You are on page 1of 51

БЕЛАВЕЖСКАЯ ПУШЧА: ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА

2. СТАРАЖЫТНАЯ БЕЛАВЕЖСКАЯ ПУШЧА: АД КАМЕННАГА


ВЕКУ ДА ЭПОХІ СЯРЭДНЕВЯКОЎЯ

Наяўнасць на тэрыторыі НП «Белавежская пушча» цэлага комплек-


су помнікаў археалогіі – стаянак эпохі фінальнага палеаліту, мезаліту,
неаліту, паселішчаў бронзавага і жалезнага вякоў, селішч і пахавальных
комплексаў сярэдневякоўя (глядзі дадатак 1) – дазваляе зрабіць папярэднія
высновы пра жыццё нашых далёкіх продкаў. Сістэматызацыя і культурна-
храналагічная ідэнтыфікацыя вядомых археалагічных артэфактаў, іх
параўнальна-тыпалагічны аналіз і пошук адпаведнасцей на суседніх тэры-
торыях выразна раскрывае перад намі схему гістарычнага развіцця Бела-
вежскай пушчы на працягу некалькіх тысяч гадоў – ад першапачатковага
засялення фінальнапалеалітычнымі плямёнамі паляўнічых на паўночнага
аленя да поўнага асваення тэрыторыі ў сярэдневяковы час. Аднак выву-
чэнне археалагічных помнікаў і матэрыялаў на гэтым не спыняецца. Перад
кожным археолагам паўстае праблема высвятлення генезісу і гістарычных
лёсаў насельніцтва розных культур, часу, шляхоў і спосабаў пранікнення
іх носьбітаў на канкрэтную тэрыторыю. Пры гэтым трэба помніць, што па
прычыне запаведнасці тэрыторыі пушчы раскопкі, пакуль што, абмежаваны
невялікімі плошчамі, а многія яе кварталы ўвогуле ніколі не абследаваліся
археолагамі. Падрабязная і поўная гісторыя засялення гэтых земляў – шмат-
гранная і складаная, цікавая і загадкавая – будзе напісана толькі пасля пра-
цяглых пошукаў і новых даследаванняў археалагічных помнікаў.
2.1. Палеаліт і мезаліт
Перабудова цыркуляцыі паветраных мас з перавагай вільготных вятроў
заходняга напрамку, якая пачалася прыкладна 14 тыс. гадоў назад, прывяла
да істотных зменаў усіх кампанентаў прыроднага асяроддзя. Па геалагічнай
перыядызацыі (табл. 1) гэтай датай вызначаецца пачатак дрыясавага пе-
рыяду, які складаўся з трох халодных (Дрыяс-1, Дрыяс-2 і Дрыяс-3) і двух
дастаткова цёплых адрэзкаў часу Бёлінга і Алероду. Інтэнсіўнае раставан-
не ледавіковага покрыву спрыяла павышэнню ўзроўню Сусветнага акіяна,
вяло да істотных змен у раслінным і жывёльным свеце. На змену раней
дамініраваўшым мамантам, паляванне на якіх было асновай гаспадарчай
дзейнасці познепалеалітычнага насельніцтва, прыйшоў паўночны алень і
цяпер ён вызначаў гадавы цыкл жыццядзейнасці насельніцтва.

66
2. Старажытная Белавежская пушча

Табліца 1. Храналогія і перыядызацыя позналедавікоўя і галацэну


(14—10.3 тыс. г. н.)

67
БЕЛАВЕЖСКАЯ ПУШЧА: ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА

Заключны этап палеалітычнай эпохі, якая атрымала назву фінальны


палеаліт, па гэтай прычыне так і называюць векам паўночнага аленя.
Апошні ў гісторыі Зямлі ледавік прыкладна 14 тыс. гадоў назад знік з
тэрыторыі паўднёвай Прыбалтыкі і пачаў адступаць на поўнач. Амаль да га-
лацэна (сучасны геалагічны перыяд, у якім жывем мы з вамі) працягвалася
чаргаванне цёплых і халодных перыядаў з паступовым і неўхільным паця-
пленнем клімата. У асабліва цёплыя прамежкі часу адбывалася аднаўленне
ландшафтаў, тэрыторыя Беларусі пакрывалася саснова-бярозавымі лясамі,
шло інтэнсіўнае таянне вечнай мерзлаты, аднаўленне у былых далінах рач-
ной сеткі, фарміраванне надпоплаўных тэрас. Вялікія забалочаныя прасто-
ры, раней непраходныя для людзей, рабіліся прыдатнымі для засялення.
Асабліва гэта характэрна для Алерода, які доўжыўся цэлае тысячагоддзе
(12—11 тыс. гадоў назад).
У эпоху фінальнага палеаліту (апошні адрэзак эпохі палеаліту, які
пачаўся 14 тыс. гадоў назад і скончыўся да пачатку галацэну, адпавед-
на 10,3 тыс. гадоў таму) па рэках – галоўных дарогах старажытнасці – на
тэрыторыю Беларусі з паўночнаеўрапейскіх пясчаных нізінаў прыходзілі
хвалі мігрантаў – паляўнічых на паўночнага аленя, адбываўся абмен
сыравінай, ішоў працэс узаемадзеяння носьбітаў розных культур. У выніку
археалагічных даследаванняў апошніх гадоў тут выяўлены матэрыяльныя
рэшткі насельніцтва культуры Лінгбі, валкушанскай і свідэрскай (усе тры
датуюцца фінальным палеалітам), а таксама каморніцкай, кудлаеўскай і
яніславіцкай (датуюцца эпохай мезаліту). Рэгіён несумненна быў заселены
і ў наступную неалітычную эпоху, а таксама пазней на працягу ўсей далей-
шай гісторыі чалавецтва аж да нашых дзён. Гэта дазваляе зрабіць высно-
ву аб тым, што адным з галоўных напрамкаў першапачатковага засялення
тэрыторыі Беларусі быў заходні, праз землі Белавежскай пушчы.
Людзі выбіралі прыдатныя для рассялення месцы па берагах рэк і
засялялі самыя высокія адрэзкі рэчышчаў, якія не заліваліся ў палаводдзе.
Такіх месцаў сярод балот было не так ужо шмат. Таму на пясчаных дзю-
нах і высокіх тэрасах сяліліся шматкратна. Гэта вельмі ўскладняе працу
археолагаў пры вывучэнні матэрыялаў, якія назапашваюцца ў працэсе
жыццядзейнасці людзей і змешваюцца пазней у выніку звычайнага пера-
носу грунта і шэрагу тэхнагенных фактараў. Культурная дыферэнцыяцыя
помнікаў традыцыйна заснавана на прымяненні тыполага-статыстычнага
аналізу артэфактаў. Некаторыя з іх, а менавіта набор мікралітаў
(мініяцюрных, звычайна да 3—4 см даўжыні ўкладышавых прыладаў у вы-
глядзе мікрапласцінак з прытупленым краем і розных вастрый), розныя
тыпы наканечнікаў стрэл у спалучэнні з тыпалагічным аналізам іншых ка-

68
2. Старажытная Белавежская пушча

тэгорый вырабаў, дазваляюць падзяліць змяшаныя матэрыялы і вылучыць


культурныя кампаненты, характэрныя для розных культур.
У апошнія гады падобныя спосабы дыферэнцыяцыі матэрыялаў
істотна дапоўнены новымі метадамі. На дапамогу археолагам прыйшоў
тыполага-тэхналагічны аналіз, заснаваны на вывучэнні тэхнікі рашча-
плення кременю, прыёмаў другаснай апрацоўкі загатовак, выдзяленні
характэрнага для розных культур набора прыладаў. Такія дадзеныя атры-
маны пад час знаходак вельмі рэдкіх і таму вельмі каштоўных так званых
“чыстых комплексаў”, што і дазволіла вызначыць характэрныя для роз-
ных культур прыкметы.
Па стану крыніц першыя носьбіты з’явіліся на тэрыторыі пушчы ў эпо-
ху фінальнага палеаліту. Можна дапусціць, што гэта магло адбыцца яшчэ ў
эпоху Бёлінгскага пацяплення. Зусім побач, на тэрыторыі Брэсцкага раёна
ў вёсцы Скорбічы1 быў знойдзены наканечнік стралы гамбургскага тыпу.
Падобныя вырабы знаходзілі і на іншых бліжэйшых тэрыторыях. Носьбіты
гамбургскай культуры, якія іх выкарыстоўвалі, з’явіліся на тэрыторыі
Усходняй Еўропы менавіта ў гэты час.
Пачынаючы з Алерода (чарговага цёплага інтэрвала часу) на вялікай
тэрыторыі Еўропы рассяліліся стваральнікі культуры Лінгбі (сінонім
Бромме-Лінгбі). Яны прыйшлі на землю Беларусі з далёкай тэрыторыі сучас-
най Даніі і Паўночнай Германіі і рассяліліся амаль да Верхняга Падняпроўя
і Валдайскага ўзвышша. Тэрмін “культура Лінгбі” быў уведзены ў навуковы
зварот Г. Кларкам яшчэ ў ХХ стагоддзі2. Спецыфічны набор прыладаў працы
дазваляе вылучыць асобныя элементы гэтай культуры і цэлыя комплексы ў
шэрагу пунктаў Заходняга Палесся (Адрыжын, Арэхава 1, Бабровічы 2, Мо-
таль 1, 5, 17 і іншыя). Пасля даследаванняў у Белавежскай пушчы, гэты спіс
папоўнілі знаходкі з помнікаў Камянюкі 2, Язвы 2, Камянюкі 9. Так, напры-
клад, у час раскопак ва ўрочышчы Горы на паселішчы Камянюкі 2 знойдзе-
ны фрагмент масіўнага чаранковага наканечніка стралы на пласціне, двух-
пляцовачныя нуклеусы ад пласцін, а таксама монафрантальныя і аднапля-
цовачныя формы з дугападобнай ці амаль круглай пляцоўкай сколвання,
характэрныя для культуры Лінгбі.
Паколькі адносна дакладны час бытавання тых ці іншых паселішчаў
можна ўстанавіць толькі з дапамогай спецыяльных метадаў даследаван-
ня (напрыклад, радыёвугляроднага датавання) канкрэтная дата з’яўлення
Лінгбійскіх паляўнічых на тэрыторыі ўрочышча нам не вядома. Для пра-
вядзення аналізу неабходна знайсці рэшткі арганікі (вугаль, костка, дрэва
1
Obuchowski Wiktor. Zabutki krzemienne I kamienne od paleolitu do wczesnej epoki żelaza z
terenów Białorusi. Warszawa, 2003, s. 50-51, ryc. 88:1.
2
Clark G. The Mesolithic settlement in Northern Europe. Cambridge, 1936. 215p.

69
БЕЛАВЕЖСКАЯ ПУШЧА: ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА

і г.д.), а яны нажаль не захаваліся. У любым выпадку гэтае насельніцтва


магло заселяць пушчынскія прасторы ў Алеродзе – пачатку Дрыяса-3.
Шматлікія дадзеныя дазваляюць даследчыкам сцвярджаць, што ў перы-
яд халоднага інтэрвалу Дрыяс-3 на захадзе Усходняй Еўропы на падставе
лінгбійскай традыцыі зарадзілася новая культурная з’ява – краснасельская
ці валкушанская культура. Першая назва дадзена ўкраінскім даследчыкам
Л. Залізняком3, другая – польскім археолагам К.Шымчыкам4. Гэтая культу-
ра на тэрыторыі розных краін адтрымала шэраг сінанімічных назваў, але
ўсе яны адлюстроўваюць сутнасць адной і той жа з’явы.
Крамянёвы інвентар валкушанцаў мае шмат агульнага з вырабамі
лінгбійскага насельніцтва. Гэта ідэнтычныя наканечнікі стрэл, некаторыя
формы нуклеусаў, разцоў, скрабкоў, пры гэтым ён істотна адрозніваецца
своеасаблівасцямі. Як адзначае К. Шымчак5, назіраецца пераважанне ў
комплексах двухпляцовачных нуклеусаў, наканечнікаў стрэл, тыпалагічна
блізкіх да арэнсбургскіх, характэрна наяўнасць пласцін са скошаным рэ-
тушшу краем, прысутнічае вялікі працэнт рэтушаваных разцоў і разцоў
на зломе пласцін. Паходжанне гэтай культуры (ці культур?), храналогія і
гістарычныя лёсы насельніцтва краснасельскай (валкушанскай) культу-
ры дыскусійныя. Сярод матэрыялаў, сабраных на тэрыторыі Белавежскай
пушчы, артэфакты азначанай культуры несумненна прысутнічаюць. Гэта
сведчыць аб засяленні рэгіёна на працягу Алерода і Дрыяса-3. Насельніцтва
рэгіёна ў гэты перыяд істотна павялічылася.
На працягу 600–700 гадоў з канца першай паловы Дрыяса-3 да пачатку
Прэбарыяла, з якога пачынаецца галацэн і пераход да мезаліту, на мяжы дзвюх
прыродных зон тундравых ландшафтаў Прыбалтыкі і саснова-бярозавых
лясоў Палесся прасуіснавала вельмі яркая культура, якая атрымала назву
свідэрскай. Першаадкрывацелем свідэрскай культуры быў польскі даслед-
чык С. Крукоўскі, які ў пачатку ХХ ст. на поўдзень ад Варшавы, на беразе р.
Свідра сабраў і апісаў вялікую калекцыю крамянёвых вырабаў6.
Тэрмін свідэрская культура ўпершыню ўвёў Г. Кларк ў 1936 г.,
які даследаваў шэраг помнікаў з вельмі характэрнымі чаранковымі і
вербалістымі наканечнікамі стрэл, своеасаблівымі нуклеусамі, цудоўнымі
аджымнымі пласцінамі, спецыфічнымі прыкметамі другаснай апрацоўкі
3
Зализняк Л.Л. Охотники на северного оленя Украинского Полесья в эпоху финального
палеолита.- К.: Наукова думка, 1989. С. 18.
4
Szymczak K. Epoka kamienia polski polnochno – wschodniej na tle srodkowoeuropejskim.
Warszawa, 1995. S. 30 – 48.
5
Там жа. С. 35.
6
Krukowski S. Sprawozdanie z dzijalnosci Panstwowego Urzedu Konserwatorskego na okreg
Poludniowy. Wiad. arсheol. T. 6. 1921. S. 156 – 167.

70
2. Старажытная Белавежская пушча

крэменю. Для вырабу прыладаў насельніцтва выкарыстоўвала высокаякас-


ную сыравіну, пераадольваючы, з мэтай яе здабычы, вялікія адлегласці.
На сённяшні дзень на тэрыторыі Еўропы вядома звыш 1000 свідэрскіх
помнікаў. Спецыялізацыя свідэрскіх паляўнічых на здабычы сезонна
мігрыруючага паўночнага аленя прадвызначыла распаўсюджанне гэтага
насельніцтва на вялікіх тэрыторыях ад вярхоўяў Віслы і Прыпяці да Верхня-
га Дняпра і Верхняй Волгі, ад прастораў Прыбалтыкі да Карпат і Крыма. З па-
чаткам галацэна гэтае насельніцтва знікла разам са знікненнем ландшафтаў,
прыдатных для абітання паўночных аленяў і іншых аб’ектаў палявання. Але
знікла не бесслядоўна. Традыцыі свідэрскай крэмнеапрацоўкі захоўвалі
яшчэ доўгі час шматлікія нашчадкі, якія пайшлі ўслед за паўночным аленем
у паўночна-ўсходнім напрамку, засялілі велізарныя тэрыторыі ад Балтыкі да
Паўночнага Урала і стварылі цэлы шэраг яскравых постсвідэрскіх культур.
Культуравызначальнымі тыпамі прыладаў свідэрскіх помнікаў
з’яўляюцца чаранковыя і вербалістыя наканечнікі стрэл з падцескай з бруш-
ка. Яны вырабляліся на пласцінах, знятых з двухпляцовачных нуклеусаў з
косаскошанымі пляцоўкамі з дапамогай мяккіх адбойнікаў (з прымянен-
нем косці ці рога). Характэрны канцавыя скрабкі на пласцінах, сярэдзіныя,
бакавыя і на зломе нарыхтоўкі разцы. Рабочы край рубячых прыладаў
сфарміраваны шляхам нанясення папярочнага скола па краю ляза. У якасці
нарыхтовак для іх вырабу выкарыстоўваліся, звычайна, масіўныя трапе-
цыяпадобныя адшчэпы. Нажаль, на помніках вывучаных археолагамі ў Бе-
лавежскай пушчы, характэрных прыладаў, якія можна было б бездакорна
аднесці да свідэрскай культуры, амаль няма. Але сумненняў у тым, што
гэтыя паляўнічыя праходзілі праз тэрыторыю пушчы, не ўзнікае. Іх зна-
ходка – справа часу.
10300 гадоў назад пачаўся сучасны геалагічны перыяд – галацэн. Як
і ўсе папярэднія эпохі галацэн складаўся з мноства цёплых і халодных
прамежкаў часу, якія праз пэўны час чаргаваліся. Паступова аднавіліся
ландшафты, жывёльны і раслінны свет набылі зусім іншае аблічча. Вымерлі
прадстаўнікі верхнепалеалітычнага фауністычнага комплекса (маманты,
валасатыя насарогі і іншыя жывёлы). Глабальныя змены асяроддзя, пера-
ход ад палявання на паўночнага аленя ў адкрытых ландшафтах на здабы-
чу не стадных капытных, такіх як лось, дзік, благародны алень ў закры-
тых ландшафтах, карэнным чынам парушылі і змянілі эканамічны ўклад
насельніцтва. З пачаткам галацэна супадае пераход да новай гістарычнай
эпохі – мезаліту. Чалавек актыўна засяляў тэрыторыю Беларусі і адаптаваўся
да любых пераменаў знешняга свету. Шляхам адаптацыі да наступіўшых
зменаў і трансфармацыі прыладавых комплексаў на базе свідэрскай куль-
туры сфарміраваўся шэраг новых постсвідэрскіх культур.
71
БЕЛАВЕЖСКАЯ ПУШЧА: ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА

Найбольш раннія матэрыялы мезалітычнай эпохі на тэрыторыі пуш-


чы звязаны з насельніцтвам каморніцкай і кудлаеўскай культур. Абедзве
культуры адрозніваюцца мікралітычнасцю вырабаў і наяўнасцю адшчэпаў
у якасці асноўнай нарыхтоўкі.
Першасная апрацоўка крэменю кудлаеўскай культуры характарызу-
ецца тэхнікай прамога ўдару цвёрдым адбойнікам з мягкай пароды каме-
ню (напрыклад акатыш вапны)7. Пасля зняцця адшчэпаў ці пласціністых
адшчэпаў заставаліся невялікія аднапляцовачныя, двухпляцовач-
ныя ці з пераменнай арыентацыяй пляцовак нуклеусы. Для другаснай
апрацоўкі стваральнікі кудлаеўскай культуры шырока выкарыстоўвалі
мікраразцовую тэхніку расчаплення нарыхтовак і нанясенне крутой рэ-
тушы. Таму ў калекцыях ўтрымліваецца вялікая колькасць мікраразцоў.
У комплексах паляўнічай зброі найбольш распаўсюджаны мікрагравецкія
вастрыі тыпу Кудлаеўка. Менш сустракаюцца каморніцкія трохкутнікі і
вастрыі. Можна меркаваць, што ўсе гэтыя прылады выкарыстоўваліся як
укладышы да паляўнічай зброі.
Калекцыя крамянёвых прыладаў са стаянак, якія даследчыкі адносяць
да каморніцкай культуры ад кудлаеўскіх адрозніваюцца толькі большым
распаўсюджаннем мікралітаў (вастрый і трохкутнікаў). Калі на помніках
кудлаеўскай культуры мікраліты тыпу Кудлаеўка складаюць не менш 80%
усяго мікралітычнага набору, то на стаянках культуры тыпу Каморніца
каморніцкія вастрыі і трохкутнікі складаюць не менш 2/3 такога набору8.
Эпанімны помнік кудлаеўскай культуры ўпершыню был даследаваны
М. Рудзінскім9 у 1925 г. каля с. Кудлаеўка на р. Дзясна паблізу ад г. Ноўгарад-
Северскі. Паселішчы кудлаеўскай культуры шырока распаўсюджаны на
тэрыторыі Палесся, паўночным усходзе Польшчы, у паўднёвай Літве, у ба-
сейне Нёмана. Аналіз каморніцкіх і кудлаеўскіх комплексаў дазволіў даслед-
чыкам правесці прамыя аналогіі з матэрыяламі Дзювенсі Паўночнай Германіі
і Стар Кар Англіі, а іх вялікае падабенства зрабіць выснову аб прасоўванні
каморніцкага насельніцтва з басейна Віслы ў Палессе10. Знойдзеныя на
тэрыторыі Белавежскай пушчы матэрыялы гэтых дзвюх культур сведчаць аб
актыўных міграцыях насельніцтва з захада на ўсход праз яе абшары.
У другой палове мезаліту на змену кудлаеўскаму насельніцтву прыйшлі
стваральнікі яніславіцкай культуры (мал. 24). Помнікі, якія пакінула гэтае
7
Ostrauskas T. Mezolitinė Kudlajevkos kultūra Lietuvoje // Lietuvos Archeologija vol. 23,
Vilnius, 2002 - p.150.
8
Зализняк Л.Л. Население Полесья в мезолите. Киев, 1991. – с.15.
9
Рудинський М.Я. Матеріали до вивчення неолітичное доби сточища р. Ворскли. К.,
1926.
10
Kozlowski S.K. Pradzieje ziem polskih od 1Х do Y tysiaclecia p.n.e. - Warszawa, 1972. 126 s.;
Зализняк Л.Л. Мезолит Юго-Восточного Полесья. – К.: Наукова думка,1984 – с.93.

