўсё запазычанае слова
на ўзор слова роднай мовы. Звычайна народная этымалогія ўзнікае ў сферы вуснага маўлення,
часта праз невысокі ўзровень адукаванасці, сярод малых дзяцей. Напрыклад, слон ад слова
сланяцца, нервапатолаг замест неўрапатолаг, спінжак замест пінжак, гульвар замест бульвар,
гудзільнік замест будзільнік, баліклініка замест паліклініка.
На народнай этымалогіі часта пабудаваныя легенды пра паходжанне, напрыклад, беларускіх
гарадоў: Столін – сто лінёў, Гомель – го, мель! і інш.

Пытанне 34.
Як у іншых мовах, у беларускай мове нароўні з лексічным існуе фразеалагічны склад, які налічвае
каля 600 устойлівых выразаў з непадзельным, цэласным сэнсам – фразеалагізмаў. Фразеалагізмы,
як і словы, - істотны састаўны кампанент мовы. Словы вывучаюцца ўлексікалогіі, а фразеалагізмы –
у фразеалогіі.
Фразеалогія (ад грэч. phrasis – выраз, зварот,logos – вучэнне) – раздзел мовазнаўства, які вывучае
семантычныя, граматычныя і стылістычныя асаблівасці фразеалагізмаў. Тэрмін «фразеалогія»
ўжываецца і са значэннем ‘сукупнасць фразеалогічных адзінак пэўнай мовы або пэўнага аўтара,
твора, перыяд і інш. ’ Пачатак фармаванню фразеалогіі як лінгвістычнай дысцыпліны ў
еўрапейскім мовазнаўстве паклаў французскі вучоны Шарль Балі. У кнізе «Французская
стылістыка» ён даў разгорнутую класіфікацыю фразеалагічных зваротаў. Фразеалогія
падзяляецца на:
 АГУЛЬНУЮ (вывучае ўніверсальныя асаьлівасці і заканамернасці фразеалагічных адзінак)
Адносіцца:Узнікненне і развіцце фразеалагізмаў,Паходжанне
фразеалагізмаў,Класіфікацыя,Метады даследавання фразеалагізмаў.
 ПРЫВАТНУЮ (вывучае канкрэтныя фразеалагічныя адзінкі, іх гісторыю, сучасны стан,
дыялекты)
Адрозніваюць:Структурай,Ступеню ўнармаванасці,Лексічным багаццем,Стылістычнай
дыферэнцыяцыяй
 АПІСАЛЬНУЮ (ДЫЯХРАНІЧНУЮ) (ад грэч. syn «разам» , chronos «час» =адначасовасць)
Вывучае фразеалагізмы ў пэўны момант яе гістарычнага развіцця
 ГІСТАРЫЧНУЮ (ДЫЯХРАНІЧНУЮ) ( ад грэч. dia «праз» і chronos «час»=разначасовасць)
Вывучае фразеалагічныя адзінкі ў працэсе яе гістарычнага развіцця
Аб’ект вывучэння фразеалогіі – фразеалагізмы або фразеалагічныя адзінкі. У
некаторых працах іх яшчэ называюць фраземамі. Пад аб’ёмам фразеалогіі разумеюць сукупнасць
фразеалагізмаў, што разглядаюцца ў гэтым раздзеле мовазнаўства.
Аб’ём фразеалогіі:
 Шырокае разуменне (асноўная прыкмета – узнаўляльнасць, а таксама ўключаюць з
сапраўднымі фразеалагізмамі прыказкі, крылатыя выразы, перыфразы і інш.)
смех бярэ, закляты вораг.
 Вузкае разуменне (асноўная прыкмета – семантычная цэласнасць і аб’ём фразеалогіі
абмяжоўваецца толькі матываванымі і нематываванымі сэнсава непадзельнымі выразамі).
Пытанне 35.
Фразеалагізм – гэта ўстойлівая, узнаўляльная, не менш як двухкампанентная моўная
адзінка, якая спалучаецца са словамі свабоднага ўжывання і мае цэласнае значэнне, нероўнае
суме значэнняў яе кампанентаў (калі іх разглядаць на ўзрозні слоў).
Прыметы фразеалагізмаў:
1. Устойлівасць, або пастаянства замацаванага за імі зместу, кампанентнага складу і
структуры.
2. Семантычная цэласнасць – унутранае сэнасавае адзінства, нераскладальнае на асобныя
значэнні кампанентаў.
3. Узнаўляльнасць – гэта рэгулярная паўтаральнасць, выкарыстанне фразеалагізма як гатовай
цэласнай адзінкі.
4. Складанне не меншь як з двух кампанентаў мінімальнымі адзінкамі ў фразеалогіі лічацца
выразы, утворанныя па мадэлі «прыназоўнік + назоўнік»
Фразеалагізм і слова.
Агульныя асаблівасці
 З’яўляюцца ўзнаўляльнымі адзінкамі, г.зн. не ствараюцца кожны раз у маўленні, а
выкарыстоўваюцца як гатовыя, загадзя створаныя адзінкі мовы.
 Выконваюць функцыю аднаго пэўнага члена сказа, напрыклад дзейніка, выказніка,
дапаўнення, акалічнасці: Цыганскае сонца – гэта фразеалагізм са значэннем ‘начное
свяціла, месяц’
 Абазначаюць рэаліі навакольнага свету, напрыклад: мазоліць вочы ‘дакучаць, назаляць
пастаяннай прысутнасцю.
Адрозненні:
 Слова з’яўляецца цэльнааформленым: складаецца з марфем, якія не могуць існаваць
самастойна. Фразеалагізм утвараецца з слоў, кожнае з якіх мае свой націск і ўжывацца
асобна ад іншага.
 Слову ўласціва структурнае непранікальнасць, г.зн. яно не дапускае ўставак у сваю
структуру іншых элементаў. Каспаненты фразеалагізмаў могуць пашырацца іншымі
словамі.

Фразеалагізм і словазлучэнне
Асаблівасці:
- Многія фразеалагізмы ўзніклі ў выніку метафарызацыі свабодных словазлучэнняў, г.зн.
ужывання іх у пераносным значэнні: падсыпаць перцу (у страву) і падсыпаць перцу
(‘моцна правучыць’)
- Шматлікія фразеалагізмы ўтвораны па аналогіі са свабоднымі словазлучэннямі.
Адрозненні:
- Словазлучэнне з’яўляецца адзінкай маўлення, а не мовы, таму што яно не ўзнаўляецца з
памяці, а кожны раз утвараецца ў працэсе маўленчых зносін.
- Агульнае значэнне свабодных словазлучэнняў выводзіцца са значэнняў іх кампанентаў.
Агульны сэнс фразеалагізмаў не матываваны семантыкай асобных кампанентаў.
- Свабоднае словазлучэнне сінтаксічна падзельнае: яго кампаненты выконваюць ролю
пэўнага члена сказа.
36. Марфема як аб'ект вывучэння марфемікі. Прыметы марфемы. Тыпы марфем паводле
значэння. Тыпы афіксаў паводле функцыі: словаўтваральныя, формаўтваральныя і
сінкрэтычныя. Тыпы афіксаў паводле месца адносна кораня. Паняцце пра нулявыя афіксы.
Марфема - найменшая частка слова, якая выражае пэўнае значэнне.
Паводле значэння выдзяляюць 2 тыпы марфем:
 каранёвыя;
 службовыя (афіксальныя);
Корань - агульная і абавязковая частка роднасных слоў, носьбіт іх агульнага лексічнага значэння (лес - лясн
узлесак і г.д.).
Корань не падзяляецца на марфемы. Карані могуць існаваць як самастойна, без прыстаўкі і суфікса, так і ў
спалучэнні з прыстаўкай і суфіксам.
Афікс - службовая марфема, якая выражае ў межах слова і яго формаў граматычнае або словаўтваральнае
значэнні.
