You are on page 1of 2

ЖЫЦЦЁ І ТВОРЧАСЦЬ ПІСЬМЕННІКА

ЯНКА КУПАЛА (ІВАН ДАМІНІКАВІЧ ЛУЦЭВІЧ)

07.07.1882 – 28.06.1942

Янка Купала – класік нашай літаратуры, прарок нацыянальнага адраджэння. Паэт-


самародак, які сваімі творамі у пачатку ХХ ст. абвясціў на ўвесь свет пра выхад
беларускага народа на гістарычную арэну.

7 ліпеня 1882 – нарадзіўся ў Вязынцы (Маладзечанскі раён) ў сям’і Дамініка Ануфрыевіча


(1846-1902) і Бянігны Іванаўны (1857-1942). Сямёра дзяцей, Ясь быў старэйшым.
Пачатковую адукацыю атрымаў у хатніх (вандроўных) настаўнікаў, у Сенніцкай школе.

1898 – скончыў Бяларуцкае народнае вучылішча (Лагойшчына).

1902 – памірае бацька, праз паўгода памірае брат Казік, а праз тыдзень ад шкарлятыны
сёстры Сабіна і Гэля. Янка становіцца гаспадаром у сям’і, вымушаны зарабляць грошы.

1903-1904 – працуе вандроўным настаўнікам, пісарам у судовага следчага ў


Радашковічах, служачым у канторы.

1905-1908 – памочнік вінакура на броварах у розных памешчыкаў (Мінскі павет, Вілейскі,


Навагрудскі).

1905 – надрукаваў свой першы верш “Мужык” у Мінскай газеце “Северо-Западный край”
пры падтрымцы Уладзіслава Самойлы.

1908 – у Пецярбургу ў выдавецтве “Загляне сонца і ў наша ваконца” выйшаў першы


зборнік паэзіі“Жалейка”. Двойчы канфіскоўваўся царскай паліцыяй.

1908-1909 – супрацоўнік газеты “Наша ніва” (Вільня).

1909-1913 – вучыцца на агульнаадукацыйных курсах Чарняева ў Пецярбургу.


Падтрымліваў і спрыяў маладому паэту прафесар Браніслаў Эпімах-Шыпіла.

1910 – выйшлі другі зборнік паэзіі “Гусляр”(Пецярбург), паэма “Курган”.

1913 – надрукаваны трэці зборнік “Шляхам жыцця” (Пецярбург), паэмы “Бандароўна”.


“Магіла льва”, драма “Раскіданае гняздо”.

1913-1915 – рэдактар “Нашай нівы”.

1915 – вучыцца ў народным універсітэце імя Шаняўскага ў Маскве.

1916 – ажаніўся з Уладзіславай Францаўнай Станкевіч, настаўніцай. Мабілізаваны ў


царскую армію.

1918 - слухач факультэта гісторыі мастацтваў Смаленскага аддзялення Маскоўскага


археалагічнага інстытута. Сустракаўся з М.Гарэцкім, Ц.Гартным, А.Чарвяковым, Я.Дылам.

1919 – пераязджае ў Мінск, актыўна ўключаецца ў культурнае будаўніцтва маладой


Беларусі.
1925 – прысвоена званне народнага паэта Беларусі. Надрукаваны зборнік паэзіі
“Безназоўнае”.

1927-1932 – разам з Я.Коласам, Ц.Гартным быў стваральнікам літаратурнага аб’яднання


“Полымя”.

1930 – у перыяд сталінскіх рэпрэсій быў даведзены да самагубства, але паэта ўдалося
выратаваць ад смерці.

1935 – стварае Ляўкоўскі цыкл вершаў.

1940 – зборнік “Ад сэрца”.

1941-1942 – эвакуіраваны ў Казань, затым жыў у пас. Пячышчы,у Маскве.

28 червеня 1942 – загінуў у гасцініцы “Масква” пры нявысветленых абставінах. Быў


пахаваны на Ваганькаўскіх могілках. У 1962 г. прах паэта быў перапахаваны на Вайсковых
могілках у Мінску.

You might also like