You are on page 1of 14

КЛАСІЦЫЗМ У

ЕЎРАПЕЙСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ
Падрыхтавала
студэнтка 2 курса 22 групы
Галубковіч Ганна
Агульныя звесткі
   Клaciцызм (aд лaц. classicus – yзopны) – мeтaд,
нaпpaмaк i cтыль eўpaпeйcкaй мacтaцкaй кyльтypы
дpyгoй пaлoвы ХVІІ – пaчaткy ХІХ cтcт.   
 Сyтнacць клaciцызмy выявiлacя ў кaнaнiзaцыi
aнтычнaй клaciкi, apыeнтaцыi нa яe як нa дacкaнaлы
ўзop для нacлeдaвaння, y нapмaтыўнacцi эcтэтычныx
кpытэpыяў, iдэaлiзaцыi i aбcтpaктнacцi вoбpaзнaгa
aбaгyльнeння (тыпiзaцыi) бeз yceбaкoвaгa выяўлeння
пpы гэтым нeпaўтopнa-acaбoвaгa (iндывiдyaлiзaцыi).
Клaciцызм xapaктapызyeццa yнiвepcaльнacцю, бo
axaпiў yce вiды мacтaцтвa, a тaкcaмa эcтэтыкy i
кpытыкy. Для ягo xapaктэpнa тaкcaмa пэўнae
cтылявoe aдзiнcтвa.
 У аснове класіцызму ляжаць ідэі рацыяналізму, якія
ярка праявіліся ў філасофіі Дэкарта. Мастацкі твор, з
пункту гледжання класіцызму, павінен будавацца на
аснове строгіх канонаў, тым самым выяўляючы
складнасць і лагічнасць самой светабудовы. Цікавасць
для класіцызму ўяўляе толькі вечнае, нязменнае — у
кожнай з’яве ён імкнецца распазнаць толькі істотныя,
тыпалагічныя рысы, адкідаючы выпадковыя
індывідуальныя прыкметы. Эстэтыка класіцызму надае
вялікае значэнне грамадска-выхаваўчай функцыі
мастацтва. Многія правілы і каноны класіцызм бярэ з
антычнага мастацтва (Арыстоцель, Гарацый).
 Класіцызм устанаўлівае строгую іерархію жанраў, якія
дзеляцца на высокія (ода, трагедыя, эпапея) і нізкія
(камедыя, сатыра, байка). Кожны жанр мае строга
пэўныя прыкметы, змешванне якіх не дапускаецца.
У архітэктуры, скульптуры
Прадстаўнікі класіцызму
У еўрапейскай літаратуры
 Пaэтыкa клaciцызмy пaчaлa
cклaдвaццa ў эпoxy пoзнягa
Адpaджэння ў Ітaлii (пpaцы Л.
Кacтэльвecтpa i Ю. Скaлiгepa).
Аднaк y якacцi цэлacнaй
мacтaцкaй cicтэмы клaciцызм
выcтyпiў тoлькi ў ХVІІ cт. y
Фpaнцыi ў пepыяд yмaцaвaння i
pocквiтy ў дaдзeнaй кpaiнe
aбcaлютызмy. Пepшым бyйным
тэapэтыкaм фpaнцyзcкaгa
клaciцызмy cтaў Ф. дэ Мaлepб,
aднaк зaкoнчaнae cicтэмнae
выpaжэннe дaдзeны мeтaд i cтыль
Нікала Буало aтpымaў y вepшaвaным тpaктaцe
Н. Бyaлo «Пaэтычнae
мaйcтэpcтвa» (1674).
 Буало праславіўся на ўсю Еўропу як
«заканадавец Парнаса», найбуйнейшы
тэарэтык класіцызму, які выказаў свае
погляды ў вершаванай трактаце
«Паэтычнае мастацтва». Пад яго ўплывам у
Вялікабрытаніі знаходзіліся паэты Джон
Драйдэн і Аляксандр Поўп, якія зрабілі
асноўнай формай англійскай
паэзіі александрыны.
 Эстэтыка класіцызму ўсталёўвае строгую іерархію жанраў,
якія падзяляюцца на два супрацьлеглыя полюсы: «высокія» і
«нізкія». Сфера «вы­­сокіх» жанраў, да якіх адносяцца трагедыя,
эпапея і ода (пісаліся дадзеныя жанры толькі вершам),—
дзяржаўнае жыццё, важ­ныя гістарычныя падзеі, міфалогія;
героі твораў — манархі, палкаводцы, вядомыя міфалагічныя
асобы, рэлігійныя падзвіжнікі. «Нізкія» жанры (камедыя,
сатыра, байка) адлюстроўваюць прыватнае паўсядзённае
жыццё сярэдніх па свайму грамадскаму становішчу і
матэрыяльнай забяспечанасці людзей. Часам у персанажную
сферу «нізкіх» жанраў пранікаюць і прадстаўнікі вясковага і
гарадскога плебсу. Прамежкавае месца адведзена «сярэднім»
жанрам — элеіі, ідыліі, пасланню, санету, песні. Кожны жанр у
класіцызме мае строгія межы і яскрава выражаныя
