Untitled

You might also like

You are on page 1of 5

Кастусь Жук

Канстанцін Якаўлевіч Жук нарадзіўся на Міншчыне: у вёсцы Затур’я Нясвіжскага раёна. Пасля заканчэння Сейлавіцкай сярэдняй школы (1971) і курсаў шафёраў пры
нясвіжскім аўтамотаклубе ДТСААФ служыў у Савецкай Арміі. У 1974–1979 гг. працаваў наладчыкам і электразваршчыкам на Мінскім трактарным заводзе і адначасова

/
вучыўся на вячэрнім аддзяленні філалагічнага факультэта БДУ.

З канца 1970-х гг. займаўся літаратурнай працай: пісаў вершы, быў літсупрацоўнікам газеты «Чырвоная змена» (1979), карэспандэнтам шматтыражнай газеты мінскіх
будаўнікоў «На стройках Минска» (1979–1981). У 1981 г. атрымаў дыплом аб вышэйшай адукацыі і быў прыняты на пасаду рэдактара Беларускага тэлебачання. У
1988–2004 гг. працаваў рэактарам, узначальваў аддзел у выдавецтве «Мастацкая літаратура». Член СП СССР з 1988 г.

Першыя вершаваныя радкі Кастуся Жука з’явіліся у нясвіжскай раённай газеце «Чырвоны сцяг» у 1968 г. У 1979 г. у серыі «Першая кніга паэта» выйшаў калектыўны
зборнік «Нашчадкі», дзе была змешчана і падборка вершаў К. Жука. Яго паэтычныя творы раз-пораз друкаваліся ў альманаху «Дзень паэзіі».

Першая кніга паэта «Планета маёй душы» была надрукавана ў 1982 г. Пазней свет пабачылі кнігі «Зямная ноша» (1988), «Пладаносны агонь» (1991), «У найме сонца»
(1992). У паэтычных творах К. Жука адной з вядучых з’яўляецца тэма Радзімы: шмат вершаў паэт прысвяціў трагічнай гісторыі Беларусі, самаахвярнасці і мужнасці яе
народа. У 1997 г. выйшла наступная кніга паэзіі К. Жука «Галгофа». У зборнік увайшлі паэмы «Дванаццаць апосталаў», «Леснічоўка», «Галгофа», вершы. Глыбокае
веданне жыцця з усімі яго праявамі дапамагло аўтару трапна і метафарычна адлюстраваць рэчаіснасць, раскрыць характары літаратурных герояў у іх змаганні з
жорскасцю жыццёвых выпрабаванняў. У 1999 г. кніга вершаў «Галгофа» была адзначана Прэміяй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Піша К. Жук і для дзяцей. Ён – аўтар кніг вершаў, казак,
скорагаворак і загадак «Шпак купіў магнітафон» (1996), «Бегемот
без ботаў» (2004). Вершы паэта «Францыску Скарыну»,
«Матчыны словы» сталі хрэстаматыйнымі.

Творы Кастуся Жука будуюцца на філасофскім асэнсаванні


дабра і зла, чалавечых набыткаў і страт, востра ставяцца ў яго
паэзіі маральна-этычныя і сацыяльныя праблемы, якія
патрабуюць неадкладнага вырашэння. Паэт плённа працуе і
сёння, шэраг яго твораў пераведзены на рускую і ўкраінскую
мовы.
Kacтycь Жyк - Бeлapycкaя зiмa

Беларуская Зима -
Гэтa цyд, пaвepцe.
Пpыгaжэй нiдзe нямa
Aж нa цэлым cвeцe.
Дpэвы – ў cнeжным cepaбpы.
Xaты – ў шaпкax бeлыx.
Лec – кaшлaты i cтapы –
Быццaм aмяpцвeлы.
A як пpoйдyццa вятpы
Пa зямныx пpacтopax –
Tы yбaчыш нa двapы
Mipыяды зopaк.
Boкa бyдyць чapaвaць
Cвeтлячкi-cняжынкi.
Бyдyць лыжнiкaў cклiкaць
Гopкi i cцяжынкi.
.

трохі пра яго творы:

Вырас новы чытач, новы слухач , якi карэнна адрознIваецца ад чытача i слухача
ранейшага. Змянiлiся густы людзей. Адбылася трансфармацыя нашых старэатыпных
ӯяӯленняӯ, адносін, паводзін. Змяніӯся сам чалавек. Толькі як? Стау ён дабрэйшым і
чысцейшым у сваіх памкненнях - ци больше чэрствым, практычным, запрагаванным? На
гэта спрабуе знайсци адказ аутар у сваім зборнику “Зямная Ноша”.

У пладаносным агне Аутар спрабуе разабрацца, чаму грамадзянская актыунасць адных


натыкаецца на пасиунасць и раунадушша другіх. Чаму ігнаруецца родная мова,
прытупляецца гистарычная памяць. Востра ставяцца маральна-этычныя і сацыяльныя
праблемы. якія патрабуюць неадкладнага вырашэння.

You might also like