You are on page 1of 7

Яўгенія Янішчыц

«Пачынаецца ўсё з любвi.


А iнакш i жыць
немагчыма»!
ЯЕ ЖЫЦЦЁ – ЗАГАДКАВЫ ПАЛЁТ

 Паэтэса Яўгенія Янішчыц належыць да першага


пасляваеннага пакалення. Яна нарадзілася 20
лістапада 1948 года ў невялічкай палескай вёсачцы
Рудка ў Брэсцкай вобласці, Палескі край. Пазней у
сваіх вершах яна будзе карыстацца фарбамі і
гукамі, якія дала ёй родная Піншчына.
 Вучылася спачатку ў мясцовай пачатковай школе,
потым – у Мерчыцкай, а закончыла 9 і 10 класы ў
Парэцкай.
 Яе паэтычны талент выявіўся даволі рана,
яшчэ ў 7 класе, калі Жэня, не знайшоўшы ў
вясковай бібліятэцы вершаў-прысвячэнняў
Якубу Коласу, падрыхтавала да ўрока
літаратуры самастойна напісаны твор.

 Дзякуй, што на яе шляху сустрэліся людзі,


настаўнікі, якія не толькі змаглі разгледзець,
ацаніць яе паэтычныя здольнасці, але і
падтрымаць яе, пераканаць у неабходнасці
працягваць літаратурныя пошукі.

 Першым Яўгенію заўважыў і натхніў на напісанне


новых твораў настаўнік рускай мовы і літаратуры
Парэцкай сярэдняй школы Фёдар Цудзіла.
Прачытаўшы ў школьным альманаху “Ясельда” яе
верш, ён зразумеў, што ў дзяўчынкі незвычайны Божы
дар і рабіў усё магчымае, каб ён хутчэй раскрыўся.
 У 1965 годзе паступіла на філалагічны факультэт
Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Станаўленню
творчай асобы Яўгеніі Янішчыц спрыяла і
незвычайна адоранае студэнцкае асяроддзе,
“самабытна творчы і вірлівы ад талентаў паэтычны
кацёл”, у якім “варыліся” будучыя вядомыя
беларускія паэты, празаікі, крытыкі, публіцысты.

 У 1970 годзе, калі Я. Янішчыц вучылася на пятым


курсе, убачыў свет яе першы зборнік “Снежныя
грамніцы”. Там было ўсё: імкненне да ўсё большай
мастацкай дасканаласці, уменне пранікнуцца чужым
болем і светаўспрыманнем. Акрамя таго, яна актыўна
друкавалася ў рэспубліканскай перыёдыцы. Яшчэ
студэнткай Яўгеніі Янішчыц прымаюць у Саюз
пісьменнікаў Беларусі.
 Творчасць цалкам захапіла паэтэсу. Адзін за
другім выходзяць паўнавартасныя кнігі паэзіі
“Ясельда” (1978), “На беразе пляча” (1980),
“Каліна зімы” (1987), “У шуме жытняга святла”
(1988), “Выбранае” (1988). За зборнік вершаў
“Дзень вечаровы” ёй была прысуджана прэмія
Ленінскага камсамола Беларусі, а за кнігу “Пара
любові і жалю” – Дзяржаўная прэмія Беларусі імя
Я. Купалы (1986).
 Пра творчы лёс Я. Янішчыц напісана нямала. І пры
жыцці, і пасля: рэцэнзіі, артыкулы, успаміны, эсэ... I
якія толькі вобразы-эпітэты не знаходзілі даследчыкі,
каб найбольш выразна і адметна засведчыць у слове
гэтую ўнікальную ў беларускай паэзіі 60–80-х гадоў
з’яву. Пры ўсёй загадкавасці таленту, драматызме лёсу,
і лірычнай гераіні, і самой паэтэсы яе зорнае,
сенакоснае слова выклікае адчуванне прагі вышыні,
акрыленасці, напаўняе душу святлом.

 У яе жыцці былі перыяды творчага ўзлёту,


прызнання і часы смутку, расчаравання. У
aпoшнiя гaды жылa aднa, выxoўвaлa cынa.
Дpyкaвaлacя ў вядyчыx лiтapaтypныx выдaнняx нe
тoлькi cвaёй кpaiны, aлe i зa яe мeжaмi.    25
лicтaпaдa 1988 гoдa тpaгiчнa зaгiнyлa. Ёй было
ўсяго сорак гадоў. Пaxaвaнa нa Уcxoднix мoгiлкax
y Мiнcкy.
«I змые час дурных здзіўленняў пену,
I пачуццё абвугліцца датла.
– Паэзія, – яна не знае тлену,
Калі ў душы хоць прыгаршчы святла».

You might also like