У адрозненне ад кораня, афіксы маюць больш абстрактнае, адцягненае значэнне:
суф. -осць/-асць могуць выражаць агульнае паняцце якасці (прыгажосць), зборнасці (расліннасць) і г.д.;
суф. -ік/-ык у спалучэнні з коранем выражаюць агульныя памяншальна-ласкальныя значэнні (столік, брацік).
Паводле месца адносна кораня афіксы падзяляюцца на:
 прэфіксы (знаходзяцца перад коранем; у славянскіх мовах ужываюцца пры ўтварэнні
дзеясловаў, радзей - прыметнікаў, прыслоўяў і назоўнікаў; з дапамогай прыстаўкі ўтвараюцца і фор
слоў (дзеясловы закончанага трывання, ступені параўнання прыметнікаў));
 постфіксы (знаходзяцца пасля кораня);
 інфіксы (устаўляюцца ў сярэдзіну кораня; уласцівы многім інданэзійскім мовам і нехарактэрны
славянскім: fregi - frango).
Нулявыя афіксы матэрыяльна не выражаны, яны вылучаюцца шляхам параўнання з матэрыяльна
выражанымі ў іншых словаформах гэтага слова (лес - лесу).
37. Аснова слова. Вытворная і невытворная аснова. Аснова словазмянення і формаўтварэння.
Словаўтваральная аснова. Змены марфемнай структуры слова.
Аснова - частка слова без канчатка.
Бывае:
 вытворная (акрамя кораня ўключае ў свой склад прыстаўку і суфікс);
 невытворная (не падзяляецца на марфемы і матэрыяльна супадае з коранем).
Аснова, якая служыць базай для ўтварэння новага слова, называецца ўтваральнай (земляны -
земл'; зямлянка - зямлян).
Паводле функцыі ў слове афіксы падзяляюцца на:
 словаўтваральныя - марфемы, якія змяняюць лексічнае значэнне асновы і служаць
для ўтварэння новых слоў;
 формаўтваральныя - марфемы, якія ўтвараюць розныя формы аднаго і таго ж слова
і служаць для выражэння адносін паміж словамі (канчаткі зменных часцін мовы, суфіксы
ступеней параўнання прыметнікаў і прыслоўяў, а таксама некаторыхдзеяслоўных формаў:
інфінітывы, прошлага часу, дзеепрыметнікі, дзеепрыслоўі і г.д.).
Пытанне 38.
Словаўутварэнне , або дэрыватологія - раздзел мовазнаўуства ,які вывучае спосабы і
сродкі ўтварэння слоў . Адрозніваюсь сінхранічнае ( разглядае словаў-ую структуру слова
на пэўным этапе развіцця мовы , часцей за усё на сучасным ) і дыяхранічнае ( вывучае
першапачатковую словаў-ую структуру слова і змены ў струк-ы вытворных слоў у
працэссе развіцця мовы ). Пад словаў-ем разумеюць таксама працэс утварэння новага
слова ад аднакаранёвага слова або слоў паводле наяўных мадэляў пры дапамозе тых
або іншых спосабаў і сродкаў . У гэтым значэнні ўжваецца таксама тэрмін дэрывацыя .
Слова-ўтваральнае значэнне займае прамежкавае становішча паміж лексічным і
граматычным значэннямі . У адрозненне ад лексі-га знач. яно з'яўляецца індывідуальным
знач. асоб. слова , а агульным для ўсіх фармантам . Ад граматыч. знач. яно адроз-ца
тым , што ўласціва не ўсім сл. пэўнай часціны мовы , а пэўным сл . Сосабы словаўт-ня :
1 ) Афіксація - утварэнне новага сл. далучэннем да ўтваральнай асновы ці цэлага сл.
словаўт-ых афіксаў ( Віды афіксацыі : Прэфіксація ,суфіксацыя , канфіксацыя ,
нульсуфіксацыя , словасклад. ) ; 2 ) Абрэвіяцыя - складанне частак сл. , якія ўваходзяць у
зыходнае словазлуч . ; 3 ) марфалагічна-сінтаксічны спосаб ,або канверсія -пераход сл.
адной часціны мовы ў іншую ; 4 ) лексічна -семантычны спосаб - утварэнне сл. у выніку
набыцця словам ,якое ужо існуе ў мове , новага знач.

Пытанне 39 .
Граматыка - лад (будова ) мовы ,г.зн. сістэма марфалагіч. адзінак , катэгорый і форма , сінтаксічных
адзінак , катэгорый і мадэляў канструкцый. Граматыкай наз. таксама раздел мовазнаўства ,які
вывучае будову мовы. Віды граматыкі : ! ) апісальная ,або сінхранічная , граматыка разглядае
граматычную будову мовы ў цэлым або адну з яе падсістэм (марфалогію і сінтаксіс ) на пэшным
этапе развіцця ; 2 ) гістарычная ,або дыяхранічная ,граматыка вывуч. будову мовы ў яе гіст .
развіцці (выяўляе змены граматыч. адзінак і іх форм , катэгорый і акрэслівае прычыны гэтых змен).
Пытанне 40.
Асноўныя адзінкі граматыкі: форма слова, словазлучэнне і сказ.
Лексичнае и граматычнае значэнни цесна звязаны памиж сабою, тольки их адзинства складае
слова. Лексичнае значэнне- змест слова, уласцивы гэтаму слову у адрозненне ад
иншых( гистарычна усталяваная сувязь памиж гучаннем слова и адлюстраваннем прадмета у
нашай свядомасци, абазначанага пэуным словам. Граматычнае значэнне - абагульненая,
адцягненае моунае значэнне, якое уласцивае шэрагу слоу , словаформау и синтаксичных
канструкцыяу и мае у мове свае рэгулятыунае выяуленне. Грам.зн. слова книга - жан. род , адз.
лик, наз. склон.
Пытанне 41.
Спосабы( сродки) выражэння граматчных значэнняу. Паняцце пра синтэтычны и
аналитычны склад мовы.
У межах граматычнай формы сродками перадачы грам. зн. выступаюць (у розных мовах):
афиксы ( у их лику и нулявыя ) "дом - дома - дому" " писаць - списаць - списаваць" ,
унутраная флексия (або фанемныя чаргаванни, шырока вык. у ням. и англ. мовах) "
man(чалавек)-men(людзи)"
" забираць-забраць, засылаць-заслаць" 
Нациск " насЫпаць-насыпАць"
Рэдупликацыя (падваенне)- частковае падваенне кораня, асновы, або цэлага слова. "
инданезийская мова: orang-чалавек__ orang-orang-людзи"
"Доуги-доуги"
Службовыя словы: прыназоуники, пасляслоуи, злучники, частицы, артыкли, звязки и инш.
Падщяляюцца на марфалагичныя (ужываюцца у межах слова)и немарфал.
( пазаслоуныя)
1.синтэтычны - спосабы, пры ярких лексичнае и грам. значэнни перадаюцца у межах таро
самага слова, як бы злита, разам. (Афиксацыя, унутраная флексия,нациск, суплетывизм,
рэдупликацыя)
2. Аналитычны - спосабы, пря яких грам. значэнне перадаецца ачобна, па-за межами
слова. ( службовыя словы, парадак слоу, интанацыя) 
Да синт. моу належаць славянския мовы(акрамя балгарскай) , литоуская, ням., латинская,
санскрыт, старажгрэцкая, гоцкая
Да аналитычных - болгарская и раманския мовы ( франц, итальян., испанская, румынская
и инш.) , англ.

Пытанне 42. Граматычная катэгорыя - сістэма супастауленых адзін аднаму аднародных


граматычных велічынь (граматычных формаў з аднастайным значэннем).
Для таго каб канстатаваць, што ў нейкім мове есць пэўная граматычная катэгорыя, трэба, каб быў
шэраг формаў, аб'яднаных нейкім агульным значэннем, каб унутры гэтага аб'яднання было
проціпастаўленне і каб тыя супрацьпастаўленыя значэнне мелі фармальнае выражэнне.
