You are on page 1of 50

Жыццё і творчасць Ларысы Геніюш

Адзінай мэты не зракуся,


і сэрца мне не задрыжыць;
як жыць – дык жыць для Беларусі.
А без яе – зусім не жыць.
Л. Геніюш, Адзінай мэты не зракуся, 1953.

Многія беларускія пісьменнікі (Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч,


Максім Танк) жылі і тварылі ў складаныя перыяды, на іх уплывала як польская, так і
беларуская культура. Ларыса Геніюш таксама была пад уплывам і беларускай, і польскай
культуры; яна вучылася ў польскай школе і польскай гімназіі, але беларуская мова і
культура беларускага народа зрабілі вызначальны ўплыў на будучую паэтку.
Асоба і творчасць Ларысы Геніюш – узор мужнасці і адвагі, мудрасці і адказнасці
за сваю бацькаўшчыну, якую яна вельмі любіла, не баялася тварыць для яе, хоць жыла ў
цяжкія часы. Гэта ўзор любові да людзей чалавека, які заўсёды верыў ў дабро, сілу
беларусаў. Гэта быў чалавек, які не згаджаўся з рэчаіснасцю, у якой жыў, і рабіў ўсё, каб
змяніць свет. Яе словы – гэта надзея, вера на лепшую будучыню.
З маленства запала ў душу Л. Геніюш „зерне багавейнай любові да ўсяго
вечнароднага і адзінакаштоўнага, што потым у вершах ніколі не напішацца з малой
літары, толькі з вялікай – Бацькаўшчына, Радзіма, Край, Крыўя несмяротная...”1.
Выразна ўсвядомленая беларускасць для паэткі – гэта вялікая каштоўнасць.
Гэтага не магла пазбавіць яе ні польская школа, ні Ваўкавыская польская гімназія.
Родная мова, спрадвечная вясковая культура паслужылі Ларысе Міклашэвічанцы для
напісання твораў на беларускай мове.
Л. Геніюш характарызуе шчыльная сувязь з беларускай зямлёю, з беларускім
народам; паэтка з годнасцю прайшла праз усе выпрабаванні жыцця і пакінула нашчадкам
сваю літаратурную творчасць.

1
М.Скобла, Чайка з лётам арліным, [у:] Л. Геніюш, Выбраныя творы, Мінск 2000, с. 6-7.

1
Ларыса Геніюш нарадзілася 9 жніўня 1910 года ў маёнтку Жлобаўцы
Ваўкавыскага павета ў заможнай сям’і Антона і Аляксандры Міклашевічаў. Сям'я была
шматдзетная і працавітая. Дзяўчынка ў дзяцінстве часта хварэла, таму фельчар раіў
часцей трымаць дзіця на свежым паветры. Бацькі мусілі прыслухацца, бо ўжо перажылі
смерць сваіх дзяцей – Ліды і Юры. Як піша Міхась Скобла, Антон часта браў дачушку
за руку і яны выпраўляліся на шпацыр – паўз мураваную стадолу, прысадамі, на
недалёкую лугавіну, дзе пахропвалі, скубучы сакавітую траву, натомленыя за дзень
коні2.
Жыццё Ларысы Геніюш было нялёгкае. Лёс не спрыяў ёй. Ужо на чацвёртым
годзе жыцця, калі пекла сусветнай вайны наблізіліся да яе родных Жлобаўцаў, яна
вымушана была пакінуць родную зямлю, якая была ёй і яе бацькам усім: калыскай,
хлебам, песняй, любоўю. Гэта першая ростань была нядоўгай – як толькі адступілі
немцы, усталяваўся мір, бацькі разам з дзяцьмі вярнуліся на сваё селішча. Ларыса
пайшла ў школу, скончыла Ваўкавыскую жаночую гімназію. У гімназіі пачала пісаць
вершы. Выйшла замуж за Янку Геніюша, які вучыўся ў Празе і прыехаў да бацькоў на
канікулы. Ён быў родам з Зэльвы і набываў медыцынскую адукацыю ў Празе. У Зэльве
Л. Геніюш пазнаёмілася з бунтарскай паэзіяй Максіма Танка і зборнікам Янкі Купалы
''Шляхам жыцця''. У 1935 годзе Ларыса Геніюш нарадзіла сына, і светлашчырыя
матчыны пачуцці былі занатаваныя ў патаемным сшытку. У Зэльве, aднак, працу яе муж
не мог знайсці, і маладая сям'я была вымушана шукаць шчасця ў Чэхаславакіі. У 1937
годзе яны пераехалі ў Прагу, дзе муж вучыўся, а потым працаваў лекарам. Там яна вельмі
актыўна ўключылася ў жыццё беларускай эміграцыі і дзейнасць урада БНР. Нейкі час
была нават яго сакратаром.
У час нямецкай акупацыі Л. Геніюш праследавалася ўладамі, заставалася без
грамадзянства. У гэты час яна друкавалася ў газетах ''Раніца'', ''Беларускі работнік'',
часопісе ''Новы шлях''. 5 сакавіка 1948 года Ларыса Геніюш разам з мужам была
арыштавана і пад прымусам перавезена з Прагі ў Мінск, дзе яе дапытваў сам Цанава,
патрабуючы аддаць архіў БНР. У лютым 1949 года Вярхоўны суд БССР прыгаварыў
паэтэсу на 25 год папраўча-працоўных лагераў. Пакаранне адбывала на Поўначы.
Знаходзячыся там, пісала на рускай мове вершы для газеты ''Уголь стране'', якая
распаўсюджвалася сярод зняволеных, патаемна перапісвалася з беларускім краязнаўцам
Васілём Супруном. У траўні 1956 года тэрмін пакарання паэткі быў зменшаны да васьмі

2
Міхась Скобла, Чайка з лётам арліным, [ y:] Ларыса Геніюш, Выбраныя творы, Мінск 2000, с. 6.

2
гадоў. Выўшаўшы на волю, яна пераехала ў Зэльву, на радзіму мужа, дзе жыла, не
прыняўшы савецкага грамадзянства, да самай смерці3.

Сям'я Л. Геніюш
Жлобаўцы Антон Міклашэвіч атрымаў ад свайго бацькі Паўла Францавіча
Міклашэвіча, які меў 500 дзесяцін зямлі ў недалёкіх Гудзевічах. Зямлю падзяліў між
сынамі, дзядзькамі будучай паэткі. Сям'я Антона і Аляксандры Міклашэвічаў была
заможная і працавітая. Род Міклашэвічаў быў вялікі, часта збіраліся сваякі за шчодрым
сталом у дзеда. Ларыса ад дзеда Паўла вучылася жыць. Асабліва запамяталіся Ларысе
гутаркі пра святкаванне Дзядоў. Увесь род з'язджаўся ў Крынкі. Па дзве нядзелі маліліся,
спявалі, гутарылі і частаваліся, успамінаючы сваіх памерлых. Памяці дзеда Л. Геніюш
прысвячае верш Гудзевічы.
Сівы дзед мой, пан з сям'і мужыцкай,
гэтак дзіўна ўнучку гадаваў,
сыпаў шчодра ў прыполік дзічкі,
залатоўку на сшыткі даваў.
А зімою браў к сабе на санкі,
затуляў з каленцамі ў кажух,
да бацькоў мы гналіся маланкай,
аж званочак хахатаў наўкруг.
...Маладзіцы ткуць ляны, бывала,
песні вечарынамі пяюць...
Нават ноч пад дрэвамі сціхала,
толькі б песні гэтыя пачуць.
Гудзевічы, род мой незабыты,
беларуская мая сям'я.
Дождж змывае з надмагільнай пліты
дарагое дзедава імя...4
У гэтым вершы Л. Геніюш успамінае сваё дзяцінства, вучобу ў школе, дзе вучылі
на польскай мове, успамінае свайго дзеда, які быў мудры і добры. Сыноў, калі не хацелі

3
Л. Гарэлік, Геніюш Ларыса [у:] Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік, Мінск 1999, т. 2, с. 173.
4
Л. Геніюш, Гудзевічы [у:] Л.Геніюш, Белы сон, Мінск 1990, с. 110.

3
вучыцца, змушаў працаваць. Гэта мілыя сэрцу ўспаміны. Вясковыя людзі працуюць
многа, мазалі на руках, але яны маюць добрае сэрца.
У сваіх творах Л. Геніюш з вялікай любоўю піша пра сваіх бацькоў. Бацькі – гэта
самае святое для паэткі. Яна бачыць у іх толькі добрае, яны заўсёды ў працы, у клопатах
аб сваіх дзецях. Ларыса жыла за мяжой, але родны дом, бацькі, сёстры, браты заўсёды
былі перад яе вачыма. Ёй здавалася, што бацька цяжка ступае па сцежцы, смяюцца
сёстры, гамоняць браты, маці клапоціцца на кухні. Любоў да бацькоў была заўсёды
ясным, божым святам у душы паэткі.
Бацька Л. Геніюш быў вельмі працавіты. Паэтка ўспамінае бацьку, які будаваў
хату для сваіх дзяцей. Ён вазіў лес на хату аж з-за Нёмана. Бацька ўзгадаваў вельмі
мужных і харошых дзяцей. Сям’я сагрэла цяплом іх беларускія сэрцы, загартавала ў
дабры і праўдзе. Жыццё было не толькі працай, але і песняй.
Маці паэткі заўсёды была ў працы. Яна ўспамінае маці, якая стараецца на кухні
прыгатаваць смачныя стравы для ўсёй сям'і. Хутка з кухні чуецца прыемны пах. Пахне
свежымі каўбасамі, квашанай капустай і смачнай беларускай бульбай. Паэтцы ніколі не
было сумна на бацькавым хутары. Яна ўмела сябраваць з дрэвамі, раслінамі, з полем,
засеяным жытам. Ёй было цесна і сумна нават ў Ваўкавыску, дзе яна вучылася.
„Благаславенны родны дом, дзе бацькі і ўся дарагая сям'я. Здаецца мне:
спрацаваны матчыны рукі туляць мяне ласкава да сэрца. Угледзеўшы мяне, тата заўсёды
усміхаецца пад сваімі крыху рыжымі вусамі, заўсёды падзеліцца думкамі накшталт: ''Ці
ты думаеш, што твая Беларусь утрымаецца эканамічна, калі б была самастойнай?'' Тата
ведае, чым жыву, і часамі хоча мяне паквяліць, як малое дзіця. Крыху спрачаемся, мае
ідэі для яго, з дзядоў нявольнага, як экзотыка. Тата ведае, чым за гэта плаціцца, і наглядае
на мяне з нейкай чуласцю сумнай”5.
І вось бацьку арыштавалі. „Казалі людзі, што тата быў з імі ў гродзенскай турме,
з якой ніхто з нашай сям'і жывы не выйшаў. Маму маю з дзецьмі, вымучыўшы на месцы,
вывезлі ў Казахстан, адкуль яна не вярнулася. Я дрыжэла за маміна жыццё. Я баялася,
што мама не выжыве. Яна так ужо болей не сустрэлася ні з намі, ні з нашым татам. Так
ліквідавалі таварышы ''клас'', вынішчаючы нас да апошняга паасобку” 6.
Паэтэса перажывае за бацькоў. Яна думае, што яе маці галадае недзе ў Казахстане.
Ёй хацелася дапамагчы маці. Яна старалася пакарміць сяброў і не сяброў, а таксам і
ўцекачоў. Яна думала: „Божа, я ўсё аддам, што маю лішняе, галодным і патрабуючым,

5
Л. Геніюш, Споведзь, Мінск 1993, с. 5.
6
Тамсама, с. 39.

4
толькі дай так, каб маёй змерзлай, галоднай маме даў нехта кусочак хлеба ці місачку
цёплае стравы там, у гэтай Богам забытай зямлі”7.
Паэтка з болeм піша аб сваіх бацьках. Яна не можа зразумець, за што так сурова
пакаралі бацькоў. „Бедныя нашыя бацькі, як жа яны мала мелі з нас радасці, толькі хіба
што з чалавечнасці нашай, з парадачнасці... І памерлі яны ўсе, мае бацькі і Яначкіны, без
нас, самотныя і пакінутыя ўсімі”8.
Калі сястра Люся прыслала ліст Ларысе, дзе пісала аб тым, што мама памерла ў
Казахстане з голаду, тата загінуў у гродзенскай турме, Расціслаў загінуў у арміі
Касцюшкі ў 1945-м годзе 28 красавіка, Аркадзь загінуў у 1944-м годзе 27 ліпеня ў арміі
Андэрса ў Італіі, то яна вельмі моцна перажывала гэта, не знаходзіла сабе месца, ёй было
вельмі цяжка на сэрцы і душы пагадзіцца з гэтым фактам. „Я здаецца згубіла розум,
білася аб падлогу галавою, грызла зямлю. Я, здаецца, здурэла. Смерць і гора абступілі
мяне з усіх бакоў. У гэты час муж мой меў ненармальную жонку. Здаецца, ніхто з людзей
не меў такога жудаснага болю, як я... Толькі я стала для сваёй сям'і, уся душа мая была з
мёртвымі”9.
У Споведзi Л.Геніюш характарызуе сваіх сясцёр і братоў. „ Ксеня невялікая, але
з вялікімі цёмна-сінімі вачыма, чорнавалосая й зграбная, жыве сваімі законамі й любіць
часам закурыць папяроску. Мы ўсе супраць гэтага. Ніна, вельмі прыгожая бландынка з
зялёнымі вачыма, вельмі любіць танец. Недзе бачыла балет і доўга, пасучы гусей,
танцавала свае дзіўныя танцы на пальчыках, з яе не смяяліся. Наша наймалодшая
Людміла, Люсенька – як мы яе называлі, была раскошным дзецям, прыгожым, ласкавым
і вельмі разумным. Была яна любоўю ўсёй сям'і, і ў яе маленькім сэрцайку было столькі
ласкі да ўсіх, што мы яе падзіўлялі. Яна вельмі любіла мяне, і мы амаль не разлучаліся.
Я была найстаршай удома з дзяцей і, здаецца, найболей каханай бацькамі, брацікамі,
Люсяй і слугамі”10.
Брат Расціслаў вучыўся ў сельскагаспадарчай школе ў Жыровіцах, вельмі высокі,
прыгожы, чулы, ціхі, паслухмяны й працавіты, хоць яшчэ дзіця. „ Калі вырасту, дык
возьмем ад бацькоў часць зямлі, якая нам належыць з табою, і будзем разам гаспадарыць,
ты будзеш садзіць кветкі, даглядаць хаты, а я пакажу ўсім, як трэба дабываць ураджаі,
пасля возьмем да сябе бацькоў, і нам так будзе добра”11.

7
Тамсама, с. 45.
8
Тамсама, с. 21.
9
Тамсама, с.125.
10
Тамсама, с. 5.
11
Тамсама, с. 6.

5
Расцілаву здавалася, што пакінуць Жлобаўцы – гэта здрадзіць сваёй сям'і. З
Германіі Расціслаў уцёк дадому ў Жлобаўцы. Ён перавёз з Гудзевіч бацькаў дом, які
забрала ўлада, і стаў жыць у ім. Гэты велікан любіў, як дзіця, маці. Для яе ён і перавёз
гэты дом, каб мела куды вярнуцца з высылкі. Расціслаў знайшоў самотную бабку
Рыгорыху і ўзяў яе сабе замест маці. Быў ён вельмі працавіты. Калі касіў, дык тры
жанчыны вязалі за ім снапы. Люціку ён не помсціў, што падпісаўся і выдаў на вываз
бацькоў. Помсту пакінуў Богу. Жыў ён спакойна. Людзі яго любілі. Любіў маці і чакаў
яе. Не хацеў ехаць у Прагу. Загінуў у час вайны ў 1945 годзе.
Ларыса вельмі цёпла і зычліва піша пра сваіх братоў і сёстраў. „Пасьля быў брат
Аркадзій – вечна вясёлы, стройны і з твару падобны на маму (...) Вельмі бурным, гордым,
сьмелым такім юнаком быў наймалодшы з хлопцаў Аляксей. Браты былі дружныя,
любілі коней і мелі свае хлапцоўскія забавы. Але яны былі яшчэ дзеці, вучыліся, і
найбольшым „хлопцам” удома была я”12.
Брат Аркадзій загінуў у 1944 годзе ў Італіі, там і пахаваны. Адзіны выжыў з вайны
Аляксей, які застаўся жыць ў Англіі. Аляксей памагаў сёстрам, пасылаў, што мог,
найболей ангельскія цыгарэты. Аднойчы прыслаў залаты крыжык цудоўнай, мастацкай
работы. Ларыса з ім не расставалася. Крыжык разам з абручальным персценем і
гадзіннічкам забралі ў савецкай турме і не вярнулі. Аляксей сябраваў з англічанінам
Сіднеем Алардам з вайсковай ангельскай місіі ў Празе, які цікавіўся сям'ёй Геніюшаў.
Ён быў мілым госцем. „ Алёша не забываў нас. Дзве тысячы братоў маіх ляжыць тут”, –
пісаў ён, перасылаючы здымак Монтэ Касына й знамянітую песню аб ім. Пісаў па-
польску, бо так яго вучылі ў школе, і польскае асяроддзе Андэрсавай арміі апалячыла
яго начыста. Хлапчаня не магло сцяміць, што Беларусь – гэта не толькі тыя, хто знішчыў
нашых бацькоў; што Беларусь – гэта старая нашая казка-зямля, нашая Маці й нашая мэта.
Я паслала яму толькі пачатак сваёй кніжкі з вершамі аб гэтай зямлі. Мне было радасна з
таго, што ён, хоць адзіны, выжыў з гэтае вайны. Хлопец быў хоць вады напіся – высокі,
стройны й на здымках амаль волат сярод акружаючых яго дробных, нармальных людзей.
Камандзір маляваў хлопца хораша, як растаропнага добрага чалавека. Аляксей, куды ні
праходзіла іх армія, усюды лёгка вывучаў мовы й так размаўляў па-італьянску, па-
нямецку й дасканала ведаў ангельскую мову. Аляксей быў нашаю радасцю”13.

