You are on page 1of 17

Васіль Быкаў

• Васіль Уладзіміравіч Быкаў


нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 г. у
вёсцы Бычкі Ушацкага раёна
Віцебскай вобласці.
• Пасля заканчэння восьмага класа паступіў
на скульптура ў Віцебскае мастацкае
вучылішча. Але вучыцца давялося яму там
усяго год.
• У 1940-м годзе ўказам Сталіна была
адменена дзяржаўная стыпендыя,
а навучанне зрабілі платным. Будучы
пісьменнік не мог дазволіць сабе плаціць
за навучанне і, у сувязі з цяжкім становішчам
у сям'і, быў вымушаны вярнуцца дадому.
Малады Быкаў моцна перажываў, што яму
прыйшлося пакінуць вучобу, але ўспамінаў
потым пра гэта неахвотна.
• У пачатку Вялікай Айчыннай вайны
мабілізаваны на абаронныя работы, быў
у складзе інжынернага батальёна. У
зіму 1941 г. і ў 1942 г. жыў на станцыі
Салтыкоўка і г. Аткарску, дзе вучыўся ў
чыгуначнай школе. Улетку 1942 г.
прызваны ў Чырвоную Армію.
• Са жніўня 1942 па лістапад 1943 г. — курсант
Саратаўскага пяхотнага вучылішча. З 1943 г.
ваяваў камандзірам узвода аўтаматчыкаў і
ўзвода палкавой, а потым армейскай артылерыі,
удзельнічаў у баях на 2-ім і 3-ім Украінскіх
франтах. Вызваляў Украіну, з дзейнай арміяй
прайшоў Румынію, Балгарыю, Венгрыю,
Югаславію, Аўстрыю. Двойчы паранены, ляжаў
у шпіталях. Бацькі атрымалі пахаронку, у якой
паведамлялася, што камандзір узвода 339-га
стралковага палка Быкаў Васіль Уладзіміравіч
забіты 10 студзеня 1944 г. Служыў ва Украіне, у
Беларусі, на Далёкім Усходзе.
• З 1947 г. жыў у Гродне, спачатку працаваў
мастаком у гродзенскіх майстэрнях, потым у
рэдакцыі абласной газеты «Гродзенская
праўда» (1947—1949). У 1949—1955 гг.
служыў у Савецкай Арміі. Пасля дэмабілізацыі
быў літаратурным супрацоўнікам,
літаратурным кансультантам газеты
«Гродзенская праўда» (з 1956 па 1972 г.).
• У 1959-м пісьменнік звяртаецца
да тэмы вайны праз аповесць
"Жураўліны крык", у якой вайскоўцы
гінуць у барацьбе з фашызмам, і
застаецца з гэтай тэмай назаўжды. Ва
ўсіх наступных творах выяўляецца
характэрны для Быкава почырк —
гранічна праўдзівае адлюстраванне
вайны.
• Праз тры гады пасля "Жураўлінага
крыку" свет пабачыла аповесць
"Трэцяя ракета", якая і прынесла
Быкаву заслужаную вядомасць. У
1960-я гады таксама былі
апублікаваны сусветна вядомыя
аповесці "Альпійская балада",
"Мёртвым не баліць"; у 70-е —
"Сотнікаў", "Абеліск", "Дажыць
да світання", "Пайсці і
не вярнуцца". Звычайна Быкаў
пісаў адразу на беларускай, многія
са сваіх твораў пазней сам
перакладаў на рускую мову.
• Выбіраўся дэпутатам
Вярхоўнага Савета БССР
(1978—1989). Народны
дэпутат СССР (1989).
• З 1978 г. жыў і працаваў у
Мінску. Займаўся творчай
працай.
• З 1997 г. жыў за мяжой — у
Фінляндыі, Германіі, Чэхіі
• Памёр 22 чэрвеня 2003
г., пахаваны на Усходніх
могілках у Мінску.
• У 2004 г. створана сядзіба-
музей В. Быкава ў вёсцы Бычкі
Ушацкага раёна, у 2014 г. у
Ждановічах пад Мінскам
адкрыты музей-дача народнага
пісьменніка, у 2008 г. у
Віцебску ў яго гонар ўсталявана
мемарыяльная дошка па вуліцы
Суворава, 15, на будынку
дзіцячай мастацкай школы № 1.
Малавядомые факты пра Васіля
Быкава
• Лічыў, што праўду пра вайну могуць
напісаць толькі яе ўдзельнікі
• «...вялікую праўду аб мінулай вайне суджана
выказаць толькі яе ўдзельнікам або сьведкам.
Іншым гэта ня дадзена. Іншыя могуць стварыць
нават геніяльныя творы, але гэта ўжо будзе з
поваду вайны, а не яе горкай і крывавай
праўдай»
Малавядомые факты пра Васіля
Быкава
• Выраз «Магіла невядомага салдата» рэзаў
яму слых
• «...вечны агонь. Вядома, на магіле невядомага
салдата. Гэтая фраза заўжды рэжа мне слых, і я
думаю: а куды ж падзяваліся вядомыя? Тыя,
што жылі і ваявалі, пагінулі і пахаваны тут? Зь
нечай лёгкай рукі так павялося, што невядомыя
захапілі прыярытэт у пасьмяротнай славе. Але
ці не віной таму — нядбайнасьць жывых?»
Малавядомые факты пра Васіля
Быкава
• Лічыў, што стыль у літаратуры — гэта ня
самае асноўнае
• «Напачатку, можа, ня так ужо і важна форма,
у якой, на жаль, маладыя бачаць звычайную
заруку посьпеху. Стыль для такіх — усё. Але
стыль ня ўсё і нават не палавіна. Стыль толькі
сродак. Аднак сродак — нішто бяз мэты.
„Калі пісьменьнік празьмерна непакоіцца аб
стылі, урэшце ў яго не застаецца нічога,
апроч стылю“, — сьведчыць такі выдатны
майстар літаратуры, як Уільям Фолкнэр».
Малавядомые факты пра Васіля
Быкава
• Насцярожана ставіўся да сучаснага тэатру
• «Нельга сказаць, што я наогул не люблю
тэатар. Канечне, харошы спэктакль мае сваю
сілу, але мне здаецца, што тэатар апошняга
часу зь яго, я б сказаў, вольнай драматургіяй,
калі можна паставіць усё — і клясычную
п’есу, і інсцэніроўку па творах прозы, і наогул
— рэжысэры, жартуючы, кажуць, што яны
могуць паставіць і газэтны артыкул... Я не
сумняюся, што могуць, але мне чамусьці гэта
нецікава глядзець».
Дзякуй за ўвагу!

You might also like