You are on page 1of 4

Беларуская мова

Тэма: Мая кватэра. Мэбля.


Мэта: вучыць заўважаць адрозненні беларускага маўлення ад рускага на
слых;
сфарміраваць навыкі правільнага вымаўлення гука р;
пазнаёміць з лексікай, якая абазначае прадметы інтэр’ера, пашыраць
слоўнікавы запас;
выхоўваць ашчадныя адносіны да рэчаў.
Абсталяванне: дыск беларуская мова 1 клас (пачатковае навучанне) ,
прадметныя малюнкі
Ход урока

1. Арганізацыйны момант
Добры дзень , мой першы класс!
Вельмі рада бачыць вас.
На ўрок роднай мовы запрашаю
Поспехаў у працы вам я жадаю!
Кожная справа ладзіцца лепш, калі ў чалавека добры настрой.
А што можа прыпадняць настрой лепш чым добрая песня і танец.
( дыск бел.мова 1 клас)
1, 2, 3, 4, 5
Выйшаў зайчык пагуляць.
А першакласснікі сядаюць
Ручкі роўненька складаюць
Будуць слухаць, раузмаўляць
І вучыцца прадаўжаць.

Перш чым вывучаць нешта новае мы павінны ўспомніць тое,што вывучалі на


мінулым уроку.
А якія гукі, мы вучыліся вымаўляць на тым уроку беларускай мовы.
Прывядзіце прыклады слоў са спалученнем гукаў [шч]
(шчокі, шчаня, лешч)
У чым розніца з рускай мовай
[щ'] – мягкі
[шч] – заўсёды цверды.
II Маўленчая-размінка
А зараз пагуляем у перакладчыкаў.
репа - рэпа
рябина - рабіна
рис - рыс.
Словы чым-небудзь адрозніваюцца?
Гук [р] – у бел.мове заўседы цверды.
Паслухайце верш і запомніце як звалі дзяцей.
Каля горкі
Два Рыгоркі
Дзве Марынкі
Дзве Ірынкі
Два Барыскі
Дзве Ларыскі
Елі смачныя ірыскі.
Назавіце імёны дзяцей. Што яны елі?
Я буду чытаць верш, а вы правільна дагаворвайце імены дзяцей.
Каля горкі
Два Ры…
Дзве Ма…
Дзве І…
Два Ба…
Дзве Ла…
Елі смачныя ірыскі.
– Які гук вучымся вымаўляць правільна? А які ён?
Мы з вамі падрыхтавалі свае роцікі, свой язычок, вусны і будзем далей
вывучаць новыя словы бел. мовы.
III Новы матэрыял.
Адкрыйце свае падручнікі на старонцы 16. Разглядзіце малюнак. Назавіце
сваяхыў.
- Скажыце куды прыехала сям'я?
- Чаму ўсе такія шчаслівыя?
- Здагадайцеся пра тэму урока.
Тэма урока: Мая кватэра.
Мэта ўрока:
-Чаму будзем вучыцца?
-Для чаго нам патрэбна гэта ведаць?
- Куды заходзіць сям'я? калідор
- Назавіце па-руску , на што паказвае зялёная стрэлка?
- Вымавім па-беларуску сцяна
- На што паказвае карычневая стрэлка?
- Скажам па- беларуску падлога
- Што намалёвана на сіняй стрэлцы?
- Вымавім па- беларуску столь
- А цяпер паглядзім, якія вы былі ўважлівыя. Пакажыце ў класным памяшканні
сцяну, падлогу, столь.
- Я называю колер стрэлкі, а вы адказваеце на што яна паказвае?
Фізхвілінка
Сапраўдныя беларусы умеюць не толькі размаўляць на роднай мове, але і
танцаваць беларускія танцы. ( дыск з пачатковага навучання для фізхвілінкі).
Слухайце тэкст і сачыце за малюнкамі на дошцы.
Наша сям’я перакхала ў новую кватэру. У ёй два пакоі.
-Што азначае пакой?
У Сяргейкаў пакой купілі ложак, стол, крэсла, кніжную шафу. Ёсць тут і шафа
для адзення. ( на дошцы малюнкі незнаёмых слоў)
Вечарам ўся сям’я збіраецца ў гасціннай. На столі вісіць прыгожая люстра. На
падлозе ляжыць дыван. Дзеці гуляюць на дыване. На канапе сядзяць мама і
тата. Яны глядзяць тэлевізар.
- Як называецца пакой у якім сабіралася ўся сям'я?
- Як вы думаеце, чаму яго так назвалі?
- Дзе гуляюць дзеці? Дзе сядзяць мама і тата?
- Што яны робяць?
А зараз паглядзім, як жа вы уважліва слухалі тэкст і запомнілі новыя словы.
Ацаніце самі сябе, як я слухаў, што я запомніў.
Добра, зараз паглядзім ці супала ваша ацэнка з тым, что вы ведаеце.
- Што купілі у пакой Сяргейку? (пакажыце ложак, шафа для кніг, шафа для
адзення, стол)
Размалюйце той прадмет, на чым гуляюць дзеці чырвоным колерам. Гэта
што? дыван
Тое, на чым сядзяць тата і мама замалюйце блакітным колерам. Гэта што?
канапа
А як назваць адным словам ложак, канапа, шофа, стол, крэсла? (Мэбля)
Як вы думаеце, ці можа звычайная мэбля стаць касмічным караблём?
Рзаглядзіце малюнкі. Што здарылася? На чым хлопчык пляцеў у космас? Твор
так і называецца “ Лятаючае крэсла”
- Слухайце ўважліва тэкст і сачыце па малюнках.
А вы сябры здагадаліся што гэта?
- Куды лятаў Антонік?
- пра што ён даведаўся на Венеры?
- Ці магло такое адбыцца на на самой справе?
Вынік:
- Чым адрозніваецца гук [р] у бел. і рус. мовах?
- Назавіце новыя словы у якіх ёсць гук [р]
- Якія словы у бел. і рускай мовах гучаць падобна, але называюць розныя
прадметы.
Ацаніце свае поспехім за увесь урок
1. Як актыўна працавалі?
2. Што запомнілі?
3. Што раскажаце сваім матулям і татам.
Дзякуй за работу!

You might also like