12
Тамсама, с. 6.
13
Тамсама, с. 341.

6
Ларыса Геніюш вельмі любіць сваіх братоў і сясцёр, з любоўю апісвае іх знешні
выгляд, унутраны характар, працу, поспехі, піша пра іх павагу, любоў да бацькоў,
паказвае дабрату братоў, іх адданасць ёй, сваёй старэйшай сястры.

Многа старонак у сваёй творчасці прысвячае Ларыса Геніюш свайму мужу Янку
і сыну Юрку.
Янка Геніюш – беларускі грамадскі дзеяч, ахвяра палітычных рэпрэсій. Пасля
школы паехаў у Прагу. Паступіў у Карлаўскі універсітэт, пасля яго заканчэння атрымаў
медыцынскую адукацыю доктара-венеролага. У 1935 годзе ажаніўся з Ларысай
Міклашэвіч (паэтка Ларыса Геніюш). У той самы год у іх нарадзіўся сын Юрка Геніюш.
Сябраваў з многімі беларускімі дзеячамі, што жылі ў Празе, у тым ліку і кіраўніцтвам
БНР. Актыўны сябра Пражскага камітэта Беларускай народнай самапомачы. Пад час
нямецкай акупацыі, на беларускім сходзе адмовіўся падпісаць тэлеграму да Адольфа
Гітлера. Аднак Ермачэнка падрабіў пад капірку подпісы ўдзельнікаў сходу і даслаў тую
тэлеграму. Пасля яна трапіла ў Маскву і на падставе яе Янку Геніюш асудзілі.
У 1943 годзе Янка Геніюш трапляе ў Беларусь у Слонім. Працуе там як кіраўнік
райздрава. Пасля канфлікту са слонімскім гебіткамісарам Эрэнам (Янка запытаўся ў таго,
хто на гэтай зямлі гаспадар), Геніюшу давялося пераехаць у Баранавічы. Ад большых
наступстваў яго выратавала «слава» падпісанта тэлеграмы да Гітлера.
У 1948 годзе Янка Геніюш разам з жонкай Ларысай былі арыштаваныя і
вывезеныя ў СССР. Там яны незаконна былі пазбаўлены чэхаславацкага грамадзянства і
асуджаныя Вярхоўным судом БССР на 25 год. Частку тэрміну адбыў у Варкуце. Пасля
смерці Сталіна пераведзены ў Мардовію.
Сям'я Геніюшаў была датэрмінова вызвалена ў 1956 годзе. Аднак ім не дазволілі
вярнуцца ў Чэхаславаччыну. Ларыса Геніюш не прыняла савецкага грамадзянства да
канца жыцця. Мела пашпарт СССР са штампам «неграмадзянін СССР». Геніюшы
пасяліліся ў Зэльве ў хаце бацькі Янкі па вуліцы Савецкай, 7а.
Сам Янка Геніюш ўладкаваўся працаваць ў мясцовы шпіталь і паліклініку. У яго
кабінеце вісеў партрэт Францішка Скарыны. Добра разбіраўся ў неўралогіі, сэксалогіі,
венерычных хваробах. Працаваў хірургам і тэрапеўтам. У госці да Геніюшаў часта
прыязджалі розныя людзі, былыя палітзняволеныя і літаратары: Мікола Канаш, Пятро
Рашэтнік, Уладзімер Караткевіч, Алег Лойка, Данута Бічэль, Юрка Голуб, Алесь
Траяноўскі і шмат іншых. На пахаванне Янкі Геніюша з'ехалася шмат народу. Андрэй

7
Вайтовіч са Слоніма зрабіў яму помнік. Пасля смерці Ларысы Геніюш на магіле паставілі
новы, агульны14.
Янка Геніюш – выхоўваўся ў простай сялянскай сям'і. Цяжка было беларусу з
беднай сям'і выбіцца ў людзі. Ён першы з малой Зэльвы намагаўся напружаннем усіх сіл
стаць лекарам. І ён дасягнуў свае мэты, хоць і галадаў, і працаваў на дарогах, на
будоўлях, дзе толькі мог. Ён стаў лекарам. Янка быў высокі, стройны, прыгожы, цудоўна
гаварыў па-беларуску, быў ветлівы, культурны.
Янка Геніюш да сям'і Ларысы прыехаў як пражскі студэнт і амаль ужо доктар!
Гутарыў з бацькамі Ларысы, якіх ачараваў. Ларысе абяцаў, што разам будуць да канца
жыцця будуць змагацца за Беларусь. „Такое джэнтэльменства мяне канчаткова паканала,
да таго цудоўная гутарка беларуская, шырокая нейкая, нескупая натура гэтага беднага
студэнта – усё раптам зрабілася мне несказана дарагім, і падзякавала Богу ў душы за тое,
што Ён усякімі дзіўнымі дарогамі прывёў яго з далёкіх Чэхаў у нашую хату”15.
Неўзабаве згулялі вяселле. Маладыя жывуць у Зэльве, ходзяць на шпацыр. Янка
вельмі ўважлівы да жонкі. Усе свае грошы траціць на яе. Маладыя шчаслівыя, што яны
разам. „Гэта было так хораша, і радасці той вялікай з яго ўвагі я не забылася й сяння, на
старасці сваіх гадоў”16.
У 1935 годзе у іх нарадзіўся сын. З далёкай Прагі прыехаў дадому муж. Ён прабыў
дома нядоўга, але гэтыя пару тыдняў пры калысцы сына, яны былі вельмі шчаслівыя, і
гэты пражскі, еўрапейскі студэнт гаварыў, што не ведаў, як цікава можна жыць у глушы.
Сыночак рос, быў гэта цудоўны, заўсёды чысцюткі хлопчык, каханы ўсёй сям'ёй Ларысы
Геніюш. Калі яны жылі ў Празе, Янка быў уважлівым клапатлівым мужам, але больш за
ўсё заняты сваёй работай.
Ларыса Геніюш у сваіх творах падкрэслівае шляхотнасць свайго мужа, павагу і
дабрату. Ён быў добрым лекарам, ён да усіх адносіўся толькі як лекар, які бачыць хворага
і яго хваробу. Падтрымоўвае яго ў гэтым яго лекарская і яго беларуская этыка. „Усё
жыццё ведаю сваяго мужа й ніколі не заўважыла, каб ён адступіўся ад шляхотнай
лекарскае этыкі, ад мовы свае роднай і ад шматпакутнай Айчыны” 17.
Ларыса Геніюш абвінавачвае мужа, што ён не дазволіў ім выехаць на Захад. Цяпер
яны ў турме, пакінулі свайго Юрку аднаго.

14
http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Янка Геніюш, 22 лютага 2010 г.
15
Л.Геніюш, Споведзь, [у:] Л.Геніюш, Выбраныя творы, Мінск 2000, с. 229.
16
Тамсама, с. 233.
17
Тамсама, с. 333.

8
Юрка Геніюш нарадзіўся 21 кастрычніка 1935 года у Зэльве. Памёр 21 лістапада
1985 года у Беластоку. Паэт, публіцыст. Сын Ларысы Геніюш. Скончыў медыцынскую
акадэмію ў Беластоку. Працаваў лекарам. Дэбютаваў у студэнцкія гады на старонках
''Нівы''. Пры жыцці апублікаваў ў перакладзе на польскую мову зборнік паэтычнай прозы
На пачатку было толькі слова (Беласток, 1981). Пасля смерці выйшлі кнігі Да свету, y
зборніку Маці і сын (Беласток, 1992) і З маёй званіцы ( Беласток, 1993)18.
Паэтка многа ўвагі у сваіх творах ўдзяляе таксама сыну, ужо ад самага
нараджэння. Юрка быў разумны, усім цікавіўся. Калі хлопчык хадзіў у школу, то
дырэктар школы вельмі хацеў, каб Юра заўсёды быў з яго сынамі. Юрка вучыўся
надзвычай добра. Аднойчы настаўніца прачытала ўрывак цікавай прозы. Выклікала
Юру, каб перадаў змест. Хлопчык паўтарыў слова ў слова, і гэта здзівіла ўсіх вучняў.
Юра быў надзіва набожны. Заўсёды быў акуратны і вельмі літасцівы да ўсяго жывога.
Аб Юрку, яго здольнасцях расказвалі анекдоты. У дзяцінстве складаў вершы. Ён любіў
Беларусь і не баяўся гаварыць пра яе. Не раз білі хлопчыка у школе за яго беларускасць,
дабівалі яго фізічна і маральна. Юра многа чытаў. Бацька купляў яму шмат кніжак. У яго
была свая шафка, свой куточак для кніг. Хлопчык быў дасціпны, умеў думаць,
арыентавацца ў жыцці.
У сваім творы Споведзь Л. Геніюш піша, што яе сын стаў ахвяраю вогненнага
патрыятызму бацькоў. „Не, людзі, якія йдуць за народ cвой змагацца, не маюць права
мець сем'яў, рабіць няшчаснымі сваіх дзяцей...”19.
Лёс сына заўсёды хваляваў маці. Сваімі перажываннямі яна дзеліцца з сябрамі, з
Зоськай Верас: „Што да сына, дык пакінулі мы яго ў дванаццаць гадоў жыцця адзінокага
на мучэнні. Так выжыў, так вывучыўся”20.
Хваляванні не пакінулі паэтку нават тады, калі сын быў дарослы.
„Раны ў душы пякуць, сын мой у горы, малы мой сын... '' Мама, я піў гарэлку, я
быў як нелюдзь, – скажа ён мне пасля, – іначай яны мяне не выпусцілі б...''. Так, яны
выпускаюць толькі, калі заб'юць у людзей сумленне”21.
У пісьме да Зоські Верас Л. Геніюш пісала пра Юрку: „Ляжаў тры нядзелі ў
больніцы, а цяпер – водка... Божа, якія лісты мне пішуць, як ён ідзе на дно... Здаецца,
нехта хоча, каб мы яго сюды забіралі. Сын наш вельмі здольны. А які быў харошы з яго

18
Ян Чыквін, Беларускія пісьменнікі Польшчы - другая палова ХХ стагоддзя, Мінск 2000, с. 361.
19
Тамсама, с. 270.
20
Л. Геніюш, Выбраныя творы, Мінск 2000, с. 506. (Ліст да Зоські Верас ад 10 студзеня 1969 г. Зэльва).
21
Л.Геніюш, Споведзь, [у:] Л.Геніюш, Выбраныя творы, Мінск 2000, с. 468.

9
хлопчык, гуманны, чэсны, смелы. Быў заўсягды першым вучнем школы, цэлай школы!
Часамі думаю - а можа гэта не мой сын? Каб не падабенства да мужа, сына і ўнукаў,
думала б, што яго замянілі... Над ім „працавалі”... Зрабілі з яго алкаголіка, лахмана
бязвольнага. Я ўсё магу, здаецца, у жыцці, але прамовіць да сумлення гэтага чалавека -
не магу, не ўмею. Я многае дагадваюся... Што ж, я бяссільная. Вось гдзе вырвалі сэрца ў
грудзе... Спадзяюся на цуд. У ім змаганне добра і зла”22.
Паэтка вельмі клапацілася пра сына, мужа, пра сваю ўсю сям'ю. Гэта сведчыць
пра тое як вельмі яна іх кахала, як моцна звязана была з імі сваім сэрцам, сваёй душой.
Яна хацела, каб ім было добра на свеце, каб яны былі заўсёды шчаслівыя. Яна піша пра
гэта у лістах да сваіх сяброў, але і ў сваіх творах. Ларыса марыць каб усім было добра ў
жыцці, але гэта вялікая мара, здаецца што нерэальная.
Ларыса Геніюш з сынам прыехала да мужа ў Прагу ў 1937 годзе. Жылі ў
прыгарадзе Моджаны. Яе сустрэлі сардэчна і цёпла. Муж жыў і працаваў у Празе. Да іх
часта прыязджаў. „У Чэхах я адразу адчула вельмі нямілую з'яву – там выразна не любілі
т. зв. чужынцаў. Іх было ў Празе многа, ад яўрэяў пачынаючы. У Чэхаславаччыне была
сапраўдная дэмакратыя, свабода, там кожны мог вучыцца і жыць. Праўда, працаваць не
ўсім дазвалялася, бо было шмат сваіх беспрацоўных”23.
Л. Геніюш вельмі хутка навучылася гаварыць па-чэшску і ўсюды ўжо магла даць
сабе рады. „Культура, якую я вынесла са сваяго дому, нічуць не ўступала хвалёнай
еўрапейскай. Чэснасць і ветлівасць, праўдзівасць і смеласць, гасціннасць, ахвярнасць і
крыху такі розуму адразу пакарылі тых, якія мяне ведалі.... Калі я да іх прыгледзелася,
дык і народ наш не быў горшы ні ў чым за іх. Вось каб нам даць такую самастойнасць,
як маюць яны, і мы ўмелі б працаваць для сябе не горай за іх, бо й нашыя людзі
талковыя”24. Ларысе падабалася, што на вуліцах Прагі яны маглі свабодна гутарыць на
роднай мове і ніхто не паказваў на іх пальцамі, не высмеваў і не праследаваў іх, як гэта
было ў Польшчы.
„Прагаю я захаплялася болей, як людзьмі ў ёй, якія, тады здавалася мне, былі куды
ніжэй яе велічнасці. Некранутая войнамі Прага захапляла, прамаўляла гісторыяй старых
будынкаў, вузенькіх вулачак сярэднявечча. Прагу я палюбіла, але кахала толькі маю
Беларусь”25.

22
Тамсама, с. 510.
23
Тамсама, с.243.
24
Тамсама, с.244.
25
Тамсама, с. 245.