72
2. Старажытная Белавежская пушча

насельніцтва распаўсюджаны на вялікай тэрыторыі Усходняй Еўропы. Яны


знойдзены ў Цэнтральнай, Усходняй і Паўночна-Усходняй частцы Польшчы,
у Літве, Заходняй, Цэнтральнай і Паўднёвай Беларусі, на поўначы Украіны.
Доўгае бытаванне гэтага насельніцтва (на працягу 2-3 тысягагоддзяў) стала
прычынай з’яўлення мноства лакальных і храналагічных варыянтаў11. Для
яніславіцкай культурны характэрна прымяненне адціскальнай тэхнікі раш-
чаплення крэменю, выкарыстанне аднапляцовачных тарцавых нуклеусаў з
негатывамі зняцця правільных пласцін. Для другаснай апрацоўкі крэме-
ня шырока выкарыстоўвалася мікраразцовая тэхніка дзялення пласцін.
Мікралітычны набор яніславіцкай культуры звычайна прадстаўлены
ланцэтападобнымі вастрыямі, трохкутнікамі, мікралітычнымі
ўкладышамі і мікраразцамі. У склад большасці яніславіцкіх комплексаў
уваходзяць трапецыі (мал. 21:4-6), часцей за ўсё сярэдзінныя на сячэн-

Мал. 24. Крамянёвыя мікралітычныя вырабы мезалітычнага часу

11
Зализняк Л.Л. Население Полесья в мезолите. Киев, 1991. – с.20-41; Kozłowski J.K.,
Kozłowski S.K Epoka kamienia na ziemiach Polskich // Panstwowe wydawnictwo naukowe.-
Warszawa, 1977. – s, 232-242; Kozłowski S.K. Mesolithic in Poland. A new Approach.- Warszawa:
Wydawnictwo Uniwersytety Warszawskiego, 1989. - s.155; Ostrauskas T. Vakarų Lietuvos
mezolitas // Lietuvos Archeologija vol. 23. Vilnius, 1996. p.192–212.

73
БЕЛАВЕЖСКАЯ ПУШЧА: ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА

нях пласцін, а ў некаторых лакальных варыянтах высокія на адшчэпах12.


Мікралітычныя прылады звычайна замацоўваліся ў рагавых аправах, якія
з’яўляліся часткай дзідаў ці гарпуноў.
Адзінкавыя стаянкі без трапецый (Максімоніс 4, Кабяляй 23), даследчыкі
адносяць да ранняга этапа гэтай культуры13. Для яніславіцкай культуры ха-
рактэрны таксама неправільныя скрабкі на адшчэпах, розныя тыпы разцоў,
авальныя сякеркі. Асноўныя культуравызначальныя тыпы яніславіцкай
культуры знойдзены на тэрыторыі Белавежскай пушчы на помніках Вілы 1,
Малое Селішча 3, Камянюкі 2, Камянюкі 9 і інш. Адзначаныя стаянкі, як і ў
папярэдні час, размяшчалася на пясчаных рачных і азёрных тэрасах. Яны
невялікія па плошчы і складаліся звычайна з некалькіх заглыбленых у грунт
паўзямлянак. Асновай гаспадаркі носьбітаў яніславіцкай культуры з’ўлялася
паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва. Шырокае распаўсюджванне лука са
стрэламі дазвалялася ім паляваць практычна на ўсе віды лясных жывёл і пту-
шак. У параўнанні з перыядам фінальнага палеаліту значна больш істотную
ролю ў гаспадарцы пачало адыгрываць рыбалоўства.
2.2. Неаліт і бронзавы век
Неаліт – заключны перыяд каменнага веку (ад 5 тыс. да н.э. да канца
3-га – пачатку 2-га тыс. да н.э.). Большасцю даследчыкаў ён разглядаецца як
час “неалітычнай рэвалюцыі”, калі пачаліся працэсы развіцця земляроб-
ства, жывёлагадоўлі ці вытворчых форм гаспадарання, распаўсюджваецца
керамічны посуд, шліфаваныя і свідраваныя каменныя прылады працы, час
значных радыкальных змен у гаспадарцы, матэрыяльнай і духоўнай культуры
насельніцтва новакаменнай эпохі. Неаліт Беларусі – гэта некалькі соцен стаянак,
дзесяткі тысяч крамянёвых і каменных вырабаў, фрагментаў ляпнога посуду,
касцяныя і рагавыя вырабы нёманскай, днепра-данецкай, верхнедняпроўскай,
нарвенскай культур, дакладныя навуковыя ўяўленні аб гаспадарчым жыцці,
формах і памерах жытлаў, крэмнеапрацоўцы і вытворчасці керамікі, склада-
ныя ўзаемаадносіны мясцовага насельніцтва з насельніцтвам суседніх культур
лейкападобных кубкаў, шарападобных амфар, шнуравой керамікі14.
Патрэбна адзначыць, што найбольш паказальным для характарыстыкі
насельніцтва неаліту, а затым бронзавага і жалезнага вякоў, эпохі
12
Зализняк Л.Л. Население Полесья в мезолите. Киев, 1991. С. 36–37.
13
Римантене Р.К. Палеолит и мезолит Литвы. Вильнюс: Минтис,1971. С. 119; Kozłowski
J.K., Kozłowski S.K. Epoka kamienia na ziemiach Polskich // Panstwowe wydawnictwo
naukowe. Warszawa, 1977. S. 237–239.
14
Исаенко В.Ф. Неолит Припятского Полесья. Минск, 1976. 128 с; Чарняўскі М.М. Неаліт
Беларускага Панямоння. Мінск, 1979. 144 с.; Чарняўскі М.М., Ісаенка У.Ф. Нёманская
культура // Археалогія Беларусі: У 4 т. Т. 1. Каменны і бронзавы вякі. Мінск, 1997. С.
145–170.

74
2. Старажытная Белавежская пушча

Мал. 25. Формы неалітычнага посуду з тэрыторыі Беларусі

75
БЕЛАВЕЖСКАЯ ПУШЧА: ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА

сярэдневякоўя, як усёй Беларусі, так і тэрыторыі Белавежскай пушчы


з’яўляецца вытворчасць ляпнога керамічнага посуду (мал. 25). Кераміка
(з грэчаскай – гліна) – гэта вырабы з прыродных глін і іх сумесей з
мінеральнымі і арганічнымі дамешкамі, абпаленыя да каменепадобнага
стану. Вытворчасць керамікі пачалася ў 8–6 тыс.х да н.э. ў Пярэдняй Азіі, на
Блізкім Усходзе і ў Інданезіі, а з 5 тыс. да н.э. яна з’яўляецца і на тэрыторыі
Беларусі. Паводле прызначэння кераміка падзяляецца на посуд (сталовы,
кухонны, тарны і інш.), будаўнічыя вырабы (плітка, цэгла, дахоўка, кафля),
рэчы мастацтва або культу (дэкаратыўныя вазы, статуэткі, фігуркі, паха-
вальныя урны). Па гатунках гліны кераміку падзяляюць на звычайную і
фарфорава-фаянсавую; па дамешках у глінянае цеста – на тэракотавую з чы-
стай чырванаватай гліны, з арганічнай ці расліннай дамешкай, з тоўчанымі
ракавінамі, пяском ці кварцам, жарствой (тоўчаным каменем), крывавікам
(балотнай рудой), шамотам (раздробленымі кавалкамі посуду). Паводле
спосабу вытворчасці кераміку падзяляюць на ляпную (вырабленую рукамі)
і ганчарную (зробленую на ганчарным крузе). Па апрацоўцы паверхні
керамічны посуд бывае гладкасценны, з расчосамі грабянцом, шурпаты,
штрыхаваны, храпкаваты, тэкстыльны, глянцаваны і інш. Паводле скла-
ду фармовачнага цеста, рэжыму абпальвання можна вызначыць час ства-
рэння керамічнай рэчы. Тыпы, формы, арнаментацыя гліняных вырабаў
з’яўляюцца асноўнымі вызначальнымі прыкметамі пэўнай археалагічнай
культуры, а часам і этнічнай прыналежнасці. Такім чынам менавіта ста-
ражытная кераміка нясе найбольш поўную храналагічную, культурна-
археалагічную і тэрытарыяльную інфармацыю15.
У неаліце і бронзавым веку асноўнай сыравінай для вырабу разнастай-
ных прыладаў працы, зброі, па-ранейшаму, заставаўся камень, і ў першую
чаргу крэмень (з-за фізічных асаблівасцяў, цвёрдасці, агульнадаступнасці,
падатлівасці да апрацоўкі). Крэмень – гэта мінеральнае утварэнне, якое
складаецца з крышталічнага і аморфнага крэменязёму SiO2. Ён сустракаец-
ца ў выглядзе жаўлакоў, лінз і праслоек, а на тэрыторыі Беларусі пераваж-
на ў форме канкрэцый. Колер у залежнасці ад паходжання, геалагічнага
кантэксту, знешняга асяроддзя, стану захавання можа быць ад белага да
амаль чорнага. На тэрыторыі Заходняй Беларусі, Пасожжы, Беларускім
Падняпроўі крамянёвыя праслойкі залягаюць у крэйдавых адорвенях. Ня-
гледзячы на тое, што спосабы і прыёмы апрацоўкі крамянёвых прыладаў
працы, іх асноўныя тыпы доўгі час амаль не падвяргаліся зменам, крамянё-
выя вырабы, пасля вывучэння іх тэхналагічных асаблівасцяў, тыпалагічна-
параўнальнага аналізу, таксама з’яўляюцца важнымі і надзейнымі крыніцамі
15
Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. – Мінск, 1993. С. 319–324;
Археалогія Беларусі: У 4 т. Каменны і бронзавы вякі. Т. 1. Мінск, 1997. 424 с.

76
2. Старажытная Белавежская пушча

для культурна-храналагічнай ідэнтыфікацыі археалагічных помнікаў і


комплексаў неаліту і бронзавага веку16.
Самы старажытны посуд на тэрыторыі Белавежскай пушчы знойдзены ў
басейне р. Лясная Правая на паселішчах Вілы 1 і Вілы 2, Камянюкі 2, Шышо-
ва 2 і Шышова 3. Ён быў злеплены ручным спосабам з гліняных стужак, меў
дамешкі раслінных (арганічных) рэшткаў, часам невялікай колькасці жар-
ствы. Посуд вызначаўся слабым абпалам і сціплай арнаментацыяй. Важнай
тэхналагічнай асаблівасцю такой керамікі з’яўляецца і выкарыстанне гра-
беньчатых расчосаў, якія сустракаюцца на ўнутраных паверхнях абавязкова
вострадонных пасудзін. Частка керамікі арнаментавалася. Для аздаблення
найчасцей выкарыстоўваліся разнастайныя грабеньчатыя адбіткі, якія маглі
спалучацца са скразнымі адтулінамі (пад краем венчыка), пракрэсленыя
лініі (мал. 10: 21,25; 12). Посуд мог арнаментавацца не толькі ў верняй пало-
ве, але і па ўсёй паверхні, аб чым сведчаць фрагменты вострых дноў з гра-
беньчатым арнаментам. Апісаная ляпная кераміка адносіцца да прыпяцка-
нёманскай ранненеалітычнай культуры, у арэал якой, пачынаючы з 5 тыс. да
н.э. уваходзіла тэрыторыя Белавежскай пушчы.
Вылучыў і падрабязна апісаў прыпяцка-нёманскую ранненеалітычную
культуру (раней дубічайскі этап нёманскай культуры), а таксама нёман-
скую неалітычную культуру М. Чарняўскі17. Своеасаблівы вострадонны
посуд, мноства паселішчаў з магутнымі культурнымі напластаваннямі і
значнай колькасцю разнастайных крамянёвых артэфактаў дазволілі дас-
ледчыку акрэсліць арэал культур (Панямонне, Павісленне, поўдзень Літвы
і захад Палесся), вылучыць і падрабязна ахарактарызаваць этапы ў іх
развіцці, зрабіць высновы адносна храналогіі і перыядызацыі. Па мерка-
ванню М.М. Чарняўскага, у сярэднім неаліце на лысагорскім этапе пачалі
адбывацца значныя змены. У выніку, пэўныя навацыі, пры захаванні нека-
торых ранненеалітычных традыцый і прывялі да фарміравання дабрабор-
скага этапу культуры. Менавіта гэтыя два этапы (лысагорскі і дабраборскі)
і склалі ўласна нёманскую культуру.
На паселішчах Белавежскай пушчы, такіх як Вілы 2, Селішча Малое 2,
Селішча Малое 3, Камянюкі 1, Камянюкі 2 і інш., знойдзены керамічныя
і крамянёвыя матэрыялы нёманскай неалітычнай культуры. Гэта посуд
16
Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. – Мінск, 1993. С. 351; Археалогія
Беларусі: У 4 т. Каменны і бронзавы вякі. Т. 1. Мінск, 1997. 424 с.
17
Чарняўскі М.М. Неаліт Беларускага Панямоння. Мінск, 1979. 144 с.; Чарняўскі
М.М. Неаліт з грабеньчата-накольчатай і накольчатай керамікай Заходняй Беларусі.
Асаблівасці эвалюцыі // Od neolityzacji do poczatkow epoki brazy. Przemiany kulturowe
w Miedzyrzeczu Odry i Dniepru miedzy VI i II tys. przed Chr. Poznan, 2001. S. 231–240;
Чарняўскі М.М. Да пытання вылучэння Прыпяцка-Нёманскай ранненеалітычнай
культуры // Гістарычна-археалагічны зборнік, № 18, Мінск, 2003. С. 25–33.

77
БЕЛАВЕЖСКАЯ ПУШЧА: ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА

жоўта-шэрага, цёмна-шэрага колеру з дамешкамі сярэдніх і буйных памераў


жарствы. На некалькіх фрагментах керамікі лысагорскага тыпу мінеральныя
дамешкі спалучаюцца з арганічнымі Паверхні посуду гладкія ці злёгку за-
штрыхаваныя. Венчыкі кароткія, злёгку патоўшчаныя, закругленыя, за-
гнутыя ўнутр. Посуд пераважна буйных памераў, дыяметр венчыка якога
мог дасягаць 30–36 см. Увесь посуд вострадонны. Для яго ўпрыгожання
выкарыстоўваліся разнастайныя элементы: наколы, ямкі, насечкі, роз-
ныя адбіткі лінейнага, сегментападобнага, капыткападобнага штампа. На-
прыклад, на лысагорскім этапе посуд мог упрыгожвацца нерэгулярнымі
адбіткамі злёгку выгнутай лапаткі, пасамі глыбокіх наколаў лапаткай пад
краем венчыка і папярэчнымі насечкамі на зрэзе, пасамі глыбокіх акруглых
наколаў і лінейнымі адбіткамі на зрэзе венчыка. На дабраборскім этапе по-
суд пачаў упрыгожвацца адступаючымі адбіткамі лапаткі, пракрэсленым
сеткавым арнаментам, пракрэсленымі лініямі ў спалучэнні з лінейным ар-
наментам на зрэзе венчыка, пасамі акруглых наколаў пад краем венчыка.
Паступова посуд набываў яшчэ большую разнастайнасць у аздабленні, а ча-
сам упрыгожваўся па ўсёй паверхні адступаючымі адбіткамі лапаткі, ямкамі,
насечкамі, пракрэсленым сеткавым арнаментам, пракрэсленымі лініямі ў
спалучэнні з лінейным арнаментам на зрэзе венчыка (мал. 25: 1–4,8,9).
Крамянёвая і каменная індустрыя неалітычных культур на тэрыторыі
Беларусі ўяўляе сабой сімбіёз дзьвух традыцый – познамезалітычнай і
неалітычнай. Познамезалітычная традыцыя прадстаўлена чаранковымі
наканечнікамі стрэл, трапецыямі, разцамі на зломе пласцін і двухграннымі,
скрабкамі на ўсечаных пласцінах, магчыма цёсламі. Сярод навацый трэба
адзначыць трохкутныя наканечнікі стрэл, серпападобныя нажы (так зва-
ныя “рыбныя нажы”), сякеры з прышліфоўкай. Выкарыстоўваюцца адбой-
ная і адціскальная тэхнікі атрымання сколаў-нарыхтовак (мал. 26).
Аснову гаспадаркі неалітычнага насельніцтва Белавежскай пушчы, як
і ў папярэднюю мезалітычную эпоху, складалі рыбалоўства, паляванне і
збіральніцтва. Пра гэта сведчаць размяшчэнне неалітычных паселішчаў
на берагах вадаёмаў, каля рачных старыц і заток, іх канцэнтрацыя на
невялікіх участках ракі (напрыклад, помнікі Вілы 1, 2, Селішча Малое 2, 3,
Селішча Вялікае 2 у басейне р. Лясная Правая), а таксама знаходкі рэшткаў
паляўнічай зброі – крамянёвых наканечнікаў стрэл і дроцікаў.
Разам з тым, апошнія археалагічныя даследаванні паказваюць, што мяс-
цовае насельніцтва Белавежскай пушчы, якое займалася прысвойваючымі
формамі гаспадарання, мела кантакты з суседнімі заходнімі і паўднёва-
заходнімі рэгіёнамі. Упершыню гэта адбылося ў 4 тыс. да н.э., калі на нашы
землі пачалі пранікаць імпульсы з боку аграрных культур Цэнтральнай

78
2. Старажытная Белавежская пушча

Мал. 26. Крамянёвыя вырабы з археалагічных помнікаў Белавежскай пушчы


Еўропы, у першую чаргу культуры лейкападобных кубкаў. Пакуль што цяж-
ка адказаць на пытанне, наколькі глыбока яны ахапілі пушчу, аднак тое,
што жыхары паселішчаў у басейне р. Лясная Правая маглі пазнаёміцца з
навыкамі земляробства ўжо ў cярэднім неаліце падцвярджаецца знаходкамі
керамікі культуры лейкападобных кубкаў на паселішчы Камянюкі 218.
18
Калечиц Е.Г. Отчёт о полевых исследованиях 2007 г. на территории Западного Полесья
// ААНД ДНУ “Інстытут гісторыі НАН Беларусі”. – Арх. № 2462.