Справа ў тым, што пэўнае значэнне ў адной мове можа існаваць як граматычнае, а ў іншай мове як
лексічнае значэнне. Адсюль адрозніваюць граматычныя і паняцiйную катэгорыі.
Граматычныя катэгорыі падзяляюцца на марфалагічныя і сінтаксічныя. Да марфалагічных ставяцца
катэгорыя роду, ліку, склону, трывання, часу, ладу, асобы; да сінтаксічных - катэгорыя
актыўнасці/пасіўнасці, камунікатыўнай накіраванасці (розповідність, питальність, спонукальність),
стверджуваності/залеречуваності, сінтаксічнага часу і сінтаксічнага спосабу.
Марфалагічныя катэгорыі, у сваю чаргу, падпадзяляюць на класіфікацыйныя і словазмяненнi.
Класіфікацыйныя (заснаваныя на фанетычным) катэгорыі - гэта такія, члены якіх выступаюць як
рубрыкі класіфікацыі слоў.
Словазмяненнi(рэлятыуныя) катэгорыі - граматычныя катэгорыі, у якіх слова можа набываць у
залежнасці ад іншага слова, з якім яно спалучаецца ў сказе. Да словазменных ставіцца катэгорыя
роду прыметнікаў, таму што прыметнікі не класіфікуюцца, а спрягаются па родах і родавая форма
прыметніка залежыць ад поєднуваного з ім назоўніка (вялікі поспех, вялікая справа, вялікае
ўражанне). Чыста рэляцыйнай есць таксама катэгорыя склону: кожная іменная часціна мовы
змяняецца па падежам.
Пытанне 45. Сінтаксіс як раздзел граматыкі. Аб’ект вывучэння сінтаксісу. Суадноснасць катэгорый
сінтаксісу(членаў сказа) і катэгорый марфалогіі(часцін мовы). Асноўныя віды сінтаксічнай сувязі.
Асноўныя тыпы падпарадкавальнай сувязі ў мовах свету.
Сінтаксіс мовы — раздзел граматыкі, які вывучае звышслоўныя значэнні (значэнні
словазлучэнняў і сказаў), якія ўзнікаюць у працэсе маўлення пад уплывамграматычных правілаў.
Прадметам дысцыпліны з'яўляюцца словазлучэнні і сказы, спосабы і сродкі іх сувязі, адносіны
паміж імі і пад.
Сінтаксіс( грэц. Syntaxis ‘спалучэнне, будова, парадак’):
1) Сродкі і правілы стварэння маўленчых адзінак, характэрных для канкрэтных моў;
2) Раздзел граматыкі, які вывучае працэсы спараджэння маўлення – камбінацыю лексічных адзінак,
словазлучэнні і сказы, іх функцыю і страуктурныя тыпы, сродкі з’яднання кампанентаў у адно цэлае.
Сінтаксіс:
1)сінатаксіс часцінаў мовы – вывучаюцца спалучальныя магчымасці слова, спосабы іх рэалізацыі.
Раздзел “Словазлучэнне”.
2)сінтаксіс сказа – апісваюцца структура сказа, яго асноўныя адзінкі, тыпы сказаў і г.д.
3)актуальны сінтаксіс – сінтаксіс тэксты, дзе разглядаецца актуалізацыя сказа(актуальны падзел сказа)
Сінтаксічная сувязь – гэта ўсякая фармальна выражаная сэнсавая сувязь паміж лексічнымі адзінкамі ў
маўленні, у акце камунікацыі. Мае 2 галоўныя тыпы: злучальная і падпарадкавальная сувязі.
Злучальная сувязь – сувязь паміж сінтаксічна раўнапраўнымі, раўназначнымі адзінкамі(словамі або часткамі
складаных сказаў): гімназіі і каледжы, студэнты і выкладчыкі. Граматычныя сродкі злучальнай сувязі –
злучальныя злучнікі і інтанацыя.
Падпарадкавальная сувязь – сувязь граматычна нераўнапраўных адзінак, дзе ажна выступае як
галоўная(асноўная), а іншая – як залежная (падпарадкавальная): запісаць лекцыю; толькі душою і можна
пачуць, колькі багацця даў табе край. Залежная адзінка характарызуе галоўную ў розных адносінах,
удакладняючы ці азначаючы яе. Мае некалькі тыпаў: дапасаванне, кіраванне і прымыканне.
Віды падпарадкавальнай сувязі:
Дапасаванне - сувязь, пры якой формы залежнага слова прыпадабняюцца да формаў налоўнага слова:
залежнае слова паўтарае формы галоўнага: цікавы рамана, цікавая паэма, цікавае выданне.
Кіраванне – сувязь, пры якой залежнае слова(назоўнік, займеннік) ставіцца ў пэўнай склонавай форме ў
адпаведнасці з лексічна-граматычным значэннем галоўнага слова: пішу паэму, удзельнічаю ў канцэрце,
дапамагаю бацькам, загадачык кафедры, пароўну з сябрам.
Прымыканне - сувязь, пры якой залежнае слова мае нязменную форму і падпарадкуецца галоўнаму толькі
паводле сэнсу: ахвота вучыцца, даўно знаёмыя, ішлі не спяшаючыся.
Камбінаваная сувязь - спалучэнне дапасавання і кірванная. Такую сувязь маюць словазлучэнні
“лічэбнік+назоўнік” у беларускай, рускай і іншых мовах: сем дзён і сямю днямі, трое сутак і трыма
суткамі.
Іншыя віды сувязі: каардынаванне, замыканне, ізафет, інкарпараванне.
Каардынаванне ці каардынацыя(лац. co(n)- “разам” і ordination – “размяшчэнне з парадку”) – сувязь
галоўных членаў сказа, пры якой адбываецца ўзаемнае ўзгадненне, супадпарадкаванне дзейніка і
выказніка: Данік быў сірата. Данік быў(хто?) сірата, таксама сірата быў(хто?) Данік.
Каардынаванне – гэта прэдыкатыўная сувязь – сувязь паміж дзейнікам і выказнікам як асноўны від
сінтаксічнай сувязі, у выніку якой словазлучэнне ператвараецца ў сказ.
Замыканне – від падпарадкавальнай сувязі, калі залежнае слова ставіцца паміж часткамі аналітычнай
формы слова, якія замакаюць яго: за далёкімі лясамі, на высокай гары; англ: the large room; тры новыя
песні, чатыры цікавыя песні.
Ізафет – від падпарадкавальнай сувязі ў некаторых іранскіх і цюркскіх мовах, калі галоўнае слова звязваецца
з постпазіцыйным азначэннем з дапамогаю энклітычнага паказчыка, які далучаецца да галоўнага слова:
кітоб-і хуб “добрая кніга”, кітобхо-і хоб “добрыя кнігі”.
Інкарпараванне або інкарпарацыя (познелац. Incorporatio – “улучэнне ў свій склад”, ад лац. in – “у” і corpus
– “цела”, “адзінае цэлае”) = спосаб сінтаксічнай сувязі кампанентаў словазлучэння, пры якім кампаненты
злучаюцца ў адно цэлае без фармальных паказчыкаў у кожнага з іх. Уласціва палеаазіяцкім мовам(чукоцкая,
ніўхская) і некаторым мовам індзейцаў.
Граматычныя катэгорыі: сінтаксічныя і марфалагічныя.
Граматчыная катэгорыя – сістэма(склад) супрацьпастаўленых аднародных граматычных значэнняў,
выражаных фармальнымі паказчыкамі.
Марфалагічныя катэгорыі бываюць словазменныя(лад, час, асоба дзеяслова, род, лік, склон прыметнікаў,
ступені параўнання) і нясловазменныя або класіфікацыйныя(род, адушаўлёнасць/неадушаўлёнасць
назоўніка).
Сінтаксічнымі катэгорыямі з’яўляюцца такія як прэдыкатыўнасць, інтанацыя, актыўнасць, пасіўнасць.