10
11 гадоў яна жыла з сям'ёй у Празе. На новай кватэры суседкаю Геніюшаў
аказалася А. Косач-Шыманоўская, сястра Лесі Украінкі, чыю паэзію Л. Геніюш вельмі
любіла. Ларыса Геніюш была сакратаром прэзідэнта БНР В.Захаркі, займалася
захаваннем і ўпарадкаваннем прэзідэнцкага архіву, апякунствам беларускіх эмігрантаў,
палітычных уцекачоў і ваеннапалонных. Вершы Геніюш спрабавала пісаць яшчэ на
Радзіме, але толькі ў Празе адчула магутны творчы імпульс. Друкавацца пачала ў 1939
годзе у берлінскай газеце беларускай эміграцыі ''Раніца''.
У 1942 годзе ў Празе выйшаў першы зборнік яе паэзіі ''Ад родных ніў''.
Літаратурны талент Л. Геніюш дасканаліўся імкліва. Ад часу першай публікацыі на
старонках ''Раніцы'' да выхаду першага зборніку прайшло ўсяго 2 гады. У кнігу трапіла
далёка не ўсё напісанае. ''Ад родных ніў'' уяўляла сабою выбранае зычлівым да паэткі і
патрабавальным да паэзіі В.Тумашам (будучым шматгадовым кіраўніком Беларускага
Інстытуту навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку). Зместам і тэматыкай кніга набліжалася да
паэзіі Я. Купалы. Матывы болі і настальгіі па пакінутай Радзіме літаральна пранізваюць
усе вершы.
Тут, у Празе, паэтка трапляе ў асяроддзе беларускай палітычнай эміграцыі, тых
членаў Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, якая не падпарадкавалася рашэнню
Берлінскай канферэнцыі 1925 года аб самароспуску ўрада БНР і не прызналі Савецкай
Беларусі і Мінска адзіным цэнтрам палітычнага прадстаўніцтва беларусаў. Ларыса
Геніюш прымае ўдзел у сходках і пасяджэннях беларусаў, якія жывуць у пратэктараце
Чэхія і Маравія, выбіраецца нават на невялікія пасады. Трапіўшы ў такое асяроддзе, яна,
вядома, падпадае пад яго ўплыў. У вачах маладой жанчыны новыя знаёмыя былі героямі,
людзьмі, здольнымі мець незалежныя думкі і верна трымацца сваіх прынцыпаў.
Яе тагачасная творчасць адлюстравана ў рукапісным зборніку 1945–1947 гг., які
паэтка паспела перад арыштам перадаць у надзейныя рукі. Яе высакадумны паэтычны
малебен звернуты да Бацькаўшчыны і Бога. Сёння зборнік зберагаецца ў Беларускай
бібліятэцы імя Ф. Скарыны ў Лондане, на яго падставе выдадзена ў 1992 годзе кніга пад
назвай Вершы. Англамоўную прадмову да яе напісаў прафесар Лонданскага універсітэту
А. Макмілан.
У 1948 годзе Ларыса і Янка Геніюш былі арыштаваныя, знаходзіліся ў турмах
Чэхаславакіі, Львова, з канца 1948 г. у турме Мінску. У 1949 годзе яны былі асуджаны
на 25 гадоў кожны. Пакаранне Л. Геніюш адбывала ў лагерах Комі АССР і Мардоўскай
АССР, дзе давала прыклад фенаменальнай духоўнай трывушчасці, яднала вакол сябе
беларусаў. Яе шчырае і мужнае паэтычнае слова дапамагала суайчыннікам выжыць у

11
нялюдскіх умовах. Сярод вязняў яе клікалі Маці, вершы яе называлі ''глюкозай'', іх
завучвалі на памяць, як малітвы. Сем гадоў яе рукі знясільваліся ад кіркі і рыдлёўкі, а
дух заставаўся нязломным. Падпольна пісала вершы. У альманаху твораў беларускіх
эміграцыйных пісьменнікаў Ля чужых берагоў (Мюнхен, 1955) вершы Л.Геніюш былі
змешчаныя ў адным раздзеле з творамі паэтаў, якія лічыліся памерлымі.
Восем гадоў яны былі зняволеныя, пасля вярнуліся на Беларусь. Яны дажывуць у
Зэльве свой век з пазнакай у пашпарце „без грамадзянства”, штораз на просьбу аб
рэабілітацыі іх чакала катэгарычная адмова. 27 гадоў зэльвенскага жыцця Л. Геніюш
праходзілі пад наглядам КДБ. Выпускніку медыцынскага факультэта Карлавага
універсітэту Янку Геніюшу было дазволена падпрацоўваць у раённай паліклініцы,
паэтцы на кароткі час дазволілі зарабляць швабрай і венікам. Потым і гэтай магчымасці
пазбавілі. У 1979 годзе памёр Янка, Ларысе прызначылі мізэрную пенсію. Улады
пазбавілі паэтку спакойнай старасці, не дазваляючы паехаць да сына Юркі, які жыў
побач, у Беластоку, і рос сіратой пры жывых бацьках. Упершыню яе паслялагерныя
вершы здолелі прабіцца на старонкі беларускай афіцыйнай перыёдыкі толькі ў 1963
годзе (Полымя, Голас Радзімы, Гродзенская праўда). У 1967 годзе выйшаў першы на
Радзіме зборнік Невадам з Нёмана, які ўяўляў сабою выбранае за тры дзесяцігоддзі – з
1937 па 1966. Але зборнік азмрочаны тым, што з аўтарскага рукапісу ідэалагічнымі
рэцэнзентамі выкраслена 120 радкоў. Першай творчай рэабілітацыяй паэткі трэба лічыць
зборнік, выдадзены ''Беларускім кнігазборам'', у якім адноўлены аўтэнтычны тэкст і
выпраўленыя шматлікія агрэхі.
Паэтычнай творчасці Л.Геніюш характэрны лірызм, глыбокія народнасць і
гуманізм, філасофскае асэнсаванне жыцця, моцныя хрысціянскія і нацыянальна-
патрыятычныя матывы. Прыкметнае месца ў яе творчасці займае гістарычная тэматыка,
на якую напісаны вершы Князь Усяслаў Чарадзей, Ефрасіння Полацкая, Скарына,
Кастусь Каліноўскі, Над старымі друкаванымі кнігамі, паэма Даўнінa. Шэраг вершаў
прысвечаны выдатным сучаснікам, дзейснасць і творчасць якіх становяцца або сталі
з'явай айчыннай гісторыі П.Клімуку, У.Кавалёнку, М.Забэйду-Суміцкаму,
У.Караткевічу, З.Пазняку і інш.
Літаратурны наробак Ларысы Геніюш не абмяжоўваецца паэтычнымі творамі. У
яе архіве захоўваецца вялікая колькасць празаічных тэкстаў – успаміны, апавяданні,
абразкі на гістарычную тэму. Частка з іх апублікаваная пры садзейнічанні М. Танка,
У. Караткевіча, Д. Бічэль-Загнетавай. Пры іх дапамозе надрукаваныя 2 зборнікі паэзіі і
2 кніжкі вершаў для дзяцей. Сапраўднай падзеяй у беларускай мемуарыстыцы стала

12
пасмяротная публікацыя кнігі ўспамінаў Л. Геніюш ''Споведзь''. Гэта твор вялікай
мастацкай сілы, напісаны збалелым сэрцам, гэта бясстрашнае абвінавачванне
антычалавечай камуністычнай сістэме, што спляжыла ў турмах і лагерах мільёны
жыццяў, гэта кніга пра незвычайную людскую самаахвярнасць, пра сапраўды
апостальскі шлях жанчыны – беларускі, для якой Бог і Бацькаўшчына былі
найвышэйшымі праўдамі на зямлі. Ва ўспамінах увасобіліся драматычная рэчаіснасць
Заходняй Беларусі ў часы польскай акупацыі, шматграннае жыццё беларускай эміграцыі
ў Празе, нацыянальна-вызваленчы рух, лёс заснавальнікаў БНР і іх пераемнікаў, падзеі
ваеннага часу ў Цэнтральнай Еўропе і на Беларусі.
Памерла Л. Геніюш у 1983 годзе. Пасля адпявання ў царкве ў апошні шлях паэтку
праводзілі тысячы зэльвенцаў. Пахавалі Ларысу Геніюш поруч з апошні прытулкам
мужа.

Другая сусветная вайна застала Ларысу і Янку Геніюшаў у Чэхіі. 15 сакавіка 1939
года ў ветраны заснежаны дзень увайшлі ў Прагу фашысты. Воляю лёсу Л. Геніюш амаль
першай з беларусаў аказалася ў эпіцэнтры другой сусветнай вайны, убачыла яе ў дзеянні,
калі суседнія дзяржавы, па сутнасці, кінулі безабаронную Чэхаславакію на расправу
Гітлеру. У час фашысцкай акупацыі беларуская пражская эміграцыя актывізавала сваю
антысавецкую дзейнасць. На жаль, ні Ларыса, ні Янка не адмежаваліся ад розных
палітычных дзеячаў, а нават дазволілі ўцягнуць сябе ў некаторыя варожыя савецкаму
ладу акцыі. Не парвалі Геніюшы сувязі з калабарантамі і пасля вайны, пасля разгрому
гітлераўскай Германіі.
У вайну і пасля вайны Ларыса пісала шмат вершаў. Нават будучы асуджанай,
знаходзячыся у лагерах: „ Ларыса Геніюш стварае свае вершы, быццам прадзе дзівосны
кужаль і тчэ на бабуліных кроснах узоры ў ромбікі з беларускіх патаемных слоў”26. Верш
Беларуска быў сугучны думкам многіх, у ім адчувалася непахіснасць перакананняў.
Паэтка піша, што калі Краіна пакліча змагацца, то страху не будзе. Мужчыны пойдуць ў
бой, а жанчыны будуць дома працаваць для абароны Беларусі.
Калі цябе, мілы, Краіна пакліча
за родны змагацца парог,
то суму не будзе ў мяне на абліччы
і страху не будзе ў грудзёх.

26
Д.Бічэль-Загнетава, Песні настоены на зёлках, [у:] Л. Геніюш, На чабары настоена, Мінск 1982, с. 3.

13
Ты пойдзеш у бой, а я плуг пакірую,
каня накармлю, напаю, -
і так абаронім, засеем, збудуем
Беларусь дарагую сваю 27.
Яшчэ ў Ваўкавыскай жаночай гімназіі яна напісала некалькі вершаў. Вершы
пісаліся і пасля, але асабліва – калі пераехала ў Прагу, апынулася далёка ад Радзімы, ад
усяго, што любіла, без чаго не магла жыць. Ларыса Геніюш, адарваная ад роднай зямлі,
сям'і, выказвала свае пачуцці, думы і мары ў вершах. Гэтыя вершы выдала ў асобным
зборніку Ад родных ніў ў 1942 годзе.
„З першых старонак кнігі, – пісаў, прачытаўшы яе, Пятро Глебка, - мяне да глыбіні
душы ўскалыхнулі бязмежны смутак і гора чалавека, адарванага ад радзімы. Можна было
думаць, што аўтарам такіх вершаў магла быць адна з няшчасных паланянак, гвалтоўна
выгнаных ворагам на далёкую чужыну” 28.
Сапраўды, смутку і гора ў гэтай кнізе хапае. Нават цяжка паверыць, што яе, гэтую
кнігу, пісала быццам ва ўсім забяспечаная жанчына, якая, да таго ж, жыла актыўным
асабістым і грамадскім жыццём. „ Радзіма – Беларусь з яе высокім, блакітным небам, з
палямі, лясамі, рэкамі, дарогамі, вёскамі, людзьмі быццам прывід стаяла ў вачах паэтэсы,
засланяла ёй вочы, не давала бачыць нічога іншага на чужыне. І дзеля яе, Радзімы, яе
шчасця і светлай будучыні, яна гатова рабіць што заўгодна, ісці на любыя ахвяры...”29.
Л. Геніюш, узрушаная ўсенароднай бядой 22 чэрвеня 1941 года, калі фашысты
ступілі на беларускую зямлю, напісала верш Як хмарны дзень, у якім перажывае за свой
любы Край, які ў агні, перажывае за народ, якому многа прыйдзецца праліць крыві, каб
убачыць перамогу.
Як хмарны дзень – так сэрца маё сёння...
Дождж з непагодных сыплецца вачэй...
Таму, што гэта Край мой любы стогне,
кроў ў вочы Нёмну жыламі цячэ.
Не счырванела зорана каліна,
не мак цвіце, а Край наш, Край ў агні! -
бы сцеле сонца ярым карамзынам,

27
Л. Геніюш, Беларуска, [y:] Л. Геніюш, Выбраныя творы, Беларускі кнігазбор, Мінск 2000, с. 26.
28
Цыт. па: Б.І Сачанка, Мудрасць продкаў ў гарачай крыві..[y:] Л. Геніюш, Белы сон, Мінск 1990, с. 4.
35
Тамсама, с. 4.

14
заходзячы за грыву спелых ніў.
Уціш мяне, што гэта не пажары,
што не сяло, не лес стары гарыць!
Наш Край злажыў даволі ўжо ахвяраў,
каб выпесціць і ўбачыць свет зары!...
(Як хмарны дзень, 22 чэрвеня 1941)
„Пакуль прамаўляюць гарматы – музы маўчаць. Здаецца, у гэтым лацінскім
выслоўі ёсць свая слушнасць. Але як прымусіць замоўкнуць „музу плачу”(М. Цвятаева),
калі Радзіму тваю зноў крояць на кавалкі, калі руйнуюцца гарады, палаюць разам з
жыхарамі вёскі?... Хто папракне паэта, праз чыё сэрца прайшла тая гейнэўская
трэшчына, што падзяліла надвое расколаты варажнечай свет?”30.
Як піша М.Танк, вершы Ларысы Геніюш не толькі выдатныя, але яны спалучаюць
у сабе спрадвечны боль народа і боль чалавека, які з годнасцю прайшоў праз усе
пякельныя выпрабаванні жыцця, чаго ў нашы часы не ўдавалася многім святым.
Свет паэзіі Ларысы Геніюш шырокі і разнастайны, але найпершая і
найгалоўнейшая яе турбота – гэта родны край, Беларусь, родная мова і шматпакутны, але
вечны, як само жыццё, беларускі народ.
У вершы Братам палонным паэтэса звяртаецца да беларусаў, да родных братоў.
Ці табе не шкода, браце,
родных ніў,
тых лугоў, той сенажаці,
што касіў?
Ці табе начамі сэрца
не дрыжыць
па тым краі, дзе радзіўся,
дзе ты жыў?
(Братам палонным, 1941)
Нягледзячы на пакуты людзей, страшную муку і смерць многіх людзей, паэтэса
верыць, што існуе справядлівасць на зямлі, верыць у перамогу над ненавісным ворагам,
у светлае будучае беларускага народа. У вершы Захад яна піша:
Паволі ўсё гіне. Ноч наступае.
За ценем без шолаху сунецца цень.

30
М.Скобла, Чайка з лётам арліным, [y:] Ларыса Геніюш, Выбраныя творы, Мінск 2000, с. 12

15
Ды ноч міне скора. Па ёй рассвітае
Ясны, скупаны ў чырвані дзень.
(Захад)
Падкрэслівае, аднак, таксама вартасць барацьбы, змагання за родную зямлю, за
свой край. Яна думае, што свабода і воля можа быць здабытая перад ўсім у барацьбе. Але
таксама ведае, што беларускаму народу дорага прыйдзецца заплаціць за волю. Яна піша
пра гэта ў вершax Не сумуйце і Моладзі.
Не сумуйце, дзецюкі, вясною,
на магілы гледзячы сяброў -
жалем нашых ранаў не загоіш
і цяжкіх не скінеш кайданоў.
Не сумуйце, дзецюкі, па долі,
не хілеце гордай галавы,
бо не з жалю, толькі з ранаў, болю,
воля толькі родзіцца з крыві.
(Не сумуйце, 1942)

Мы за волю крывіцкіх прастораў,


мы за спадчыну нашых дзядоў
аддамо, каб насыціўся вораг,
жыццё наша і нашую кроў.
Станем дружна ўсе брат каля брата,
абаронім Краіну грудзьмі,
воля будзе вялікай заплатай
за нягоды цяжкой барацьбы!
(Моладзі, 1941)
Яна славіць герояў, якія не шкадавалі свайго жыцця дзеля краю. Яна ім вельмі
удзячная.
На магілу, дзе слава вякоў спачывае,
і на тых, дзе ўжо спяць дзецюкі,
што юнацкай крыві не жалелі для Краю,
хачу віць герояў вянкі.
І для тых, што ўначы ім пяяў толькі вецер,
я пад сэрца балючы уздох

16
хачу з песняў вянкі, - каб іх памяць аквеціць, -
раскідаць па старых курганох.
(Хачу, 1942)
У гады вайны паэтка не забывае пра тых, каго з сем'ямі выслалі ў Сібір. Ларыса
Геніюш параўноўвае іх з птушкамі, якія ў адрозненне ад зняволеных і высланых ў Сібір,
маюць магчымасць вясною свабодна вярнуцца на Радзіму.
Быццам птушкі далёка у вырай
адлятуюць прад сівай зімой, -
на прасторы ліхое Сібіры
завялі іх усіх грамадой.
Але птушкі вясною свабодна
прылятуюць яшчэ ў белы наш сад,
толькі тыя, з Сібіры халоднай,
ўжо не вернуцца ў вёскі назад.
(Калі вецер, 1942)
У сваіх вершах яна выяўляе вялікую любоў да айчыны, для яе – Беларусь гэта
самае дарагое, найвялікшая вартасць, наймілейшае, што можа быць. Л. Геніюш гатова
нават аддаць жыццё за свой край. Яна звяртаецца да Беларусі з вялікай павагай і пашанай,
яна гордая, што яна беларуска. Паэтэса піша пра тое ў вершы Краіна:
Мілы Краю, я ўжо не глухі!
Не засну на падушцы, на белай,
калі клічаш мяне з-пад страхі,
клічам сэрцам сваім набалелым!
Я хацеў ўжо сказаць Табе сам -
за Твой боль, за страшное цярпенне
ўсё Табе, наймілейшы, аддам,
нат жыццё занясу на каленях!
Агонь сэрца, што ўмее кахаць,
душу, розум свой творчы і быстры,
каб братоў, каб Цябе ратаваць -
я аддам да апошняе іскры.
(Краіне, 1942)
„Справа ў тым, што амаль усе вершы Ларысы Геніюш, якія друкаваліся Раніцай,
ня мелі ў сваім зьмесце палітычных элементаў і не было ў іх праявай падтрымкі

17
гітлераўскай Германіі ці захапленьня постацьцю фюрэра альбо эўфарыі з перамогі
Вермахту на ўсходнім фронце. Практычна, амаль усе вершы Ларысы Геніюш
патрыятычна-прыродаапісальнага характару. З гэтага вынікае, што паэтка, зьмяшчаючы
свае творы ў Раніцы, трактавала гэта як форму папулярызацыі Беларусі, а гаворачы
больш дакладна, як форму ўсхвалення красы роднае зямлі”31.
Дзякуючы вершам, Ларыса Геніюш магла сказаць усё шчыра і адкрыта, выявіць
тое, аб чым балела яе душа. Яе жаданне бачыць сваю краіну свабоднай было марай
вялікай і фанатычнай.
„Як паэтка, Ларыса Геніюш не захлістывалася перамогамі Гітлера, але заставалася
поўнасцю ў палоне патрыятычных і пэйзажных настрояў. З гэтага можна было б зрабіць
выснову, што ня вельмі верыла ў поўны яго трыюмф і панаваньне над сьветам. У вершах
Ларысы Геніюш, якія пасылала яна ў Раніцу, дамінавала ціхае задуменьне над даўно
пакінутым краем, над родным пэйзажам, які безупынна вабіў яе сэрца. Прыкладам, які
яскрава аб гэтым сьведчыць, можа быць верш Над Зэльвянкай, зьмешчаны ў Раніцы з 15
жніўня 1943 году” 32.
Стаю адна , а прада мной ірдзіцца,
сінее поясам вузенькая рака...
Прыйшла сюды я раннем на граніцу
з другога боку птушак сустракаць.
Вось вылетуць яны з зялёных хвояў,
пачнуць вясёла з сонцам гаманіць
і паплывуць у сіні нада мною,
не знаючы ні межаў, ні граніц.
Вось вылетуць... ушыр і ўздоўж па краю,
дзе толькі кліча рэха братніх мук.
Іх вольны лёт нішто не затрымае -
ні сінь Дняпра, ні быстраводны Буг.
Не ўбачу больш, як сонца тут устане
і ў сініх хвалях голаў акуне...
Не заірдзіцца у кустох ружова ранне
і толькі ў чужыне прысніцца мне.
Як гляну я на стрэхі родных вёсак,

31
А.Баршчэўскі, Беларуская эміграцыйная пісьмовасць, Ларыса Геніюш на старонках Раніцы. (20.03.99).
32
Тамсама.

