You are on page 1of 11

Правапіс вялікай і

малой літары
З вялікай літары пішуцца:
1. Прозвішчы, імёны, імёны па бацьку, псеўданімы,
мянушкі, клічкі жывёл і інш.: Канстанцін Міхайлавіч
Міцкевіч (Якуб Колас), Марыя Захараўна, Кірыла
Тураўскі, Жак Іў Кусто, Пётр Першы, кот Рудзік;
2. прозвішчы, а таксама імёны ў множным ліку: браты
Гарэцкія, род Радзівілаў,
АЛЕ асабовыя імёны, якія перадаюць пагардлівыя,
зневажальныя адносіны, пішуцца з малой літары:
гарлахвацкія, кручковы, донжуан);
3. найменні бостваў, імёны легендарных і міфічных
асоб, казачных істот і герояў твораў, назвы культавых
рэлігійных кніг: Бог, Святая Тройца, Прасвятая Дзева
Марыя, Святы Павел, Зеўс, Пярун,Чырвоная Шапачка,
Біблія, Каран,
АЛЕ ва ўстойлівых выразах – з малой літары: дай
божа, дзякаваць богу;
4. назвы кніг, газет, арганізацый, караблёў, машын і
інш., якія бяруцца ў двукоссе: аўтамабіль «Масквіч»,
опера «Кастусь Каліноўскі», выдавецтва «Народная
асвета», хлеб «Водар»;
5. Усе словы ў геаграфічных, адміністрацыйна-
тэрытарыяльных і астранамічных назвах (акрамя слоў
з родавым значэннем): рака Нёман, зорка Сірыус,
Балканскі паўвостраў, пустыня Сахара, возера
Нарач, Кастрычніцкая плошча, Дняпроўска-Бугскі
канал, мыс Добрай Надзеі, мікрараён Зялёны Луг,
Сібір;
6. Назвы частак свету ў пераносным значэнні, усе
словы ў афіцыйных назвах дзяржаў і іх частак:
народы Поўначы, Блізкі Усход, Дзікі Захад, Злучаныя
Штаты Амерыкі, Вялікае Княства Літоўскае,
Аўстра-Венгрыя;
7. прыметнікі, утвораныя ад уласных назоўнікаў пры
дапамозе суфіксаў -ев- (-ёв-, -ёў-), -ов- (-ав-, -оў-), -ін-
(-ын-): Танін сшытак, Купалава паэма, Барсікава
міска,

і з суфіксам -ск- (толькі калі сінанімічныя словам імя,


памяці): Коласаўская прэмія = прэмія імя Коласа,
Купалаўскі тэатр = тэатр імя Купалы,

АЛЕ купалаўскія героі, мележаўскія раманы;


8. аднаслоўныя ўласныя назвы і першае слова ў
састаўных назвах гістарычных падзей і дакументаў,
перыядаў і эпох, свят: Адраджэнне, Варфаламееўская
ноч, Літоўская метрыка, Люблінская унія, Каляды,
Новы год, Таццянін дзень, Дзень ведаў, Восьмага
сакавіка (8 Сакавіка), Другая сусветная вайна; Вялікая
Айчынная вайна; Дзень Перамогі, Дзень Незалежнасці,
Дзень Канстытуцыі,

АЛЕ грамадзянская вайна, імперыялістычная вайна,


лютаўская рэвалюцыя, кайназойская эра, эпоха
феадалізму, неаліт, залаты век, высакосны год,
санітарны дзень, дзень сустрэчы выпускнікоў;
9. Назвы найвышэйшых устаноў, пасад і званняў: Савет
Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны Кангрэс
ЗША; Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі
Беларусь, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы
Экзарх усяе Беларусі, Папа Рымскі;

у неафіцыйным ужыванні словы прэзідэнт, кароль,


старшыня, імператар пішуцца з малой літары: візіт
прэзідэнта, прыём у каралевы;
10. першае слова ў найменнях устаноў, арганізацый:
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Еўрапейскі
саюз, Міжнародны алімпійскі камітэт,
АЛЕ Арганізацыя Аб’яднаных Нацый, Таварыства
Чырвонага Крыжа;

11. складанаскарочаныя словы, утвораныя ад афіцыйных


назваў дзяржаўных устаноў (калі першая частка ў
поўным слове пішацца з вялікай літары):
Белдзяржуніверсітэт, Мінфін;
12. слова Савет у значэнні органа ўлады: Мінскі
абласны Савет дэпутатаў, сельскі Савет дэпутатаў;
але: сельсавет;
13. словы Дом, Палац у пачатку наймення ўстановы:
Дом культуры, Дом народнай творчасці, Палац
спорту; але: Зімовы палац, дом адпачынку;
14. усе словы ў назвах дзяржаўных і нацыянальных,
ваенных і культурных рэліквій: Сцяг Перамогі, Крыж
Еўфрасінні Полацкай, Помнік Перамогі, Востраў Слёз,
Курган Славы;
15. усе словы ў поўных назвах ордэнаў, медалёў (акрамя
слоў ордэн, медаль, ступень): ордэн Францыска
Скарыны, ордэн Славы І ступені, Георгіеўскі Крыж;
АЛЕ ордэн Дружбы народаў;

15. першае слова ў назвах дзяржаўных сімвалаў, прэмій,


грамат, прызоў і інш.: Дзяржаўны сцяг Рэспублікі
Беларусь, Нобелеўская прэмія, Кубак свету;
З малой літары пішуцца:
• артыклі і часціцы ў іншамоўных уласных імёнах: Лопэ
дэ Вега, Людвіг ван Бетховен, Леанарда да Вінчы;
• прыметнікі, утвораныя ад асабовых назваў, якія
ўжываюцца ў складзе ўстойлівых спалучэнняў:
ахілесава пята, дамоклаў меч, напалеонаўскія планы, і
навуковых тэрмінаў: рэнтгенаўскі здымак, піфагорава
тэарэма;
• назвы стыляў у мастацтве: барока, ампір.

You might also like