You are on page 1of 7

Філіял установы адукацыі

«Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт»


«Полацкі дзяржаўны лясны каледж»

z
 
  

Францішак Багушэвіч.
z  Жыццё і творчасць

Падрыхтаваў навучэнец 12 групы
Шамін Ягор

Полацк, 2021
z
Францішак Багушэвіч. Жыццё і творчасць

 нарадзіўся 21 сакавіка 1840 года ў фальварку Свіраны каля Вільні.


Сям’я паходзіла са ста радаўняй збяднелай шляхты. 

 Бацька паэта Казімір Багушэвіч мусіў даказваць сваё шляхецтва ў


геральдычнай камісіі расійскага Сената. Неўзабаве пасля
нараджэння Францішка Багушэвічы пераехалі ў спадчынны маёнтак
Кушляны, што ў Ашмянскім павеце. Там прайшло дзяцінства
хлопчыка. Пачатковую адукацыю ён атрымаў, хутчэй за ўсё, дома, а
працягнуў вучобу ў Віленскай гімназіі. У навучальнай установе
Багушэвіч надзвычай зацікавіўся гісторыяй і нават прыняў удзел у
збіранні экспанатаў для Віленскага музея старажытнасцей. 
z
Францішак Багушэвіч. Жыццё і творчасць

 У 1861 годзе Францішак Багушэвіч завяршыў навучанне ў гімназіі. Яго


прозвішча згадвалася ў ліку лепшых выпускнікоў. Наперадзе — бліскучыя
перспектывы. Паэт паступіў на фізіка­матэматычны факультэт
Пецярбургскага ўніверсітэта, аднак вучыцца там яму не давялося. Пачаліся
студэнцкія хваляванні супраць новых правілаў, якія абмяжоўвалі правы
студэнтаў. У лістападзе Францішак Багушэвіч прасіў рэктара аб звальненні
«з прычыны цяжкай хваробы». Тым часам студэнцкі пратэст стаў такім
сур’ёзным, што хутка прашэнне аб звальненні падаў сам рэктар, а
напрыканцы снежня ўніверсітэт наогул быў часова закрыты ўладамі.
Францішак
z Багушэвіч. Жыццё і творчасць

 У 1865 годзе ён паступіў у Нежынскі юрыдычны ліцэй, навучанне ў якім завяршыў


толькі ў 1868 годзе. Гэта быў надзвычай складаны перыяд жыцця паэта: яму
даводзілася літаральна змагацца за жыццё, хапацца за любую магчымасць зарабіць
на кавалак хлеба. Атрымаўшы атэстат, Багушэвіч спачатку пераехаў у Чарнігаў,
потым — у Кралявецкі павет, потым зноў у Чарнігаў. Працаваў судовым следчым.

 У 1871 годзе яго перавялі ў Валагодскую губерню. Для такіх частых пераездаў,
зразумела, была свая прычына — былы паўстанец скрываўся, не мог рабіць кар’еру,
бо гэта прыцягнула б да яго залішнюю ўвагу.

  Толькі ў 1883 годзе, праз 20 гадоў пасля паўстання, пасля каранацыі Аляксандра ІІІ
была аб’яўлена амністыя. Тады сотні «ўдзельнікаў польскага мяцяжу» пачалі
вяртацца на Бацькаўшчыну.

  У 1884 годзе Францішак Багушэвіч прыехаў у Вільню, прывёз небагаты набытак, а


таксама жонку Габрыэлю, якая нарадзіла яму дачку Канстанцыю і сына Тамаша.
z
Францішак Багушэвіч. Жыццё і творчасць

 У 1891 годзе ў Кракаве першы зборнік паэта «Дудка беларуская»


выйшаў неверагодным па тым часе тыражом у 3000 экзэмпляраў і
актывізаваў кнігавыданне: пасля яго пачалі штогод выходзіць кнігі па­
беларуску, аўтарскія або перакладныя. Беларуская мова ў ім
перадавалася не кірылічным, а лацінскім шрыфтам — беларускай
лацінкай. Зборнік складаўся з 16 вершаў і паэмы «Кепска будзе!».
Самыя вядомыя публіцыстычныя вершы гэтай кнігі — «Мая дудка»,
«Бог не роўна дзеле», «Праўда».

 Другі прыжыццёвы зборнік «Смык беларускі» Францішак Багушэвіч


выдаў, хутчэй за ўсё, у Познані ў 1894 годзе.
z
Апошнія гады жыцця Ф. Багушэвіча

 У 1896 годзе Францішак Багушэвіч не спадзявана атрымаў


спадчыну і адбудаваў сядзібу ў Кушлянах. Паэт падаў у
адстаўку і вырашыў прысвяціць астатак жыцця творчасці.

  28 красавіка 1900 года пад страхой бацькоўскага дома


Францішак Багушэвіч памёр, аднак пакінуў пра сябе самую
светлую памяць, застаўся ў гісторыі Беларусі як адзін з
пачынальнікаў новай нацыянальнай літаратуры.
z 1. Бязлепкіна-Чарнякевіч, А.П. [і інш.]. Беларуская
Крыніцы: літаратура: вучэбны дапаможнік для 10 класа
ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус-
кай і рус-кай мовамі навучання. – Мн.: НІА, 2020.
– С. 70 – 74.

2. Wikipedia. Богушевич, Франциск Бенедикт [Элек-


тронный ресурс]: свободная энциклопедия – /
Wikipedia. - Электронные данные. Режим досту-
па: URL.: https://ru.wikipedia.org/wiki/Богушевич_
Франциск_Бенедикт, свободный – (дата обраще-
ния 02.10.2021).
2
кастрычніка 
2021 г.

You might also like