18
што у лугох - як птушак чарада...
Мне гэтак цяжка родныя палоскі
і край свой любы сяння пакідаць.
Калі цягнік жалезам зарагоча
і панясе ў далёкі, гулкі вір,
імглою смутак ападзе на вочы,
ўпадзе мой стогн на прыдарожны жвір.
(Над Зэльвянкай, 1943)
Ларыса Геніюш была вельмі адважнaй, калі рашыла друкавацца ў газеце Раніца ў
часы вайны. Але яна не баялася, рабіла тое, што было добрае для яе Айчыны - Беларусі.
Ведала, што яе творчасць пойдзе далей, да людзей, будуць яе чытаць іншыя, яна будзе
трапляць да сэрцаў і думак. Яна трактавала гэта як свой патрыятычны абавязак і не
думала пра страх і наступствы, якія можа выклікаць друкаванне ў гэтым перыёдыку. „І
таму варта захаваць ва ўдзячнай памяці дзейнасць тых беларусаў, якія ў выключна
цяжкіх ваенных умовах здолелі паклікаць да жыцьця ''Раніцу'' й выдаваць яе на працягу
пяці гадоў”33.
„А баі на Беларусі не сціхалі на працягу ўсёй вайны. Не чуваць было здалёку
франтавых гарматаў дык дарэшты не змаўкала стралковая зброя ў руках немцаў,
польскіх акоўцаў ды партызанаў на беларускіх лясных дарогах і ў зацішных вёсках.
Ваенныя жорны працягвалі перамолваць на мліва беларускія жыцці. А тым часам фронт
вяртаўся да ўсходніх межаў Беларусі”34.
Ларыса Геніюш заўсёды знаходзілася там, дзе была яе Беларусь, панішчаная і
раздрапежаная вайной. У 1943 годзе яна наведвае сваю Радзіму. Тады паэтка піша верш
''Апяклі мяне росы раннія'', які гаворыць аб страшэнным болю і роспачы Ларысы, якaя
даведалася, што страціла амаль усё, што было важнае ў яе жыцці.
Апяклі мяне росы раннія,
краскі водарам абдалі,
прыпадаю я сэрцам раненым
да каханай свае зямлі.
А яна, на кускі пакрамсаная,
у хлуслівым чужым тумане,

33
А. Баршчэўскі, Беларуская эміграцыйная пісьмовасць, Палітычная й кyльтурна-навуковая спэцыфіка
Бэрлінскай газэты Раніца. (28.05.99).
34
М.Скобла, Чайка з лётам арліным, [y:] Ларыса Геніюш, Выбраныя творы, Мінск 2000, с. 14.

19
плугам родных сыноў неўзараная,
ціха помачы просіць ў мяне.
(Апяклі мяне росы раннія)
„Так напіша яна, наведаўшыся на Радзіму ў 1943 годзе. Адведзіны былі
невясёлыя, усё нагадвала пра страшныя страты – маці загінула на высылцы ў Казахстане,
бацька расстраляны ў бальшавіцкай турме ў Гродна. У 1942 годзе гестапа пацікавілася,
чаму ў вершах паэтэсы няма ні радка пра фюрэра? Праз шэсць гадоў ужо беларускае МГБ
папракне аўтарку ў адсутнасці савецкага патрыятызму, у цалкавітым ігнараванні мудрай
палітыкі генералісімуса. У абодвух выпадках паэтка знаходзіла ў сабе сілы іранізаваць:
маўляў, мой талент замалы, каб апяваць такіх асобаў...”35.
У Зэльве да Л. Геніюш завітаў беларускі хор з Беластока, які з'явіўся на духоўную
падтрымку. Л. Богуш прыгадваў потым: “Праз вусны яе недзе аж з глыбіні сэрца падаюць
шчырыя словы падзякі за тое, што мы завіталі зь песьняй і танцамі ў гэты куток
беларускай зямлі, дзе яна спаткала нас, як маці спатыкае сваіх дзяцей, якіх даўно не
бачыла.... А „маці” не споўнілася яшчэ і 33, некаторыя харысты былі нашмат
старэйшыя”36.
Калі яна вярнулася ў Прагу, спакайней на сэрцы не стала. Памёр прэзідэнт БНР
В. Захарка. Трэба было думаць пра ўшанаванне яго памяці, парадкаваць бэнээраўскія
архівы. Тым часам пасля Сталінградскай бітвы немцы перагледзелі сваю палітыку на
акупаваных абшарах, дазвалялі стварэнне нацыянальных вайсковых фармаванняў. 27
чэрвеня 1944 г. у Менску быў праведзены Другі Ўсебеларускі Кангрэс. Тагачасная
творчасць Ларысы Геніюш адлюстравалася ў рукапісным зборніку 1945-1947 гг.,: „Яе
высакадумны паэтычны малебен звернуты да ўсьвятарненай Бацькаўшчыны і Бога” 37.
Беларускі край стогне, многа крыві паплыве ў Нёман, душа паэтэсы плача, яна
цярпіць, але верыць, што народ адпомсціць ворагу, беларусы перамогуць.
Паэтка піша верш Брату Р. , дзе гаворыць пра боль, цярпенне, пекла, якое мае
месца на Беларусі. Падкрэслівае, што й ёй вельмі цяжка на душы, калі думае пра свой
родны Край, які перажывае акрутнае часы вайны. Але яна верыць і мае надзею, што будзе
мір і спакой, што лёс адпомсціць ўсё злое, што спаткала яе Айчыну.
Ты казаў калісьці: не сумуй, сястронка,
над пакутным Краем злітуецца Бог.

35
Тамсама, с. 12-13
36
http://www.rv-blr.com/biography/view/95 (08.12.2009 , 09:46)
37
Тамсама.

20
Барані і цеш ты родную старонку,
а я буду бацькаў сцерагчы парог.
Не згадаў ты долі, наймілейшы браце,
горыччу бязмернай пакараў нас Бог -
не вярнецца бацька, не вярнецца маці
і з зямлі сырое на пусты парог...
Не змаглі мы гора, сокале, з табою,
плача маё сэрца, стогне цэлы Край.
Паплыве у Нёман кроў яшчэ струёю
із народных ранаў... Ах бывай, бывай !
(Брату Р., 1945-1947 гг.)
Ларыса Геніюш ведае, што яе суайчыннікі выбраныя Богам, яна піша аб пакутнай
іх долі. Яе Беларусь ідзе на распяцце, звоняць кайданы, але тыранаў чакае страшная
помста. „У вершах яна марыць пра мір, „спрыяльную пагоду”, каб „на планеце, ў сэрцах
ўшыр і ўздоўж, сеяць добрае”, заклікае любіць Бацькаўшчыну „такую, як нас нарадзіла і
ўскалыхала прасторай зямлі”, бо ''ўсё, на ёй наша, усё на ёй міла, таму што ў яе мы
карэннем ўраслі'', любіць свой народ, дадзеную нам нашымі продкамі пявучую
беларускую мову...”38.
Як піша Ларыса Геніюш у вершы Сэрца, у прыродзе заўсёды зажываюць раны.
Але сэрца не можа ажыць, калі людзі цярпіць, ляжаць пад крыжам, уміраюць за Айчыну,
за Беларусь. Няма бацькоў і братоў, „сэрцы вырвалі ім перадчасна”. У сэрцах людскіх
застанецца вечны боль.
Із руінаў падымецца дом,
на пажарышчы вырасце топаль,
толькі ў сэрцы, у сэрцы людском
застанецца боль, вечны і попел...
(Сэрца, 1945-1947 гг.)
Прыгажосць і каштоўнасць беларускай прыроды паэтка апісала ў вершы Нёман.
Яна называе тут Нёман „найлепшым з сыноў”:
Сіні, вольны, спавіты туманам,
беларускі гусляр ад вякоў,
мужным сэрцам ў свой Край закаханы,

38
Б.І Сачанка, Мудрасць продкаў ў гарачай крыві..., [у:] Л. Геніюш, Белы сон, Мінск 1990, с. 6.

21
найвярнейшы, найлепшы з сыноў.
Многа рэкаў шырокіх і вузкіх
прыпадае навек да цябе.
Многа верных галоў беларускіх
на твой бераг лягло ў барацьбе.
(Нёман)
Яна таксама славіць родную мову, мову яе продкаў, дзядоў. Для Ларысы Геніюш
гэта найвялікшы скарб, вартасць вельмі важная, пра якую ніколі не забудзе.
Мова родная, мова дзядоў!
Іншай мовы мы сэрцам не чуем.
Мілагучнасцю любых нам слоў,
быццам музыкай, душу чаруеш.
Мова наша – буйны цветабой!
Пралілася ў ёй першая радасць...
Словы матчыны сыпалісь ў ёй,
як лісточкі з адцвіўшага саду.
Любай песняй старою гучыш
з-над калыскі, з гадоў тых дзяцінных;
салаўніным разлівам ўначы,
звонам хваляў прыткой ручаіны.
(Родная мова, 1942г.)
Найвялікшая мара Ларысы Геніюш – несмяротнасць роднага краю. Свае жаданнi
выяўляе ў многіх сваіх вершах. Між іншым піша пра гэта ў сваім творы Мары.
Мары мае высокія, нязбытныя,
мары мае - народу вольна жыць,
а ад мяне чакаюць чалабітнае:
душу і голаў ў пояс пахіліць.
Я пахіліла б голаў заінелую -
ў час буралому хіляцца й камлі...
Душы свае, аднак, сагнуць не смею я,
ўва мне пяе душа мае ЗЯМЛІ!
(Мары, 1943г.)

22
Вялікую мару пра вечнасць сваёй краіны апісвае ў вершы Цуд. Адначасна яна
верыць у тое вельмі моцна, ведае, што надыдуць часы, калі яе Краіна будзе свабоднай і
несмяротнай.
І сярод найцяжэйшых пакут
я паверыла сэрцам гаротным,
што з ахвяраў нам зродзіцца цуд,
што наш Рыцар і Край - несмяротны.
(Цуд, 1945-1947 гг.)
Многа гора перанесла паэтка ў гады вайны, але яна не здрадзіла свайму народу,
сваёй айчыне. „Даўно ўжо мінуў перыяд крывавай нямецкай акупацыі, з якой мы выйшлі
жывымі, але самае галоўнае, што паэзія мая, мая любоў да Беларусі была чыстай, як
крыніца ў полі. Я нікому ні слова не сказала, не напісала, акрамя Зямлі маёй і маяго
Народу! Мае словы былі толькі, Айчына, мая пакрыўджаная, табе была ўся вернасць мая,
якую пранесла я праз нялёгкія дні, бо табе толькі сваё жыццё прысвяціла”39.
Вершы Ларысы Геніюш адлюстроўваюць вобраз жанчыны, поўнай болю і жалю,
яна цярпіць, таму што яе краіна цярпіць. Але гэта таксама вобраз жанчыны, якая поўная
сіл, каб змагацца за сваю радзіму, айчыну. „Свет паэзіі Ларысы Геніюш шырокі і
разнастайны. Яна радуецца вясне, лету, восені, зіме, песні жаўрука, раллі ў полі, дажджу,
усходам жыта і тугому, умалотнаму снапу, баравіку ў лесе і спелай суніцы на касагоры...
Але найпершы і найгалоўнейшы яе клопат - гэта родны край - Беларусь, родная мова і
шматпакутны, але вечны, як само жыццё, беларускі народ”40.
У вершах яна марыць пра мір, яна хацела, каб ''на планеце, ў сэрцах ўшыр і
ўздоўж, сеяць добрае''. Паэтка заклікае любіць Бацькаўшчыну ''такую, як нас нарадзіла і
ўскалыхала прасторай зямлі'', бо ''ўсё на ёй наша, ўсё на ёй міла, таму што ў яе мы
карэннем ўраслі''. Ларыса Геніюш любіць свой народ, дадзеную яе і яе продкамі пявучую
беларускую мову.

Сапраўднай падзеяй у беларускай мемуарыстыцы сталася публікацыя кнігі


ўспамінаў Л.Геніюш ''Споведзь'' у часопісе ''Маладосць'' за 1990 год. Як піша
М. Чарняўскі, успаміны выдатнай паэткі Ларысы Геніюш - гэта […] споведзь душы
перад Богам, сучаснікамі і нашчадкамі, слова пра час і пра сябе, пра блізкіх людзей,
сяброў і ворагаў. У іх шлях самаадданага служэння Беларусі паэтычным словам,

39
Л.Геніюш, Споведзь, [y:] Л.Геніюш, Выбраныя творы, Мінск 2000, с. 346.
40
Б.Сачанка, Мудрасць продкаў ў гарачай крыві..., [у:] Ларыса Геніюш, Белы сон, Мінск 1990, с. 5.

23
дзеяннем, непасхіснасцю грамадзянскай пазіцыі і шлях па ўсіх пакутах сталінскай
''Гэгэнны'' – праз засценкі МДБ Мінска, этапы, перасылкі, лагеры смерці на далёкай
Поўначы. Перад чытачом праходзіць бясконцае мноства абліччаў - любячых бацькоў і
мужа, сялян з Панямоння, пачынальнікаў беларускага адраджэння ў пражскай эміграцыі,
людзей розных сацыяльных пластоў і нацыянальнасцей, патрыётаў і здраднікаў,
гестапаўцаў і лагерных надзорак, герояў, што паміралі з несмяротным купалаўскім на
вуснах: ''Жыве Беларусь!''. Суровай меркай цаніла Паэтка падзеі і людзей, і ў першую
чаргу сваіх супляменнікаў. Але на гэта яна мела поўнае права, выпакутаваўшы яго
бязвіннай гібеллю найбліжэйшых людзей, нялюдскім уласным прысудам на чвэрць
стагоддзя нематы і практычнага неіснавання, гадамі цкавання ўладарнымі пігмеямі ўжо
ў паслясталінскія часы.
Як выглядала рэчаіснасць ў лагерах, Л. Геніюш апісвае ў вершы Крывёй
напоўніліся поймы рэк. Яна піша, што у лагеры ніхто не мае свабоды. Кожны дзень іх
сцерагуць сабакі, канвой, драты. У паэткі ўсё забралі, забаранілі пісаць, ''ланцуг накінулі
на шыю салаўю'', але душу паэткі пакарыць нельга. Пакуль яна жыве, у яе душы жыве
Беларусь, родны край. Думаць пра яе, вусна складаць аб ёй песні ніхто не можа
забараніць.
Крывёй напоўніліся поймы рэк,
бурліць адчаем слёз людскіх разводдзе.
Гляджу на свет. Я - лагернік, я - зэк,
засуджаны на мукаў чвэрць стагоддзя.
Мяне драты, сабакі сцерагуць,
Дзікіх надзораў зграя нада мною,
І лоб штодня мой на прыцэл бяруць
навучаныя забіваць канвоі.
Мне ўсё ўзялі, разбурылі сям'ю,
кіркой прабілі лёс мой чалавечы,
ланцуг накінулі на шыю салаўю
і між сабою падзялілі рэчы.41
Пра пакутныя кругі сталінскіх турмаў і лагераў яна піша ў вершы Помню Прагу,
вясьняныя святы. У лагеры цяжка, трэба дзяўбці мёрзлую зямлю кіркой і лапатай, многа

41
Л.Геніюш, Крывёй напоўніліся поймы рэк, [у:] Л Геніюш, Белы сон, Мінск 1990, с. 288.