Пытанне 46. Словазлучэнне


Словазлучэнне — сінтаксічная канструкцыя, якая складаецца не менш як з двух слоў, аб’яднаных сэнсава і
тыповай для той або іншай мовы сінтаксічнай сувяззю. Здольнасць слова ўступаць у сінтаксічныя сувязі з
іншымі словамі называецца валентнасцю.
Прэдыкатыўныя словазлучэнні — спалучэнні дзейніка і выказніка:
жыта закрасавала, вучні малююць.
Вылучаюць злучальныя і падпарадкавальныя.
Злучальныя словазлучэнні —такія, у якіх кампаненты граматычна раўнапраўныя, незалежныя адзін ад
аднаго; у іх кампанентамі выступаюць словы той самай часціны мовы: ішоў і спяваў; ранак і вечар; доўгі, але
просты.
Падпарадкавальныя словазлучэнні — такія, у якіх кампаненты граматычна нераўнапраўныя: ёсць галоўны
(асноўны) і залежны (падпарадкавальны) кампаненты, звязаныя паміж сабой падпарадкавальнай сувяззю:
новая сукенка, будаваць дом, ехаць хутка.
У падпарадкавальных словазлучэннях паміж залежным і галоўным кампанентамі выражаюцца наступныя
семантычна-сінтаксічныя адносіны:
1) Атрыбутыўныяя (азначальныя) — залежнае слова называе прымету (мая настаўніца, падрыхтаваны
даклад)
2) Аб’ектыўныя — залежнае слова з’яўляецца аб’ектам (чытаць кнігу, пісаць вершы)
3) Акалічнасныя — залежнае слова называе акалічнасці, пры якіх адбываецца дзеянне, або спосаб
дзеяння, якасць ці ступень дзеяння або прыметы (ехаць з лесу, чытаць выразна, прыйшоў з крамы, вельмі
шырокі)
У залежнасці ад марфалагічнага выражэння галоўнага слова падпарадкавальныя словазлучэнні
падзляюцца на іменныя, дзеяслоўныя і прыслоўныя (адвербіяльныя)
Іменныя словаслучэнні — такія, у якіх галоўнаы кампанент выражаны словамі іменных часцін мовы. Сярод
такіх словазлучэнняў вылучаюцца:
1) Субстантыўныя (галоўнае слова — назоўнік): дарога з вёскі, зялёны гай
2) Ад’ектыўныя (галоўнае слова — прыметнік): загарэлы ад сонца, гатовы дапамагчы
3) Нумаратыўныя (галоўнае слова —лічэбнік): адзін з вучняў, трое з касцоў
4) Пранамінальныя (галоўнае слова — займеннік): хтосцьі з дзяўчат, нехта з выкладчыкаў
Дзеяслоўныя словазлучэнні — такія, у якіх галоўны кампанент выражаны дзеясловам або яго формамі:
ісці ў бібліятэку, выглядаць прыгожа, намаляваны алоўкам, пафарбаваўшы дзверы.
Адвербіяльныя словазлучэнні — такія, у ролі галоўнага слова ў якіх ужываюцца прыслоўе або катэгорыя
стану (прыслоўе ў ролі выказніка): вельмі смачна, даволі хутка, далёка ад вёскі.
Агульнае значэнне словазлучэнняў аднолькавай будовы называецца іх граматычным значэннем.
Напрыклад, у словазлучэннях, пабудаваных па мадэлі “дзеяслоў + прыслоўе”, выражаюцца акалічнасныя
адносіны (працаваць спорна, маляваць пыргожа), па мадэлі “прыметнік + назознік” — азначальныя (смелы
хлопец, новая школа). Разам з тым гэтыя словазлучэнні маюць індывідуальна ўласцівыя ім лексічныя
значэнні, абумоўленыя лексічнай семантыкай кампанентаў.
Пытанне 47. Сказ. Члены сказа
Сказ — адно з цэнтральных паняццяў сінтаксісу. В.У.Вінаградавым: “Сказ — гэта граматычна аформленая па законах
дадзенай мовы цэласная адзінка маўлення, якая з’яўляецца галоўным сродкам фармавання, выражэння і
паведамлення думкі”.
У адрозненне ад іншых моўных адзінак, сказ мае адметныя уласцівасці:
1) Камунікацыйнасць — сказ служыць для паведамлення ў працэсе маўлення пра з’явы і падзе пазамоўнай
рэчаіснасці
2) Самастойнасць — як правіла, перадае адносна закончаную думку
3) Структурная цэласнасць — будуецца паводле пэўнай мадэлі
4) Прэдыкатыўнасць — сінтаксічная катэгорыя, якая перадае агульныя адносіны зместу сказа да пазамоўнай
рэчаіснасці. З дапамогай прэдыкатыўнасці любое спалучэнне слоў або нават асобнае слова набывае сэнсавую
закончанасць і самастойнасць. Параўнаем: смех дзяцей і Дзеці смяюцца. Прэдыкатыўнасць выяўляецца праз
катэгорыі сінтаксічнай мадальнасці, сінтаксічнага часу і інтанацыі.
а) Мадальнасць — сінтаксічная катэгорыя мовы, якая перадае стаўленне моўніка да зместу выказвання. Змест
выказвання можа ацэньвацца моўнікам як рэальны (рэальная мадальнасць), звязаны з цяперашнім, прошлым і
будучым часам (Вучні пішуць пераказ; Я працаваў настаўнікам) або нереэальны (нерэальная мадальнасць) — з
адценнем меркавання, упэўненасці, пажадання і г.д. (Мабыць, пойдзе дождж; Пойдзе дождж!; Няхай бы пайшоў
дождж!). У беларускай мове мадальнасць выражаецца формамі дзеяслоўнага ладу, мадальнымі словамі і часціцамі,
выклічнікамі, інтанацыяй.
б) Сінтаксічны час — катэгорыя, якая выражае адносіны выказвання да моманту гутаркі. Выказванне можа супадаць
з момантам гутаркі (цяперашні час: Дзеці гуляюць), папярэднічаць яму (прошлы час: Дзеці гулялі), адбывацца пасля яго
(будучы час: Дзець будуць гуляць).
в) Інтанацыя — надае сказу сэнсавую закончанасць, адмяжоўвае адзін сказ ад другога, адрознівае сказы паводле
мэты выказвання.
Такім чынам, сказ — мінімальная граматычна і інтанацыйна аформленая камунікацыйная адзінка, якая складаецца з
слоў ці асобнага слова і служыць для перадачы адносна закончанай думкі.
Пры вывучэнні сказа выдзяляюць два асноўныя аспекты — канструкцыйны і камунікацыйны.
Канструкцыйны аспект – вывучэнне структурных мадэляў (схем, узораў), паводле якіх будуюцца сказы ў маўленні.
Мадэль агульная для мноства канкрэтных сказаў і характарызуецца ўзнаўляльнасцю. Агульнае значэнне сказаў
аднолькавай будовы называецца граматычным значэннем. Напрыклад, сказы тыпу “Рабочыя будуюць дом”, “Вучань
піша сачыненне” пабудаваны па мадэлі “назоўнік у назоўным склоне + прама-пераходны дзеяслоў + назоўнік у
вінавальным склоне”, якая мая граматычнае значэнне “паведамленне аб прадмеце і яго камунікацыйнай прыкмеце”.
Граматычная значэнне сказаў “Ці будуюць рабочыя дом?”, “Ці піша вучань сачыненне?” — пытанне аб пралмеце і яго
дзеянні, “Няхай бы будавалі рабочыя дом!”, “Няхай бы вучань пісаў сачыненне!” — пабуджэнне да дзеяння. Апрача
граматычнага, кожны сказ мае і лексічнае значэнне, якое абумоўліваееца сэнсам паўназначных кампанентаў сказа.