79
БЕЛАВЕЖСКАЯ ПУШЧА: ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА

У 3 тыс. да н.э. па тэрыторыі Беларусі пачынаюць рассяляцца носьбіты


культуры шарападобных амфар. Новыя керамічныя і крамянёвыя матэрыялы
гэтай культуры выяўляюцца на шэрагу неалітычных помнікаў з кожным годам
археалагічных пошукаў, а роля шарападобнікаў у культурна-гістарычным
развіцці насельніцтва заходніх рэгіёнаў Беларусі становіцца прадметам
пільнай увагі і вывучэння археолагаў19. Самы вядомы археалагічны комплекс
культуры шарападобных амфар, які ўключае паселішчы, крэмнездабыўныя
шахты і крэмнеапрацоўчыя майстэрні, могільнікі, быў выяўлены і даследа-
ваны на р. Рось у ваколіцах сучаснага пасёлка Краснасельскі Ваўкавыскага
раёна Гродзенскай вобласці. Прадстаўнікі культуры шарападобных амфар
жылі невялікімі групамі, у якія ўваходзілі некалькі родавых калектываў, пера-
важна, на кароткачасовых паселішчах. Яны займаліся вытворчымі формамі
гаспадарання – жывёлагадоўляй і земляробствам, здабычай крамянёвай
сыравіны, яе апрацоўкай і распаўсюджваннем крамянёвых вырабаў. Кож-
ная такая група замацоўвала за сабой той ці іншы мікрарэгіён і засноўвала
могільнік, які складаўся з індывідуальных і калектыўных пахаванняў, часта
з каменнымі збудаваннямі. Могільнікі культуры шарападобных амфар каля
пас. Краснасельскі і в. Малыя Ёдкавічы Бераставіцкага раёна вылучаюцца
наяўнасцю ў іх вялікай колькасці ахвярных жывёл, разнастайнасцю паха-
вальнага інвентару: арнаментаванай керамікі, крамянёвых сякер, касцяных і
бурштынавых упрыгожванняў і інш.
Тэрыторыя Белавежскай пушчы таксама ўвайшла ў арэал уздзеяння
культуры шарападобных амфар. Аб гэтым сведчаць фрагменты керамікі,
знойдзеныя ў час раскопак на левабярэжжы р. Лясная Правая на паселішчы
Камянюкі 220, а таксама крамянёвыя шліфаваныя сякеры прамавугольнага
сячэння, якія часта выяўляюцца на тэрыторыі Камянецкага, Пружанскага і
Свіслацкага раёнаў. Калі характарызаваць кераміку гэтай культуры, то гэта
ў асноўным невялікіх памераў посуд светла-карычневага, цёмна-шэрага
колеру з дамешкамі жарствы, звычайна сярэдніх памераў. На абедзвюх
паверхнях сценак часта захоўваюцца сляды лёгкай штрыхоўкі. Венчыкі
сплошчаныя ці злёгку прыкругленыя, шыйкі кароткія, высокія, лейкапа-
добныя, з плаўным пераходам у тулава. Арнаментаваны посуд характэрным
19
Крывальцэвіч М.М. Азярное-1 – паселішча эпохі бронзы на поўначы Палесся /
Матэрыялы па археалогіі Беларусі. Вып. 2. Мн., 1999. 108с.; Крывальцэвіч М.М. Могільнік
сярэдзіны III – пачатку II тысячагоддзяў да н.э. на Верхнім Дняпры – Прорва 1. Мн., 2006.
202 с.; Чебрешук Я., Шмит М. К исследованию среднеевропейских факторов процесса
культурных перемен в лесной зоне Восточной Европы в III тыс. до н.э. // Гістарычна-
археалагічны зборнік. № 18. Мн., 2003. С. 34–51; Лакіза В.Л. Старажытнасці позняга
неаліту і ранняга перыяду бронзавага веку Беларускага Панямоння. Мінск: Беларуская
навука, 2008. 343 с.
20
Калечиц Е.Г. Отчёт о полевых исследованиях 2007 г. на территории Западного Полесья
// ААНД ДНУ “Інстытут гісторыі НАН Беларусі”. – Арх. № 2462.

80
2. Старажытная Белавежская пушча

Мал. 27. Кераміка позняга неаліту і бронзавага веку з тэрыторыі Беларусі

81
БЕЛАВЕЖСКАЯ ПУШЧА: ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА

для культуры шарападобных амфар лінейным прамавугольным штампам,


з якога ўтвараліся гарызантальныя рады з вертыкальных адбіткаў, зігзагі,
рады з нахіленых адбіткаў (мал. 27: 1–4).
Аднак самай маштабнай падзеяй позняга неаліту (пачатак 3 тыс. да н.э. –
пачатак 2 тыс. да н.э.) для Цэнтральнай і Усходняй Еўропы стала рассяленне
на вялікіх прасторах ад берагоў Рэйна да Паўднёвай Скандынавіі, Усходняй
Прыбалтыкі, Паволжа і Сярэдняга Падняпроўя новага насельніцтва кола
культуры шнуравой керамікі – старажытных індаеўрапейцаў21, асноўным
заняткам якіх была жывёлагадоўля, а вобраз жыцця качавым, мабільным і
ваяўнічым.
Зараз ужо несумненна, што разам з большасцю рэгіёнаў Беларусі, гэты
працэс ахапіў і тэрыторыю Белавежскай пушчы. Матэрыяльныя доказы
існавання тут старажытных індаеўрапейцаў выяўлены ў час даследаванняў
на паселішчах Вілы 1, Вілы 2, Селішча Малое 1, Селішча Малое 3, Селішча
Вялікае 3, Язвы 1, Рудня 3 і інш.
Для характарыстыкі старажытнага насельніцтва кола культуры шнура-
вой керамікі Белавежскай пушчы, у тым ліку ганчарства і крэмнеапрацоўкі,
асаблівае значэнне маюць матэрыялы з паселішчаў Камянюкі 2 і Камянюкі
6-Студэнцкая Гара, што ў басейне р. Лясная Правая (мал. 23). Так, А. Кале-
чыц выявіла на помніку Камянюкі 222 фрагменты керамікі, якія паходзяць ад
тоўстасценных пасудзін без прыкметных мінеральных дамешак, з гладкімі,
мучністымі на вобмацак, паверхнямі, кароткімі, слаба прафіляванымі
шыйкамі. Венчыкі злёгку прыкругленыя з упрыгожанымі пальцавымі
зашчыпамі зрэзамі. Такімі ж зашчыпамі з пазногцевымі адбіткамі нанесе-
ны арнамент і на знешнюю паверхню посуду (мал. 21: 25). Апісаны посуд
адносіцца да найбольш старажытнага “агульнаеўрапейскага А-гарызонта”
культуры шнуравой керамікі. На помніку Камянюкі 6 В. Лакіза таксама
знайшоў фрагменты посуду з мінеральнымі дамешкамі ў гладкіх ці злёгку
заштрыхаваных сценках таўшчынёй ад 5 да 10 мм і дыяметрам па гарлавіне
ад 9 да 30 см. Краі венчыкаў сплошчаныя, прыкругленыя, часам зрэза-
ныя ўнутр ці на знешні бок. Дны плоскія з дыяметрам ад 4 да 10 см. Посуд
арнаментаваўся ў верхняй частцы гарызантальнымі адбіткамі тонкага шну-
ра ці гарызантальнымі пракрэсленымі лініямі (мал. 23). Такая кераміка можа
адносіцца да “сярэднееўрапейскага гарызонта” культуры шнуравой керамікі.
А гэта значыць, што р. Лясная Правая магла выкарыстоўвацца старажытнымі
індаеўрапейцамі як водная артэрыя, па якой распаўсюджваліся “старашну-
равыя” традыцыі з Цыркумбалтыйскага культурнага кола як сярод мясцо-
21
Археалогія Беларусі: У 4 т. Каменны і бронзавы вякі. Т. 1. Мінск, 1997. 424 с.
22
Калечиц Е.Г. Отчёт о полевых исследованиях 2007 г. на территории Западного Полесья
// ААНД ДНУ “Інстытут гісторыі НАН Беларусі”. – Арх. № 2462

82
2. Старажытная Белавежская пушча

вага насельніцтва нёманскай культуры, так і на іншыя ўсходнія і паўднёва-


усходнія тэрыторыі лясной паласы Усходняй Еўропы.
Са з’яўленнем на тэрыторыі Беларусі новага насельніцтва пачынаюцца
змены як у гаспадарцы (паступовы пераход да вытворчых форм гаспада-
рання – жывёлагадоўлі і земляробства), так у грамадскіх і ідэалагічных
уяўленнях, духоўнай культуры.
Найбольш значныя сярод іх – распаўсюджванне новых пахавальных
абрадаў – калектыўных і індывідуальных пахаванняў у курганных і грунтовых
могільніках, адзіночных пахаванняў па абраду крэмацыі ці інгумацыі. На за-
хадзе Беларусі пахавальныя комплексы насельніцтва кола культуры шнура-
вой керамікі выяўлены і даследаваны на Палессі (Камень 2), Панямонні (Пар-
хуты 1, Дакудава 5, Русакова 2), а таксама ў Краснасельскай крэмнездабыўнай
шахце. Напрыклад, адзіночнае грунтовае пахаванне Пархуты 1 (басейн р.
Шчара) было здзейснена па абраду трупапакладання на плошчы неалітычнага
паселішча на самым высокім яго ўчастку. У разрэзе магільнай ямы прасоч-
ваецца попельна-вугальны прапластак каля самага дна, пласт жоўтай маце-
рыковай зямлі, якім быў засыпаны памерлы, а затым сляды драўлянага пера-
крыцця. З-за незахаванасці ў магіле касцяка меркаваць аб яго размяшчэнні
вельмі складана. Аналізуючы характар размяшчэння пахавальнага інвентару
(ляпны неарнаментаваны гаршчок, каменная свідраваная сякера, нож на кра-
мянёвай пласціне), памеры магільнай ямы і, выкарыстоўваючы дадзеныя з
суседніх тэрыторый, можна гаварыць аб верагодным пахаванні на паселішчы
Пархуты 1 мужчыны на баку ў скурчаным стане. Падобныя пахаванні ў ме-
жах паселішча – з’ява даволі распаўсюджаная для познанеалітычных помнікаў
Прыбалтыкі, Польшчы, а таксама іншых тэрыторый лясной паласы Еўропы.
На думку шэрагу даследчыкаў каменная свідраваная сякера з’яўляецца пры-
належнасцю пераважна мужчынскіх пахаванняў23. На тэрыторыі Белавеж-
скай пушчы таксама могуць быць выяўлены пахаванні кола культуры шну-
равой керамікі і ў першую чаргу на паселішчы Камянюкі 6-Студэнцкая Гара.
Менавіта тут былі выпадкова знойдзены некалькі каменных свідраваных ся-
кер, а папярэднія даследаванні (раскопкі) прынеслі значную калекцыю шнура-
вой керамікі (глядзі раздзел 1.4.3).
Адбыліся значныя перамены і ў вытворчасці ляпной познанеалітычнай
керамікі. Змяняюцца формы і памеры посуду, ён становіцца пласкадонным,
павялічваецца колькасць яго тыпаў, а таксама функцыянальнае прызна-
чэнне. У якасці асноўных дамешак пры вытворчасці посуду кола культуры
шнуравой керамікі выкарыстоўваліся мінеральныя атлушчальнікі (пясок,
розных памераў жарства, шамот), часам назіраюцца іх спалучэнні. Гаршкі
23
Лакіза В.Л. Старажытнасці позняга неаліту і ранняга перыяду бронзавага веку
Беларускага Панямоння. Мінск: Беларуская навука, 2008. 343с.

83
БЕЛАВЕЖСКАЯ ПУШЧА: ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА

буйных памераў ляпіліся з гліняных стужак шырынёю да 5-6 см, па краях


якіх захаваліся сляды пальцавых зашчыпаў. Стужкі змацоўваліся па ме-
таду касога налепу. Паверхні апрацоўваліся па-рознаму – ад старанна за-
гладжаных да выразна заштрыхаваных знешніх і ўнутраных сценак. Пры
арнаментаванні посуду назіраецца выразнае дамінаванне матываў з разна-
стайных шнуравых адбіткаў (адсюль і пайшла назва культуры), лінейных
штампаў, пракрэсленых ліній ці нарэзкаў. Часам выкарыстоўвалася азда-
бленне посуду наколамі, зубчатымі і вусеневымі штампамі (мал. 27: 5–8).
Канец неаліту – перыяд росквіту крэмнеапрацоўкі. Па-ранейшаму
функцыянавалі крэмнездабыўныя шахты ў ваколіцах пас. Краснасельскі
Ваўкавыскага раёна. Неад’емнай часткай крамянёвага інвентару стаянак
і пахавальных комплексаў дадзенай эпохі з’яўляюцца вырабы з двухбако-
вай апрацоўкай – наканечнікі стрэл, дзід, копій, кінжалы, сярпы, нажы,
сякеры. Выканаць гэтыя прылады мог толькі майстар вельмі высоко-
га ўзроўня. Сёння можна было б назваць яго прафесіяналам. Пачалося
распаўсюджванне макралітычнай тэхнікі – тэхнікі атрымання рэгуляр-
ных пласцін даўжынёй звыш 15 см з дапамогай узмоцненага адціскання
або рагавога пасрэдніка. Важнай асаблівасцю апрацоўкі крэменя ў гэты
час з’яўляецца і тое, што яна праводзілася на плошчы паселішча. Боль-
шасць даследчыкаў адзначаюць наяўнасць на даследаваных раскопкамі
помніках значнай колькасці абломкаў, адшчэпаў, нуклеусаў, адбойнікаў і
разнастайных крамянёвых прыладаў працы.
Адной з найбольш распаўсюджаных і рэпрэзентатыўных катэго-
рый крамянёвых знаходак позняга неаліту, а затым і бронзавага веку
з’яўляюцца крамянёвыя трохвугольныя наканечнікі стрэл. Яны знойдзе-
ны практычна на кожным паселішчы Панямоння і Палесся, а таксама на

Мал. 28. Крамянёвыя наканечнікі стрэл з археалагічных помнікаў


Белавежскай пушчы: 1 – Селішча Вялікае 3, 2 – Вілы 1, 3 – Вілы 3.

84
2. Старажытная Белавежская пушча

многіх помніках тэрыторыі Белавежскай пушчы: напрыклад, на даследа-


ваных павярховымі зборамі помніках Вілы 1, Селішча Вялікае 3, Рудня 3,
Роўбіцк 3, раскопкамі – Вілы 2, Селішча Малое 3, Камянюкі 2 (мал. 28).
Усе яны адрозніваюцца па форме, памерах і тэхналагічных асаблівасцях.
Акрамя таго, наканечнікі стрэл часта сустракаюцца ў пахавальных ком-
плексах кола культуры шнуравой керамікі, што дазваляе іх пэўныя тыпы
выкарыстоўваць у якасці культурна-храналагічных паказчыкаў. Вылуча-
юцца некалькі асноўных тыпаў наканечнікаў стрэл: трохвугольныя з амаль
роўнай ці вельмі лёгка ўвагнутай падставай, якія маглі з’явіцца яшчэ ў
неаліце, трохвугольныя з выразнай выемкай у аснове (яны могуць быць
розных памераў, з роўнымі сіметрычнымі ці асіметрычнымі шыпамі), сэр-
цападобныя, трохвугольныя з вылучанымі чаранкамі. Усе апісаныя тыпы
характарызуюцца старанна апрацаванымі паверхнямі, наяўнасцю плоскай,
доўгай, струменьчатай, пільчатай, зубчатай, двухбаковай рэтушы. Нека-
торыя наканечнікі апрацаваны толькі на краях, але па ўсяму перыметру.
Найбольш распаўсюджанымі з’яўляццца разнастайныя трохвугольныя
наканечнікі стрэл, сэрцападобныя сустракаюцца значна радзей.
Характэрнай адзнакай матэрыяльнай культуры насельніцтва кола
культуры шнуравой керамікі з’яўляюцца і каменныя баявыя сякеры з
прасвідраванымі адтулінамі. Апошнія
– гэта важны датуючы элемент пры
даследаванні археалагічнага помніка.
Яны дапамагаюць і пры вызначэнні мес-
цазнаходжання паселішча ці асобнага
пахавання, удакладненні арэала той ці
іншай археалагічнай культуры. З’яўленне
каменных свідраваных сякер на даследу-
емай тэрыторыі звязана з насельніцтвам
“агульнаеўрапейскага гарызонта” куль-
туры шнуравой керамікі, якое пакінула
сякеры тыпу А – адны з найбольш
ранніх вырабаў. Датавацца яны могуць
пачаткам 3 тыс. да н.э. Менавіта да гэ-
тага тыпу адносіцца знойдзеная ва ўр.
Язвы абушковая частка сякеры (мал. 29).
Больш познім лічацца сякеры тыпу 5,
два экзэмпляра якіх знайшлі на беразе р. Мал. 29. Каменная свідраваная
Нараў каля в. Боркі. Адна з іх мае добра сякера з урочышча Язвы (3 тыс.
апрацаваныя і старанна зашліфаваныя да н.э., знаходка А. Буневіча)

85
БЕЛАВЕЖСКАЯ ПУШЧА: ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА

паверхні, завостраную лёзавую часткі (мал.


30). Падобныя сякеры з’яўляліся найбольш
распаўсюджаным тыпам сярод каменных
свідраваных вырабаў. Несумненна, што такія
сякеры часта знаходзілі на тэрыторыі Белавеж-
скай пушчы і ў іншых месцах, інфармацыя аб
якіх пакуль што не трапіла да археолагаў.
Сваімі своеасаблівымі формамі і незвычай-
насцю падобныя вырабы, якія выкопваліся на
палях пад час ворных работ, сустракаліся на
берагах рэчак і азёр, здаўна прыцягвалі ўвагу
мясцовых жыхароў. Напрыклад, у ХVІІІ–ХІХ
стагоддзях гэтыя “дзіўныя і загадкавыя камяні”
называліся малаткамі ці грамавымі стрэлкамі. У
народзе існавалі легенды пра іх ўзнікненне праз
12 гадоў пасля моцнай навальніцы ў тым месцы,
Мал. 30. Каменная куды біла маланка. З-за свайго, як бы незямнога
свідраваная сякера з в. паходжання, каменныя сякеры ў тыя часы лічыліся
Боркі (3 тыс. да н.э., своеасаблівай каштоўнасцю і выкарыстоўваліся
знаходка Ф. Качко) ў розных, нават незвычайных мэтах. Напрыклад,
знахары і калдуны выкарыстоўвалі ваду, якую
настойвалі на такіх знаходках, а таксама атрыманы з каменных сякер парашок,
як моцны лекавы сродак. Хворыя месцы лячылі ўколамі крамянёвых стрэлак,
да іх прыкладвалі нагрэтыя ў агні каменныя сякеры. Некаторыя сяляне насілі
з сабою “грамавыя стрэлкі” як талісманы, а таксама для абароны сябе ад злых
вачэй і ўзмацнення сваёй сілы. Жанчыны ж клалі каменныя сякеры ў цеста і
лічылі, што хлеб пасля гэтага спячэцца лепшым і смачнейшым24.
Бронзавы век, які пачаўся на большай частцы Еўрапейскага кантынента
ў канцы 3-га – пачатку 2-га тыс. да н.э. і працягваўся да пачатку 1-га тыс.
да н.э – адна з важнейшых эпох у гісторыі першабытнага грамадства. Яна
звязана з узнікненнем і пачаткам распаўсюджвання металургіі, апрацоўкай
і выкарыстаннем медзі і бронзы. У гэты час на тэрыторыі Беларусі
завяршаецца пераход да вытворчых форм гаспадаравання, працягваюца
змены ў сацыяльным і культурным жыцці. З’яўленне новых актыўных
этнасаў, узаемадзеянне іх з мясцовымі познанеалітычнымі плямёнамі вяло
да фарміравання новых археалагічных культур. Вытокі некаторых сучасных
народаў можна шукаць у бронзавым веку.
24
Тышкевич К. О курганах в Литве и Западной Руси (археологические исследования).
Вильна, 1865. 141 с.; Формозов А.А. Начало изучения каменного века в России. Москва,
1983. С. 5–7.