24
пакут трэба перанесці, але яе вера і дума пра радзіму падтрымоўваюць паэтку, даюць ёй
сілу да барацьбы, да перамогі, цярпення ў гэтым часе.
Помню Прагу, вясьняныя сьвяты.
Адхіляючы цюль ад акна,
з поўнай чарай, да сонца паднятай,
я стаю ў задуме адна.
Сёньня ў думках Цябе я вітаю,
п'ю салодкую чару віна.
Можа заўтра бяз скарг, дарагая,
за Цябе вып'ю горыч да дна.
Поўнач. Сьцюжа. Вясьняныя сьвяты.
Церазь бераг аж пеніцца боль.
Прада мною кірка і лапата,
але думы заўсёды з Табой.
Жоўць спаліла мне горыччу вусны,
але чара ня падае з рук.
За здароўе сваёй Беларусі
я яе ўздымаю ўгару. 42
Страшны мароз пранізваў бушлаты. На дварэ скрыпіць мерзлата, не відно дзікіх
аленяў. Усе пахаваліся ад марозу. За што, за якую кару беларусы, украінцы, прыбалты і
іншыя вязні мерзнуць тут? Боль, які перанеслі нявінныя людзі, „уваскрасенне асудзіць
наш век”. Паэтка ўспамінае Беларусь, цёплую сялянскую хату, бохан хлеба на стале і
мацярынскую ласку. Аб пакутах у сталінскіх лагерах і турмах Л. Геніюш расказвае ў
сваім аўтабіяграфічным творы Споведзь. Тэма ўжо не новая для літаратуры. Ужо ёсць
Архіпелаг Гулаг А. Салжаніцына, Крутой маршрут Я. Гінсбурга, Колымские повести'
В. Шаламава i Повесць для себя Б. Мікуліча. Але повесць Л.Геніюш іншая, значна
адрозніваецца ад таго, што ўжо напісана пра гэтую страшную старонку беларускай
гісторыі. І перш за ўсё тым, што яна адчувае сябе не ахвярай сталінізму, а свядомым
змагаром супраць яго за чалавечнасць, за радзіму, за нацыянальную ідэю. У лагеры
краты, аковы, суровая і страшная рэчаіснасць. Яна не ўмее смяяцца, ёй заўсёды
ўспамінаецца сын. Няшчасных сыноў на нашай зямлі многа. Але калісьці шчаслівы

42
http://rv-blr.com/vershu/view/46263 (02.05.2010).

25
жаночы смех замоўк. Хаця ад яе забралі радасць, паэтка умее змагацца, верыць у лепшую
будучыню для сваёй Айчыны - Беларусі.
Не знаю, я з гора, ні з працы
Ні з лютых, як вораг мой, зім,
Я ўжо не умею смяяцца,
Хоць й плакаць не ўмею зусім.
Ні краты, ніз цяжкасць аковаў,
Ні штык і не люты канвой
Зрабілі мой воблік суровым
І душу маю ледзяной.
(...)
Замоўк мой калісьці шчаслівы,
Жаночы рассыпчаты смех.
Так, я не ўмею смяяцца,
Праменную радасць змаглі,
Ўсё ж умею, як волат, змагацца,
Каб людзі смяяцца маглi!43.
Так, яна не была ахвярай, бо была ўнутрана свабоднай ад комплексаў таталітарнай
сістэмы, бачыла яе несумяшчальнасць з паняццямі справядлівасці і міласэрнасці. Ян не
была ахвярай, бо не імкнулася выжыць любой цаной. ''Выжыць - гэта для мяне было
смешна, важна было зняволеным вярнуць веру ў тое, што яны лепшыя людзі за гэтую
набрыдзь, якая душыла нас, загнаўшы ў снягі”44 - піша яна ў Споведзі. У яе няма ніякіх
скаргаў, апраўданняў ў сваёй невінаватасці, пісьмаў-просьбаў аб памілаванні. Калі пасля
смерці Сталіна ёй прапанавалі напісаць прашэнне аб памілаванні, яна адказала, што яна
ні за што сядзела, і няхай у яе просяць, каб даравала.
Літаратурны наробак Л. Геніюш не абмяжоўваецца толькі паэтычнымі творамі. У
яе архіве захоўваецца вялікая колькасць празаічных тэкстаў-успаміны, апавяданні,
абразкі на гістарычную тэму. Частка з іх апублікаваная.
Але лепшае з іх – Споведзь. „Гэта твор вялікай, мастацкай сілы, напісаны
збалелым сэрцам, гэта кінутае як выклік бясстрашнае абвінавачанне антычалавечай,
камуністычнай сістэме, што спляжыла за нішто ў турмах і лагерах мільёны чалавечых
жыццяў, гэта кніга пра незвычайную людскую самаахвярнасць, пра сапраўды

43
Л.Геніюш, Не знаю, [у:] Л Геніюш, Белы сон, Мінск 1990, стр. 258.
44
Л. Геніюш, Споведзь, [y:] Л. Геніюш, Выбраныя творы, Мінск 2000, стр. 406.

26
апостальскі шлях жанчыны-беларускі, для якой Бог і Бацькаўшчына былі
найвышэйшымі праўдамі на зямлі. ''Споведзь'' – гэта падручнік чалавекалюбства і
своеасаблівы катэхізіс, па якім можна пасвячаць у беларусы, выхоўваць патрыётаў і
змагароў супраць тыраніі і здзеку над асобай і народам”45.

Споведзь пісалася ў 70-я гады. Гэта былі часы надзвычай неспрыяльныя для
свабоднай творчасці, але на яе старонках няма боязі, няма характэрных для тагачасных
літаратурных твораў недагаворанасцяў і асцярожных намёкаў. Ёсць толькі праўда, часам
балюшчая і жахотная. Вось толькі адзін эпізод са Споведзi, у якім расказваецца пра
пачатак крыжовага шляху аўтаркі. Яшчэ да лагера тысячы кіламетраў. Падканвойную
паэтку часова прытрымалі ў брэсцкай вязніцы.
„Недзе зазванілі ў царкве на вячэрню, і праз закратаванае вакно прабілася яснае
неба. Сонца яшчэ не заходзіць. Сэрца маё перапоўніла прага малітвы, і я пальцам па
чорным запыленым падаконніку пачала маляваць голаў Хрыста ў цярновым вянку.
Галава выйшла цудоўна, і кропелькі крыві быццам збеглі па светлым яго твары. Абраз
выйшаў харошы, быццам нехта натхнёна вадзіў маёю рукою, і мне пацяклі слёзы. У гэты
мамэнт з грукам адчыніліся дзверы й раз'юшаны савецкі афіцэр схапіў мяне за шыю й
пачаў раўсці, паказваючы на Хрыста: ''Кто это, кто это?'' - ''Хрыстос'', - кажу. Тут ён
выразіўся на Хрыста такім жудасным, непаўтарымым словам, якое толькі можа
прыдумаць абсалютнае бяссілле ўбогага твору ў змаганні з ніколі недасяжнай яму
веліччу духу.... А за вакном званілі соладка званы, і бліжыўся дзень ХРЫСТОВАГА
ЎВАСКРАСЕННЯ”46.
Паэтка у Споведзі апісвае цяжкае становішча арыштаваных, іх боль, цярпенне.
Камера, у якую іх прывялі, была невялікай, а ў ёй бітком набіта людзей. На нарах, над
нарамі, усюды на падлозе – пальцам не можна было ткнуць. Так прывезлі гэтых людзей
у Інту ў Комі АССР у лагер. Доўга цягнуцца ўпрогаладзь працоўныя дні за зонай у той
клятай Ілгі Дзіндонс. Калі ім надта хацелася есці ці цяжка было трываць, Ларыса
малілася Богу. У краі гэтым нідзе не было й ніколі не было хрысціянскіх святыняў, але
Бог ішоў за імі, і, Ларыса верыць, што Бог ніколі не пакідае тых, якія Яму моцна вераць,
дык і хлеб ім дасць, і поўнач ацепліць, і пераменіць сэрцы ворагаў, абудзіць сумленне.
Калі яны прыдумалі кару ворагу за ўсё, што тут рабілася з мільёнамі людзей, дык яны
прасілі Бога, каб абудзіў у іх сумленне й яны ясна сабе ўсвядомілі, што чыняць з людзьмі.

45
М. Скобла, Чайка з лётам арліным, [у:] Л. Геніюш, Выбраныя творы, Мінск 2000, с. 21.
46
Л.Геніюш, Споведзь, [у:] Л.Геніюш, Выбраныя творы, Мінск 2000, с. 391.

27
Гэта была б тады на іх пякельная кара. Бо навошта асвянцімскія печы, калі ў мірны час
спальвае мільёны маладых найлепшых людзей мароз і голад. Тупеюць і звярэюць яны ад
здзеку й нявольнай працы, на дзесяцігоддзі адарваныя ад сем'яў, ад сяброў і свету...
Марксізм у яўнай практыцы.
Л. Геніюш у лагеры пісала сваім сябрам, хаця гэта было вельмі небяспечна.
Запіскі ад Сямёна Раманчука былі палкія, цікавыя. Прага барацьбы і волі бурліла ў іх.
Раманчук пачаў дзейнічаць, ён арганізоўваў пратэст і паўстанне ў лагеры супраць
бяспраўя і здзеку, згрупоўваў людзей: „Хлопцы былі задаволены нашай увагай, асабліва
ж вершамі. Яны, на жаль, загінулі, забыліся амаль, і я тoлькі пятае праз дзясятае з іх
помню. А былі, мусяць, як полымя, бо людзі жылі імі, і мне трэба было пасылаць новыя
якія, што нейкі час, бо так пісалі: „Прысылайце хутчэй глюкозу!” Ізноў ішла за драты
душа мая, мая „глюкоза”, якoю жылі зняволеныя мае браты. Што будзе заўтра - не
думалася, а жылося мамэнтам, супольнай верай на лепшае. Каб не думалі, не змагаліся
б, хіба памерлі б ад лагернай гнуснасці. Змагацца - значыла жыць!”47.
Змаганне ў лагеры прадаўжалася. Правакатары выдалі Сямёна Раманчука. Яго
забілі. Не адна змена зэкаў загінула на Інце, магільнік быў вялікі. Яна не можа зразумець,
як жа могуць жыць спакойна тыя культурныя людзі ў высокацывілізаваных краінах, як
жа могуць яны спаць, есці, калі голас столькіх мільёнаў людзей моўкне ў бясконцых
прасторах краю, які не мае права на існаванне, бо ніколі не ведаў людскасці ў адносінах
да людзей, толькі мучэнні й нагайкі, якія цяпер замяніў аўтамат, які стаўся сімвалам
гэтай сістэмы. 45 мільёнаў маладых найлепшых людзей, мозг і сумленне гэтага краю, яго
сіла. У самых цяжкіх умовах Л. Геніюш заставалася добрым, справядлівым, сапраўдным
чалавекам, які верыць у дабро, у людзей, у іх дабрату, сумленне.
„Божа мой, Ты з дзяцінства ўліў у маю душу літасць, праўду і пачуццё
справядлівасці, даў сумленне й розум, як жа я, чалавек, які ведае законы чалaвечыя і
Божыя, магу згадзіцца з джынгісханамі пасля Масарыка, Абрагама Лінкальна, Талстога,
Рабіндраната Тагора? Не, не, я чалавек, гдзе б мяне ні закінулі, і ў гэтым мне памажы
Божа!... А людзі ёсць людзі, яны, як расліны, цягнуцца да сонейка, да лепшага, да праўды.
Прад намі гады мукаў, ніякага спадзявання на збаўленне, а людзі ўсё ж хочуць застацца
людзьмі”48.
Л. Геніюш - гэта жанчына, якая да канца свайго жыцця будзе змагацца за свой
родны край, за Беларусь, яна ніколі не паддаецца, не спачне на лаўрах. Для яе айчына

47
Тамсама, с. 411.
48
Тамсама, с. 419-420.

28
вялікая каштоўнасць, вартасць, і Ларыса гэта паказвае не толькі праз словы, у сваёй
паэзіі, прозе, але і справамі. Л. Геніюш любіла дапамагаць іншым, чыніць дабро,
размаўляць з людзьмі, даваць ім веру, надзею у лепшую будучыню і сілу, каб перамагалі
свой цяжкі лёс:
Пакуль аж смерць мне не закрые вочы,
зямля не спыніць мой апошні дых,
буду ісці, буду змагацца моўчкі
за Край мой родны і цярпець за ўсіх49.
Многа людзей было для саветаў нявольнай ненавіснай масаю. Працаваў хто з
немцамі, ці толькі ў Бога верыў, ці толькі хацеў гаварыць на роднай мове, ці здуру
расказваў страшны сон пра Сталіна - усе разглядаліся аднолькава, за выняткам тых,
незалежна ад іх віны, якія верай і праўдаю кляліся ў вернасці „бацьку Сталіну” і ў лютай
нянавісці да ўсяго іншага свету. Такія былі пераважна лагернымі прыдуркамі, і іх рукамі
часта гэтых людзей сурова мучылі. Прыдуркамі, безумоўна, былі пераважна расейкі, але
здараліся іншыя.
Ларыса Геніюш дакладна таксама апісвае адносіны да яе ў лагеры. Яна піша, што
яе нервы напружаныя, ёй не даюць спакою. Бывае, ноччу прыходзіць якіх шэсць
надзоркаў са знамянітым азвярэлым Прасветавым. Спімо, яе ж сцягваюць з нараў,
Прасветаў залазіць з нагамі на ёй убогі сяннік без простыні і пачынае трасці і вытрасаць
усю ёю лахманную маёмасць. Выкідае нават стружкі з падушкі, на якой яна спіць гады,
бы мярцвяк. Забіраюць яе звычайна кожны кусочак паперы, агрызачак алавіка. Вядуць
ёй ў БУР. Яе водзяць так амаль да раніцы. Калі яна вяртаецца, уся дрыжыць.
Бацькаўшчына была для Ларысы Геніюш важнейшая за ўсё. Яна жыла для яе,
тварыла для яе, ўсё сваё жыццё прысвяціла каб Беларусь была свабодная і незалежная.
Нічога не было для яе немагчымага ў жыцці. Яна ўмела выйсці з любой бяды, бо кожнаму
змагла лагічна даказаць сваю праўду. Яна не магла ратавацца толькі ад саветаў, бо тут
была адна толькі магчымасць: прадаць сумленне, чорнае назваць белым, адрачыся ад
Хрыста і ўпасці на твар перад Сталінам. Паэтка хацела, каб сын некалі зразумеў яе, каб
дараваў свае мучэнні. Не было ў яе выбару, - Бацькаўшчына і яе інтарэсы важней за цябе,
за мяне, за тату.
Нявольнікі не толькі цярпелі ў лагеры здзекі, але і змагаліся: „Калі б нашая
нянавісць не выбівалася ў змаганні, яна ўзарвала б нас, як дынаміт. Мы ведалі, што,

49
Л.Геніюш, Пакуль аж смерць мне не закрые вочы, [у:] Л Геніюш, Белы сон, Мінск 1990, с. 290.

