You are on page 1of 2

Агні кахання - вечныя агні

Свяці, кахання чыстая зара!


Свяці - пачуццяў сэрцаў не азмрочвай -
Над доляй плугара і песняра
І над высокай доляю жаночай.
А. Грачанікаў

Сучасная беларуская паэзія – суквецце талентаў, якое вызначаецца самабытнасцю і


непаўторнасцю любога чалавека, бо, паводле афарыстычнага выразу Аркадзя Куляшова, кожны з
нас капае “рэчышча ўласнай ракі”, якую скіроўвае ў акіян сусветнай культуры. У сваім развіцці
сучасная паэзія дасягнула значных эстэтычных вяршыняў: назіраецца абнаўленне паэтычнага
мастацтва як на шляху светапоглядным, так і ў плане жанрава-стылістычных пошукаў. Усе гэта
спрыяе стварэнню неардынарных мастацкіх твораў.

Адно з галоўных месцаў у сучаснай паэзіі належыць лірыцы кахання. Такія вершы, на маю думку,
можна чытаць бясконца, яскрава ўяўляючы, адчуваючы і перажываючы абуджэнне падобнага
першага пачуцця, моцны боль ад безадказнага кахання, непаразумення, растання…

Тэма кахання – жыватворная літаратурная крыніца. Да яе не раз звярталіся ў сваіх творах нашы
сучасныя лірыкі. Я. Сіпакоў, Р.Баравікова, Л. Дранько-Майсюк і многія іншыя беларускія паэты
стварылі непаўторныя вершы, прысвечаныя гэтаму высокаму чалавечаму пачуццю. І ў кожнага з іх
сваё ўяўленне, свой арыгінальны погляд на праблему непадзельнага кахання, а, часам, нават і
расчараваннях, звязаных з ім.

Лірыка Раісы Баравіковай, напрыклад, напоўнена святлом кахання і высокай духоўнасці, глыбінёй
чалавечых пачуццяў, спалучэннем жаночага і паэтычнага. Яе творчая манера вельмі блізкая да
лірыкі Ганны Ахматавай. Такую ж драматычнасць кахання мы назіраем і ў творчасці нашай
суайчынніцы. У вершы “Апошняя сустрэча” створана карціна непазбежнага развітання. Лірычная
гераіня смуткуе… Яна бычыць, як змяняецца ўсё навокал, і прадчувае нядобрае. Каханне… А дарагі
чалавек здаецца ёй чужым, сэрца паўстае супраць магчымай драмы. Гераіня гатова пайсці
насустрач любаму, але ён прынцыпова адмаўляе ўсялякую магчымасць кампрамісу:

Глядзіш адчужана, зласьліва –


я для цябе ужо чужая!

Лірычная споведзь разгортваецца досыць тыпова для вершаў Раісы Баравіковай, суадносіцца свет
прыроды і стан чалавечай душы. Паэтэсу не радуе надыход зімы, яе вобразы раз-пораз узнікаюць
у вершы: гэта і снегапады, свіст ветру, санкі, на якіх звычайна так хораша катацца зімовым
надвячоркам, але паколькі “вечар непрыветны”, то і санкі ўспрымаюцца як прадвесце растання.

З табою не была шчасьлівай,


а безь цябе i жыць ня варта!

Гэтыя радкі ўтрымліваюць парадокс кахання: жанчына побыч з каханым не адчувае паўнаты
шчасця, але, разам з тым, не можа адмовіцца ад сардэчных мук, бо яны, як ні дзіўна, прыносяць
ёй вялікую асалоду. Фінал верша вельмі своеасаблівы: яна не хоча паказаць яму, які ён дарагі для
яе:

Лягла на твар разлукі боязь,


ды пагляджу ніякавата...

Для паэтэсы страта кахання – трагедыя, бо менавіта яно надае высокі духоўны сэнс жыццю.
Супярэчлівасць любоўных пачуццяў выяўляецца і ў вершы “Раптам сонечна i блізка…”. Пэтэса
стварае своеасаблівы сінтэз двух светаў – прыроднага і душэўнага. Захапленне хараством
прыроды выяўляецца ў першых радках твора:

Раптам сонечна i блізка


позірк твой злаўлю.

Гармонію прыроды не ў стане разбурыць “крыўда ад няверных рук”, бо сэрца лірычнай гераіні
адкрыта навакольнаму свету. Апошні радок утрымлівае ў сабе псіхалагічны парадокс, які закранае
тэму шчасця ў пакутах кахання:

Дай i мне пабыць шчаслівай


у агні пакут.

Лірыка кахання Баравіковай – своеасаблівая стылістычная з’ява, якая характарызуецца адметнымі


эстэтычнымі і вобразна-мастацкімі рысамі.

Прыемна хвалюе і лірыка кахання Янкі Сіпакова. Ён надае новае дыханне санету, адраджае яго
класічныя прынцыпы пабудовы, сімволіку. Так, у “Санеце кахання” паэт заклікае абараняць
цнатлівую каханую ад цынікаў, робіць высновы, што яе надзейным абярогам з’яўляецца сам санет,
нібы жывая істота:

І я заўсёды буду берагчы


Тваю цнатлівасць светлую аддана.
Ты не саромейся мяне. Бо ты адна, лічы,
Ў маім санеце беражна схавана.

“Санет кахання” – гэта гімн, які ўзвышае чалавечыя адносіны і робіць іх высакароднымі.

У вершы “Твае рукі” паэт з пяшчотай і любоўю ўзносіць незвычайныя рукі жанчыны,
параўноўваючы іх з лебедзямі:

Твае рукі, твае рукі нада мною, —


Нібы лебедзі над белаю зімою.

Праз гэты вобраз ён перадае тонкасць успрымання чалавечых узаемаадносін, прыгажосць і


гармонію жанчыны. Рукі жанчыны ўспрымаюцца намі як крыніца пяшчоты, радасці, кахання. Верш
настолькі мілагучны, што словы былі пакладены на музыку і з’явілася песня ў выкананні
знакамітых “Песняроў”.

У вершах Сіпакова каханне – гэта крыніца радасці і лепшых імкненняў чалавека, пачуццё
бязмернай павагі да жанчыны, яе хараства, прывабнасці, душэўнай чысціні.

На ўроках беларускай літаратуры мы знаёмімся з цудоўнымі творамі розных сучасных празаікаў і


паэтаў. І кожны з гэтых таленавітых людзей раскрывае тэму кахання, адлюстроўвае свой
суб’ектыўны погляд на гэта пачуццё, імкнецца выявіць самыя патаемныя перажыванні, спрабуе
дакрануцца да душы чытача праз яркае мастацкае слова. На мой погляд, афарызм Анатоля
Грачанікава “Агні кахання – вечныя агні”, як ніякі другі, найбольш поўна рыскрывае сутнасць
кахання. Сапраўды, гэта высокае пачуццё акрыляе, узвышае, натхняе, узбагачае, амалоджвае
незалежна ад гістарычнай эпохі і ўзросту закаханых. Гэта знаходзіць адлюстраванне ў непаўторных
вершах сучасных беларускіх паэтаў.

You might also like