86
2. Старажытная Белавежская пушча

Аднак для Беларусі, як і для тэрыторыі Белавежскай пушчы, тэрмін


бронзавы век з’яўляецца ўмоўным25. Медных і бронзавых вырабаў, у
сувязі з адсутнасцю ўласнай сыравіны і аддаленасцю Беларусі ад асноўных
металургічных цэнтраў (Альпы, Карпаты, Каўказ), у выкарыстанні
мясцовага насельніцтва было мала. Таму, як і ў каменным веку, большая
частка прыладаў працы выраблялася з крэменю. Першыя металічныя
вырабы з’яўляюцца на заходніх тэрыторыях нашай краіны толькі ў першай
палове 2 тыс. да н.э..
Выкарыстоўваючы сучасныя распрацоўкі беларускіх археолагаў можна
сцвярджаць, што на пераважнай частцы тэрыторыі Беларусі ранні перыяд
бронзавага веку (1800/1600 – 1200/1000 г.г. да н.э.) пачынаецца са з’яўлення
старажытнасцей тшцінецкага культурнага кола (раней тшцінецкая культу-
ра, якая атрымала назву ад могільніка каля Тшцінца на тэрыторыі Поль-
шчы), арэал распаўсюджання якіх ахоплівае ў 2 тыс. да н.э. велізарныя
прасторы ад Одэра да Дняпра і Дзясны. Вывучэннем беларускіх помнікаў і
матэрыялаў гэтага часу, галоўным чынам аналізам керамічнай вытворчасці,
займаюцца М.М. Крывальцэвіч і В.Л. Лакіза. Сёння на тэрыторыі Беларусі
ўжо вядома звыш ста паселішчаў з тшцінецкімі матэрыяламі – на Беларускім
Палессі, Беларускім Панямонні, Падняпроўі. Асобныя знаходкі сустрака-
юцца ў Цэнтральнай Беларусі і нават ў Беларускім Паазер’і. Даследаванні
археалагічных помнікаў у Белавежскай пушчы дазваляюць таксама
ўключаць яе тэрыторыю ў арэал тшцінецкага культурнага кола.
Аб гэтым сведчаць фрагменты посуду з буйнай жарствой у цесце і ар-
наментам у выглядзе паралельных пракрэсленых ліній з помнікаў каля в.
Шышова26 і в. Селішча Малое на р. Лясная Правая. Кераміка апісваемага
перыяду вылучаецца сваімі высокімі цюльпанападобнымі формамі. У час
вытворчасці посуду выкарыстоўвалася мясцовая гліна і розных памераў
жарства, звычайна сярэдне і буйназярністая. Паверхні большасці пасудзін
старанна апрацаваныя, добра загладжаныя, некаторыя нават да бля-
ску. Частка керамікі ў месцах выхаду зярнят жарствы мае шурпаватыя
паверхні. Сустракаецца посуд, паверхні якога пакрываліся ангобам. Шмат
фрагментаў керамікі, паверхні якіх пакрыты характэрнымі трэшчынкамі
(утвараюцца пад час абпалу у месцах выхаду буйных зярнят жарствы на
паверхню). У залежнасці ад якасці абпалу посуд набываў афарбоўку ад раз-
настайных адценняў карычневага да жаўтаватага, шэрага і цёмна-шэрага.
25
Крывальцэвіч М.М. Праблемы перыядызацыі і храналогіі эпохі бронзы на тэрыторыі
Паўднёвай Беларусі // Гістарычна-археалагічны зборнік. Вып. 22. Мінск, 2006. С.
39–52; Лакіза В.Л. Старажытнасці позняга неаліту і ранняга перыяду бронзавага веку
Беларускага Панямоння. Мінск: Беларуская навука, 2008. 343с.
26
Вяргей В.С. Старажытная гісторыя Камянецкага раёна па археалагічных даных //
Памяць. Камянецкі раён. Мн.: “Ураджай”, 1997. С. 29–45.

87
БЕЛАВЕЖСКАЯ ПУШЧА: ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА

На зломе чарапкоў часта захоўваўся


цёмны прапластак. Венчыкі
тшцінецкіх гаршкоў патаўшчаліся,
сплошчваліся ці скошваліся вонкі,
часам набывалі “грыбападобныя” ці
закругленыя формы. Дны звычай-
на тоўстыя, без закраін. Пачынаюць
распаўсюджвацца і сітападобныя
пасудзіны ці дуршлагі (мал. 31; 27:
10,11). Посуд тшцінецкага культур-
нага кола вылучаецца і сваёй арна-
ментацыяй. Арнамент пакрываў пе-
раважна верхнюю частку пасудзін, а
зрэдку нават і ўсю паверхню. Часта
ўпрыгожваўся і зрэз венчыка. Неар-
наментаваная кераміка сустракаец-
ца вельмі рэдка. Для ўпрыгожвання
выкарыстоўваліся арнаменты з пра-
крэсленых гарызантальных ліній,
Мал. 31. Фрагмент сітападобнага якія маглі дапаўняцца кароткімі
посуду бронзавага веку з помніка вертыкальнымі падтрохвугольнымі
Селішча Малое 1 адбіткамі, перарывацца
вертыкальнымі пракрэсленымі
лініямі. Сустракаецца арнамент, выкананы трохзубым штампам, а таксама
посуд з гарызантальнымі валікападобнымі патаўшчэннямі.
Так як металічныя вырабы былі вялікай рэдкасцю і ў гэты час, то, па-
ранейшаму, ва ўжытку заставаліся каменныя і крамянёвыя прылады пра-
цы і зброя. Практычна не змяніліся і іх асноўныя тыпы. З’яўляюцца толькі
своеасаблівыя крамянёвыя сярпы, а таксама трохвугольныя чаранковыя
наканечнікі стрэл.
Насельніцтва тшцінецкага культурнага кола жыло на невялікіх неумаца-
ваных паселішчах, якія размяшчаліся на пясчаных дзюнах пасярод шырокіх
рачных далін, магчыма, у невялікіх, прамавугольных у плане, драўляных
жытлах слупавой канструкцыі альбо паўзямлянках. Для іх жыхароў быў
характэрны пахавальны звычай як крэмацыі, так і інгумацыі (трупапакла-
дання) у грунтовых безкурганных могільніках. Насельніцтва займалася
жывёлагадоўляй і земляробствам. Былі распаўсюджаны і прысвойваючыя
формы гаспадарання – паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва. Спачатку
невялікія ўчасткі ўрадлівай зямлі на пойменых узвышэннях і схілах дзюн

88
2. Старажытная Белавежская пушча

апрацоўваліся завостранымі палкамі-капалкамі, каменнымі ці рагавымі


матыкамі. З цягам часу крамянёвымі шліфаванымі сякерамі пачалі высякацца
ўчасткі зараснікаў і лесу і арганізоўвацца палі больш значных памераў. Попел
ад спаленых дрэў выкарыстоўваўся ў якасці ўгнаенняў. Існавалі спрыяльныя
ўмовы ў бронзавым веку і для развіцця жывёлагадоўлі. Развядзенню хатніх
жывёл садзейнічалі заліўныя лугі на шырокіх рачных поймах. Жывёлагадоўля
давала чалавеку гатовыя запасы ежы (мяса, тлушч, малако), сыравіну для
вырабу вопраткі (скуру, воўну), а самае галоўнае, ўзмацняла незалежнасць
першабытнага чалавека ад навакольнага асяроддзя.
Позні перыяд бронзавага веку (1200/1000 – 800/600 г.г. да н.э.) застаецца
пакуль што найменш вывучаным перыядам першабытнай гісторыі Беларусі,
так як праблема лёсу насельніцтва тшцінецкага культурнага кола нашай
тэрыторыі яшчэ не дастаткова распрацавана. Устаноўлена, што ў гэты час
на Верхнім Падняпроўі і ва Усходнім Палессі пачынаюць распаўсюджвацца
старажытнасці лебядоўскага тыпу, а ў заходніх рэгіёнах Беларусі зараджа-
ецца культура штрыхаванай керамікі і назіраюцца пэўныя ўплывы лу-
жыцкай культуры. Вельмі важна, што на тэрыторыі Белавежскай пушчы
з’явіліся новыя помнікі, далейшае даследаванне і раскопкі якіх –Селішча
Малое 1 і Селішча Малое 3 са знаходкамі, верагодна, лужыцкай керамікі;
Панасюкі 1 з матэрыяламі ранняга перыяду жалезнага веку – дазволяць у
пэўнай ступені вырашыць гэтую вострую навуковую праблему.
2.3. Жалезны век
З пачаткам вытворчасці жалеза насельніцтва сучаснага НП “Бела-
вежская пушча” увайшло ў новую эпоху – жалезны век (каля VІІІ/VII ст.
да н.э. – VІІІ ст. н.э.)27, які даследаваны яшчэ не дастаткова дасканала, а
археалагічныя помнікі гэтага часу прадстаўлены найменьшай колькасцю.
Для таго каб скласці агульнае ўяўленне аб гісторыка–культурным развіцці
зямель Белавежскай пушчы ў жалезным веку, неабходна звярнуцца да тых
падзей, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі паміж канцом бронзавага
веку і наступленнем эпохі ранняга сярэдневякоўя: з пачатку 1 тыс. да н.э.
да VIІІ ст. н.э. На іх фоне мы паспрабуем рэканструяваць тыя змены, якія
прынесла ў Белавежскую пушчу новая, надзвычай бурлівая і драматычная
эпоха жалеза. Акрамя таго, разглядаючы археалагічныя помнікі жалезна-
га веку, адкрытыя ў пушчы і на землях, прылеглых да яе, мы ўпершыню
атрымліваем магчымасць суадносіць іх са звесткамі пісьмовых крыніц, дзе
за вынікамі археалагічных даследаванняў упершыню паўстаюць багі, рэ-
альныя народы, і нават гістарычныя постаці.
27
В.С. Вяргей, А.А. Егарэйчанака. Жалезны век // Энцыклапедыя археалогіі і нумізматыкі
Беларусі. Мн., 1993. С. 250–252

89
БЕЛАВЕЖСКАЯ ПУШЧА: ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА

У познім бронзавым і пачатку жалезнага веку на землях сучаснай Беларусі


склалася пэўная апазіцыя культур Поўначы і Поўдня, якая найбольш вы-
разна абазначылася ўжо ў раннім жалезным веку. У гэты ж час у міжрэччы
Верхняга Нёмана і сярэдняга цячэння Буга ўсталявалася пагранічча двух
вялікіх культурных правінцый – цэнтральна- і ўсходнееўрапейскай, а землі
Белавежскай пушчы набылі памежны статус. На поўдзень Беларусі эпоха
жалеза ўваходзіць імкліва. Асноўныя водна–транспартная магістраль Па-
лесся – р. Прыпяць, прыкрытая з поўначы і поўдня масівамі балот, ста-
ла ў гэты час своеасаблівым “натуральным карыдорам”, па якому на пра-
цягу ўсяго жалезнага веку перамяшчаліся ўсё новыя і новыя групы люд-
зей, якія неслі з сабой наватарскія тэхнічныя і культурныя ідэі. Носьбіты
мілаградскай культуры28, якія жылі ў Цэнтральным і Ўсходнім Палессі ў
раннім жалезным веку, пачалі выкарыстоўваць рэчы, зробленыя з жале-
за, яшчэ ў VIII ст. да н.э. Насельніцтва мілаградскай культуры на працягу
VIII–III ст. да н.э. актыўна засвойвала прасторы беларускага Палесся.
Фрагменты посуду, характэрныя для гэтай культуры, былі знойдзены ў
1936 г. і на ўсходняй ускраіне Белавежскай пушчы – на левым беразе р.
Нараўка каля в. Крынкі29.
З іншага боку – з басейна р. Вісла, уверх па цячэнню р. Прыпяць у глыб
Заходняга Палесся з VI ст. да н.э. пачынаюць пранікаюць групы носьбітаў
паморска–падклёшавай культуры30. Земляробы, ўмелыя рамеснікі і
металургі, яны неслі з сабой перадавыя тэхналогіі земляробства і першыя,
яшчэ вельмі слабыя, апасрэдваныя ўплывы латэнскай культуры –
цывілізацыі кельтаў. Застаецца невядомым, ці праніклі носьбіты
падклёшавай культуры ў рэгіён Белавежскай Пушчы. Гэта падаецца
дастаткова верагодным, паколькі археалагічныя даследаванні сведчаць аб
тым, што імі былі трывала засвоены землі Брэсцкага Пабужжа. Бліжэйшыя
да Нацыянальнага парку помнікі гэтай культуры вядомыя па раскопках на
Камянеччыне – каля вёсак Трасцяніца, Дружба (Скорбічы) і Чарнаўчыцы.
У абсалютна іншым рытме на працягу 1 тыс. да н.э. жыло насельніцтва ў
паўночных рэгіёнах нашай краіны. Тут вельмі няспешна, плаўна развівалася
культуры, якія ўваходзілі ў агульнасць культур усходнееўрапейскай лясной
зоны – культура штрыхаванай керамікі і днепрадзвінская культура31. Іх
28
Лашанкоў М.І., Рассадзін С.Я. Мілаградская культура // Археалогія Беларусі, Т. 2. Мн.,
1999. С. 29–74.
29
Вяргей В.С. Помнікі паморскай культуры на Беларусі // Археалогія Беларусі. Т. 2. Мн.,
1999. С. 75–85.
30
Вергей В.С. Западный ареал милоградской культуры // Гістарычна-Археалагічны
зборнік, № 7. Мн., 1996. С. 83–100.
31
Митрофанов А.Г., 1978. – Железный век средней и северной Белоруссии (VII-VI вв. до
н.э. – VIII в.н.э.). Минск; Егорейченко А.А., 1996. – Древнейшие городища Белорусского

90
2. Старажытная Белавежская пушча

носьбіты практычна да канца тысячагоддзя захоўвалі адвечны гаспадарчы


лад і сацыяльную структуру, якія неслі шмат рысаў папярэдняга часу – ха-
рактэрных для культур бронзавага веку і нават эпохі неаліту. Сацыяльную
структуру насельніцтва гэтых культур ўтваралі родавыя аб’яднанні (“ма-
лыя” плямёны), у межах якіх кожная з вялікіх патрыярхальных сямейных
абшчын жыла ва ўласным, умацаваным паселішчы – гарадзішчы. Такія ра-
давыя пасёлкі размяшчаліся пераважна ў цяжкадаступных мясцінах (час-
цей за ўсё – на мысах і ўзвышаных берагах рэк) і дадаткова ўмацоўваліся
нескладанымі штучнымі ўмацаваннямі – тынамі з бярвення, частаколамі.
Гаспадарчы лад іх жыхароў абапіраўся, перадусім на жывёлагадоўлі,
паляванні і рыбнай лоўлі, і характарызаваўся адносна слабым развіццём
земляробства. Асноўныя прылады працы і палявання тут па-ранейшаму
вырабляліся з каменю і косткі. Пахавальныя помнікі носьбітаў гэтых куль-
тур застаюцца невядомыя – яны хавалі сваіх нябожчыкаў паводле рытуалаў,
якія мы не ў стане прасачыць метадамі археалагічных даследаванняў. Вы-
раб жалеза, які абапіраўся на выкарыстанне мясцовых, лёгка даступных
залежаў гэтага металу (балотных і дзярновых руд) на тэрыторыі Паўночнай
і Цэнтральнай Беларусі быў засвоены толькі на мяжы новай эры.
Найбольш выразныя перамены ў апошніх стагоддзях да н.э. назіраюцца
ў насельніцтва, якое засяляла Паўночную і Паўночна-Заходнюю Беларусь –
у носьбітаў культуры штрыхаванай керамікі (далей – КШК). Раскрыццё
сакрэтаў вырабу жалеза радыкальна змяніла спосабы вядзення гаспадаркі.
Развіццё экстэнсіўнага ляднага земляробства павінна было стварыць
дэфіцыт гаспадарчых зямель і выклікаць зацікаўленасць у асваенні ўсё
новых і новых угоддзяў. Што, верагодна, і з’явілася адной з найбольш
важных прычын, якая падштурхнула экспансію насельніцтва КШК на
поўдзень. У пошуках новых зямель яны ўсё часцей былі вымушаны буда-
ваць гарадзішчы ў аддаленні ад буйных рэк з іх стромкімі берагамі і ярамі,
часам у раўнінных мясцінах. Узвядзенне і падтрыманне ў парадку такіх
паселішчаў патрабавала каласальных працоўных затрат. Аднак, менавіта
на землях, занятых носьбітамі КШК у Цэнтральнай Беларусі і Перадпалессі,
ў першых стагоддзях новай эры гарадзішчы набывалі форму вельмі скла-
даных фартыфікацыйных збудаванняў – з магутнымі рвамі і валамі, якія
часам у некалькі радоў апаясвалі іх жылую частку. Відавочна, прычынай
пастаяннага павелічэння фартыфікацыйных прац з’яўлялася не знешняя
пагроза: імклівае рассяленне носьбітаў КШК павінна было суправаджац-
Полесья. Минск; Медведев А.М., 1996. – Беларуское Понеманье в раннем железном
веке. Минск; Ильютик А.В., 1998. Керамика городищ железного века бассейна Березины
// Гістарычна-Археалагічны зборнік, № 13. Минск, с. 25-39; Егарэйчанка А.А., 1999. –
Культура штрыхаванай керамікі // Археалогія Беларусі. Т. 2. Мінск, с. 113-173.

91
БЕЛАВЕЖСКАЯ ПУШЧА: ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА

ца пастаянным ростам унутраных канфліктаў паміж родавымі групоўкамі,


якія ўтваралі гэтую культуру. Сведчаннем такіх набегаў з’яўляюцца сляды
пажараў і перабудоў, якія даследчыкі прасочваюць на шэрагу гарадзішчаў у
цэнтральнай частцы КШК.
На рубяжы новай эры гэтая культура ўваходзіць у пару свайго
максімальнага тэрытарыяльнага і культурнага развіцця. Але гэты ўзлёт
аказаўся нядоўгім – працэсы імклівага гаспадарчага і сацыяльнага развіцця
суправаджаліся ломкай самой культурнай мадэлі КШК, што ў ІІ–ІІІ ст.
выклікала ўпадак яе гарадзішчаў і хуткае скарачэнне арэалу, занятага гэ-
тай культурай.
Верагодна, на піку развіцця, і пазней – на этапе крызісу гэтай куль-
туры, вакол паўднёвых і заходніх рубяжоў КШК, выхадцы з арэалу гэтай
культуры фарміруюць шырокую перыферыйную зону. Прасоўваючыся на
поўдзень і паўднёвы захад, і ўсё больш актыўна кантактуючы з суседнімі
народамі, яны паступова гублялі рысы, характэрныя для носьбітаў КШК
у асноўным арэале гэтай культуры. Верагодна, ў выніку гэтых працэсаў
ў зоне Нёманска–Бужскага міжрэчча і фарміруецца гарызонт помнікаў32,
якія ў Брэсцкім Пабужжы найбольш выразна прадстаўлены матэрыяламі
могільніка Трасцяніца33 (в. Трасцяніца, Камянецкі раён), а ў польскім
Панароўі – у матэрыялах могільніка Грохі Старэ34 і паселішча Сураж 3735.
Тут насельніцтва, звязанае з традыцыямі КШК, ужо не ўзводзіць магутных
ўмацаваных паселішчаў, а аб’екты, адкрытыя на могільніках у Трасцяніцы і
Грохах Старых указваюць на тое, што істотныя змены адбываюцца таксама
і ў іх рэлігійных уяўленнях, перадусім – у пахавальных звычаях. У выніку
актыўных кантактаў з суседзямі адбываецца таксама істотная трансфар-
мацыя іх матэрыяльнай культуры, што найбольш выразна прасочваецца
ў наборы керамічнага посуду: у ім з’яўляецца шэраг рыс, характэрных для
насельніцтва культур заходнебалтыйскага кола.
Не выклікае сумненняў, што насельніцтва, звязанае з традыцыямі КШК,
32
Andrzejowski J., 1999 – Hryniewicze Wielkie – cmentarzysko z pogranicza dwóch światów
// Comhlan. Studia z archeologii okresu przedrzymskiego i rzymskiego w Europie Środkowej
dedykowane T.Dąbrowskiej. Warszwa, s. 46 Ryc. 14, s. 47-48
33
Белявец В., 2004 – Грунтовы могільнік у Трасцяніцы – невядомыя вынікі раскопак
Палескай экспедыцыі 1962 г. // Гістарычна-Археалагічны зборнік, № 19. Мінск 2004, с.
87-114.
34
Rusin K., 1998 – Ślady osadnictwa kultury ceramiki kreskowanej na stanowisku 1 w Grochach
Starych, gm. Poświętne, woj. biaіostockie // Ceramika zachodniobaіtyjska od wczesnej epoki
żelaza do początku ery nowożytnej. Białystok, s. 87-93.
35
Krasnodкbski D., Olczak H., 2002 – Osada z ceramiką sztrychowaną z późnego okresu
lateńskiego i wczesnego okresu wpływów rzymskich z miejscowości Suraż, st. 37 // Badania
archeologiczne w Polsce Północno-Wshodniej i na Zachodniej Białorusi w latach 2000-2001.
Białystok, s. 215-224.