29
плачучы. загінеш хутчэй. Мы вынаходзілі прычыны для смеху, для забыцця таго, што
нас акружала. Што магло нас, няшчасных, чакаць, каб не смерць таго найстрашнейшага
з усіх грузінаў ва ўсіх вяках”50.
Ларыса Геніюш верыць, што праўда пераможа, праўда родзіцца з лёсaў, з душ, з
народных нетраў, з цярпення народнага. Ворагі ніякай хлуснёй не могуць павярнуць
гісторыю да дзён прыгону. Паэзія паэткі дапамагала выжыць у лагерах і турмах не
аднаму чалавеку.
Тут, у сталінскіх лагерах і турмах, напэўна не аднаго чалавека выратаваў фізічна
і маральна яе духоўны ўплыў, яе паэзія. Ёсць сведчанні былых сталінскіх вязняў, у
прыватнасці Васіля Супруна, які перапісваўся з паэтэсай: „О, як тады многа значылі яе
весткі, яе вершаваныя радкі. Мы перачытвалі іх па многа разоў, завучвалі, цешыліся яе
талентам і сумавалі. Хацелася цягнуцца да яе вышынь, бо гэта прыбаўляла сіл.... Яе
весткі - гэта крык душы, цяпло і пяшчота рук, голас роднай зямлі, гэта сонца і вецер над
Нёманам, гэта балючы стогн і смутак, гэта горды вокліч”51.
Яе дэвізам стала „змагацца - значыць жыць”. І, мабыць таму, калі сталінская
сістэма з яе турмамі, карцэрамі, допытамі, следчымі і стукачамі, непасільнай працай,
холадам, здзекамі, аўчаркамі і аўтаматамі абрынулася на безабаронную, кволую,
звыклую да еўрапейскага камфорту і чалавечых нормаў жыцця жанчыну, яна вытрымала,
не скарылася, не апусцілася і не зламалася там, дзе ламаліся наймацнейшыя мужчыны.
Яна прайшла праз усе кругі пекла і засталася самай сабой, ніколі і ні ў чым сабе не
здрадзіла.
Сэрца жанчыны нельга зламаць, сэрца можна пакласці на агонь, мячом разрубіць,
таптаць, тыраніць, піць кроў з яго, паганіць, але яго не зламаць, калі гэта „нескаронае
сэрца жанчыны”. Ворагам не зламаць дух, не дастаць да гордага сэрца:
Можна сэрца жывое пакласьць на агонь
Ці мячом разрубаць на палову,
I таптаць, і тыраніць ў няволі яго,
І ня вырваць патрэбнага слова!
Можна піць зь яго кроў, хто ня знае пра жаль,
Ды паганіць яго без прычыны.
Ўсё ж яго не зламаць, як шляхотную сталь,
Калі гэта ёсьць сэрца жанчыны.

50
Л.Геніюш, Споведзь [у:] Л.Геніюш, Выбраныя творы, Мінск 2000, с. 433.
51
В. Супрун, Жыць для Беларусі, Менск-Слонім 1998, с. 29-30.

30
Ўсё ж ня зломлены дух і ня склонены стан,
Не дастаць ім да гордага сэрца,
Прыйдзе сонца, абман ападзе, як туман,
Але праўда – яна застанецца!
Я ня гнуся ў палоне, ня знаю, што страх,
Не палохайце словам. Ні чынам.
Не ўздрыгне яно на'т ў найстрашнейшых
руках –
Нескаронае сэрца жанчыны!52.
Марудна і аднастайна праміналі доўгія гады няволі. Была вясна пяцьдзесят
трэцяга, звычайная лагерная вясна на далёкай Поўначы. Трохі пацяплела, ды і на сэрцы
крыху заадліжала. Памёр Сталін. Падзея гэта, нібы маланка шуганула над знямелым
краем. Крыху змяніўся рэжым. Нягледзячы на строгі рэжым, у канцлагеры была створана
падпольная патрыятычная беларуская арганізацыя, якая імкнулася будзіць
нацыянальную свядомасць і патрыятычныя пачуцці ў кожнага беларуса, падтрымліваць
духоўна. Зняволеныя намагаліся супрацьстаяць рэжыму і цяжкім умовам сваю
згуртаванасць і сілу духу.
У гэты час пачалася перапіска В.Супруна з Л. Геніюш. Гэта было вельмі
рызыкоўна. І ўсё ж людзі рызыкавалі, ведаючы, што кожная такая паперына, кожная
вестачка несла ў цемру лагернага жыцця іскрынку цяпла і свету, звычайнага чалавечага
цяпла, па якім тут некаторыя смуткавалі па дзясятку гадоў, а то і больш. Яна пісала
коратка, шчыра, удумліва і алегарычна. У кожным слове глыбокі сэнс, нейкая душэўная
цеплыня і нескароная гордасць. Яе вестка пачыналася словамі : „Цікава, хто адважыўся
ў гэтым дзікім, праклятым людзьмі краю, дзе дрэмлюць ільвы і пануюць гіены,
успомніць маё імя?” - так успамінае гэтую карэспандэнцыю Васіль Супрун у сваёй кнізе
Жыць для Беларусі.
Сваім братам, якія разам з імі ў няволі аддзелены калючым дротам, Л. Геніюш
прысвячае верш. Яна з імі ў цярпенні, у надзеі на лепшае будучае:
Я з вамі ў няволі, я з вамі усьцяж
У сьмелых сваіх летуценьнях,
Я з вамі у кожнай гадзіне жыцьця,
У кожнай мінуце цярпеньня.

52
http://rv-blr.com/vershu/view/20202 (02.05.2010).

31
Пяцёрачным строем я з вамі іду,
Хоць штык нада мною узьняты,
Я шлю вам прылівы хвалюючых дум,
Апершысь аб чоран лапаты.
Я з вамі у шахтах, пры працы цяжкой,
Калі чало потам абліта.
Тужу і сумую збалелай душой,
Калі хоць адзін з нас нясыты.
Я з вамі ў надзеі, раз'іскраны час,
Ўсёй сілай маёй адзіноты.
Нічога, браты, што дарога да вас
Калючым заплецена дротам!53.
Весткі прыходзілі рэдка, але паступова ўмацоўвалі знаёмства паміж Ларысай і
Супруном, цікавае, хоць і нядоўгае завочнае знаёмства з гэтым дзіўным чалавекам.
Хацелася не ўпасці тварам у бруд. Як ніколі раней, ён адчуваў сціпласць свайго
жыццёвага вопыту. У кароткай цыдулцы ў адказ трэба было выказаць так шмат і так
годна. Хвалявала Супруна і тое, што яго імя нікому не вядома, і што ў жыцці выконваць
давялося адказную справу, і што ўпершыню трэба прымаць экзамен перад такім
аўтарытэтам, тым больш жанчынай, знаёмствам з якой ён даражыў. У дадатак да ўсяго,
Супрун выконваў даручэнне сяброў, якія чакалі навінаў.
Л. Геніюш моцна верыць ў сілу і веру свайго народа. Янa піша аб тым, што яе
родная зямля вабіць чужынцаў, якія прывыклі няволіць народ. Ларыса Геніюш, аднак,
верыць у тое, што яе народ не аддасць роднай зямлі ворагу. Пакуль жыве народ, яго ніхто
не сагне. Паэтка таксама праклінае тых, хто служыць ворагу, і славіць герояў, якія
бароняць праўду і волю. Народ пакіне волю, як сонца, сваім нашчадкам:
Вязьніцы і краты, кайданы і дрот,
крыжы і магілы ў здратованым полі.
То гэтакомбы складае народ
ў стыхіі змагань здабываючы волю.
Зямля наша вабіць прыблудаў чужых,
прывыклі няволіць сярмяжныя сёлы;
зжынаюць пшаніцу, а сеюць крыжы

53
http://rv-blr.com/vershu/view/20262 (02.05.2010).

32
і путаюць дротам шляхі навакола.
...Там з ворагам учора сустрэўся адзьдзел.
У баю шмат і іхніх, і нашых упала.
Цяпер адступае, ды заўтра прыдзе
на нас зь яшчэ большай, дзічэйшай навалай.
Маўчаць твае хлопцы, замоўк нейк і ты.
У такую хвіліну слоў многа ня трэба.
Што ворагу ніў не здамо залатых,
цяпер прысягаем адкрытаму небу.
Пакуль мы жывем – нас ніхто не сагне,
бязьлітасным зьдзекам змаганьняў ня спыніць.
А згінуць прыдзецца, дык згінем у агне,
усё ж волю, як сонца, нашчадкам пакінем.
Ня “хлеба і цырку”, а вольнымі быць,
ня ласкі чужацкай, а собскага права!
Пракляцьце – што ворагу будзе служыць,
а праўду і волю баронячы – Слава!54.
Васіль Супрун вельмі даражыў знаёмствам з паэткай. Яна была яго надзеяй,
сонцам, святлом на лепшае будучае: „З знаёмствам з Л.Геніюш - чалавекам высокай
патрыятычнай і духоўнай культуры - удасканальваліся некаторыя асабістыя якасці
характару, рупіла цягнуцца да новых вышыняў, расці духоўна. Маленькія па памеры, але
магутныя па каларыце і тэмпераменце яе весткі неслі за калючы дрот тую энергію, якой
так не ставала душы больш як шэсць нявольніцкіх год”55.
Васіль Супрун і Ларыса Геніюш былі знаёмы толькі па перапісцы, яны ні разу не
бачыліся. Супрун у сваім ўяўленні маляваў яе ідэалам немаладой ужо жанчыны,
прывабнай і мужнай змагаркай. Пра гэта гаварылі яму яе цудоўныя вершы, якія ён
намагаўся завучыць на памяць. У тых умовах ніхто з іх не думаў, што ўсё гэта калі-
небудзь будзе цікавіць кагосьці іншага.
У розных умовах можна бараніць свае ідэалы . Л. Геніюш нават у лагеры не была
ахвярай, яна была змагаром: „І за калючым дротам Л. Геніюш яднала вакол сябе
беларусаў. Яе шчырае і мужнае паэтычнае cлова дапамагала суайчыннікам выжыць у

54
http://rv-blr.com/vershu/view/46173 (02.05.2010).
55
B. Супрун, Жыць для Беларусі, Менск-Слонім, 1998, с. 30.
63
М.Скобла, Чайка з лётам арліным [у:] Л.Геніюш, Выбраныя творы, Мінск 2000, с. 16.

33
нялюдскіх умовах. Сярод вязняў яе клікалі Маці, вершы яе называлі ''глюкозай''. Імі
аджыўляліся, як хлебам надзённым, іх хавалі ў патайніках, як каштоўныя рэчы, іх
завучвалі на памяць, як малітвы”56.
Сем бясконцых марозных гадоў Л. Геніюш насіла арыштанцкі бушлат з нашытым
на спіне нумарам 0-287. Сем гадоў яе рука трымала не лёгкае пяро, а знясільвалася ад
кіркі і рыдлёўкі. А дух заставаўся нязломным.
На вуснах песня, мой апошні дых,
Цяплом з-пад сэрца словы саграваю,
Жывая я яшчэ сярод жывых,
Ў душы маёй і Беларусь жывая.!!!57.
А час ішоў. Дні былі страшна доўгія і цяжкія, але гады праляталі хутка. Кожны
дзень - цяжкія работы, прогаладзь і дакучлівыя марозы. Часам так можна было
змерзнуць, што здаецца - ты ледзяная сасулька. Людзі плачуць тады, як перад скананнем,
саграваюцца слязьмі. Калі трэба выйсці, дык часта канвой загадвае рабіць гэта пры ім.
Мёрзлыя рукі не здолеюць расшпіліць ватніх нагавіцаў, а зашпіліць іх тым больш... Адна
адной памагаюць, ратуюць сябе, і рукі іх робяцца ім як нежывыя калоды.
У Споведзі Ларыса Геніюш ва ўсім кепскім абвінавачвае камуністычную сістэму
і яе „правадыра” Сталіна. „Паўночным кароткім летам зноў вытарфоўка, карчоўка пнёў
ці гоняць нас на рэчку Інту, дзе баграмі выцягаем сплаўлены лес; альбо заганяюць нас у
ваду, і так мы часамі па шыі ў ледзяной вадзе папіхаем наперад нагрушчаваны лес,
кіламетрамі йдучы па вадзе. Тады ў нас адна толькі думка, вось: гнаць бы так гэтай
рэчкаю клятага ''айца'' тае савецкай Расеі й страляць гарохам яму ў патыліцу і так, пакуль
здох бы. Няволя, і калі падумаеш, што так мучыцца сорак мільёнаў людзей, то здаецца,
свет не той”58.
Л. Геніюш сваімі шчырымі, поўнымі надзеі і веры, мужнымі словамі дапамагала
суайчыннікам выжыць у нялюдскіх умовах. У дзённіку раскрываецца характар
Л. Геніюш – чалавека, які адчуваў сябе заўсёды асобай, а не кольцам і вінцікам агульнага
механізму, меў сваю думку наконт усяго, што рабілася. Адкрытымі вачыма глядзела
паэтка на свет і не прымала ў ім самага страшэннага – жорсткасці, нялюдскасці, якімі б
прычынамі яны не выклікаліся. У “Споведзі” ёсць некалькі дамінантных сцэн, якія

57
Л.Геніюш, Крывёй напоўніліся поймы рэк, [у:] Л Геніюш, Белы сон, Мінск 1990, с. 288.
65
Л.Геўніюш, Споведзь [у:] Л.Геніюш, Выбраныя творы, Мінск 2000, с. 418-419.

34
“працуюць” на гэту ідэю... Вось стрыечная сястра Маня, якая не аддала Геніюшам
машынку “Зінгер”, запатрабавала за яе 600 руб. Некалькімі словамі, падмацаванымі
трапным афарызмам, паэтка выносіць прысуд бездухоўнасці і жорсткасці “Не, - сказала
я, - з такімі людзьмі не пераламлю я хлеба”. А вось яшчэ адзін факт: у Зэльвенскім
аўтобусе настаўнікі не саступаюць месца сталай жанчыне – пакутніцы і яна падае, “калі
аўтобус трасе на выбоінах, і яны рагочуць”. Чытаеш такое, і сэрца абліваецца крывёю. І
думаеш: калі ж прыйдзе канец нячуласці і жорсткасці, калі ж у рэшце рэшт з’яднаюцца
чалавечыя душы ў парыве дапамагчы адна адной?
Яна – пра ўсё разам: і пра страту нацыянальнай годнасці, і пра маральную
дэградацыю нацыі, і пра ідэалагічныя страты ды палітычныя выдаткі. Пра тое, “як
акрэсліць... паняцце – “чалавек?”, каму даверыцца і каго не страшыцца ў нашым
беларускім доме: “Я баюся чалавека ў хату, калі гэта савецкі чалавек... Я ўжо не думаю,
каго можна купіць, я горка думаю, каго ж нельга купіць з беларусаў (...) Што яны будуць
рабіць, калі “прачнецца Бог” і ўзварушыцца іхняе сумленне? Як хочацца бачыць
чалавека, які не даносіць, які не жадае зла...”59.

Паэтэса вярнулася на радзіму ў 1956 годзе. Па дарозе дамоў Геніюшы наведаліся


ў Чэхаславацкую амбасаду ў Маскве, і ім паабяцалі вярнуць незаконным чынам
адабранае грамадзянства. Але дамагчыся справядлівасці не ўдасца - яны так і дажывуць
свой век з пазнакай у пашпарце ''без грамадзянства''. Дваццаць сем гадоў зэльвенскага
жыцця Ларысы Геніюш праходзілі пад нядрэмным наглядам КДБ.
„Зусім па-новаму заіскрыўся яе талент, калі яна апынулася зноў на волі, вярнулася
на Радзіму. Радкі яе паэзіі рабіліся штораз святлейшыя, напаўняліся сонечнай
празрыстасцю, жыватворнымі, гаючымі сокамі роднай зямлі. Радасці і клопаты
беларускага народа рабіліся яе радасцямі і клопатамі. У вершах, што яна пісала, па-
мужыцку мужных і па-жаночаму пяшчотных, многа думак, многа радасці і смутку. Пяць
яе кніг - тры для дарослых: Нeвадам з Нёмана (1967 г.), На чабары настоена (1982 г.),
Белы сон ( 1990 г.) і дзве для дзяцей: Казкі для Міхаські (1972 г.) і Добрай раніцы, Алесь
(1976 г.), што выйшлі ў Савецкай Беларусі, - далёка не ўсё, што паэтэса напісала...”60.

59
Маладосць, 1990, № 3, c. 93.

60
Б. Сачанка, Мудрасць продкаў у гарачай крыві [у:] Л.Геніюш, Белы сон, Мінск 1990, с. 5.