Камунікацыйны аспект мае на мэце вывучэнне сэнсавай структуры сказа як камунікацыйнай адзінкі. Гэты аспект
звязаны з актуальным падзелам сказа.
Актуальны падзел сказа — сэнсавы падзел сказа на тэму (зыходная частка выказвання, вядомае, дадзенае) і рэму
(тое, што паведамляецца пра тэму, новае, ядро выказвання). Любы член сказаў у залежнасці ад мэты выказвання можа
вытсупаць тэмай або рэмай. Параўн.: Касцы (тэма) на лузе (рэма) — адказ на пытанне “Дзе касцы?” і На лузе
(тэма) касцы (рэма) — адказ на пытанне “Хто на лузе?”.
Асноўнымі сродкамі актуальнага падзелу выказвання з’яўляюцца лагічны націск і парадак слоў. Пры прамым
парадку слоў тэма размяшчаецца ў пачатку, рэма — у канцы выказвання: Студэнт узяў кнігу ў бібліятэцы. Аднак пры
камунікацыйнай патрэбе рэмай можа быць і першы кампанент выказвання: Студэнт узяў кнігу у бібліятэцы. Пры
інверсійным размяшчэнні слоз рэма папярэднічае тэме: У бібліятэцы студэнт узяў кнігу.
Сказ, у якім няма супрацьпастаўлення тэмы і рэмы, называецца камунікацыйна непадзельным. Гэта некаторыя тыпы
аднасастаўных сказаў: Ноч. Цішыня. Вечарэе.
Члены сказа — структурна-семантычныя кампаненты сказа, звязаныя ў ім сінтаксічнымі адносінамі. Члены сказа
звязаныя з адпаведднымі часцінамі мовы.
Паводле марфалагічнага выражэння (той або іншай часціны мовы) члены сказа падзяляюцца на марфалагізаваныя і
немарфалагізаваныя.
Марфалагізаваныя члены сказа — члены сказа, выражаныя той часцінай мовы, для якой дадзенай сінтаксічная
функцыя з’яўляецца асноўнай (тыповай). Напрыклад, дзейнік, выражаны назоўнікам (вучань чытае), выказнік —
дзеясловам (дзяўчынка спявае.
Немарфалагізаваныя члены сказа — члены сказа, выражаныя той часцінай мовы, для якой дадзеная сінтаксічная
канструкцыя не з’яўляецца тыповай. Напрыклад, азначэнне, выражанае інфінітывам (майстар жартаваць), прыслоўем
(размова па-французску), склонавай формай назоўніка (хата рыбака); дапаўненне — інфінітывам (папрасіць напісаць);
акалічнасць — прыназоўніка-склонавай формай назоўніка (чакаў з хваляваннем).
Пытанне 48.
Фармiраванне гукавой мовы бало абумоулена патрэбамi зносiн, якiя увесь час все узрасталi i ускладнялiся. У
адрозненне ад совы жывёл чалавечая мова- не проста больше складаная камунiкацыйная сiстэма,а якасна
новая з'ява, з дапамогай якой можна перадаваць паняццi як аб канкрэтных, нэпасрэдна успрымальных
рэалiях, так I рэалiях абстрактных, адцягненых.
Гiпотэза сацыяльнай дамоуленасцi. Сваiм паходжаннем Яна звязана з вывучэннем Дэмакрыта I Арыстоцеля
пра умоунасць назвы.
Сутнасць гiпотэзы у тым, што спаяатку гукi першабытных людзей былi яшчэ неасэнсаванымi I
непадзельнымi, але паступова людзi перайшлi да слов i устанавiлi сiмвалы для кожнага прадмета, што iх
акружае.
Натуралiстычная гiпотэза. У сувязi з бурным развiццём навукi у XIX ст. Узнiкае гэтая гiпотэза, якая iмкнецца
перанесцi на мову законы прыроды, адкрытыя Ч.Дарвiнам.
Мова разглядаецца iм як прыродны арганiзм, якi узнiкае незалежна ад чалавечац волi, развiваецца i старэе.
+ у барацьбе за iснаванне выжываюць больше моцныя мовы.

Пытанне 50.
Эспера́нта — штучная мова, прызначаная для міжнароднага карыстання. У наш час эсперанта валодаюць
каля 300 тыс. чалавек ва ўсім свеце. З'яўляецца самай распаўсюджанай штучнай мовай.
Валапю́к — міжнародная штучная сацыялізаваная мова, створаная ў 1879 годзе нямецкім каталіцкім
святаром Іаганам Марцінам Шлеерам
Ідэя стварэння новай мовы міжнародных зносін з'явілася ў XVII ст. у выніку паступовага памяншэння
міжнароднай ролі лацінскай мовы. Першапачаткова гэта былі пераважна праекты рацыянальнай мовы,
пазбаўленай лагічных памылак жывых моў і заснаванай на лагічнай класіфікацыі паняццяў. Пазней
з'яўляюцца праекты паводле ўзору і матэрыялаў жывых моў. Першым такім праектам была універсалглот,
апублікаваная ў 1863 годзе ў Парыжы Жанам Піра, прадугадашая многія дэталі наступных праектаў,
засталася незаўважаная грамадствам.
Наступным праектам міжнароднай мовы стала валапюк, створаная ў 1880 нямецкім мовазнаўцам М.
Шлейерам. Яна мела вельмі вялікі рэзананс ў грамадстве.
Найбольш вядомай штучнай мовай стала эсперанта - адзіная са штучных моў, якая атрымала шырокае
распаўсюджанне і аб'яднаўшая вакол сябе даволі шматлікіх прыхільнікаў міжнароднай мовы.
Пытанне 51.
Сучасная навука прызнае больш за 5000 моваў на планеце Зямля. Мовы народаў свету разнастайныя як
паводле колькасці іх носьбітаў ,так і па сацыяльных функцыях,якія яны выконваюць. Самыя пашыраныя :
кітайская (больш за мільярд чалавек),англійская (420 млн),іспанская (300 млн),руская (250 млн).
Шесць моваў з’яўляюцца сусветнымі –афыцыймі рабочымі мовамі
(англійская,арабская,іспанская,кітайская,руская і французская).
Генеалагічная класіфікацыя—вывучэнне і групаванне моваў свету на падставе вызначэння роднасных
сувязяў паміж імі, г.зн. на аснове супольнага іх паходжання з адной мовы-асновы (прамовы)-крыніца ,з
якой паходзяць падобныя мовы.
Функцыянальная класіфікацыя –улічвае перадусім адметнасці асноўнай фаналагічнай адзінкі мовы.
Улічваецца колькасць фанем,адметнасць націску. Мовы з большай колькасцюзычныхлічаць
кансанатнавымі (бел.рус.польск); а з перавагай галосных-вакалічнымі.
Жывая мова — мова якога-небудзь існуючага народа, якая ўжываецца як сродак зносін.
Мёртвая мова — мова, якая выйшла з ужытку і вядомая толькі па пісьмовых помніках ці запісах. што
дайшлі з часу, калі яна была жывой.
Смерць мовы можа настаць у выпадку яе выцяснення іншай мовай ці мовамі. Так адбылося з мовамі
амерыканскіх індзейцаў, якія былі выцесненыя англійскай, партугальскай і іспанскай мовамі каланізатараў.
Пытанне 54.Марфалагічная класіфікацыя моў.
Вылучае классы моў:
1) флексійны – мовы, у якіх грам знач выраж з дапамогай флексіі(канчаткаў).Афіксы ў флекс
мовах шматзначныя і нестандартныя, далучаюцца да каранёў,якія могуць мець свае
варыянты, а некаторыя самастойна(без афіксаў) не існуюць;самі афіксы могуць быць
варыянтнымі і сінанімічнымі:бел дзяцей – ей паказвае мн.лік,Р скл, татар balalarda – lar паказвае
мн.лік,Р.скл
Аднояцца: індаеўрапейскія мовы(выкл анг,фр,часткова балг),большасць афразійскіх.
