You are on page 1of 4

Уступ.

Францыск Скарына – беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар,


асветнік-гуманіст, пісьменнік, адзін з найвыдатнейшых гістарычных дзеячаў
Беларусі. У яго гонар у розных краінах усталяваны помнікі, створаны
скульптурныя і жывапісныя выявы. А адкуль жа пайшоў род Скарынаў, хто
яго нашчадкі, што вядома сёння пра іх? Пачуўшы аднойчы сцвяржанне, што
гісторыя роду Скарыны прасочваецца да нашых дзён, мы вырашылі
даследаваць гэтую тэму, знайсці інфармацыю пра продкаў і нашчадкаў
першадрукара.

Мэта нашага даследавання – знайсці, прааналізаваць і абагуліць


інфармацыю пра продкаў і нашчадкаў Ф. Скарыны. Аднак аказалася, што на
цяперашні час у даследчыкаў няма дакладнай гісторыі роду Францыска
Скарыны, таксама яе няма і ў цяперашніх магчымых яго нашчадкаў. Сёння
мы падзелімся той інфармацыяй, якую ўдалося знайсці. Не ўся яна
дакументальна пацвержаная, але мы палічылі неабходным падзяліцца і
версіямі, меркаваннямі пра магчымых нашчадкаў гэтай выдатнай асобы.
Асноўная частка.
Пачаткі радаводу Скарынаў як выхадцаў з “паспалітага люду” не
дакументаваны. Аднак прозвішча само змяшчае ў сабе важную інфармацыю.
«Сямейнае прозвішча паходзіць ад старажытнага славянскага слова “скора”
(скура), адсюль — скарняк, па-старабеларуску — скарыніч, што азначала
прафесію рамесніка, які займаецца апрацоўкай скур. Відаць, роданачальнікам
Скарынаў быў гарбар.
Першыя дакументаваныя звесткі пра полацкіх Скарынаў
адносяцца да пачатку 1440-х гадоў. Мы ведаем пра полацкага купца Грыдку
Скарыну, які прадаў рыжскаму купцу Герку ў крэдыт болей 10 пудоў воску. У
1492 годзе ў пераліку прэтэнзій вялікага князя Аляксандра ўспамінаецца
Лук’ян Скарына. Лук’ян ( Лука Скарына) – бацька Францыска Скарыны.

1
У Францыска быў старэйшы брат Іван. У Івана было трое дзяцей –
сын Раман і дзве замужнія дачкі (іх мужы — полацкія мяшчане Міхна
Аўсянік і Еска Сцяпанавіч). Вядома, што ў Рамана Скарыны быў сын Якуб,
але пра яго жыццё нічога невядома. Сам Раман жыў і, магчыма, памёр у
Гданьску.
Лічыцца даказаным факт нараджэння ў 1530 годзе першага сына
Францыска – Сімяона. Дзе і калі нарадзіўся яго другі сын, Францішак,
дакладна невядома. Вядома толькі, што пасля пераезду Скарыны ў 1535 годзе
ў Прагу, у яго было ўжо 2 сыны. Але лёс Францішка быў нешчаслівым, у
шасцігадовым узросце ён загінуў падчас Вялікага пажару ў Празе. Сімяон
застаўся жыць у Чэхіі, дзе працягваў справу бацькі: быў лекарам і
садоўнікам.
Дакументальна пацверджаная інфармацыя аб прамых нашчадках
роду Скарыны заканчваецца на Якубе, унучатам пляменніку Францыска, і на
Сімяоне. Далей ідуць толькі непацверджаныя версіі.
У 1942 годзе ў “Беларускай газеце”, якая выдавалася ў Мінску, была
надрукавана нататка, у якой расказвалася пра Цімафея Скарыну. Яго бацька
Андрэй быў віцебскім мешчанінам і часта расказваў сыну пра сваё
паходжанне з Полацку і пра свайго продка Францыска Скарыну. Сын Цімафея
ў 1929 годзе пераехаў з Латвіі ў СССР, пра яго лёс і дзяцей, калі яны былі,
сёння нічога не вядома.
Яшчэ адна версія датычыцца польскіх Скарын. Польскія Скарыны
ўнесены ў радаслоўную кнігу па Мазавецкаму аддзяленню, але інфармацыі
аб гэтых Скарынах мала. Ёсць некалькі публікацый аб прафесары медыцыны
Стэнлі Скарына, які жыве ў Канадзе. Яму вядомы шэсць кален яго рода:
Якуб, Крыстыян, Антоні-Валенты, Канстанцін-Гжэгож, Стэнлі, яго брат і
сястра, іх дзеці. Бацька Стэнлі быў доктарам і пераехаў з сям’ёй у
Чэхаславакію ў 20-х гадах ХХ-ага стагоддзя. Стэнлі нарадзіўся ў Варшаве, у
2
1947 годзе пераехаў у Канаду, жыве ў Манрэалі, з’яўляецца доктарам
філасофіі і медыцыны. Бацька Стэнлі лічыў сябе нашчадкам Францыска
Скарыны, але прамых доказаў гэтага няма.
(ТУТ МОЖНА СКАЗАЦЬ ПРА ГРАВЮРЫ – КАЛІ ПА ЧАСЕ
МАЛА ПАПЯРЭДНЯГА МАТЭРЫЯЛУ).
Выснова. Такім чынам, дакладнай інфармацыі аб радаслоўнай друкара на
сённяшні дзень няма, застаецца шмат адкрытых пытанняў. Як сказаў гісторык
Георгій Галенчанка ў інтэрв’ю радыё “Свабода”: “Можна напісаць цэлую
кнігу пра тое, чаго мы пра Скарыну не ведаем”. Поле для даследчыцкай
дзейнасці ўсё яшчэ застаецца шырокім.

***************************************
І яшчэ адна – зусім “мастацкая” версія.
Свае выданні Скарына ілюстраваў гравюрамі, па якіх, як лічыць
журналіст Сяргей Абламейка, можна даведацца, як выглядала сям’я
Францыска Скарыны.
Паглядзім на «Пераход праз Іардан» больш уважліва.

3
Твары персанажаў індывідуалізаваныя ў рознай ступені. А калі
так, то скіроўваем свой погляд на хлопчыка за спінай габрэйскага цара. Мы
бачым шырокі круглы твар, вялікія вочы, вялікі тонкі нос з гарбінкай! Ці не
маленькі Скарына перад намі?
Злева ад хлопчыка стаіць купец у нябедным адзенні. Твар купца
намаляваны вельмі дакладна. Цяжка пярэчыць здагадцы, што перад намі Лука
Скарына, які з пяшчотай паклаў руку на галаву малодшага сына!
Лагічна было б знайсці і маці будучага першадрукара. Ззаду Лукі
стаіць маладая жанчына з дзіцём на руках. Гэта можа быць ягоная маці з
маленькай сястрой будучага першадрукара.
Такім чынам, калі пагадзіцца з інтарпрэтацыяй Сяргея Абламейкі
адлюстраваных на гравюры асоб, то мы можам уявіць, якімі былі самыя
блізкія людзі Скарыны і якія адносіны былі паміж імі.

You might also like