35
Яе кніга Невадам з Нёмана паказвае вялікі паэтычны талент паэтэсы, яе высокае
майстэрства, патрабавальнасць да сябе і сваёй паэтычнай працы, але і жыццёвую
мудрасць, рознабаковыя погляды і нязменнае дабро, веру ў сілу народа, яго
неўміручасць, лепшую долю. Пра гэта гавораць многія творы, такія, напрыклад, як Зла
нямa, Гудзевічы , Час пазрывае галіны з камля, паэма Куфар.
У вершы Зла няма паэтэса расказвае аб прыродзе, у якой няма зла. Пасля бою
адразу боль заціхае, кветкі цвітуць. Прырода родзіць за дваіх, асушыць ветрыкам, абмые
ліўнямі сляды пакут. Паэтка хоча, каб і сярод людзей не было зла, каб яны, як зямля,
жылі і тварылі.
Асушыць ветрыкам, усцішыць працаю,
абмые ліўнямі сляды пакут,
трэба расці-цвіці, трэба змагацца ёй,
на ранах, попеле тварылі цуд61.
Л. Геніюш заклікае людзей, каб яны жылі і тварылі, так як зямля, як прырода, каб
яны хутка абуджаліся да жыцця пасля болю, страху, цярпення.
У вершы Час пазрывае галіны з камля Л.Геніюш шкадуе, што мала ёю зроблена ў
жыцці, што зямля штогод маладзее, што яна рана ці позна прытуліць нас да сябе, каб не
разлучыцца. Паэтка гаворыць, што варта было б пражыць яшчэ адно жыццё, каб больш
зрабіць дабра людзям.
У вершы Гудзевічы Л.Геніюш успамінае сваё дзяцінства, вучобу ў школе, дзе
вучылі на польскай мове, успамінае свайго дзеда, які „дзіўна гадаваў” унучку. Гэта мілыя
сэрцу ўспаміны. Вясковыя людзі працуюць многа, мазалі на руках, але пад вопраткай
маюць добрае сэрца.
Вобраз Радзімы, яе гісторыі мае ў творчасці Геніюш некалькі “вымярэнняў” –
эпічнае, лірычнае і драматургічнае. Першае вымярэнне з’яўляецца на фальклорна-
апісальнай аснове і мае не менш шырокі, чым у вуснай народнай творчасці, абсяг,
уключае ў сябе прыроду, чалавека, з яго заўсёднымі клопатамі: побытам, працаю,
каханнем, песнямі. У гэтым пласце лірыкі паэтка традыцыйная, класічна-суразмерная,
настроеная на добры лад і згоду. Іншай яна не можа быць, бо сама пачувае сябе сялянкай,
не раз дэкларуе гэта, ганарыцца гэтым – “сялянка я!” Вершы За прасніцай, Дзяўчына,
Мой лён і сны, Вяселле, Маці, паэма Куфар, Раніца і іншыя надзвычай пластычныя,

61
Л. Геніюш, Зла няма, [у:] Л. Геніюш, Белы сон, Мінск 1990, с. 112.

36
прадметныя, сатканыя з вобразаў - дэталяў, вядомых з песняў, легендаў, паданняў, з
карцін-сімвалаў роднай старонкі.
Л. Геніюш працягвае ў такіх творах не толькі традыцыі фальклору, але і набыткі
пісьмовай літаратуры, зарыентаванай на малюнкавасць, выяўленчасць, дэталізацыю. Ля
вытокаў такога пісьма стаяць і Песня пра зубра Гусоўскага, і Энеіда навыварат, і Тарас
на Парнасе, а пазней напішацца Новая зямля і пейзажная лірыка Я. Коласа.
Тэма Радзімы, займае галоўнае месца ў творчасці беларускай паэткі. Ніколі яна не
схіляла па-халопску галаву ні перад чужынцамі, ні перад мясцовымі адрачэнцамі. Яна
была сапраўднай дачкой свайго народа, услаўляла родную Беларусь, верыла ў яе
адраджэнне. Яна шануе сваю Беларусь і беларусаў, не можа пагадзіцца з тым, што
беларусаў можна трымаць ў паняверцы, прыніжаць іх. Пра гэта Ларыса Геніюш піша ў
вершы ''Зубры'' (1965). Тут яна параўноўвае беларусаў з зубрамі, якія жывуць ў пушчы.
У зуброў цяжкае жыццё, людзі часта ставяцца да іх жорстка, несправядліва.
Ўсе прыходзілі, ўсе іх нішчылі, –
ад чужынца дабра не пачуць,
а яны грамадой нялічанай
страпянуцца і зноў жывуць
(Зубры)
Ім цяжка, яны церпяць, але не паддаюцца, маюць сілу, каб адолець зменлівасць
лёсу. Гэтыя зубры, так і як беларусы, ''сваёй пушчаю крочаць, стройныя, цёмна-бурыя,
як дымы, неабласканыя, неасвоеныя, першабытныя так, як мы''. Яны таксама
трывушчыя, непакорныя, ім належыць увесь свет і уся зямля. Зубры, як і беларусы
салідарныя, заўсёды з дапамогай сям'і, грамады здольныя “страпянуцца” і зноў жыць.
Для зуброў пушча, як для беларусаў родны край Беларусь – гэта матуля, родная зямля.
Яны будуць жыць тут да канца, пакуль яна квітнее, пакуль свеціць сонца на яе; зубры не
загінуць, з новай сілай заўсёды будуць бараніць сваю найвялікшую каштоўнасць.
Таксама і беларусы – пакуль жыве Беларусь, і яны будуць жыць для яе.
Гэты верш вельмі аптымістычны. Ларыса Геніюш славіць тут характар беларусаў,
іх мужнасць, адвагу і сілу. Яна верыць, што усё будзе добра.
Каб паэтка засталася на дасягнутых пазіцыях, яна, па сутнасці, не змагла б сказаць
свайго слова ў паэзіі. Не ўратавала б яе і адданасць роднаму краю, фальклору, а
творчасць успрынялася б чытачамі як адбітак ранейшага, вядомага па творах іншых
пісьменнікаў. Таму яна ўжо ў ранніх творах, а пазней – амаль ў кожным паглыбляе
лірыка-філасофскую, медытатыўную аснову і адначасова спалучае фальклорную,

37
традыцыйную вобразнасць з вобразнасцю мадэрнісцкай, асацыятыўна-значнай,
нечаканай. Дзякуючы гэтаму з’яўляецца афарыстычнасць, літаратурнасць, ствараецца
эфект мастацкай нечаканасці, незададзенасці пачуцця і думкі. Паэзія набывае
аб’ектыўны характар, індывідуальнасць аўтаркі выяўляецца больш выразна. Падобныя
творы сведчаць і пра тое, што Л. Геніюш імкнецца памножыць традыцыі Багдановічавай
паэзіі, надаць мастацтву слова рысы інтэлектуалізму і мадэрнізму.
У паэме Куфар паэтэса апісвае працу матулі.
Працоўныя рукі
каханай матулі
усіх накармілі,
усіх апранулі 62.
Маці трэба было лён вырасціць, рваць, паслаць, спрасці, ткаць, палотны выбеліць
і пакласці ў куфар. Ткаць рознымі ўзорамі, пад колер краіны. Паэтка з вялікім
замілаваннем апісвае працу жанчын, якім трэба прасці, ткаць дываны, вышываць кашулі.
Дываны-луг квяцісты ў руках,
мары дзіўныя, ўтканыя ў ніці,
каляровы дзявочы пасаг,
промень шчасця з жыццёвай крыніцай.
Калі ходзе дзяўчына, як мак,
калі хата цвіце дыванамі,
не мяняўся б ніводзін юнак
сваёй доляю нават з панамі! 63.
З якім захапленнем успамінае паэтэса аб хустачках, паясах і хвартушках жанчын.
А якія цудоўныя ручнікі! Паэма Куфар - гэта гімн працы беларускай сялянкі, гэта любоў
да ўсяго роднага, беларускага, да ўсяго таго, чым жывуць Беларусы. Паэтка ў гэтым
творы захапляецца прыродай сваёй краіны, яе прыгажосцю, а таксама адчуваецца вялікая
прывязанасць да свайго народа.
Як піша Барыс Сачанка, паэзія Ларысы Геніюш шырокaя і разнастайнaя. Яна ў
сваіх вершах і паэмах радуецца вясне, лету, восені, зіме, песні жаўрука, раллі ў полі,
дажджу, усходам жыта і тугому, умалотнаму снапу, баравіку ў лесе і спелай суніцы на
касагоры...64.

62
Л. Геніюш, Куфар, [у:] Л. Геніюш, Белы сон, с. 13.
63
Тамcaмa, с.117
64
Б. Сачанка, Мудрасць продкаў у гарачай крыві [у:] Л.Геніюш, Белы сон, Мінск 1990, с. 5.

38
Сонца сыпне касулькі шчырэй,
вецер вып’е ваду з каляінаў,
разаўецца сьцяг доўгі гусей –
сьцяг вясны маладой над Краінай!
Зашумяць на гары ручайкі
бы бурлівае сэрца паэты,
праб’юць панцыр зімовы пучкі,
стрэльнуць лісьцямі, казачным цьветам.
О, вясьняны, нястрыманы бег!
Сонца люба, ласкава так грэе...
Столькі сілы жывой у табе,
столькі ясных, узорных надзеяў!65
У вершы Мая мова гучыць гімн роднай мове. Л. Геніюш піша, што мова -
найвялікшы скарб. Толькі на сваёй беларускай мове яна будзе „людзям аб долі пяяць”.
Яна будзе песціць яе, як каханне, разглядаць, як чароўны букет. Чужой мове навучыцца,
каб гасцінна вітаць суседзяў.
Мая мова ня знае зьмярканьняў
ад маленства да старасьці лет,
буду песьціць яе, як каханьне,
разглядаць, як чароўны букет.
Можа, мовы чужой навучуся,
каб суседзяў гасьцінна вітаць,
але толькі на ёй, беларускай,
буду людзям аб долі пяяць.
Мая мова, як шчасьце на вуснах,
хваляваньня гарачы прыбой,
можа быць, на чужой засьмяюся,
ўсё ж заплачу з тугі на сваёй66.
Дзеячы мінулага - Ефрасіння Полацкая, Францыск Скарына, Кастусь Каліноўскі і
сучаснікі - земляробы, будаўнікі, касманаўты знаходзяць месца ў яе сэрцы і паэзіі. Талент
паэткі сталее, яна як піша Д.Бічэль-Загнетава „стварае свае вершы, быццам прадзе
дзівосны кужаль і тчэ на бабуліных кроснах узоры ў ромбікі з беларускіх патаемных

65
http://rv-blr.com/vershu/view/1481 (14.06.2010).
66
http://rv-blr.com/vershu/view/1581 (25.04.2010).

39
слоў”67. „Выдадзена ў 1982 годзе кніга лірыкі На чабары настоена вылучае паэтэсу ў
першы шэраг творцаў беларускай літаратуры. Адвечнасцю і глыбіннасцю дыхае кожны
яе паэтычны радок. А якімі рознакаляровымі фарбамі пераліваюцца яе паэтычныя словы,
як па-новаму перагукваюцца з галасамі продкаў!”68.
Нягледзячы на ўсе цяжкасці жыцця, паэзія Л.Геніюш вельмі аптымістычная.
Творчасць Л. Геніюш акурат і служыць умацаванню чалавечага духу. Нароўні з
эстэтычнымі вартасцямі яна нясе ў сaбе магутны покліч да волі, да незалежнасці, гуканне
якой і змаганне за якую аддзячыліся беларусам на ўскрайку другога тысячагоддзя. Яе
творы ў гэтыя гады набываюць вельмі сучаснае і аптымістычнае гучанне. Паэтка верыць
у перамогу розуму, верыць, што яна не сагнецца. Яна абмінае ўсю набрыдзь, што „блытае
чалавечы лёс”, і верыць, што „розум цемру праніжа наскрозь!”.
Не згінай мяне, я не сагнуся,
Не баюся ні страхаў, ні зла.
Нездарма я з зямлі беларускай
Непахіснай сасною ўзрасла.
Напрасткі йду няходжанай сцежкаю,
Мудрасць продкаў у гарачай крыві.
Ні прад кім не схіляю паспешна
Крыху гордай сваёй галавы.
Абмінаю ўсю набрыдзь, што вокал,
Чалавечы мой блытае лёс.
Гляджу ўдаль, не маргнуўшы нат вокам.
Розум цемру праніжа наскрозь!69.

Многа вершаў паэтэса прысвячае дзецям. Яна напісала дзве кнігі для дзяцей: Казкі
для Міхаські (1972 ) і Добрай раніцы, Алесь (1976 ). У вершах, прысвечаных дзецям,
адчуваецца вялікая любоў да дзяцей, яна глядзіць на свет вачыма дзяцей. Маці калыша
сына і спявае песню-калыханку, каб сынок заснуў. Маці сцеражэ яго сон. „Позняй

67
Цыт.па Б.Сачанка: Мудрасць продкаў у гарачай крыві [у:] Л.Геніюш, Белы сон, Мінск 1990, с. 5.
68
Б.Сачанка, Мудрасць продкаў у гарачай крыві [у:] Л. Геніюш , Белы сон, Мінск 1990, с. 5.
69
Л.Геніюш, Не згінай мяне, я не сагнуся, [у:] Л.Геніюш, Белы сон, Мінск 1990, с. 250.

40
восенню 1935 года маладая маці Ларыса Геніюш ва ўтульным дамку на зацішнай
зэльвенскай вуліцы ўжо спявала першыя калыханкі сыну.”70
Спі, мой сыночку,
спі, галубочку, -
птушкі спяць;
буду цябе я
песняй лялеяць,
калыхаць.
Анёльчык блізка,
я над калыскай
ночы й дні
сон твой трывожны
верна старожным,-
спі ж, засні.
Гэты верш занатаваны у патаемным сшытку Л.Геніюш.
Назвы вершаў самі гавораць за сябе: Певень, Варона, Верабей, Курачка, Зайка,
Бусел, Пра ката і кошку і інш. У вершы Певень расказваецца аб пеўні, які адмарозіў свой
грабянёк і вушы.
Певунок,
Не будзь скупы-
Шапку цёплую купі.
Гэта перасцярога для дзяцей, каб яны не адмарозілі сабе вушы, каб апраналі
цёплыя шапкі.
Пра зайку, якога хацеў схапіць воўк, апавядаецца ў вершы Зайка. Ён скочыў ў
дзверы да бабулі.
Між кустамі,
Між густымі
Скок ды скок,
Бегаў зайка, прытаміўся.
А за дрэвам прытаіўся
Люты воўк.
Зайка скокнуў без аглядкі,

70
М.Скобла, Чайка з лётам арліным [у:] Л.Геніюш, Выбраныя творы, Мінск 2000, с. 8.

41
Воўк хацеў хапіць за пяткі
Ды за бок.
У адчыненыя дзверы
Да бабулі зайка шэры
Хутка скок.
Бабка заіньку пусціла,
Прытуліла, накарміла.
А дзядуля злога воўка
Напалохаў дубальтоўкай.
А ты, заінька, глядзі —
Ў лес без мамы не хадзі71.
Бусел не паляцеў з ўсімі бусламі за мора, а застаўся зімаваць на падворку і плача,
апавядаецца ў вершы Бусел. Людзі клапоцяцца пра птушак, даюць ім прытулак.
На падворку — вечар шэры.
Нехта стукае ў дзверы.
Баба Броня паглядзела:
Бачыць — бусел чорна-белы
Плача,
Дзюбу звесіў з гора —
Ўсe сябры яго за морам,
Небараку ж не ўзялі —
Не пусцілі мазалі.
Стогне бедны: – Кля-кля-кля!
Прападу я без жылля.
Адчыніла Броня дзверы,
Накарміла, абагрэла
Ды дала на ногі боты
I з сабою — бутэрброды.
I сказала: — ты ж глядзі,
Зімаваць да нас прыйдзі,
Будзе і табе, браток,
Ў хаце цёпленькі куток72.

71
http://rv-blr.com/vershu/view/45983 (02.05.2010).
72
http://rv-blr.com/vershu/view/46013 (02.05.2010).

42
У вершы Зубры паэтэса расказвае пра валадароў пушчы, якім звяры саступаюць з
дарогі, толькі адзін зайчык не баіцца „скача і скача ля светлай крыніцы.”
Белавежаю крочаць зубры,
Пушчы слаўнае валадары.
І гарбы ў іх крутыя, і рогі.
Саступаюць усе ім з дарогі:
І мядзведзі, і злыя ваўкі
Зразу кідаюцца ў бакі.
Толькі зайчык адзін не баіцца.
Скача, скача ля светлай крыніцы73.
Дзеці любяць птушак і жывёл. Яны даглядаюць іх, кормяць. пояць. У вершы
Птушкі і Міхаська Ларыса Геніюш расказвае пра хлопчыка Міхаську, які любіць птушак,
клапоціцца пра іх, дае ім зярняткі.
На дварэ суровы студзень
Снег мяце.
Птушкі ранкам вас разбудзяць
Ў цемнаце:
— Мы не маем сваіх хатак,
Ціў-ціў-ціў.
Мы шукаем тут зярнятак,
Ціў-ціў-ціў.
Дык ляціце да Міхаські
На балкон.
Канапелек і зярнятак
Дасць вам ён74.
Вельмі прыгожы на маю думку верш Валя, які апавядае пра злоснага ваўка. Ён
вывалак з хлява авечку. Засталіся без маці два маленькія ягняткі. Цяжка было ім жыць
без мамы. Яны галадалі. Маленькая дзяўчынка Валя пашкадавала ягнятак. Яна купіла
соску і паіла іх малаком. А калі падраслі, Валя павяла іх на пашу.
Ўсё за ёю бегаюць,
Цэлы дзень ёй бэкаюць:
- Валя, Валя, Валечка,

73
http://rv-blr.com/vershu/view/45883 (02.05.2010).
74
http://rv-blr.com/vershu/view/45993 (02.05.2010).