2) аглютынацыйны – мовы, якім уласцівы адно скланне і адно спражэнне, граматычная
адзначнасць афіксаў,выразныя межы паміж марфемамі, адсутнасць чаргаванняў як паказчык
пэўнага значэння. Да нязменнага кораня далучаюцца старндартныя, граматычна
адназначныя афіксы(звычайна суфіксы), якія могуць мяняць сваё месца ў аснове вытворнага
слова.
Татар:bala – дзіця, balada –дзіцяці, balalar – дзеці,balalarda – дзяцей. Lar - Паказ на мн лік, da - на
Р скл
Аднос: цюркскія,вугорска-фінскія,мангольскія і інш.
3) ізаляцыйны – мовы, якія не маюць словазмяненняў,канчаткаў, якія б паказвалі на сіетаксічныя
адносіны паміж словамі.Словы ў гэтых мовах склад з адных каранёў,фармальна ізаляваныя ад
іншых слоў ш сказе(адсюль назва).Грам знач і сінтаксічная ф-цыя залежаць ад парадку слоў.
Кіт: хава жэнь – “добры чалавек” і жэнь хава во – “чалавек любіць мяне”, сію хава – “рабіць
дабро”, дзія хава – “старое сяброўства”
Новыя словы утвар. словаскладаннем: шан”гандаль”+жэнь”чалавек”=хунжэнь”рабочы”;
фу”бацька”+му”маці”=фуму”бацькі”
Аднос: кіт, бірманская,большасць моў Паўднёва-Ўсходняй Азіі
4) полісінтэтычны – мовы, у якіх у адзін гукавы комплекс уваходзяць некалькі каранёў,што
перааюць значэнне суб’екта,азначэння,акалічнасці,выказніка. Гэта слова-сказ пачынаецца
дзейнікам(суб’ектам) і канчаецца выказнікам, а ў сярэдзіне комплексу – дапаўненне
(аб’ект),адзначэнне і акалічнасць.
Мексіканскае: ninakakwa (я мяса ем) складаецца з субъекта ni –я, аб’екта naka – мяса, kwa – ем.
Аднос: індэнізійскія мовы Паўночнай Амерыкі, камчацкая, чукоцкая, палеазіяцкія мовы.

55. Пісьмо як графічная форма існавання маўлення. Перадумовы ўзнікнення пісьма. Роля
пісьма ў гісторыі грамадства.
Пісьмо - штучна створаная сістэма графічных знакаў для фіксацыі маўлення ў часе, перадачы яго
на адлегласці, а таксама для захавання яе для наступных пакаленняў.
Паводле таго, якую моўную адзінку перадаюць пісьмовыя знакі, падзяляюцца на:
 фанаграмы (гукавыя адзінкі, гукавыя асаблівасці мовы);
 ідэаграмы (значэнне моўных адзінак зрокава, без перадачы гучання).
Пісьмо ўзнікла ў працэсе развіцця мовы, калі фарміраваліся яго асноўны слоўнікавы фонд,
структура, граматычны лад, якія адлюстроўвалі ўзрастаючую здольнасць чалавека да абстрактнага
мыслення. Гаспадарчая дзейнасць чалавека паспрыяла таму, што стала ўзнікаць мноства
прымітыўных тыпаў і сістэм пісьма, якія атрымалі далейшае развіццё. Да першабытных тыпаў
пісьма адносяцца прадметнае, вузялковае, палачкавае.
Пісьмо як спосаб кантактавання мае важнае значэнне ў гісторыі грамадства:
1.дае магчымасць уступаць у зносіны паміж людзьмі, аддаленымі прасторай і часам;
2.зберагае людскі досвед, перадаючы яго з пакалення ў пакаленне;
3.садзейнічае ўзрастанню інтэграцыйнай ролі мовы, т.я. спрыяе аптымальнай арганізацыі
дзейнасці грамадства ў розных сферах.
56. Этапы развіцця пісьма. Піктаграфічнае пісьмо. Элементы піктаграфічнага пісьма ў наш час.
Ідэаграфічнае пісьмо і яго разнавіднасці (іерагліфічнае і клінапіснае пісьмо). Фанаграфічнае
пісьмо і яго разнавіднасці (складовае і гукавое).
Самым старажытным тыпам пісьма была піктаграфія - пісьмо з дапамогай малюнкаў, якія служылі для
перадачы агульнага зместу паведамлення без адлюстравання маўленчых асаблівасцей тэксту.
У наш час піктаграмы выкарыстоўваюцца як дапаможны сродак камунікацыі: малюнкі на шыльдах,
сімвалічныя выявы відаў спорту, піктаграфічныя знакі міжнароднай тэлефоннай сувязі, некаторыя дарожныя
знакі і інш.
Другім этапам у развіцці пісьа была ідэаграфія - пісьмо, графічныя знакі якога абазначаюць паняцці.
Іерогліф - ідэаграфічны знак, які мае некаторае падабенства з адлюстраваным знакам.
Клінапіс - пісьмо, знакі якога мелі клінападобную форму накшталт рысак.
Фанаграфія - тып пісьма, асобныя знакі якога перадаюць пераважна адзін гук.
Фанаграфiчнае пiсьмо падзяляецца на:
1.Складовае (сiлабiчнае) пiсьмо - пiсьмо, у якiм графiчны знак абазначае склад у слове (iндыйскае пiсьмо,
сучаснае японскае пiсьмо - кана).
2.Гукавое пiсьмо (абазначаюцца толькi зычныя гукi, а галосныя выконваюць чыста граматычную функцыю;
гэта пiсьмо перарастае ў поўную фанемаграфiю, дозе абазначаюцца i зычныя, i галосныя (грэцкае, лацiнскае
пiсьмо).

Пытанне 57. Графіка


Графіка (грэч. graphike < grapho “пішу, рысую”) — раздзел мовазнаўства, які ўстаноўлівае суадносіны паміж
графемамі (літарамі) і фанемамі (гукамі) у фанаграфічным пісьме. Пад графікай разумеюць таксама сукупнасць
сродкаў пісьменнасці той або іншай мовы. Да іх адносяцца графемы, знакмі прыпынку, націск і інш. Паняцце”графіка”
звычайна выкарыстоўваюць у дачыненні да літарна-гукавога пісьма, у якім адрозніваюць два раздзелы — графіку і
арфаграфію.
Графема (грэч. graphе “абрыс, контур”) — мінімальная адзінка сістэмы пісьма, якой абазначаецца слова, марфема,
склад або фанема. У фанаграыічным пісьме графема знаходзіць увасабленне ў канкрэтных літарах, або алаграфах
(вялікіх і радковых, прамых і курсіўных і г.д.). Графема, такім чынам, пісьмовы знак (літара) безадносна да яго
канкрэтнай рэалізацыі ў пісьмовым маўленні.
Ідэальнай лічыцца графіка, у якой кожная графема ва ўсіх выпадках ужывання адпавядала б асобнай фанеме і,
наадварот, кожная фанема абазначалася асобнай ці той самай графемай. Аднак такой графікі не існуе ні ў адным
пісьме, таму што не заўсёды вытрымліваецца адпаведнасць паміж літарамі і гукамі, што тлумачыцца канкрэтнымі
ўмовамі шістарычнага развіцця пісьма той або іншай мовы.
Звыйчана большая колькасць гукаў перадаецца меншай колькасцю літар. Так, у беларускай мове цвёрдыя і мяккія
зычныя гукі з’яўляюцца рознымі фанемамі, аднак яны абазначаюцца на пісьме аднолькавымі літарамі (графемамі).
Мяккасць зычных у сістэме беларускай графікі перадаецца рознымі спосабамі: літарай ь (дзень, боль); літарамі е, ё, і,
ю, я (лета, цюк, вясна, мір, лён). Дзве літары могуць абазначаць адзін гук: тч – [ч] (перакла[ч]ык); ёсць літары, якія не
маюць гукавога значэння (ь).