92
2. Старажытная Белавежская пушча

таксама пранікла і на тэрыторыю Белавежскай Пушчы. Аб гэтым сведчаць


раскопкі польскіх археолагаў Д. Краснадэмбскага і Х. Ольчак у заходняй
частцы запаведнага лесу, ва ўрочышчы Бжозова Поляна. У 2006 г. тут былі
адкрыты рэшткі металургічных печаў для плаўкі жалеза, датаваныя на пад-
ставе вынікаў радыёвуглероднага аналізу ў межах І ст. да н.э. – І ст. н.э.
Фрагменты посуду з характэрнай штрыхоўкай, выяўленыя сярод развалаў
пячэй, сведчаць аб тым, што здабыча жалеза здзяйснялася насельніцтвам,
якое накінула ў зоне Нёманска–Бужскага водападзелу помнікі тыпу Сураж–
Трасцяніца.
Але ёсць ўсе падставы меркаваць, што на схіле эпохі ранняга жалез-
нага веку гэтыя людзі не з’яўляліся адзінымі жыхарамі рэгіёну Нёманска–
Бужскага міжрэчча. Прыкладна ў гэты ж час, але з паўднёва–заходняга
краю Белавежскай Пушчы, пракацілася іншая хваля перасялення. На ру-
бяжы ж ІІІ і ІІ ст. да н.э. на землі Пабужжа накіроўваюцца групы мігрантаў,
якія трапілі на старонкі твораў антычных гісторыкаў і географаў пад
збіральнай назвай “бастарнаў” (што можна перакласці як “мешаныя на-
роды”, “паўкроўкі”, альбо літаральна – “бастарды”36). Сляды іх актыўнасці
выразна прасочваюцца на землях, якія прылягаюць да Белавежскай
Пушчы з захаду і поўдня. У Польскім Панароўі яны найбольш выраз-
на прадстаўлены ў матэрыялах паселішча ў Хачках, а ў Брэсцкім Пабуж-
жы – ў раннім гарызонце могільніка Радасць і на селішчы каля в. Хмялі37.
Значная частка даследчыкаў лічыць, што пачатак руху бастарнаў паклалі
выхадцы з паўночна-ўсходняй перыферыі ясторфскай культуры. У ходзе
свайго перасялення з міжрэчча Одэра і Эльбы ў накірунку Дуная ў розных
частках Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы да іх далучалася таксама мясцо-
вае насельніцтва38. На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў, а можа і стагод-
дзя, пачынаючы з перыяду каля 220–180 гг. да н.э., у гэты рух пастаянна
ўключаліся ўсё новыя і новыя групы перасяленцаў. “Шлях бастарнаў” нібы
маланка рассек старажытныя культурныя масівы і выклікаў унутры іх лан-
цужковую рэакцыю трансфармацый. Гэты культурны імпульс нёс з сабой
новыя тэхналогіі і культурныя ідэі, перадусім – дасягненні цывілізацыі
36
Wolfram H., 1996 – Germanie. Kraków, s. 29-30.
37
Beljavec W., 2000 – Środkowolateński grób z płaskiego cmentarzyska w Radości
Kamienieckiej w Zachodniej Białorusi // Wiadomości Archeologiczne, t. LIV. 1995-1998, z. 2.
Warszawa, s. 47-54; Белявец В., 2004 – Беларускае Заходняе Палессе ў перыяд правінцый-
нарымскіх уплываў – стан і перспектывы даследаванняў // Wspólnota dziedzictwa
kulturowego ziem Białorusi i Polski. Warszawa, s. 229.
38
Dąbrowska T., 1988 – Wczesne fazy kultury przeworskiej. Warszawa; Щукин М.Б., 1993 – К
проблеме бастарнов и этнического определения Поянешти-Лукашевской и зарубинецкой
культур // Проблемы археологии, Вып. 6. Ленинград. Щукин М.Б., 1994 – На рубеже эр.
Ленинград, с. 101-119; Пачкова С.П., 2006 – Зарубинецкая культуры и латенизированные
культуры Европы, Киев, с. 15-24, 340-347.

93
БЕЛАВЕЖСКАЯ ПУШЧА: ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА

кельтаў, якія ў эпоху ранняга жалезнага веку з’яўляліся найбольш развітай


і магутнай культурай свету еўрапейскіх варвараў. У выніку, з рубяжу ІІІ і ІІ
ст. да н.э на прасторы ад Эльбы да Дняпра і Дунаю фарміруецца агульнасць
т.зв. “латэнізаваных культур”, якая аб’ядноўвае характэрнае змяшэнне
элементаў культурнай мадэлі кельтаў і старажытных германцаў – плямёнаў
ясторфскай культуры.
На працягу ІІ ст. да н.э. сітуацыя стабілізавалася. Адно з адгалінаванняў
“шляху бастарнаў” прайшло ўверх па Прыпяці да Сярэдняга і Верхняга
Падняпроўя. У выніку гэтага культурнага імпульсу на землях Паўднёвай
Беларусі – ў Цэнтральным Палессі, Верхнім і Сярэднім Падняпроўі вакол
мігрантаў з тэрыторыі Паўночнай і Цэнтральнай Еўропы сфарміраваліся
новае гісторыка-культурнае ўтварэнне, матэрыяльным адбіткам якога
з’яўляюцца помнікі зарубінецкай культуры39. У ІІ–І ст. да н.э. носьбіты
гэтай культуры шчыльна засвойваюць землі Цэнтральнага Палесся.
Даследаванні селішчаў і пахавальных помнікаў сведчаць аб тым, што яны
дасягнулі высокага для тых часоў узроўню дастатку, што выклікала хуткі
рост насельніцтва. Аднак, археолагі не прасочваюць выразных слядоў
іх актыўнасці на больш заходніх землях – у Загароддзі і Берасцейшчы-
не. Верагодна, ў гэты час на землі па левых прытоках Верхняй Прыпяці
прасоўваецца насельніцтва з поўначы. У апошнія гады тут, як і ў Нёманска–
Бужскім міжрэччы, ўсё больш выразна праступае гарызонт помнікаў, звя-
заных з традыцыямі культуры штрыхаванай керамікі40.
На захад ад Заходняга Буга, на землях большай часткі сучаснай Польшчы,
у першай палове ІІ ст. да н.э. на аснове мясцовага насельніцтва паморска–
падклёшавай культуры, груп кельцкага насельніцтва і перасяленцаў з
міжрэчча верхняга Одэру і Эльбы, склалася новае гісторыка-культурнае
ўтварэнне – латэнізаваная пшэворская культура41. На падставе звестак
рымскіх аўтараў яе носьбіты ў ІІ–І ст. да н.э. атаясамліваюцца з саюзам
39
Кухаренко Ю.В., 1964 – Зарубинецкая культура. Археология СССР. САИ Д 1-19,
Москва; Русанова К.В., Максимов Е.В., 1993 – Зарубинецкая культура // Археология
СССР. Т. VI: Славяне и их соседи в конце I тысячелетия до н.э. – первой половине I
тысячелетия н.э. Москва, с. 19-39; Егарэйчанка А.А., 1999 – Забубінецкая культура //
Археалогія Беларусі. Т. ІІ: Жалезны век. Мінск, с. 232-316.
40
Белявец В., 2004 – Беларускае Заходняе Палессе ў перыяд правінцыйнарымскіх
уплываў – стан і перспектывы даследаванняў // Wspólnota dziedzictwa kulturowego ziem
Białorusi i Polski. Warszawa, s. 234-235; Белявец В., Вяргей В., 2004 – Матэрыялы перыяду
рымскіх уплываў з паселішча Курадава-І // Гістарычна–Археалагічны зборнік, № 20.
Мінск, с. 104-106.
41
Godłowski K., 1981 – Kultura przeworska // Prachistoria ziem polskich. T. 5: Późny okres
lateński i okres rzymski. Wrocław–Warszawa–Kraków–Gdańsk, S. 57–135; Dąbrowska T., 1988
– Wczesne fazy kultury przeworskiej. Warszawa, 1988; Wandałowie. Strażnicy bursztynowego
szlaku. Lublin–Warszawa, 2004.

94
2. Старажытная Белавежская пушча

плямёнаў, вядомым як “лугіі”42. У сучаснай навуцы трывала замацавалася


меркаванне, што гэтая назва звязаная з асаблівым пачытаннем носьбітамі
гэтай культуры, альбо нейкай, найбольш актыўнай і ўплывовай іх част-
кай, бога Луга – аднаго з цэнтральных божастваў кельцкага пантэону. Луг
увасабляў сабой вобраз “універсальнага рамесніка”, але з’яўляўся таксама
богам ваяроў і пакравіцелем дружынных аб’яднанняў43.
Трэба адзначыць, што гэтая гіпотэза вельмі ўдала дапаўняецца вынікамі
ўжо больш чым стогадовага вывучэння пшэворскай культуры. Калі б нам
спатрэбілася вельмі коратка акрэсліць сутнасць яе культурнай ідэі, крэда
пшэворскай культуры магло б гучаць: “жалеза, вайна, гандаль”. Вынікі рас-
копак грандыёзных для тых часоў металургічных цэнтраў гэтай культуры,
а таксама аналіз металу, які ў іх вырабляўся, сведчаць аб тым, што наро-
ды, якія ў ІІ – І ст. да н.э. ўтваралі насельніцтва гэтай культуры, з’яўляліся
абсалютнымі лідэрамі ў прадукцыі жалеза на тэрыторыі ўсёй Цэнтральнай
і Ўсходняй Еўропы. Імі з выкарыстаннем найбольш перадавых тэхналогій
чорнай металургі, запазычаных у кельцкіх рамеснікаў, выраблялася вельмі
шырокае кола рэчаў, перадусім – сельскагаспадарчыя прылады, дасканалы
для гэтага часу інструментарый рамеснікаў і агромністая колькасць зброі.
У свядомасці носьбітаў гэтай культуры павінен быў існаваць пэўны культ
жалеза – нават упрыгожанні, якія насілі іх жанчыны (засцежкі–фібулы
для верхняй вопраткі, спражкі, дэталі паясоў ды іншыя), пшэворцы, ў
адрозненні ад іх суседзяў, выраблялі з жалеза. І гэта не магло быць звязана
з недахопам каляровых і каштоўных металаў. Насельніцтва гэтай культуры
не толькі актыўна ўдзельнічала ў гандлёвых сувязях – па іх тэрыторыі, ў ба-
сейне Віслы, праходзіў найбольш доўгі адрэзак так званага “бурштынавага
шляху” – разгалінаванай сеткі гандлёвых трас, якая злучала народы цыр-
кумбалтыйскага рэгіёна і Цэнтральнай Еўропы з Рымам. Гандаль уздоўж
яго быў дасканала арганізаваны, а ваенная моц лугіяў гарантавала яго бя-
спечнае і бесперапыннае функцыянаванне. У цэлым, помнікі гэтай культу-
ры дэманструюць вельмі высокі для сваёй эпохі ўзровень “якасці жыцця”.
І безумоўна, адной з крыніц гэтага дастатку павінна была з’яўляцца такса-
ма вайна. У іх грамадстве не толькі практычна кожны мужчына з’яўляўся
воінам – мы маем усе падставы лічыць, што ўнутры лугійскага племян-
нога саюзу сфарміраваліся і стабільна існавалі групы выдатна ўзброеных
42
Wolfram H., 1996 – Germanie. Kraków, s. 61; Kolendo J., 2001 – Lugiowie Burowie oraz
Burowie. Przyczynek do interpretacji sytuacji politycznej i kulturowej Europy barba-rzyńskiej
w końcu I wieku i w II w. n.e. // Comhlan. Studia z archeologii okresu przedrzymskiego i
rzymskiego w Europie Środkowej dedykowane T.Dąbrowskiej. Warszwa, s. 217-231; Kolendo J.,
2004 – Antyczne źródła pisane o najdawniejszych dziejach wandalów // Wandałowie. Strażnicy
bursztynowego szlaku. Lublin–Warszawa, s. 11-23;
43
Шкунаев С.В., 1992 – Луг // Мифы народов мира. Энцыклопедия. Т2. Москва, с. 75.

95
БЕЛАВЕЖСКАЯ ПУШЧА: ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА

прафесійных ваяроў, якія ўтваралі дружыны44. Аб прэстыжнасці вайсковай


справы ў грамадстве пшэворскай культуры сведчыць тое, што значная част-
ка яе носьбітаў (не толькі мужчыны, але, часам і жанчыны), накіроўвалася
ў свой вырай у бляску зброі – са шчытамі, мячамі, коп’ямі і дроцікамі.
У сярэдзіне – другой палове І ст. да н.э. пала цывілізацыя кельтаў, а з
ёй пахіснуўся і ўвесь свет латэнізаваных культур Цэнтральнай і Ўсходняй
Еўропы. З пачаткам І ст. гісторыя Еўропы ўваходзіць у новы час – перы-
яд рымскіх уплываў. На працягу І ст. да н.э. пад напорам Рыму рухнула
цывілізацыя кельтаў, а з ёй – і тая сістэма сувязяў, якія падтрымлівалі. У
эпоху ранняй імперыі рымляне ўсталёўвалі сваё панаванне ў Галіі, Брытаніі,
падпарадкавалі Дакію, частку Германіі, ў зоне іх ваеннага і палітычнага
кантролю трапіла Паўночнае Прычарнамор’е. У першыя дзесяцігоддзі І ст.
н.э. спыняюць сваё існаванне помнікі зарубінецкай культуры. І калі пры-
чынай заняпаду гэтай культуры ў Сярэднім Падняпроўі, верагодней за ўсё
з’явілася серыя набегаў сарматаў – новых уладароў прычарнаморсікіх стэпаў,
то прычыны, якія абумовілі імклівы крызіс і заняпад зарубінецкай куль-
туры ў Палессі і Верхнім Падняпроўі застаюцца не да канца зразумелымі.
Распад зарубінецкай культуры, які некаторыя даследчыкі параўноўваюць з
выбухам45, суправаджаўся шырокімі рознанакіраванымі міграцыямі асоб-
ных груп насельніцтва гэтай культуры. Разам з тым, у другой палове І–ІІ
ст. на частцы ранейшага арэалу зарубінецкай культуры і вакол яго, з уд-
зелам розных груп зарубінцаў і іх суседзяў – носьбітаў традыцый лясной
зоны, складваецца гарызонт помнікаў так званага позстзарубінецкага ты-
пу46. У апошнія гады прысутнасць гэтага насельніцтва ўсё больш выраз-
на праяўляецца на землях вакол Белавежскай Пушчы – на Камянеччыне,
ў польскім Панароўі, і нават у Верхнім Панямонні47, і падаецца вельмі ве-
44
Kontny B., 2003 – Z motyką na slońce ? Możliwości odzwierciedlenia instytucji drużyny w
materyale arheologicznym // Księga jubeliusziowa prof. dr. hab. Jerzego Kolendo, Warszawa, s.
253-267.
45
Щукин М.Б., 1994 – На рубеже эр. Ленинград, с. 237.
46
Щукин М.Б., 1989 – Горизонт Рахны–Почеп: причины и условия образования //
Культуры восточной Европы І тысячелетия. Куйбышев, 26-38; Щукин М.Б., 1994 – На
рубеже эр. Ленинград, с. 232–244; Обломский А.М., – Позднезарубинецкие памятники //
Археология СССР. Т. 6: Славяне и их соседи в конце І тысячелетия до н.э. – первой поло-
вине І тысячелетия н.э. Москва, с. 40–52; Терпиловский Р.В., 2004 – Среднее Поднепровье
в первой половине I тысячелетия н.э. Monumenta Studia Gothica, T. III. Lublin, s. 21-34.
47
Andrzejowski J., 1999 – Hryniewicze Wielkie – cmentarzysko z pogranicza dwóch światów
// Comhlan. Studia z archeologii okresu przedrzymskiego i rzymskiego w Europie Środkowej
dedykowane T.Dąbrowskiej. Warszwa, s. 46 Ryc. 14, s. 47-48; Белявец В., 2004 – Беларускае
Заходняе Палессе ў перыяд правінцыйнарымскіх уплываў – стан і перспек-тывы
даследаванняў // Wspólnota dziedzictwa kulturowego ziem Białorusi i Polski. Warszawa, s.
229; Медведев А.М., 2004 – Материалы так называемой “познезарубинецкой культуры”
в Белорусском Понёманье // Ceramika zachodniebałtyjska. Nowe źródła i interpretacje.

96
2. Старажытная Белавежская пушча

Białystok, s. 115–121.
Мал. 32. Развіццё гісторыка-культурнай сітуацыі ў Нёманска-Бужскім
міжрэччы ў позні перадрымскі і рымскі перыяд (ІІ ст. да н.э. – IV ст. н.э.):
І: 1-4,6-13,15,16,23 – знаходкі з могільніка Брэст-Трышын; 5 – могільнік
Вялічкавічы; 14,18-22,24-26 – могільнік Пятровічы; 17,28 – могільнік
Скорбічы; 27 – Ратайчыцы; ІІ: 1,2 – Грохі Старэ (Grohi Stare) паводле К. Русін
; 3,4 – селішча Сураж-37 паводле Д. Краснадэмбскага і Х. Ольчак; 5 – могільнік
Трасцяніца; 6-9,15,16,24 – Грыневічы Вельке (Hryniewicze Wielkie), 11 –
Краснасельск – Піскаш, 13 – Кутова – паводле Я. Анджэёўскага; 12 – могільнік
Краснасельскі, паводле А.М. Мядзведзева; 10,14-23,25 – могільнік Радасць.