43
Ты ўжо наша мамачка75.
Сваёй творчасцю Ларыса Геніюш выхоўвае ў дзяцей любоў да прыроды, да ўсяго
што жывое: птушак, жывёл, звяроў, любоў да роднага краю, апявае прыгажосць прыроды
Беларусі. Паэтэса вітае надыход дня ў вершы Добрай раніцы, Алесь! Яна жадае добрай
раніцы сёлам, дрэвам, лясам, дарогам, небу, сонцу і хлопчыку Алесю.
Гожы пеўнік на жэрдку залез.
Кукарэкае, крыллем лапоча.
Добрай раніцы, мілы Алесь,
Дарагі, працавіты мой хлопчык!
Звоняць песняй даўно жаўрукі.
Мерыць бусел цыбаты балоты.
Выганяюць кароў да ракі,
Адчыніўшы шырока вароты.
Добрай раніцы, поле і лес!
Дрэвы, сёлы, дарогі бясконцыя!
Добрай раніцы, хлопчык Алесь!
Добрай раніцы, неба і сонца! 76.
Ларыса Геніюш таксама вучыць дзяцей шанаваць і паважаць старэйшых людзей.
Гэта тэма гучыць у многіх яе вершах. Асаблівую ўвагу можна звярнуць на верш Унукі,
дзе апавядаецца аб тым, як да дзядулі і бабулі прыехалі ўнукі. Унукаў усе вітаюць: і дзед,
і бабуля, і сабачка Тарзанчык, і коцік Мурзік. Унукі прывезлі падарункі:
Доўга, доўга бег цягнік,
Покуль не спыніўся.
Ён марудзіць не прывык,
Вось і замарыўся
I прыехалі да дзедкі
Ўнукі-малышы ў адведкі.
Глянцам ззяюць клункі
— Гэта падарункі:
- Дзеду — акуляры
Ў дарагім футляры.
Бабулі — хусцінку —

75
Л. Геніюш, Валя [у:] Л.Геніюш, Белы сон, с. 327.
76
http://rv-blr.com/vershu/view/45853 (02.05.2010).

44
Вясёлкі часцінку.
Дзед вітае:
— Мае дзеткі!-
I бабуля:-
Мае кветкі! —
I Тарзанчык: «Гаў-гаў-гаў!»
I кот Мурзік: «Мяў-мяў-мяў!»
Ўнукі цешацца і скачуць.
А бабуля з дзедам плачуць.
—Гэта з радасці, унукі,
Пасля доўгае разлукі77.
Унукі - гэта вялікая радасць для дзядулі і бабулі. Яны цешацца імі, вельмі любяць
іх, але таксама і унукі добра выхаваныя, шануюць сваіх дзядоў, клапоціцца пра
старэйшых, купляюць ім падаркі, каб зрабіць ім прыемнасць.
Сваімі вершамі паэтэса таксама выхоўвае любоў да працы. Аб працавітасці
вавёркі расказваецца ў вершы Вавёрка. Яна вельмі добрая гаспадыня. Назбірала многа
жалудоў, арэхаў, шышак. Гэтага хопіць ёй на цэлую зіму. Праца корміць вавёрку, праца
корміць і чалавека.
У лісічкі свая норка.
У вавёркі ёсць каморка.
Як у добрай гаспадыні,
У вавёркі поўна ў скрыні:
Жалуды, арэхі, шышкі.—
Намалюйце іх для кніжкі78.
Л.Геніюш таксама заклікае ў сваіх вершах, каб дзеці дапамагалі іншым,
слабейшым. Гэтаму яна вучыць на вобразах хлопчыкаў Міхася і Алеся, якія катаюцца на
каньках. На каньках і катаецца дзяўчынка Таня. Яна яшчэ не умее добра катацца і часта
падае. Убачыўшы гэта, хлопчыкі рашылі дапамагчы Тані.
Вечар, лёд у агнях,
А над елкай — месяц.
Едуць, едуць на каньках
Міхасёк з Алесем.

77
http://rv-blr.com/vershu/view/45863 (02.05.2010).
78
http://rv-blr.com/vershu/view/45923 (02.05.2010).

45
Бачаць хлопцы: Таня
То ўпадзе, то ўстане.
— Ой, ізноў я на баку!
Дай хутчэй, Алесь, руку.
— То трымайся, калі ласка.
Дапаможа і Міхаська.
Мы дзяўчатак анідзе
Не пакінем у бядзе79.
У вершах Л. Геніюш, прысвечаных дзецям, адчуваецца вялікую любоў і
замілаванне, з якім паэтэса апісвае дзяцей, дарослых, сабачку, коціка, зайчыка, бусла,
вавёрку ці зуброў. Яны для яе як цуд прыроды. Гэтая пяшчота і замілаванне перадаецца
чытачам. У кожным вершы паказана любоў да прыроды, да роднага краю, які завецца
Беларусь. Клопаты пра дзяцей, замілаванне да дзіцячых забаў, любоў да роднай
беларускай прыроды, яе птушак, жывёл, звяроў, захапленне працавітасцю беларускіх
людзей, любаванне сваім родным Краем - вось асноўныя матывы дзіцячай паэзіі
Л. Геніюш.

Вярнуўшыся на Радзімы Л. Геніюш жыла ў Зэльве на вуліцы Савецкай. Як піша


Міхась Скобла, у гэты невялікі, драўляны дамок, які дастаўся ў спадчыну па мужавым
бацьку, цягнуліся невідочныя нітачкі ад беларусаў з усяго свету. Духоўнай падтрымкі ад
паэткі чакалі суайчыннікі ў Мэльбурне і Рыме, Лондане і Ню-Ёрку, Маскве і Празе,
Вільні і Менску, Уроцлаве і Львове... Сотні лістоў з розных краінаў і кантынентаў
спяшаліся ў звычайнае заходнебеларускае мястэчка, сотні лістоў з Зэльвы адляталі ў
далёкія выраі80.
Л. Геніюш была пазбаўлена спакойнай старасці, мясцовыя ўлады не дазвалялі ёй
паехаць да сына Юркі, які жыў недалёка, у Беластоку.
„Ад уладнай сваволі Л.Геніюш неаднаразова спрабаваў бараніць М.Танк - сам на
той час улада і кіраўнік пісьменніцкага саюза. Яго намаганнямі выйшла першая кніга
паэткі на Радзіме - праз дваццаць пяць гадоў вымушанага маўчання. Сама зняслаўленая
і пагарджаная. Л.Геніюш ніколі не цярпела крыўдаў і здзекаў над іншымі. Заступалася за
зэльвенскага святара, калі таго пазбавілі царкоўнага жытла”81.

79
http://rv-blr.com/vershu/view/45943 (02.05.2010).
80
М.Скобла, Чайка з лётам арліным, [у:] Л.Геніюш, Выбраныя творы, Мінск 2000, с. 17.
81
Тамсама, с. 17.

46
Ларыса Геніюш – гэта паэтка, пакутніца. Нязломная, святая, праз усё сваё
гаротнае, вандроўнае жыццё яна малілася толькі аднаму богу – Беларусі, яе народу.
Варта нагадаць, як цёпла і шчыра гаварыў пра яе яшчэ адзін, не меншы пакутнік за край
і народ свой, пісьменнік, навуковец, педагог Ф.М. Янкоўскі ў далёкія 60-я гады. Ён пісаў,
што ён не заўсёды верыў, што ёсць у яго краіне паэтка, якая адна – нязломная! –
перасіліла сістэму, татальную аблаву на іншадумства, на самастойнасць мыслення.
Перасіліла і перамагла. У той час як многія – скарыліся, прыстасаваліся, згаслі.
Ларыса Геніюш памерла 7 красавіка 1983 года. У апошні шлях сваю паэтку і
заступніцу праводзілі тысячы зэльвенцаў. Многія з іх у той красавіцкі дзень зразумелі,
каго страцілі і, ідучы ў жалобным шэсці, змаглі пазбыцца пачуцця застрашанасці. Паэтка
пахаваная поруч з апошнім прытулкам мужа на новых местачковых могілках.
У вершах Ларысы Геніюш многа надзеі, веры, мары пра мір, ''спрыяльную
пагоду'', каб „на планеце, ў сэрцах ўшыр і ўздоўж, сеяць добрае”, заклікае любіць
Бацькаўшчыну, краіну, якая нас нарадзіла і ўскалыхала. Паэтка вельмі любіць свой
народ, сваю пявучую беларускую мову, яна гэтым матывам прысвячае многа вершаў.
Моцная сувязь Ларысы Геніюш і з фальклорам. Яна не толькі ў метафарах і перыфразах,
але і ва ўсёй вобразнай структуры верша, у ладзе творчасці і думання, у самім духу
кожнага паэтычнага радка.
Творчасць Ларысы Геніюш таксама вызначаецца страсным патрыятызмам. Яна
захапляецца айчыннай гісторыяй, клапоціцца пра духоўную спадчыны свайго народа. Аб
гэтым сведчыць яе творы: Князь Ізяслаў Чарадзей, Над старымі друкаванымі кнігамі,
Кастусь Каліноўскі, Францыск Скарына, Ефрасіння Полацкая і паэма Даўніна.
У паэзіі Л.Геніюш адчуваецца еднасць чалавека з прыродай. Шырока
выкарыстоўваюцца фальклорна-песенныя матывы. Пачуццём мужнасці, нязломленай
чалавечай годнасці, моцнай самаіроніяй вызначаюцца нізкі лагерных вершаў. Ва усіх
вершах паэткі на першым месцы яе родная Беларусь, беларускі народ, яе любоў да
Радзімы і народа, да беларускай зямлі. Яна любіць сваю беларускую мову і хоча чуць яе
ўсюды. Л.Геніюш ганарыцца мужнымі, адданымі людзьмі (М.Канаш, І.Цярэшка,
К.Каліноўскі, П.Клімук). Яна ненавідзіць зло, нізасць, хамства, бесчалавечнасць.
Шматлікія вершы паэткі падпалі пад цэнзурныя скарачэнні. „Прыйдзе час, і яе
творчасць, узноўленая ў сваёй першароднай красе, пазбаўленая цэнзурных скаротаў,
сабраная ў дыхтоўны нешматтомнік, стане агульнанацыянальным дабыткам” 82.

82
Б.Сачанка, Мудрасць продкаў у гарачай крыв,і [у:] Л.Геніюш, Белы сон, Мінск 1990, с. 6.

47
Вершы Л.Геніюш перакладаліся на многія мовы: ангельскую, нямецкую,
польскую, украінскую і іншыя. Аб творчасці гэтай паэткі напісана многа артыкулаў
беларускімі пісьменнікамі і крытыкамі: Д.Бічэль-Загнетавай, П. Глебкам,
Ю. Пшырковым, С. Яновічам.
У беларускіх дзеячаў бракавала за душой беларускасці, сапраўднай беларускасці,
якая ёсць у яе, Ларысы Геніюш. Калі паміраў прэзідэнт БНР Васіль Захарка, ён не ведаў
на каго скласці тастамент. Ён хацеў гэта зрабіць на Ларысу Геніюш, але на той час
жанчына ў бэнээраўскім урадзе магла займаць толькі пасаду сакратара.
2000-ы год быў годам Л.Геніюш. Нават ў гэты юбілейны год Прэзідыум
Вярхоўнага суда РБ не налічыў магчымым пасмяротна рэабілітаваць вялікую паэтэсу.
Затое адразу ў трох выдавецтвах выйшлі новыя кнігі Ларысы Геніюш. І зусім нечакана
паявіўся музыкальны альбом Жывем, дзевяць песень на яе вершы ў выкананні ансамбля
Песняры. Ідэя праграмы, музыка належаць артыстам ансамбля Беларускія песняры. Усе
гэтыя песні напісаныя пад уплывам паэзіі Ларысы Геніюш. На аснове вершаў паэткі
паўстала таксама музыка гэтых песняў. Усе песні лірычныя, меладычныя. Над альбомам
працавалі ўсе артысты ансамбля Песняры. Уладзімір Мулявін выканаў загалоўную тэму
альбома Краю мой родны. Альбом выдаць дапамагла беларуская дыяспара ў Маскве.
Музыка напісана на вершы Краю мой родны, Мой родны кут, Зорка, Наша мова, Ой
пайду.
„Ларыса Геніюш абагаўляла Беларусь, яе прыроду. Святарным месцам была для
яе не толькі зэльвенская Траецкая царква, але і Белавежа з яе вытрывалымі праз усе
чужацкія нашэсці зубрамі. Але ўсё ж часцей у вершы паэткі заляталі свабодалюбныя,
магутныя сваёй адзінотай арлы, якія ніколі не пакідаюць сваіх гнёздаў і да якіх часам
прыпадабняюцца паэты. І яна наўслед за імі сягала пад аблокі - неспакойная і
вольнакрылая Чайка з лётам арліным”83.
Творчасць Ларысы Геніюш была ўключаная ў школьныя праграмы. З 1996 года
творы паэткі забаранілі вывучаць у школах і ВНУ. І гэта ўжо ў незалежнай Беларусі, на
зямлі, якую яна так бязмежна любіла, апявала і абагаўляла ў сваіх вершах. Пры жыцці
ёю толькі пагарджалі, ды паўсюдна знеслаўлялі. Але нішто не скарыла духу паэткі. Затое
пакінула пасля сябе найвышэйшую каштоўнасць - мужную грамадзянскую паэзію,
вершы, што дапамагаюць нам сёння мацаваць свой дух і пазбаўляцца страху!... А памяць
таленавітай паэткі ўшанаваная па-хрысціянску, гэта значыць - навечна: мемарыяльныя

83
М. Скобла, Чайка з лётам арліным, [у:] Л.Геніюш, Выбраныя творы, Мінск 2000, стр.22.

48
знакам у Зэльвенскай Траецкай царкве84.
У Л.Геніюш ёсць верш, адрасаваны моладзі: Трымайце лейцы моцна ў далонях і не
мыляйце роднай баразны. Яна мела права на такі запавет, бо роднай баразны не мыляла
нідзе і ніколі.
Кнігi слыннай беларускай паэтэсы Ларысы Геніюш склалі вершы, напоўненыя
сонечнай празрыстасцю, жыватворнымі, гаючымі сокамі роднай зямлі. У вершах яна
заклікае любіць Бацькаўшчыну, свой народ, дадзеную продкамі пявучую беларускую
мову.

84
Ірына Ляксеева, Мы ж не горшыя, “Наша слова”, 2000, № 45.

49
Бібліяграфія

1. Баршчэўскі А., ''Беларуская эміграцыйная пісьмовасць'', Варшава 1999.


2. Бічэль-Загнетава Д., З прынямонскіх вярбін, „Полымя”, 1988, № 4.
3. Геніюш Л., Ад родных ніў, Прага 1942.
4. Геніюш Л., Белы сон, Мінск 1990.
5. Геніюш Л., Выбраныя творы, Мінск 2000.
6 Геніюш Л., Добрай раніцы, Алесь!, Мінск 1976.
7. Геніюш Л., Казкі для Міхаські, Мінск 1972.
8. Геніюш Л., На чабары настоена, Мінск 1982.
9. Геніюш Л., Невадам з Нёмана, Мінск 1967.
10. Марціновіч А., Адзінай мэты не зракуся, “Роднае Слова”, 1992, № 2.
11. Сачанка Б., Мудрасць продкаў у гарачай крыві, Л.Геніюш, Белы сон, Мінск
1990.
12. Скобла М., Палімпсесты Ларысы Геніюш, ЛіМ, 1998, № 8.
13. Скобла М., У сэрцах выклікаць пажары, ЛіМ, 1998, № 12.
14. Скобла М., Чайка з лётам арліным, [у:] Л.Геніюш, Выбраныя творы, Мінск
2000.
15. Супрун В., Жыць для Беларусі, Мінск - Слонім 1998.
 http://www.dziejaslou.by
 http://arche.bymedia.net
 http://www.svaboda.org
 http://rv-blr.com
 http://www.svaboda.org/content/transcript/1966438.html
 http://www.svaboda.org/content/transcript/1912195.html
 http://represii-by.info/index.php?newsid=1055

50

You might also like