Падобныя абрысам літары ў розных мовах могуць абазначаць розныя гукі: лац. х (ікс) — [кс], бел х — [х]; лац. р (пэ)
— [п], бел р (эр) — [р], лац с (цэ) — [к] або [ц], бел с (эс) — [с].
У англійскай мове, напрыклад, для абазначэння 46 фанем ужываюцца 26 знаказ алфавіта. У некаторых мовах адна
фанема можа абазначацца дзвюма, трыма, чатырма літарамі.
Дыграф — пісьмовы знак, які складаецца з дзвюх літар і зжываецца для перадачы на пісьме адной фанемы і яе
асноўных алафонаў. Напрыклад, бел дз [дз, дз’], дж [дж], польск. cz [ч], sz [ш]; ням ch [х], ck [к].
Паліграфы — пісьмовы знак, які складаецца больш як здзвюх літар і ўжываецца для перадачы на пісьме фанемы і
яе асноўных алафонаў: анг oeu [u:], augh [ᴐ:]; ням sch [ш], tsch [ч].
Дыякрытычныя знакі (дыякрытыкі) — адрознівальныя (над- і падлітарныя, радзей унутрылітарныя) знакі, якія
выкарыстоўваюцца пераважна ў фанаграфічным пісьме і служаць для ўдакладнення значэння літары (графемы).
Дыякрытычныя знакі надаюць літары новае значэнне (бел ў, ё, ‘ (апостраф); рус й, ё, щ; пол ź, ż, ń, ś, ć), абазначаюць
варыянты фанем (фр é, ê, è), паказваюць, што літару трэба чытаць ізалявана (фр ï). Асабліва багата дыякрытычных
знакаў ў французскім, партугальскім, польскім, чэшскім, латышскім, літоўскім пісьме на аснове лацінскага алфафіта і ў
пісьме народаў былога СССР на аснове рускага алфавіта. Дыякрытычныя знакі выкарыстоўваюцца ў арабскім пісьме і
створаным на яго аснове (напрыклад, у персідскім), таксама ў індыйскіх сістэмах пісьма.
Пытанне 58.
Алфавіт-сукупнасць графічных знакаў пэўнай сістэмы пісьма ,размешчаных у
агульнапрынятым парадку.усе літары размешчаны ў строгім парадку ,кожная мае 4
варыянты(вялікая і малая,друкаваная і рукапісная).Парадак літар ўустойлівы і
абавязковы.
Грэчаскі алфавіт. алфавіт грэчаскай мовы і іншых моў грэчаскай групы. Ён бесперапынна
выкарыстоўваецца з канца 9-га альбо пачатку 8-га стагоддзя да н. э. Грэчаскі алфавіт,
бадай, першы алфавіт, які ўключаў у сябе і зычныя і галосныя. Стандартна складаецца з
24 літар(7 галосных,17 зычных), а таксама, у дакласічную эпоху ў некаторых дыялектах
гречаскай мовы ужываліся яшчэ 4 літары — Ϝ, ϝ (дыгама), Ϻ, ϻ (сан), Ϙ, ϙ (копа), Ϡ, ϡ
(сампі). У класічнай гречаскай мове дыгама, сан і копа выкарыстоўваліся для запісу
лікаў.Бустрафедон-калі первы радок сталі пісаць справа налева,а наступны наадварот.
Арабскае пісьмо выпрацавана ў 4-6 стст н.э для арабскай мовы на аснове арамейскага
пісьма.28 літар,амаль кожная мае 4 графічныя варыянты ,у залежнасці дзе яна
ўжываецца(на пачатку,у сярэдзіне ,на канцы слова або асобна ад яго).У арабскм пісьме
ёсць надрадковыя і падрадковыя знакі (кропкі,рысы),яны забяспечваюць дакладнае
чытанне тэксту.Карыстаюцца Ірак,Егіпет і інш.Арабскім пісьмом напісаны рэлігійныя кнігі
беларускіх татар-былых палонных і перасяленцаў.Забыўшы родную мову,татары пісалі на
старажытнай беларускай мове арабскім алфавітам .Гэтыя зборнікі пераважна рэлігійнага
зместу.У некаторых кітабах шырока адлюстраваны дыялектныя асаблівасці беларускай
мовы.
Лацінскае пісьмо склалася на аснове заходнягрэчаскай разнавіднасці грэчаскага
алфавітнага пісьма ў 4-3 стст да н.э ,якое ўжывалася на тэрыторыі Італіі.Лацінскі алфавіт
не з'яўляецца простым запазычаннем заходнягрэчаскага - ён перапрацаваны.
Кірыліца створана на аснове грэчаска-візантыйскага ўстаўнага пісьма ў другой палове 9
ст.Назва алфавіта звязана з асветнікам Кірылай(Канстанцін).У 11 ст кірыліца мела 43
літары:24 запазычаны з грэчаскага алфавіта і 19 створаны .Некаторыя з літар з цягам
часу сталі лішнімі .З 11 па 18 ст змяняўся склад і форма літар кірылаўскага пісьма.
Глаголіца атрымала назву ад стараславянскага глаголь 'слова,маўленне'.Амаль супадае
па колькасці літар з кірыліцй(40),іх назвай і гучаннем.Аднак у адрозненне ад кірыліцы
літары глаголіцы вызначаліся складанасцю формы,былі цяжкімі для напісання.
Рускі алфавіт-удасканаленая і відазмененая кірыліца.У 1735 г былі уведзены літара й і ё..
У выніку ўсіх рэформ у рускім алфавіце засталося 33 літары. 
У аснову беларускага алфавіта пакладзена кірыліца.Кірыліца выкарастоўвалася на
тэрыторыі Беларусі на працягу 14-17 стст.У перыяд фармавання сучаснай беларускай літ
мовы ўжываўся рускі грамадзянскі шрыфт.Новы шрыфт прыстасоўваўся для перадачы
фанетычных асаблівасцей беларускай овы.У канцы 19-пачатку 20 ст былі ўведзены
літары дз,дж,ц,ё,і,ў ,спалучэнне літар шч(замест щ),раздзяляльны знак
апостраф.Выключаны:щ,ъ,и.Сучасны бел алф складаецца з 32 литар.
Пытанне 59. Асноўныя этапы развіцця графікі славянскага пісьма: устаў, паўстаў,
скорапіс, вязь.
Графіка (грэч. graphike – намаляваны; graphо – пішу) – сукупнасць сродкаў пісьма, якія
выкарыстоўваюцца для фіксацыі мовы. Графікай таксама называюць раздзел мовазнаўства, у якім
вывучаюцца пісьмовыя знакі і суадносіны паміж літарамі і гукамі, а таксама абрысы літар, знакаў
Асноўнымі сродкамі графічнай сістэмы беларускай мовы з’яўляюцца літары.
Устаў́ , ці ўста́ўнае пісьмо́ — самы старажытны тып кірылічнага пісьма.Узнік на аснове візантыйскага
ўстава. Выкарыстоўваўся ў старабеларускім пісьменстве— да канца 14 ст.(потым быў заменены
паўуставам і скорапісам) , пераважна ў дзелавых граматах на пергаменце.Вызначаўся стройным і
выразным абрысам літар. Словы ва ўставе звычайна не аддзялялі адно ад аднаго, літары пісаліся
асобна, амаль перпендыкулярна ў радку і мелі формы, блізкія да геаметрычных. У якасці знакаў
прыпынку былі кропка і двукроп'е, падрадковых знакаў — цітлы, спалучэнні кропак і знак, які
нагадвае знак кароткасці. Уставам пісалі і кнігі: Псалтыр(1296). Да ўстаўнага пісьма адносяць і
пісьмо берасцяных грамат. Найбольш доўга і трывала ўстаў ужываўся ў полацкіх граматах.