фармальныя прык­меты. Не дапускалася спалучэння ў творах
узвышанага і нізкага, трагічнага і камічнага, гераічнага і
звычайнага: што дазволена сатыры, тое не павінна быць у
трагедыі; што з’яўляецца прыдатным для камедыі, тое ні ў
якім разе не павінна выкарыстоўвацца ў эпапеі; і г. д.
  Вядучым жанрам класіцызму
стала трагедыя, звернутая да
адлюстравання важнейшых
грамадскіх і маральна-этычных
П. Карнэль праблем веку. Грамадскія
канфлікты паўстаюць у ёй
адлюстраванымі ў душах
герояў, якія пастаўлены перад
неабходнасцю выбару паміж
дзяржаўным доўгам і
асабістымі памкненнямі.
Самымі вядомымі французскімі
трагікамі класіцыстычнага часу
з’яўляюцца П. Карнэль і Ж.
Жан Расін
Расін. 
 У
класіцыстычну
ю французскую
камедыю
найбольшы
ўклад унёс Ж.Б.
Мальер, у байку
— Ж. Лафантэн,
сатыру — Н.
Буало,
маралістычную
прозу — Ф.
Ларашфуко.
 Асабліва строгія патрабаванні прад’яўляліся да драматычных
жанраў, перш за ўсё да трагедыі, якая павінна была складацца
з пяці актаў. Камедыі маглі быць і трохактовымі (у ХVІІІ ст.
пачынае з’яўляцца ўсё больш і больш аднаактовых
літаратурных камедый; да гэтага часу малыя формы драмы
развіваліся пераважна ў рэчышчы народнага тэатра), але ні ў
якім разе чатырох- ці двухактовымі. Вельмі строга сачылі
тэарэтыкі класіцызму за выкананнем прынцыпу трох
адзінстваў — месца, дзеяння і часу, сфармуляваных яшчэ ў
трактатах Дж. Трысіна і Ю. Скалігера, якія ў сваю чаргу
абапіраліся на «Паэтыку» Арыстоцеля. Згодна правілу
адзінства месца, усё дзеянне павінна адбывацца ў адным
месцы — палацы, доме ці нават пакоі. Адзінства часу
патрабавала, каб дзеянне п’есы абавязкова ўкладвалася ў
сутачны адрэзак. Нарэшце, адзінства дзеяння вымушала, каб
падзеі, адлюстраваныя ў п’есе, мелі свой пачатак, развіццё і
заканчэнне. Акрамя таго, у творы не павінна быць ніякіх
«лішніх» эпізодаў і дзеючых асоб — усяго таго, што не звязана
з асноўным дзеяннем.
 Пік у развіцці французскага класіцызму прыпадае на
60–80-я гг. ХVІІ ст. Затым ён крыху занепадае, а з
пачаткам эпохі Асветніцтва зноў адраджаецца і існуе
больш-менш стабільна да Вялікай французскай
буржуазнай рэвалюцыі, а таксама ў час яе. Асаблівы
ўклад у французскі асветніцкі класіцызм унеслі Вальтэр
і М.Ж. Шэнье. Поўнасцю зніклі класіцыстычныя рысы з
літаратуры Францыі толькі к 30-м гг. ХІХ ст.
 Пад уплывам французскай літаратуры класіцызм
развіваецца і ў іншых краінах Еўропы: у Англіі (А. Поп,
Дж. Адысан), Італіі (В. Альф’еры, часткова У. Фаскола),
Германіі (І. Готшэд, і асабліва прадстаўнікі веймарскага
класіцызму ў асобах І.В. Гётэ і Ф. Шылера).
 У літаратуразнаўстве ў дачыненні да шэрагу рэчаў
еўрапейскай літаратуры ХІХ–ХХ стст. ужываецца
тэрмін «неакласіцызм». Як адзначаецца ў Слоўніку,
«літаратурныя з’явы, якія адносяцца да неакласіцызму,
працягваючы ў чымсьці традыцыі класіцызму, узніклі,
аднак, пасля змены яго другімі накірункамі (не раней пач.
ХІХ ст.) і ў розных гістарычных умовах і нацыянальных
літаратурах набылі рознае ідэйна-мастацкае значэнне.
Неакласіцызм знаходзяць у «лёгкай паэзіі», у вершах А.
Майкава і М.Ф. Шчарбіны, у «парнасцаў», у паэзіі і
драматургіі рускіх сімвалістаў (І.Ф. Аненскі, В.Я. Брусаў,
Вяч. Іваноў), у сучаснай французскай драматургіі (Ж.
Ануй, Ж.П. Сартр, Ж. Жыраду»)
Дзякую за ўвагу!

You might also like