97
БЕЛАВЕЖСКАЯ ПУШЧА: ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА

рагодным, што з часам сляды іх паселішчаў і могільнікі будуць выяўленыя


непасрэдна на тэрыторыі Нацыянальнага парку.
Кім былі гэтыя людзі? Значная частка сучасных даследчыкаў
прытрымліваецца таго меркавання, што яны могуць атаясамлівацца з наро-
дам “венедаў”, які мы ведаем па паведамленням рымскага грамадскага дзея-
ча і географа Карнелія Тацыта. Апісваючы сітуацыю на тэрыторыі Ўсходняй
Еўропы, ён згадвае, што “вянеды....абыходзяць разбойніцкімі шайкамі ўсе
лясы і горы паміж пеўкінамі і феннамі. Аднак яны хутчэй павінны быць адне-
сены да германцаў, паколькі і дамы будуюць, і носяць шчыты, і маюць перава-
гу ў трэніраванасці і хуткасці пяхоты – ўсё гэта адрознівае іх ад сарматаў...”48
Помнікаў постзарубінецкага тыпу нясуць карціну, вельмі сугучную паведам-
ленню Тацыта: гэты гарызонт помнікаў павінен быў сфарміравацца ў выніку
шырокіх хуткіх рознанакіраваных перамяшчэнняў груп насельніцтва,
якія спалучалі рысы зарубінецкай культуры і насельніцтва традыцый ляс-
ной зоны. У адпаведнасці з інфармацыяй рымскага аўтара, помнікі гэтыя
раскіданы ў агромністым прасторы, – ад Сярэдняга Дняпра і Падзясення да
Буга і Нарава – на прасторы паміж Прычарнаморскімі стэпамі, дзе ўладарылі
сарматы і масівам усходнееўрапейскіх культур лясной зоны, якія могуць
атаясамлівацца з феннамі49.
У І–ІІ ст. на землях вакол Белавежскай пушчы, як ніколі да гэтага выраз-
на, пралягла мяжа паміж двума светамі (мал. 32). Гэты рэгіён знаходзіўся
пад кантролем насельніцтва постзарубінецкага кола, але ў непасрэднай
блізкасці – ва Ўсходнім Падляшшы і ў Брэсцкім Пабужжы, у гэты час так-
сама пастаянна пашыраюць свае ўладанні носьбіты пшэворскай культуры.
“Запас трываласці” іх грамадскай структуры аказаўся настолькі вялікі, што
толькі пшэворская культура, – адзіная з латэнізаваных культур Цэнтраль-
най і Заходняй Еўропы, перажывае крызіс, які разразіўся на рубяжы эр.
У гэты час унутры яе культуры канчаткова перамог германскі культур-
ны элемент: рымскія аўтары адзінадумна ўключаюць насельніцтва боль-
шай часткі басейна Віслы, занятага носьбітамі пшэворскай культуры, ў
кола германскіх народаў і ведаюць іх як вандалаў50. У склад гэтага вялікага
племяннога саюзу ў розныя часы ўваходзіў цэлы шэраг плямёнаў, і назвы
толькі некаторых з іх нам вядомыя. Шэраг польскіх даледчыкаў лічыць,
што тэрыторыі, якія прасціраюцца на захад ад Белавежскай пушчы – землі
сённяшняй Усходняй Мазовіі і Паўднёвага Падляшша, маглі належаць да
48
Свод древнейших письменных известий о славянах. Т. І. Москва, 1991, с. 39.
49
Щукин 1994, с. 278-286; Терпиловский 2004, с. 87-89.
50
Wolfram H., 1996 – Germanie. Kraków, s. 80-87, 103-105; Kolendo J., 2004 – Antyczne
źródła pisane o najdawniejszych dziejach wandalów // Wandałowie. Strażnicy bursztynowego
szlaku. Lublin–Warszawa

98
2. Старажытная Белавежская пушча

народу, які, магчыма па назве іх каралеўскага роду, называлі хаздзінгамі –


“доўгавалосымі”.51
Сёння вельмі складана вызначыць як складваліся стасункі паміж
носьбітамі пшэворскай культуры і насельніцтвам на гэтым паграніччы
двух вялікіх культурных правінцый, – з’ява ўсё яшчэ вельмі мала вывучана.
Вынікі раскопак у Грынявічах Велькіх і Радасці сведчаць аб тым, што яны
кантактавалі, і кантакты гэтыя мелі дастаткова актыўны характар. У паха-
ваннях могільнікаў у Радасці і Грынявічах Велькіх былі знойдзены рэчы, зро-
бленыя “вандаламі” – фрагменты посуду, упрыгожанні. Асобныя знаходкі
ўпрыгожанняў з эмалямі, характэрныя для насельніцтва постзарубінецкага
кола і кіеўскай культуры, знойдзены таксама ў пахаваннях пшэворскай куль-
туры ў Ніжнім Пабужжы52. Археолагі адзначаюць таксама сітуацыю вельмі
блізкага іх суседства ў той частцы Польскага Панароўя, якая непасрэдна пры-
мыкае да Белавежскай Пушчы з захаду. Аналіз іх храналагічных суадносім
можа таксама ўказваць на тое, што ў гэтым рэгіёне насельніцтва пшэворскай
культуры пацясніла сваіх суседзяў на ўсход.
Тым ня менш, гэтае памежжа двух светаў захоўвалася дастаткова тры-
вала. У зоне Нёманска-Бужскага міжрэчча носьбіты пшэворскай культуры
не прасунуліся далёка на ўсход. І гэта, верагодней за ўсё, было абумоўлена,
адсутнасцю ў “вандалаў” зацікаўленасці ў далейшым асваенні тэрыторый
гэтага рэгіёну. Іх інтарэс ва Ўсходняй Еўропе быў накіраваны, перадусім,
на поўдзень. Пранікненні носьбітаў пшэворскай культуры ў Прыкарпацце,
якія адзначаюцца яшчэ ў ІІ – І ст. да н.э., у сярэдзіне ІІ ст. н.э. перарасло ў
актыўнае перасяленне, у якое ўцягнулася большая частка насельніцтва гэ-
тай культуры, якое жыла на ўсход ад сярэдняга цячэння Віслы. Усё большыя
і большыя масы вандалаў, імкнучыся дасягнуць межаў рымскай імперыі на
Дунаі, накіроўваліся ў бок Валыні, Прыкарпацця і Паднястроўя, і, нарэшце,
асела ў вярхоўях Цісы.53 Землі ж па плыні З. Бугу і правых яго прытоках –
51
Olendzki M., 1999 – The Upper Tisza Basin in the Roman period. Remarks on settlement
and kultural changes // Das mitteleuropäischen Barbaricum und die Krise des römischen
Weltreiches im 3. Jahrhundert. Brno, p. 108-109, 126; Andrzejowski J., 2001. – Przemiany
osadnicze i kulturowe na wschodnim Mazowszu i południowym Podlasiu u schyłku
starożytności // Najstarsze dzieje Podlasia w świetle źródeł archeologicznych. Siedlce, s. 96–136.
52
Белявец В., 2004 – Беларускае Заходняе Палессе ў перыяд правінцыйнарымскіх уплываў
– стан і перспектывы даследаванняў // Wspólnota dziedzictwa kulturowego ziem Białorusi
i Polski. Warszawa, s. 251-253; таксама: Andrzejowski J., 1999 – Hryniewicze Wielkie –
cmentarzysko z pogranicza dwóch światów // Comhlan. Studia z archeologii okresu przedrzym-
skiego i rzymskiego w Europie Środkowej dedykowane T.Dąbrowskiej. Warszwa, s. 33-38;
Andrzejowski J.б 1995 – Ciekawe materyały z okresu rzymskiego znalezione w Czuprynowie
w woj. Białostockim // NVNC DE SVEBIS DICENDVM EST. Studia dedukowane profesorowi
Jerzemu kolendo w 60–lecie urodzin i 40–lecie pracy naukowej. Warszawa, s.43.
53
Andrzejowski J., 2001 – Przemiany osadnicze i kulturowe na wschodnim Mazowszu i

99
БЕЛАВЕЖСКАЯ ПУШЧА: ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА

Нараву, Лясной і Пульве знаходзіліся на крайнім усходзе іх “зоны інтарэсаў”,


але мелі дастаткова важнае значэнне, паколькі забяспечвалі магчымасць вы-
карыстання Бугу – асноўнай у гэтым рэгіёне водна-транспартнай артэрыі,
па якой адбывалася міграцыя вандалаў на поўдзень.
Сітуацыя рэзка змянілася паміж 170 – 200 гг., калі на землі Сярэд-
няга цячэння Віслы, якія пакідала ў гэты час насельніцтва пшэворскай
культуры, прыходзяць новыя жыхары – носьбіты культуры вельбар-
скай, якія накіраваліся сюды з тэрыторыі Польскага Памор’я. Даследчыкі,
параўноўваючы вынікі археалагічных даследаванняў з дадзенымі пісьмовых
крыніц, адзінадумна сходзяцца ў тым меракаванні, што насельніцтва апош-
няй павінна атаясамлівацца з гістарычнымі готамі54.
Новае насельніцтва неўзабаве займае разлеглыя землі ў Правабярэж-
жы Сярэдняй Віслы: Ўсходнюю Мазовію, Паўднёвае Падляшша, Брэсц-
кае Пабужжа. На працягу першай палове ІІІ ст. яны каланізавалі тэры-
торыю сучаснай Валыні і глыбока праніклі ў Паўночнае Прычарнаморра,
накіроўваючы сваю экспансію, перадусім у вярхоўя Днястра і Паўднёвага
Бугу. Помнікі гэтай культуры добра вядомыя на заходнім памежжы Бела-
вежскай Пушчы – на Беласточчыне. Яны адкрыты і на тэрыторыі самога
запаведнага лесу: два могільніка гэтай культуры ў розныя гады былі вы-
падкова выяўлены на польскім баку пушчы, каля Белавежы; сляды вёскі
готаў адкрытыя нядаўна таксама на ўсходнім яе баку – каля в. Панасюкі.
Улічваючы выключную складанасць выяўлення помнікаў гэтага часу ва
ўмовах запаведнай Белавежскай пушчы, мы з вялікай верагоднасцю можам
казаць аб тым, што тэрыторыя запаведнага лесу ў канцы ІІ – пачатку ІІІ ст.
пераходзіць пад кантроль насельніцтва вельбарскай культуры.
З разгортваннем экспансіі насельніцтва гэтай культуры сітуацыя ў раё-
не Белавежскай пушчы рэзка змяняецца. Матэрыялы постзарубінецкага
тыпу, выяўленыя ў насыпах “княскіх” курганаў готаў, якія даследаваліся на
захад ад пушчы – каля в. Кутова, сведчаць аб тым, што ў польскім Панароўі
насельніцтва традыцый усходнееўрапейскай лясной зоны саступае свае
землі вельбарскім мігрантам. Хутчэй за ўсё, на працягу першай паловы
ІІІ ст. спынілася выкарыстанне могільніка гэтага насельніцтва ў Радсці на
poіudniowym Podlasiu u schyłku starożytności // Najstarsze dzieje Podlasia w świetle źrуdeł
archeologicznych. Siedlce, s.108; Олендски М. 2002, – Вельбарская и пшеворская культуры
на рубеже раннего и позднего римского периодов. Динамика поселенческo-культурных
изменений в хронологическом освещении // Гістарычна-Археалагічны зборнік, № 17.
Мінск, с.84-95.
54
Буданова В.П., 1998 – Готы в эпоху Великого переселения народов. Санкт-Петербург;
Вольфрам Х., 2003 – Готы. От истоков до середины VI века (опыт исторической
этносграфии). Санкт-Петербург; Щукин М.Б., 2005 – Готский путь. Санкт-Петербург;
Kokowski A., 2007 – Goci. Od Skandzy do Campi Gotorum. Warszawa.

100
2. Старажытная Белавежская пушча

р. Лясной55 Відавочна, ў адрозненні ад сваіх папярэднікаў, – насельніцтва


пшэворскай культуры, – новыя гаспадары гэтых зямель, заціснутыя паміж
балотнымі масівамі ўздоўж Бебжы, Нараву і Брэсцкага Палесся, былі
зацікаўленыя ў пашырэнні зямельных уладанняў ва ўсходняй частцы Пры-
бужскай раўніны.
Кім былі гэтыя людзі і што для іх значылі землі Белавежскай Пушчы?
Каб адказаць на гэтыя пытанні, звернемся да пісьмовых крыніц, якія асвя-
чаюць гісторыю гэтага народа.
Дзеянні готаў даволі падрабязна асвечаны ў пісьмовых крыніцах рымскіх
і візантыйскіх аўтараў. Але, што найбольш важна, – готы з’явіліся першым
з варварскіх народаў Еўропы, які даносіць да нас уласную версію свайго
мінулага, у тым ліку найбольш ранніх яго этапаў, якія засталіся па-за ўвагай
рымлян. На пачатку VІ ст. відны палітычны дзеяч і выдатны інтэлектуал
сваёй эпохі Касіадор стварыў пры гоцкім каралеўскім двары ў Равэне
пяцітомны твор “Дзеянні готаў”, дзе былі рупліва сабраныя паданні гэтага
народа і паведамленні рымскіх аўтараў аб яго мінулым. У моцна скароча-
най і адрэдагаванай форме твор Касіядора перажыў стагоддзі ў пераказе
ягонага супляменніка – святара Іардана. “Гетыка” так асвечвае найбольш
раннія старонкі гісторыі готаў: “З гэтага самага вострава Скандза, нібы з
мацярынскага лона, выйшлі некалі готы з каралём сваім, які меў імя Берыг.
Толькі саступіўшы са статкаў сваіх на зямлю, яны адразу надалі імя гэтай
мясціне. Кажуць, яна і сёння называецца Гоціскандза .... Калі ж там вырас-
ла агромністая колькасць люду, а правіў толькі пяты пасля Берыга кароль
Фелімер, сын Гардарыга, ён вырашыў, каб войска готаў разам са сваімі сем’ямі
вырушылі адтуль. У пошуках прывабных зямель [для жыцця] прыйшоў ён у
аддаленыя землі Скіфіі, якія на іх мове называліся О’юм. Фелімер, у захапленні
ад вялікіх багаццяў тых краёў, перакінуў туды палову войска, пасля чаго, як
распавядаюць, мост, які быў пакладзены праз раку, непапраўна зламаўся,
так што ні ў каго больш не засталося магчымасці ні прайсці, ні вярнуцца.
Кажуць, мясціны тыя дзікія, бо акружаны топкімі багнамі і омутамі; такім
чынам, сама прырода зрабіла іх недасягальнымі ...”56
Дзякуючы амаль стогадоваму вывучэнню помнікаў вельбарскай куль-
туры і працы некалькіх пакаленняў гісторыкаў сёння мы ў стане сказаць
аб гісторыі ранніх этапаў гэтага народу значна больш. Гоцкі племянны саюз
сфарміраваўся ў сярэдзіне І ст. на Польскім Памор’і – у нізоўях Віслы. Роз-
ныя народы, якія ўвайшлі ў яго склад (гепіды, ругі, групы вандалаў, бур-
гунды), размаўлялі пераважна на ўсходнегерманскіх дыялектах. Яны былі
55
Andrzejowski 1999, s. 42-43; Andrzejowski 1995, s. 44, s.46 Ryc.2; Белявец 2004б, с.254-256.
56
Иордан. О происхождении и деянии готов. 27, 28 – Скржынская Е.Ч., 2001. Санкт-
Петербург.

101
БЕЛАВЕЖСКАЯ ПУШЧА: ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА

аб’яднаныя элітамі скандынаўскага паходжання, але не столькі сілай зброі,


колькі цалкам прагматычнымі інтарэсамі. Росквіт вельбарскай культуры –
саюзу гоцкіх плямёнаў быў забяспечаны тым, што яны паставілі пад цвёрды
кантроль ключавы ўчастак “бурштынавага шляху” – ніжняе цячэнне і рэгіён
дэльты Віслы. Сёння мы ведаем таксама, што перасяленне гоцкіх плямёнаў
у землі Скіфіі не з’яўлася рашэннем караля Фелімера. Пачатак міграцыі
насельніцтва вельбарскай культуры ў бок Паўночнага Прычарнамор’я су-
падае з маркамона-квадскімі войнамі (каля 160–180 гг.). Серыя разбураль-
ных ваенных сутыкненняў паміж германскімі плямёнамі і рымлянамі, якія
амаль на 20 год ахапілі пагранічча рымскай імперыі на Дунаі, падарвала
гандаль уздоўж “бурштынавага шляху” – адной з галоўных крыніц багац-
ця готаў. Сярод удзельнікаў гэтых войнаў згадваюцца знаёмыя ўжо нам
вандалы–хаздзінгі, а неўзабаве да “паўночных варвараў”, якія змагаліся
з рымскімі легіёнамі ў Падунаўі, далучыліся і гоцкія дружыны. У 180-м г.
Рым упершыню саступіў варварам. Для ўсяго Барбарыкума перамога на
Дунаі стала сведчаннем таго, што ўмовы з аслабелай Рымскай імперыяй,
якая ўвайшла ў эпоху крызісу, можна дыктаваць на мове мячоў. Свайго
шчасця на поўдні вырашалі паспытаць таксама і цэлыя плямёны готаў:
урадлівыя глебы казачнай О’юм – “краіны рэк” (Валыні) вабілі фермераў,
а прычарнаморскія ўладанні імперыі абяцалі ваярам казачныя трафеі. Так,
каля 170 г. першыя гоцкія перасяленцы рэгіёну Белавежскай Пушчы. Частка
з іх пасялілася ў Пабужжы, частка – у Турава-Пінскім Палессі. Асноўная ж
маса працягнула свой шлях да берагоў Чорнага мора. У ІІІ ст. яны аб’ядналі
народы Паўночнага Прычарнамор’я ў магутны звяз народаў. Так на прасто-
рах ад Балтыйскага да чорнага мора сфарміравалася т.зв. “агульнасць куль-
тур гоцкага кола”, у якую ўваходзілі носьбіты вельбарскай, чарняхоўскай,
Сынтана дэ Мурэш культур і насельніцтва масламенцкай групы. А ў пер-
шай палове IV ст. на тэрыторыі Правабярэжнай Украіны пад кіраўніцтвам
гоцкіх каралёў з роду Амалаў паўстала магутная “дзяржава Германарыха”
– правобраз варварскіх каралеўстваў сярэднявечнай Еўропы.
Ужо на пачатку ХХ ст. даследчыкі звярнулі ўвагу на тое, што апісанне
змрочных багністых мясцін з вялікай колькасцю водных токаў, праз якія
рухаўся народ гоцкага караля Фелімера ў сваім шляху да казачна багатай
краіны Оюм (якая, па меркаванню большасці сучасных даследчыкаў,
павінна атаясамлівацца з украінскай Валынню) і зямель скіфіі (паўночнага
Прычарнамор’я), надзвычай удала пасуе да прыродны Беларускага
Палесся. Якое ж дачыненне гэтае старажытнае паданне готаў, запісанае ў
Італіі ў VI ст. мае да Белавежскай Пушчы? Магчыма, самае непасрэднае, –
тэрыторыя сучаснага запаведнага лесу магла знаходзіцца на шляху гэтай

102
2. Старажытная Белавежская пушча

вандроўкі. Гідралагічную вось рэгіёну пушчы ўтварае Нараў – правы


прыток Заходняга Бугу, вытокі якога знаходзяцца ў балотным масіве,
размешчаным на ўсходняй мяжы Белавежскай Пушчы – Дзікім Нікары.
Нядаўнія даследаванні біёлагаў паказалі, што гэтае балота належыць да
ліку найбольш маладых у Беларусі – два тысячагоддзі таму яно з’яўлялася
вялікім мелкаводным возерам. Менавіта як возера Дзікі Нікар абазначаўся
на картах яшчэ ў XVII–XVIII ст. З яго ж усходняга боку бярэ свае вытокі
рака Ясельда – адзін з найбольш значных левых прытокаў Прыпяці.
Такім чынам, у першыя стагоддзі Новай эры гідралагічная сітуацыя
Белавежскай Пушчы стварала ўмовы для бесперашкоднай міграцыі на
шляху з сярэдняга цячэння Віслы да Прыпяці. Рух па плыні апошняй
дазваляў дасягнуць Дняпра, а далей – берагоў Чорнага мора. Старажытныя
вандроўнікі, дасягнуўшы Прыпяці ў сярэднім яе цячэнні, таксама маглі з
лёгкасцю дасягаць зямель Валыні, – рухаючыся па Стыры, альбо Гарыні,
а ў далейшым атрымлівалі магчымасць выйсці ўверх па Паўднёвым Бузе
і Днястры, выйсці да берагоў Чорнага мора ў непасрэднай блізкасці да
межаў Рымскай імперыі ў Падунаўі. Такім чынам на этапе разгортвання
каланізацыйных рухаў готаў, землі Белавежскай Пушчы, маглі мець для
іх немалаважнае значэнне, паколькі звязвалі два вялікіх рачных басейна –
Віслы і Дняпра, ў якіх сфарміравалася “гоцкая айкумена” паміж Балтыйскім
і Чорным марамі.
Гэта пакуль што гіпотэза. Яна можа падцвердзіцца, калі з часам
даследчыкі сапраўды выявяць сляды міграцыі гоцкіх плямёнаў праз
Беларускае Загароддзе – ўздоўж па Ясельдзе. Але, як падаецца, ўжо сёння
мы можам адзначыць сляды прысутнасці гоцкіх мігрантаў у басейне
Ясельды. Аб гэтым сведчыць скарб рымскіх срэбных манет, знойдзены
напрыканцы 1990-х гг. каля в. Малеч. Ён быў схаваны ў зямлю ў гліняным
гаршку вельбарскай культур.
Серыя добра вывучаных помнікаў вельбарскай культуры ў рэгіёнах,
акаляючых Белавежскую Пушчу, сведчыць аб тым, што “готы” захоўвалі
сваё панаванне на землях, прылеглых да пушчы, да сярэдзіны–трэцяй
чвэрці IV57. Каля 375 г. на землі Паўночнага Прычарнамор’я ўварваліся
гуны – качэўнікі, які прыйшлі з Закаспійскіх стэпаў. Пад іх ударамі пала
“дзяржава Германарыха”. На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў сувязі
ўнутры агульнасці культур гоцкага кола распаліся. Пісьмовыя звесткі
паведамляюць аб тым, што большая частка готаў уходзіць за Дунай – пад
абарону крэпасцяў на межах Рымскай імперыі.
57
Godłowski 1986, S.147, S.152 Karte5; Andrzejowski 2001, s.112-113, s.126 Ryc.13; Белявец
Белявец, В. Папярэднія вынікі вывучэння грунтовага могільніка вельбарскай культуры
Пятровічы (Белая Гара) // ГАЗ. – Мінск, 2006. – № 23.