Паўустаў́ — тып кірылічнага пісьма. Выпрацаваўся ў выніку паскарэння працэсу пісання на аснове
ўстава і адрозніваўся ад яго меншай геаметрычнасцю пісьма, драбнейшымі літарамі і значна
большай колькасцю скарачэнняў. Ужываўся ў паўднёва-славянскай і ўсходне-славянскай
пісьменнасці на пергаменце і паперы. У старабеларускай пісьменнасці, як і ў іншых усходне-
славянскіх, меў 2 разнавіднасці — старэйшы і малодшы. Старэйшы паўустаў, блізкі да ўстава,
ужываўся ў справаводстве, граматах канца 14—15 ст. Малодшы паўустаў паралельна са скорапісам
выкарыстоўваўся пераважна ў кнігах рэлігійнага і свецкага зместу 15—16 ст.( «Гісторыя пра Трою»,
«Псалтыр»). У параўнанні са старэйшым паўуставам у малодшым паўуставе словы пісаліся асобна
(акрамя прыназоўнікаў і злучнікаў), літары мелі больш скарапісных элементаў, пашырылася
напісанне слоў ці іх частак над радком, пачала выкарыстоўвацца вязь. Шырока ўжываліся
надрадковыя знакі, сталі больш разнастайнымі знакі прыпынку.Паўустаў паслужыў узорам для
шрыфтоў у выданнях Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага.
Ско́рапіс — тып кірылічнага пісьма, які развіўся ва ўсходніх славян з паўустава ў выніку паскарэння
працэсу пісання. Характарызаваўся звязаным напісаннем літар у слове, свабодным узмахам і
націскам пяра.У старабеларускай дзелавой пісьменнасці пачаў ужывацца з канца 14 ст. Ім напісаны
актавыя кнігі гарадскіх, земскіх і замкавых судоў, большая частка дакументаў Метрыкі ВКЛ, Статуты
ВКЛ 1529 і 1566. Ў 16—17 ст. шырока выкарыстоўваўся ў свецкіх («Аповесць пра Трышчана»;
беларускія пераклады «Хронікі польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсяе Русі» М.Стрыйкоўскага,
«Александрыі», «Троі») і рэлігійных творах. На аснове скорапісу ў канцы 16 ст. створаны
спецыяльны шрыфт, якім у друкарні Мамонічаў выдадзены «Трыбунал…» (1586), Статут ВКЛ 1588,
«Унія» І.Пацея (1595) і інш. Беларускі скорапіс быў больш каліграфічны і зручны для чытання, чым
рускі. Вязь— старажытнае дэкаратыўнае пісьмо, пры якім літары звязаны ў неперарыўны
арнамент. Запазычана ўсходне-славянскімі кніжнікамі ў канцы 14 ст. ад паўднёвых славян у двух
стылях — прыродным і геаметрычным. Першы характазаваўся наяўнасцю пры літарах раслінных і
жывёльных арнаментальных элементаў, другі строга захоўваў геаметрычныя формы кірылаўскіх
літар. Спалучэнне літар ў вязі дасягалася рознымі спосабамі: зліццём падобных частак суседніх
літар, падпарадкаваннем адной літары другой, калі памер яе змяншаўся і яна пісалася ўнутры
большай літары, не перасякаючы яе элементаў, памяншэннем абедзвюх літар і напісаннем іх
адной пад другой і інш. Упрыгожванне арнаментальнымі элементамі служыла для запаўнення
пустот, характэрных многім кірылаўскім літарам. Для пісання вяззю звычайна выкарыстоўвалася
каляровая фарба, часцей за ўсё кінавар. На Беларусі ў 15— 17 ст. вязь служыла для ўпрыгожвання
тытульных лістоў і загалоўкаў кніг, ужывалася пераважна ў рукапісных кнігах рэлігійных жанраў
(«Псалтыр» 16 ст., «Пралог» 17 ст.), зрэдку выкарыстоўвалі ў дзелавой і свецкай пісьменасці (Статут
ВКЛ 1566). Друкаваная вязь вядома ў выданнях Ф. Скарыны,С. Буднага, у старадруках 16—17 ст.
(Статут ВКЛ 1588, «Дзідаскалія» 1653). У беларускай вязі пераважалі элементы расліннага і
жывёльнага арнаменту, у рускай геаметрычнага.
Пытанне 61.
Арфаграфія (ад грэч.orthos–правільны, прамы і grapho – пішу) – раздзел мовазнаўства, які вывучае
і распрацоўвае
правілы аднастайнай перадачы вуснай мовы на пісьме;
Арфаграма (ад грэч. orthos–правільны і gramma – літара)–напісанне, якое выбрана з шэрагу
магчымых і адпавядае патрабаванням арфаграфіі. Гэта літара або спалучэнне літар, пры якіх можа
ўзнікнуць цяжкасць у
напісанні, і напісанне якіх прадвызначаецца пэўнымі правіламі.
Апорнае напісанне – абазначэнне на пісьме фанемы ў моцнай пазіцыі.
Арфаграфічны прынцып (ад лац. рrincipum– аснова, пачатак) – гэта пэўная заканамернасць, якая
звязана за нацыянальнай спецыфікай мовы і на аснове якой грунтуюцца і аб’ядноўваюцца ў групы
канкрэтныя правілы
напісання.
Прынцыпы:
Фанетычны прынцып арфаграфіі заключаецца ў тым, што напісанне адпавядае літаратурнаму
вымаўленню слова і дакладна перадае яго гукавы склад.
Марфалагічны прынцып заснаваны на тым, што правілы патрабуюць аднолькавага напісання
пэўнай марфемы слова ва ўсіх яго формах і роднасных словах незалежна ад вымаўлення.
Традыцыйныя (гістарычныя)напісані патрабуюць захаваць на пісьме старыя гістарычныя напісанні,
хоць яны і не адпавядаюць сучаснаму гукавому і марфемнаму складу слоў.
Дыферэнцыйныя напісанні патрабуюць размяжоўваць напісанне слоў, якія маюць рознае
значэнне, але аднолькавае гучанне.

62. Спецыялізаваныя сістэмы пісьма. Транскрыпцыя, яе задачы і прынцыпы. Фанетычная


транскрыпцыя.
Пісьмо – штучна створаная сістэма графічных знакаў для фіксацыі маўлення ў часе і перадачы яго
на адлегласці.
Да ліку спецыялізаваных сістэм пісьма належаць транскрыпцыя, транслітарацыя і стэнаграфія, якія
абслугоўваюць прафесійныя патрэбы.
Транскрыпцыя (ад лац. Transcriptio – перапісванне) - асаблівая сістэма пісьма, ужывальная для
дакладнага пазначэння гукавога складу гаворкі.
У залежнасці ад таго, якія менавіта ўласцівасці гукавых адзінак адлюстроўвае транскрыпцыя,
адрозніваюць фанетычных і фанематычнага транскрыпцыі. Для гэтых транскрыпцый патрэбныя
спецыяльныя наборы знакаў, літар - фанетычныя алфавіты. Найбольш вядомы Фанетычны алфавіт
Міжнароднай фанетычнай асацыяцыі (МФА), заснаваны на лацінцы.
Фанетычная транскрыпцыя - гэта запіс гукаў прамовы з улікам іх пазіцыйных змен у маўленчай
струмені. Задачы транскрыпцыі заключаецца ў перадачы вуснай гаворкі на пісьме. Асноўны
прынцып фанетычнай транскрыпцыі заключаецца ў тым, што кожны вымаўлены гук павінен быць
асобна зафіксаваны ў запісе.
Транслітарацыя (ад лац. trans - праз і littera - літара) - перадача слоў адной мовы графічнымі
знакамі іншай мовы
Стэнаграфія (ад грэч. Stenos - вузкі, цесны, graphō - пішу) - гэта адмысловая сістэма пісьма для
паскарэння працэсу пісьмовай фіксацыі жывой гаворкі. Знакі стэнаграфічнага пісьма выступаюць
як перайначвання літар або іх элементаў.

You might also like