103
БЕЛАВЕЖСКАЯ ПУШЧА: ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА

У гэты час знікаюць таксама помнікі вельбарскай культуры ва усім яе


арэале. Землі Пабужжа, верагодней за ўсё, пусцеюць на 100–150 гг. – да
VI ст., калі тут з’яўляюцца першыя помнікі пражскай культуры – селішчы,
якія заснавалі тут гістарычныя славяне.
2.4. Ранняе сярэдневякоўе
У V ст. Еўропу чакалі новыя ўзрушэнні. У сярэдзіне стагоддзя распаўся
гунскі саюз, у 476 г. разбурана Заходняя Рымская імперыя, працягвалася
эпоха Вялікага перасялення народаў. З сярэдзіны VI ст. на старонках
візантыйскіх хронік усё часцей называецца імя новага ворага, які турбуе
паўночную мяжу Усходняй імперыі – славяне. Іх шматлікія плямёны ў VI–
VIІ стст. рассяліліся на тэрыторыі ад Эльбы і Одэра на захадзе, Падняпроўя
на ўсходзе, да Дуная і Балкан на поўдні. Славянам належыла вядучая роля
ў міграцыйных працэсах 3-яй чвэрці 1-га тыс. на тэрыторыі Цэнтральнай і
Усходняй Еўропы.
Не абыйшлі бокам гэтыя падзеі і тэрыторыю Пабужжа. Зараз у
Камянецкім раёне вядомы 2 паселішчы пражскай культуры, якая датуецца
VI–VIІ стст., займае адпаведную рассяленню тагачасных славян тэрыторыю
і таму лічыцца першай безумоўна славянскай археалагічнай культурай.
Знойдзены гэтыя паселішчы па абодзьва бакі Лясной, у месцы сутокі
Правай і Левай Лясной каля в. Шышова і Вугляны Камянецкага раёна58. У
Беларусі гэта пакуль што самыя паўночныя пункты пражскай культуры,
якія, аднак, раскопкамі яшчэ не вывучаліся.
У 3-й чвэрці 1-га тыс. ў славян адбываўся працэс распаду
першабытнаабшчынных адносін. Яны займаліся ворыўным і лядным
земляробствам, жывелагадоўляй, рознымі рамёствамі, жылі суседскімі
абшчынамі. Найбольш добра археолагамі ў пражскай культуры вывучаны
паселішчы, іншыя помнікі даследаваны горш. У асноўнай масе паселішчы
былі неўмацаванымі, на тэрыторыі Заходняга Пабужжа вядома толькі адно
гарадзішча (Зімно, Украіна). Паселішчы размяшчаліся па берагах вялікіх
рэк і іх прытокаў, азёр, галоўным чынам на месцах, што прыдатны для
земляробства і жывёлагадоўлі. Іх памеры не перавышаюць 0,5–1 га. Адсюль,
колькасць жытлаў у сярэднім дасягае 20–30 пабудоў, але на Палессі, паводле
І.П. Русанавай, яна можа быць і значна меньшай.59 Пабудовы размяшчаліся
58
Вяргей В.С. Помнікі тыпу Прагі-Карчак і Лукі-Райкавецкай / В.С. Вяргей // Археалогія
Беларусі. Жалезны век і ранняе сярэдявечча. – Мінск: Беларуская навука, 1999. Т. 2. С.
392–393.
59
Русанова И.П. Славянские древности VI—IX вв. между Днепром и Западным Бугом
/ И.П. Русанова // Археология СССР. Свод археологических источников. – Москва:
«Наука», 1973. – Вып. Е1-25. – 100 с.

104
2. Старажытная Белавежская пушча

часцей невялікімі групамі на блізкай адлегласці адзін ад аднаго, безсістэмна.


Паміж жытламі знаходзіліся гаспадарчыя ямы.
Асноўным тыпам жытлаў пражскай культуры былі квадратныя
паўзямлянкі з роўнымі сценкамі, паглыбленымі ў зямлю на глыбіню да 1 м.
Яны, у асноўным, невялікія, памеры вагаюцца ад 6 да 20 кв. м. Жытлы мелі
слупавую ці зрубную канструкцыю сцен. Слупы размешчаны па вуглах
жытлаў, а бывае і пасярэдзіне дзвюх ці чатырох сцен. Каркас двухскатнага
даху быў таксама драўляны. Падлога звычайна была земляной, добра
утрамбаванай, зрэдку падмазвалася глінай.
Неад’емным атрыбутам паўзямлянкі пражскай культуры была печ,
адсутнасць якой сведчыць пра гаспадарчую прыналежнасць пабудовы.
Печы ў значнай большасці складзены з камянёў і толькі ў вярхоўях
Заходняга Буга рабіліся з гліны. Відавочна, гэта тлумачыцца тым, што
ў гэтых мясцінах не было выхадаў камяню, як, дарэчы, і ў шмат якіх
раёнах Беларускага Палесся. Печы размяшчаліся ў адным з вуглоў жытла,
галоўным чынам у паўночнай яго частке. Сценкі печы-каменкі будаваліся з
буйных колатых камянеў ці пліт, якія ставіліся на рабро. Яе купал таксама
збіраўся з камянёў-плітак, зверху якіх укладваліся больш дробныя кавалкі
камяню. Дробнымі каменьчыкамі забутоўваліся і сценкі. Камяні ніколі не
ўзмацняліся якім-небудь растворам. Топка пячэй невялікая, у сярэднім
0,4—0,6 м, вышыня 0,3—0,5 м. На помніках пражскай культуры вядомы
таксама аб’екты вытворчага характару, звязаныя з вытворчасцю металу і
металічных вырабаў.
Знаходак бытавых і іншых рэчаў на паселішчах пражскай культуры
не шмат. Гэта, у першаю чаргу, керамічны посуд (гаршкі без арнаменту,
патэльні), а таксама вырабы з металу, косці і каменю. Асартымент вырабаў
з жалеза невялікі: нажы, шылы, прабойнікі, крэсівы, спражкі, сярпы, цвікі
і некаторыя інш. Вядомы вырабы з каляровых металаў. Невялікая іх частка
выраблялася на месцы, аб чым сведчаць знаходкі абломкаў ліцейных тыгляў,
бронзавых нарыхтовак. Насельніцтва пражскай культуры займалася
таксама прадзеннем і ткацтвам, аб чым сведчаць шматлікія знаходкі
праселак, будаўнічай справай.
Важны матэрыял для разумення любой археалагічнай культуры, у
тым ліку пражскай, даюць могільнікі. Яны ўяўляюць сабой грунтовыя
могільнікі ці курганы з абрадам трупаспалення. Крэмацыя нябожчыка
ажыццяўлялася па-за межамі пахавання. Пахавальны інвентар вельмі
бедны: кераміка, зрэдку іншыя прадметы. На жаль, на тэрыторыі Беларусі
пахаванні пражскай культуры даследаваліся яшчэ мала, а на Камянеччыне
ўвогуле пакуль што не выяўлены.

105
БЕЛАВЕЖСКАЯ ПУШЧА: ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА

Такім чынам, зыходзячы з археалагічных матэрыялаў, можна падвесці


рысу: першыя славянскія паселішчы на Камянеччыне з’явіліся, хутчэй за
ўсё ў VII ст. Аб гэтым сведчаць матэрыялы селішча Блювінічы на поўначы
Брэсцкага раёна, якое вывучалася раскопкамі. Прасоўванне славян на
Камянеччыну адбывалася хутчэй за ўсё па Заходняму Бугу і Лясной з
вобласці, якая стала пазней тэрыторыяй фарміравання плямён валынян.
Але славяне, зразумела, прыйшлі не на пустое месца. З кім ім прыйшлося
сутыкнуцца? Нельга ўпэўнена сказаць, з якім мясцовым насельніцтвам
яны мелі справу. Можа гэта былі патомкі кельтаў, готаў ці заходнебалцкіх
яцвягаў (судоваў, судзінаў)? Апошнія ў заходнееўрапейскіх пісьмовых
крыніцах успамінаюцца ўжо ў ІІ ст. н. э. і лакалізуюцца недзе на ўсход ад
Віслы. Дарэчы, у мясцовай тапаніміі нярэдка сустракаюцца назвы тыповага
неславянскага паходжання.
У VIІІ—Х стст. працэс паступовага асваення новых зямель і прасоўвання
славян на поўнач, у Белавежскую Пушчу, працягваўся. Гэты этап засялення
звязаны з помнікамі археалагічнай культуры Лука-Райкавецкая, якая
генетычна звязана з пражскай культурай. На тэрыторыі Беларусі помнікі
тыпу Лука Райкавецкая займаюць тую ж тэрыторыю, што і старажытнасці
пражскай культуры, за выключэннем паўночных рэгіёнаў. Як і раней,
неўмацаваныя паселішчы культуры Лука-Райкавецкая размяшчаліся ў
месцах, прыдатных для земляробства і жывёлагадоўлі, па берагах рэк і
іншых вадаёмаў. Іх сярэдняя плошча павялічылася і дасягае 2—3 га. На
Камянеччыне пакуль што вядома пяць такіх помнікаў: каля вв. Радасць,
Кусцічы і Дзям’янчыцы (3 селішчы), але раскопкамі яны не вывучаліся.
Большую плошчу маюць паселішчы, размешчаныя побач з гарадзішчамі,
прычым апошнія на Беларускім Палессі не былі прыстасаванымі для
сталога пражывання і выкарыстоўваліся як сховішчы. Размяшчаліся яны
на берагавых мысах альбо на ўзвышшах. Пляцоўкі сховішчаў, умацаваныя
валамі і равамі, мелі невялікую плошчу – 0,06–0,3 га. Жытлы гэтага часу
сталі больш разнастайнымі. Шэсць з іх поўнасцю і часткова даследаваны на
паселішчы канца 1-га тыс. каля в. Дружба (Скорбічы) Брэсцкага раёна на р.
Лясная. Тут расчышчаны наземныя і паглыбленыя на 0,2—0,3 м у мацярык
пабудовы слуповай канструкцыі. У паглыбленым жытле № 6 па перыметры
захаваліся рэшткі каменнага падмурка, а ў другім, наземным жытле ўздоўж
сцен знойдзены асобныя камяні. У 2 жытлах захаваліся рэшткі глінабітнай
падлогі (астатнія пяшчаныя). Разнастайныя таксама канструкцыі печаў.
Адна паўзямлянка ацяплялася печчу-каменкай, размешчанай у заходнім
вуглу. Глінабітная круглая печ на драўляным каркасе, узведзеная на падлозе,
адкрыта ў жытле № 2. Астатнія печы ўзведзены над ямамі, выкапанымі ў

106
2. Старажытная Белавежская пушча

падлозе жытлаў. Сценкі гэтых ям нахіленыя і маюць рэшткі драўлянага


каркаса. На паселішчах канца 1-га тыс. знойдзены таксама гаспадарчыя і
вытворчыя пабудовы, ямы. Гэтыя збудаванні наземныя, маюць меншыя за
жытлы памеры і больш лёгкую канструкцыю сцен. Ямы звычайна акруглай
формы, дыяметрам ад 1 да 3 м, глыбінёй ад 0,4 да 1,2 м.
Раскопкі гарадзішчаў і селішчаў культуры Лука-Райкавецкая (на жаль па-
за межамі Белавежскай пушчы) даюць больш-менш дастатковае ўяўленне
аб матэрыяльнай культуры славян апошняй чвэрці 1-га тысячагоддзя. У
параўнанні з пражскай культурай у ІХ ст. на Заходнім Пабужжы з’яўляецца
кераміка, зробленая часткова на ганчарным крузе. Частымі знаходкамі
з’яўляюцца гліняныя праселкі, але ўжо сустракаюцца таксама каменныя,
вытачаныя з ружовага шыферу. На некаторых паселішчах знойдзена даволі
значная колькасць прадметаў працы (сякеры, косы, наральнікі, шылы і інш.),
прадметаў побыту (крэсівы, нажы, цвікі), узбраення (наканечнікі стрэл
і коп’яў, баявыя сякеры), упрыгожанняў (шкляныя пацеркі, скроневыя
кольцы, бразготкі) і шмат інш.
Пахаванні культуры Лука-Райкавецкая вядомы на ўсей яе тэрыторыі,
аднак вывучаны яны значна менш за паселішчы. Яны прадстаўлены
падкурганнымі трупаспаленнямі. Тры такія курганы былі раскапаныя
Ю.У. Кухарэнкам і І.П. Русанавай у 1960-я гг. на могільніку Радасць на
левым беразе р. Лясная60. Яны насыпаны з пяску, мелі кальцавыя ровікі,
утрымлівалі некалькі попельных праслоек. Трупаспаленні змяшчаліся ў
насыпах курганоў на вогнішчах. У адным з курганаў перапаленыя косці
знаходзіліся ў паўднёва-заходнім вуглу драўлянага прамавугольніка,
арыентаванага па баках свету. Памеры апошняга 2,6 х 3 м. У насыпах,
асабліва на вогнішчах, знойдзены абломкі грубых ляпных і ганчарных
пасудзін.
Частка вывучаных курганаў на тэрыторыі Белавежскай таксама
адносіцца да культуры Лука Райкавецкая (напрыклад у квартале 214, №№
7 і 30). Пад насыпам яны мелі чатырохвугольныя драўляныя канструкцыі.
Рэшткі трупаспаленняў, выкананых па-за межамі могільніка, былі
размешчаны ў ямцы глыбіней 45 см у цэнтры драўлянай канструкцыі.
Пахавальны інвентар у курганах с трупаспаленнем вельмі бедны. Нават
нешматлікія фрагменты керамікі з’яўляюцца рэдкай знаходкай.
У выніку рассялення славян іх этнічная і моўная супольнасць паступова
разбуралася, што прывяло да ўтварэння розных славянскіх груповак.
На апошнім этапе культуры адбываюцца значныя змены ў сацыяльным
60
Русанова И.П. Славянские древности VI–IX вв. между Днепром и Западным Бугом //
Археология СССР. Свод археологических источников. Москва: Наука, 1973. Вып. Е1-25.
С. 40.

107
БЕЛАВЕЖСКАЯ ПУШЧА: ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА

развіцці славянскага грамадства. Вылучаюцца групы насельніцтва, якія


займаюць рознае становішча ў грамадскім, эканамічным і палітычным
жыцці – свабодныя абшчыннікі-земляробы, рабы, племянная вярхушка,
дружыннікі, рамеснікі, гандляры. Фарміруюцца моцныя ваенна-палітычныя
групоўкі славянства і ў сваім гістарычным жыцці яно набліжаецца да
стварэння княстваў-дзяржаў. З прыняццем хрысціянства ў канцы Х ст. ва
ўсходніх славян адбываецца паступовы пераход ад абраду трупаспалення
да трупапалажэння пад курганамі.
У гэты ж перыяд у Сярэднім Пабужжы з’яўляюцца так званыя “каменныя
курганы” – пахавальныя насыпы, цалкам складзеныя з камянёў ці ўзведзеныя
з камянёў і зямлі. Часцей гэта невысокія плоскія насыпы дыяметрам ад 6 да 11–
20 м і вышыней 0,5–0,8 м. Большасць даследчыкаў лічаць, што гэтыя помнікі
былі пакінуты заходнебалцкімі (яцвяжскімі) плямёнамі. На сёняшні дзень
у Белавежскай пушчы вядомы 3 курганныя групы з каменнымі курганамі
на польскім баку і 2 – на беларускім (кварталы 746(Б) і 831(Б)). Раскопкі
курганаў з каменнымі канструкцыямі з трупапалажэннем паказалі, што
нябожчыкаў клалі тут альбо на мацярык, альбо ў неглыбокую падкурганную
яму. Большасць з касцякоў, каля якіх знаходзяцца скапленні вуголля і попелу,
пакладзены галавой на захад, але сустракаюцца мужчынскія пахаванні
з супрацьлеглай, усходняй арыентацыяй. Менавіта такая пахавальная
традыцыя характэрна для балтаў.
У Х–ХІІІ стст. на Камянеччыне, як і ў самой Белавежскай пушчы,
павялічваецца колькась звычайных земляных курганаў з трупапалажэннем.
Іх пахавальны інвентар ідэнтычны інвентару каменных курганаў (мал.
33). У жаночых пахаваннях звычайна трапляюцца пярсценкападобныя
паўтараабаротныя скроневыя кольцы, радзей пярсцёнкападобныя з
S-падобным канцом ці са спіралепадобным завітком. Каралі з шкляных
пацерак, у адрозненні ад дрыгавіцкіх пахаванняў, не былі распаўсюджаны.
Толькі ў некалькіх курганах знойдзены адзінкавыя ці адносна нешматлікія
пацеркі. Зрэдку сустракаюцца таксама пахаванні з бронзавымі зярністымі
пацеркамі, круглымі прывескамі. Металічных бранзалетаў і пярсценкаў
таксама не шмат і ўсе яны належаць агульнаславянскім тыпам. Трапляюцца
таксама паясныя спражкі, металічныя гузікі, гліняныя і шыферныя праселкі.
Да балцкіх тыпаў належаць падковападобныя засцёжкі з патоўшчанымі
канцамі і некаторыя іншыя. У мужчынскіх пахаваннях знойдзены спражкі,
крэсівы, нажы, ганчарны посуд (апошнія сутракаюцца і ў жаночых).
Адной з актуальных праблем з’яўляецца племянная прыналежнасць
раннесярэдневяковага насельніцтва басейна р. Лясная. Гэта звязана з тым,
што дадзеная тэрыторыя ў гэты час была пагранічнай паміж паўднёва-

108
2. Старажытная Белавежская пушча

Мал. 33. Знаходкі з курганаў каля в. Свішчова Камянецкага раёна: 1, 4, 6, 9,


10 – паўтараабаротныя скроневыя кольцы; 2 – скроневае кальцо з пацеркай;
5 – скроневае кальцо з S-падобным канцом; 7 – гузік; 8 – скроневае кальцо
трохпацеркавае; 11 – праселка; 12 – нож (паводле Т.М. Каробушкінай).

109
БЕЛАВЕЖСКАЯ ПУШЧА: ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА

заходняй групай усходнеславянскіх плямён, заходнімі славянамі і балтамі,


што дае падставу меркаваць аб змешаным у этнічных адносінах складзе
насельніцтва пры колькаснай перавазе таго ці іншага племяннога саюзу ў
асобных мікрарэгіёнах.
Па дадзенай праблеме існуе некалькі пунктаў гледжання. Большасць
даследчыкаў асноўным насельніцтвам Брэсцкага Пабужжа ў Х–ХІІІ стст.
называюць дрыгавічоў. Е.І. Цімафееў, вывучаючы пахавальны абрад
паўднёва-заходняй групы ўсходніх славян, прыходзіць да высновы, што
ў дрыгавічоў панаваў абрад трупапалажэння ў аснове курганоў, тады як
падкурганныя пахаванні ў ямах характэрныя для валынян. На падставе
адрозненняў у абрадзе і начынні магільнікаў ён мяркуе, што пасяленні
дрыгавічоў даходзілі да Сярэдняга Пабужжа, землі якога яны насялялі
“цераспалосна” з мазаўшанамі61.
Даследчык курганоў Пабужжа Т.М. Каробушкіна лічыць гэтыя помнікі
дрыгавіцкімі. У карысць гэтага, на яе думку, сведчаць знаходкі ў пахаваннях
зярністых пацерак так званага дрыгавіцкага тыпу, трохпацеркавыя
скроневыя кольцы, пераважна заходняя арыентацыя пахаванняў62.
Польскія даследчыкі Г. Лаўмянскі і К. Мусяновіч лакалізуюць дрыгавічоў
у Пабужжы пачынаючы з VII–IX стст. і даводзяць іх рассяленне да Драгічына
Надбужскага, дзе адначасова з імі жылі і мазаўшане63. Да дрыгавіцкіх
пахаванняў К. Мусяновіч адносіць паўсферычныя курганы, нярэдка
абкладзеныя валунамі, да мазавецкіх – магілы з каменнай абкладкай, якія
мелі форму прамавугольніка ці авала64. Да дадзенага пункту гледжання
далучаецца М.М. Кучынка65.
Другая канцэпцыя племянной прыналежнасці насельніцтва Брэсцкага
Пабужжа звязана з валынянамі. У Х—ХІІІ стст. яны займалі ўвесь рэгіён
Палесся на захад ад рэк Ясельда і Гарынь. Паўночна-заходняй мяжой іх
тэрыторыі была р. Лясная, дзе адначасова жыла група яцвягаў (каменныя
курганы), а на левабярэжжы Заходняга Буга яны межаваліся з мазаўшанамі66.
Гэты пункт гледжання часткова пацвярджаюць даследаванні лінгвістаў і
61
Тимофеев Е.И. Расселение юго-западной группы восточных славян по материалам
могильников X–XIII вв. // Советская археология. Москва: Наука, 1961. № 3. С. 56–57.
62
Коробушкина Т.Н. Курганы Белорусского Побужья X–XIII вв. / Т.Н. Коробушкина.
Минск: Навука и тэхника, 1993. С.93–107.
63
Lowmiański H. Początki Polski. Warszawa, 1962. T. 3. S. 27–28.
64
Musianowicz K. Granica mazowiecko-drehowicka na Podlasiu we wczesnym średniowieczu //
Materiały Wczesnośredniowieczny. 1960. T. 5. S. 187–198.
65
Кучінко М.М. Про племінну належність раннесередньовічного населения і Посання /
М.М. Кучінко // Археологія. – Кіив: Наукова думка, 1975. № 16. С. 82.
66
Кухаренко Ю.В. Полесье и его место в процессе этногенеза славян (по материалам
археологических исследования) / Ю.В. Кухаренко // Полесье: лингвистика, археология,
топонимика. Москва: Наука, 1968. С. 43–46.

110
2. Старажытная Белавежская пушча

этнографаў. Суадносіны лінгвістычных і


этнаграфічных ізаглос і ізапрагм паказваюць
генетычную роднасць насельніцтва
Брэсцка-Пінскага Палесся з насельніцтвам
паўднёвага захаду Валынскай і паўночнага
захаду Львоўскай абласцей67. Цесная сувязь
выяўлялася таксама ў народным арнаменце,
адзенні і іншых элементах культуры68.
На думку В. В. Сядова Брэсцкае
Пабужжа было ахоплена рассяленнем
як дрыгавічоў, так і валынян, аднак
асноўнай часткай насельніцтва рэгіёна,
прынамсі ў канцы 1-га тыс. н.э., з’яўляліся
заходнебалцкія плямёны яцвягаў69. Да
помнікаў яцвяжскага паходжання ў Брэскім
Пабужжы даследчык адносіць каменныя
курганы, якія па канструкцыі грунтоўна
адрозніваюцца ад традыцыйных славянскіх
і ўсходнебалцкіх пахаванняў. Славянскі
інвентар могільнікаў, на яго думку, не
з’яўляецца бясспрэчным доказам этнасу
пахаванага (мал. 34; 35). Каменныя курганы Мал. 34. Рэканструкцыя
са славянскімі рэчамі маглі быць пакінуты вясковага жаночага
яцвягамі (асобныя групы якіх захаваліся касцюма ХІ ст. Сярэдняга
ў славянскім асяроддзі), славянізаванымі Пабужжа і суседніх рэгіёнаў
нашчадкамі яцвягаў ці славянамі, якія (паводле А. В. Квяткоўскай і
ўспрынялі яцвяжскі абрад пахавання ў Ю. М. Бохана).
выніку цесных кантактаў з аўтахтонамі. На
падставе звестах рускіх летапісаў і польскіх хронік, даследаванняў гідронімаў
і тапонімаў раннесярэдневяковае насельніцтва Брэсцкага Пабужжа лічылі
яцвягамі Т. Нарбут, К. Буга, А. Л. Пагодзін і інш.
67
Климчук Ф.Д. К соотношению диалектных этнографических и археологических
ареалов Брестско-Пинского Полесья / Ф.Д. Климчук // Проблемы картографирования в
языкознании и этнографии. – Москва: Наука, 1974. С. 160–166.
68
Сергеенко Ю.Г. О локальных особенностях белорусского народного орнамента /
Ю.Г. Сергеенко // Этногенез белорусов. Тез. докл. на науч. конф. по пробл. «Этногенез
белорусов». 3–6 дек. 1973 г. Минск, 1974. С. 184–186; Молчанова Л.А. Локальные
особенности традиционной крестьянской одежды Белорусского Полесья / Л.А.
Молчанова // Этногенез белорусов. Тез. докл. на науч. конф. по пробл. «Этногенез
белорусов». 3–6 дек. 1973 г. – Минск, 1974. С. 199.
69
Седов В.В. Курганы ятвягов / В.В. Седов // Советская археология. Москва: Наука, 1964.
№ 4. С. 36–51.

111
БЕЛАВЕЖСКАЯ ПУШЧА: ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА

Мал. 35. Рэканструкцыя вясковага жаночага касцюма пач. ХІІ–ХІІІ


стст. Сярэдняга Пабужжа і суседніх рэгіёнаў (паводле А. В. Квяткоўскай і
Ю. М. Бохана).
Розная інтэрпрэтацыя даследчыкамі сярэдневяковых курганных
старажытнасцей і, як вынік, неадназначная ацэнка этнічнай сітуацыі
абумоўлены блізкасцю пахавальнага абраду і інвентару ў курганах
Брэсцкага Пабужжа і суседніх рэгіёнаў. Інвентар могільнікаў на ўсей
гэтый тэрыторыі ў большасці выпадкаў бедны і аднародны. У адрозненне
ад іншых плямён усходніх славян паўднёва-заходняя група не мае сваіх
спецыфічных упрыгожанняў – этнічных індыкатараў. У гэтай сувязі для
рашэння праблемы вялікае значэнне мае даследаванне масавага матэрыялу
паселішчаў і курганаў – керамікі. Зыходзячы з атрыманых дадзеных,
Брэсцкае Пабужжа насялялі хутчэй за ўся валыняне, на землях якіх меліся
асобныя тыпы ганчарнага посуду, характэрныя таксама для Сярэдняга
Пабужжа70.
70
Иов О.В. Круговая керамика поселений IX–XI вв. западной части Белорусского
Полесья / О.В. Иов // Древнерусская керамика. Москва: Наука, 1992. С. 36–47

112
2. Старажытная Белавежская пушча

Відавочна, маюць рацыю тыя даследчыкі, якія адносяць пачатак


славянскага засялення да VII ст. Яны паступова асімілявалі тутэйшыя
яцвяжскія плямены злінцаў і да VIII—IX стст. верагодна, складалі большасць
насельніцтва рэгіёна. У гэты перыяд значная частка зямель Камянеччыны,
як і ўсяго Брэсцкага Пабужжа, можна ўключыць у арэал культуры тыпу
Лука Райкавецкая, якую звязваюць з дулебамі. Помнікі гэтай культуры
выяўлены на р. Лясная: Скорбічы, Радасць, Дзям’янчыцы, Кусцічы, Вістычы
і інш. Адначасова ў выніку многіх прычын адбываецца дыферэнцыяцыя
дулебскага саюзу і фарміраванне на яго аснове плямён палян, валынян,
дрыгавічоў і драўлян. Камянеччына становіцца перыферыйнай вобласцю
рассялення валынян, прыток якіх у Х ст. павялічваецца. Хутчэй за ўсе
адсюль яны пранікаюць і на левабярэжжа Нёмана.
Працэс славянскай асіміляцыі злінцаў працякаў на працягу некалькіх
стагоддзяў і знайшоў сваё адлюстраванне ў іх матэрыяльнай і духоўнай
культуры. Найбольш паказальныя ў гэтых адносінах каменныя курганы
Х–ХІІІ стст., канструкцыя якіх тыповая для яцвяжскіх плямён, а пахавальны
інвентар з’яўляецца славянскім.
Пэўную ролю ў фарміраванні культуры насельніцтва Камянеччыны
адыгралі заходнеславянскія плямёны мазаўшан. У пахаваннях і паселішчах
на р. Лясная знойдзены характэрныя для іх скроневыя кольцы с S-падобнымі
канцамі. У заходнеславянскай традыцыі рознымі штампамі арнаментавана
частка керамікі. Адносна шырокае распаўсюджанне гэтых рэчаў у Брэскім
Пабужжы звязана хутчэй за ўсе не толькі з эканамічнымі кантактамі, але і з
перасяленнем сюды невялікіх групаў заходнеславянскага насельніцтва. Раз-
глядаючы насельніцтва Камянеччыны як пераважна валынскае, трэба ад-
значыць, што сюды праз вярхоўі Ясельды і Мухаўца пранікалі і дрыгавічы,
але пакуль што няма падставы, прынамсі да ХІ ст., лічыць гэтае перамяш-
чэнне значным.
2.5. Курганныя старажытнасці X–XIII стагоддзяў
Гістарычнае мінулае X–XIII стст. вывучаеца на падставе двух відаў
крыніц: па павядамленням пісьмовых крыніц і па матэрыялам археалагічных
помнікаў. Пісьмовыя крыніцы – гэта старажытнарускія летапісы, якія ў
аснове ўтрымліваюць звесткі палітычнага характару. У іх можна знайсці
толькі агульныя звесткі аб этнічнай прыналежнасці насельніцтва асобных
рэгіенаў. «Дреговичи седоша межи Припетью и Двиною, радимичи седо-
ша по Сожю, кривичи – иже седять по верх Волги, Двины и Днепра». У
пісьмовых крыніцах няма звестак аб дакладных межах рассялення асоб-
ных пляменаў. Адсутнічаюць звесткі і аб часе пражывання плямёнаў у гэ-

113
БЕЛАВЕЖСКАЯ ПУШЧА: ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА

тых регіёнах. Недахоп паведамленняў па гісторыі насельніцтва прымушае


прыцягваць іншыя крыніцы – матэрыялы архалагічных даследаваняў. Пры
вывучэнні археалагічных помнікаў даследчыкі атрымліваюць найбольш
змястоўныя звесткі. Асабліва калі гэта пахавальныя помнікі (спаленні і
трупапакладанні, курганныя і бескурганныя, урнавыя і безурнавыя). Абрад
пахавання і рэчы, што утрымліваюць у пахаваннях, апавядаюць аб часе і
этнічнай прыналежнасці пахаваных. На тэрыторыі Сярэдняга Пабужжа,
Белавежскай пушчы выяўлена шмат курганных могільнікаў – пахаваль-
ных помнікаў нашых продкаў X–XIII стст. Яны распаўсюджаны ўсюды, дзе
існавалі паселішчы гэтага часу.
Нагадаем, што курганныя могільнікі ў розны перыяд вывучалі
Ф. Пакроўскі, С. Дубінскі, М. Авенарыус, А. Гётцэ, Е. Валіцка, Т. Журоўскі,
І. Гурска. У беларускай часткі Белавежскай пушчы даследванне курганоў
праводзіла А. Квяткоўская, якая зафіксавала 42 месцазнаходжанні, якія
налічвалі каля 140 курганаў (глядзі раздзел 1.1).
На тэрыторыі Сярэдняга Пабужжа ў 50–60-е гг. XX ст. даследванні
курганаў праводзілі І. Іоффе (1955 г., 4 курганы), Ю. Кухарэнка (1962 г., 5
помнікаў; 1959 г., 1 помнік), І. Русанава (1962 г., 2 курганы), В. Сядоў (1961 г.,
7 курганоў). У 1959–1962 гг. курганы Беларускага Пабужжа даследваў
І. Біруля (123 кургана). У 1972 г. 3 кургана каля в. Лумна вывучыў П. Лы-
сенка. У 1981–1990 гг. на тэрыторіі заходніх раёнаў Брэсцкай вобласці ў 13
могільніках 122 кургана даследвала Т.Каробушкіна. Усяго ў гэтым рэгіёне
даследвана 260 курганаў71.
Курганныя могільнікі зафіксаваны ў Брэсцкім раёне (15), Кобрынскім
раёне (4), Жабінкаўскім раёне (4), Маларытскім раёне (2), Пружанскім раё-
не (5), Камянецкім раёне (19). Усяго ў 49 могільніках налічвалася 594 курга-
на, у тым ліку ў Камянецкім раёне ў 19 могільніках – 273 кургана.
Гістарычная інтэрпрэтація матэрыялаў з курганных пахаванняў Сярэд-
няга Пабужжа доўгі час не была адназначнай. Яшчэ ў XIX ст. Н.П. Барсаў,
А.М. Андрыяшаў, М.В. Доўнар-Запольскі разглядалі могільнікі гэтага
рэгіёну, як пахавальныя помнікі дрыгавічоў. У той жа час вядомы даследчык
курганных помнікаў дрыгавічоў У.З. Завітневіч заходнюю мяжу рассялення
дрыгавічоў праводзіў па выганашчанскіх балотах, у раёне Пінска.
У 30-я гг. XX ст. К. Мусяновіч, з нагоды ўдакладнення мазавецка-
дрыгавіцкай мяжы, даследвала доўгай паласою распаўсюджаванне
71
Кухаренко Ю.В. Средневековые памятники Полесья // Свод археологических
источников. Вып. Е4-57. Москва, 1961. 40с.; Седов В.В. Курганы ятвягов // Советская
археология. Москва: Наука, 1964. № 4. С. 36–51; Коробушкина Т.Н. Курганы Белорусского
Побужья X—XIII вв. / Т.Н. Коробушкина. Минск: Навука и тэхніка, 1993. С.93–107;
Лысенко П.Ф. Археалагічныя помнікі Белавежскай пушчы і прылеглых тэрыторый //
Белавежская пушча: вытокі запаведнасці. Брэст, “Альтэрнатива”, 2007. С. 44–46.

114
2. Старажытная Белавежская пушча

курганных могільнікаў розных тыпаў з тэрыторыі Польшчы да


Навагрудчыны. Яна прыйшла да высновы, што курганы з каменнай
вымасткай пакінуты мазаўшанамі, а курганы з земляным насыпам належалі
дрыгавічам. Распаўсюджаванне дрыгавічскіх курганоў па яе назіранням
праходіць на левабярэжжы Заходняга Буга ў раёне г. Драгічына Надбужнага
і нават на захад ад яго. Аднак мазавецкія каменныя курганы паступова
распаўсюджваліся на ўсход.
У пасляваенныя гады з гэтымі поглядамі пагадзіліся А.В. Успенская
і Е.І. Цімафееў. Раскопкі курганаў І.В. Бірулі ў Камянецкім раёне ў 1959
–1960 гг. таксама выявілі дрыгавічскія рэчы. Але ў 1961 г. В.В. Сядоў
даследаваў 7 курганоў у Свішчове і выказаў мяркаванне аб іх яцвяжскай
прыналежнасці. З гэтым мяркаваннем не пагадзіліся І.В. Біруля, П.Ф.
Лысенка. У далейшым В.В. Сядоў змяніў свае погляды. Да канчатковай
ацэнкі этнічнай прыналежнасці курганоў Сярэдняга Пабужжа прывялі
даследванні Т.М. Каробушкінай. У манаграфіі «Курганы Среднего Побу-
жья X–XIII вв.», апублікаванай у 1993 г., яна абагульніла матэрыялы 260
даследванных курганоў, якія раскапалі І.В. Біруля (123), Т.М. Каробушкіна
(122), В.В. Сядоў (7), П.Ф. Лысенка (3) і іншыя даследчыкі. Яна пацвердзіла
выснову К. Мусяновіч аб дрыгавіцкай прыналежнасці курганаў Сярэдняга
Пабужжа і іх дадатаванне X–XIII стст. Гэтыя высновы прызнаны сучаснымі
польскімі археолагамі Т. Самойлікам и Б. Енджэеўскай, якія падводзілі
вынікі вывучэння курганоў у польскай частцы Белавежскай пушчы ў ар-
тыкуле «Средневековые могильники в польской части Беловежской пущи
– исследование, состояние, охрана», апублікаванай у 2003 г.72
Па дадзеным А.В. Квяткоўскай (1994–2000 гг.) на тэрыторыі Белавеж-
скай пушчы выяўлена 42 месцазнаходжанні курганных помнікаў, у якіх
налічваецца каля 140 курганоў. У 14 месцазнаходжаннях – па 1 курган-
наму насыпу, у 10 – па 2 насыпы, у 7 – па 3 насыпа, у 2 – па 4 насыпы,
у 2 – па 6 насыпаў, у 1 месцазнаходжанні (ур. Козі Рог) – 14 насыпаў, у 1
месцазнахожданні (ур. Скапцы) – больш 50 насыпаў73.
72
Лысенко П.Ф. Дреговичи. Минск: Наука и техника, 1991. 243 с.; Коробушкина Т.Н.
Курганы Белорусского Побужья X—XIII вв. / Т.Н. Коробушкина. Минск: Навука и
тэхніка, 1993. С.93–107; Samojlik T., Jędrzejewska B. Wczesnośredniowieczne cmentarzyska w
polskiej części Puszczy Białowieskiej – badania, stan obecny i ochrona // Ochrona dóbr kultury
i historycznego związku człowieka z przyrodą w parkach narodowych. Ojców, 2003. S. 527–537;
Лысенко П.Ф. Археалагічныя помнікі Белавежскай пушчы і прылеглых тэрыторый //
Белавежская пушча: вытокі запаведнасці. Брэст, “Альтэрнатива”, 2007. С. 44–46.
73
Квяткоўская А.В. Справаздача аб палявых даследаваннях у 1996 г. у НП «Белавежская
пушча» // ААНД ДНУ “Інстытут гісторыі НАН Беларусі”. – Арх. № 1659; Квятковская
А.В. Отчёт об исследованиях в НП «Беловежская пуща» и в её окрестностях в 1997 г. //
ААНД ДНУ “Інстытут гісторыі НАН Беларусі”. – Арх. № 1703; Квятковская А.В. Отчёт о
проведении археологических исследований в НП «Беловежская пуща» в 2000 г. // ААНД

115
БЕЛАВЕЖСКАЯ ПУШЧА: ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА

Трэба звярнуць увагу на значную колькасць месцазнаходжанняў (24 з


42), у якіх налічваецца па 1–2 курганы (57%). Курганны могільнік – гэта
месца доўгатэрміновага пахавання памерлых аднаго паселішча, у якім
налічваецца да некалькіх дзесяткаў, нават соцен курганоў. Па 1–2 курганы
застаюцца на ворнай пашы ад разаранага могільніка. Ва ўмовах пушчы та-
кое знішчэнне могільніка немагчыма. Такім чынам, узнікненне могільніка
ў 1–2 кургана – ненатуральна, невытлумачальна і падазронна. Хутчэй за
ўсе, гэта не рэшткі разбуранага могільніка. І такіх “могільнікаў” у спісе
А. В. Квяткоўскай 24 з 42.
Звесткі аб курганным могільніку на поўнач ад в. Дзмітравічы толькі
пацвярждаюць сумніўнасць спіса А.В. Квяткоўскай. У гэтым могільніку,
адзначыным на карце, я разам з Т.М. Каробушкінай праводзілі раскопкі.
Раскапалі 4 курганападобныя насыпы. Яны аказаліся парожнімі. Гэта, хут-
чэй за ўсе, ветравыя пясчаныя дзюны. Гэткія ж дзюны ёсць з левага боку
дарогі на Камянюкі, у лесе, паміж вв. Дзмітравічы і Падомша.
У польскіх публікацыях адзначаецца, што каля 65 % зафіксаваных
курганоў не утрымліваюць рэшткаў пахаванняў і аказваюцца парожнімі,
і знаходзяцца яны, у асноўным, у могільніках з невялікай колькасцю
пахаванняў.
Усе сказаннае вышэй прымушае крытычна ставіцца да павядамленняў
А.В. Квяткоўскай аб выяўленных курганах у Белавежскай пушчы, а таксама
паказвае неабходнасць арганізацыі і правядзення працы па ўдакладненню
спіса археалагічных помнікаў Белавежскай пушчы. Працу па складан-
ню спіса археалагічных помнікаў Белавежскай пушчы нельга лічыць за-
вершанай. Для ўдакладнення спіса археалагічных помнікаў на тэрыторыі
Белавежскай пушчы неабходна арганізаваць дадатковыя археалагічныя
даследванні. Для вызначэння этнічнага склада насельніцтва Белавежскай
пушчы у X–XIII ст.ст. неабходна арганізаваць і правесці раскопкі курганных
могільнікаў. Здабытыя матэрыялы трэба ацэньваць згодна з крытэрыямі,
якія выпрацаваны беларускімі і польскімі даследчыкамі.

ДНУ “Інстытут гісторыі НАН Беларусі”. – Арх. № 1863.

116

You might also like