You are on page 1of 5

Духоўныя якасці галоўнага героя. Хто і як паўплываў.

1. Сям'я
Хлопчыка-княжыча аддалі ў сялянскую сямʼю на дзядзькаванне.( Сямʼя
прыняла такое рашэнне).
3 радасцю Юры Загорскі аглядае сына пасля дзядзькавання: «Некалькі год
сярод жытнікаў, простая здаровая ежа, шмат паветра, фізічныя
практыкаванні, размеранае жыццё. <...> Я шчаслівы за хлопца». Жыцце
сярод простых людзей дало Алесю ўяўленне пра тое, якой цаной
забяспечваецца дабрабыт яго сям’і.
Пасля дзядзькавання бацька вядзе сына ў магільны склеп продкаў, дзе
Алесь адчувае сябе звяном у радавым ланцугу. Князь Юры перакананы,
што чалавека са сваімі папярэднікамі звязвае не толькі крэў ная, але і
духоўная сувязь: «Сорак. Гэта тыя, што былі да нас, і мы, і тыя, што яшчэ
будуць. І кожнаму наступнаму цяжэй, бо
ён нясе большы цяжар»
На ўрачыстасцях пастрыжэння ў падлеткі бацька Алеся Юры Загорскі за
тое, што сцены хаты Кагутоў пяць гадо аберагалі яго сына, што Кагуты
вадзілі "яго па зямлі, куды мы ўсе пойдзем", што вучылі яго "быць
літасцівым да жывёл, як то належыць чалавеку", даў ім аж 48 дзесяцін
зямлі, вызваліўшы яе ад пабору, і яна давеку заставалася за сямей; дау
"сем коней-двухгодак і дзве каровы для жанчын". "Дом твой будзе моцны,
- сказаў пан Юры. - Пад кожную пяту тваёй
хаты і хаты сыно ты пакладзеш па дзесяць рублёў, бо выхоўваў у працы і
поце майго сына. Шэсць сыноу - дзвесце сорак рублёў…!"

Малодшы Загорскі становіцца сэнсам жыцця, апраўданнем быцця на гэтай


зямлі бацькі і дзеда, і яны прыкладаюць усе сілы, каб іх нашчадак стай
лепшым за іх саміх.
2. Дзядзькаванне
Урокі, якія атрымаў Алесь у сямʼі Кагутоў, засталіся на усё жыццё.

…Дзеці пабіліся. Стары Кагут адразу пацікавіўся, хто першы палез у


бойку. Калі пачуў, што Алесь, - супакоіўся, бо дзяцей вучылі: "Пакормнага
панскага сына не біць і першым з ім біцца не лезці". Свядомыя урокі
людскасці і чалавечай годнасці Алесь атрымаў у сялянскай сямʼі. Алесь
споўз пад стол, падняў кавалачак хлеба, пацалаваў яго і сурʼёзна сказау:
"Даруй, Божухна". І зусім па-гаспадарску дадаў: "Пакладзіце гэта, калі
ласачка, каню".

СМЕЛАСЦЬ
Як заваяваў павагу дзеда
а. Разʼюшаны конь заўважыў новага ворага, стралою кінуўся да яго і
ускінуў у паветра страшныя пярэднія капыты. Над манежам вісела вострая
цішыня. Крыкні - і ўсё сарвецца. І ў гэтай цішні пяшчотны, журлівы
хлапечы галасок праспяваў
пяшчотныя словы:
- Не траба... Не трэба... Тромб...
Вочы іх сустрэліся. І адным гэтым позіркам стары спасціг душу дзіцяці.
- Даруй мне, сынок, - сказаў ён. - Даруй.
б.Твар у Корчака заліўся крывею. Вусны ў пана трасліся. На шчоках
плямамі зʼяуляўся і знікаў румянец. Дзесяць, дваццаць, сорак удараў...
Алесь глядзеў на расправу шалёнымі вачыма. Білі звязанага чалавека, які
не мог бараніцца...
Корчак не мог ужо стаяць. Ён сеў на снег, заліты крывей, хапаў паветра. І
тады Алесь, калоцячыся ад злосці, ведачы, што гэты можа ударыць яго,
размахнууся і - як трыма
- дзяржальнам, з усёй сілы, упершыню ў жыці, уляпіў... проста ў
перакошаны твар.
І тут ужо за сына заступійся пан Юры.

СПАЧУВАННЕ
а. Голас Гелены ўпаў, і тут стары князь адчуў, як затрэслася ад рыданнях
цельца побач з ім.
 Хлопчык мой!... Гэта ж выдумка! Хочаш яна прыйдзе і суцешыць
цябе?
 He! He! - і невядома было, ці ён не хоча, каб яго суцяшалі, ці проста
не верыць, што
гэта выдумка.
 Стары пан піша, што ён вызваляе мяне па вашаму жаданню.
 Калі ён піша так - значыць, ён добры да мяне.
Б. Першы яго ўчынак, які сведчыў, што ён здольны не толькі убіраць у
сябе дабро, але і аддаваць яго людзям, быў той, калі ён запатрабаваў:
"Бацька! Дай Кагутам волю!" Гэтыя словы знакавыя Алеся, бо ён
усведамляе свае назначэнне на гэтай зямлі ў тым, каб ужо не прасіць, а
даць людзям волю.

3.Беларускія народня легенды і паданні

Сваю апошнюю навуку Алесю стары Кагут выявіў у песні-паданні пра


Міколу і Касьяна.
...На зямлю Дняпроўскую і Сожскую паслў Бог свах апосталаў, каб
дазналіся прычын няшчасцяў у тым краі. Ад убачанага " Міколы ( з лодзей
вясковых)заходзіцца сэрдца" бо панства "горш за цароў турэцкіх,
басурманы не так лютуюць"... Касьян( з паной) жа сцвярджаў, што "кожны
заслужы свайго пана", што "хлопы лепшага пана не варты:
пʼюць гарэлку, бярвенні крадуць..." і ужо збіраліся яны вярнуцца на неба,
як пачулі хрыпы, стогны. Жарабілася кабыла: "быццам просячы дапамогі,
пацягнулася да святога". І Касьян папяредзіў Міколу, што да Бога трэба
прыйсці чыстым, а кабыле той найлепей здохнуць, чым так пакутаваць.
Мікола ж не паслуха, дапамог - і "мокры цёплы белы жарэбчык мякка лёг
у Міколавы рукі". На Міколу Бог раззлавася, калі убачыў яго брудным,
крывёю залэцканым. І Касьян засмяяўся, што Мікола не паслухаў яго і
забыўся на чыстае адзенне, у якім толькі і зʼяуляюцца перад Богам.
Расказаў Мікола усё пра кабылу, пра зямлю, пра бедныя вёскі, пра тое, як
"мужкі на зямлі азёрнай усю салому са стрэх паздзіралі, усю кару з
сасонак паелі". Прысуд Бога быў такі: Міколу - "кожны год два вялікія
святы", каб яго "славілі людзі", а Касьяну - "дзень апошні, дваццаць
дзевяты й лютым месяцы..." Бог паабяцау, што прыйдзе час - і ён зʼявіцца,
каб
"ратаваць свае белыя землі". Вырасце бель жарэбчык, і на ім прыедзе Бог...
"Песня таемная", якую "не пры ўсіх нават свах можна" спець, настолькі
ўразіла хлопчыка, што
"паветра шумна вырвалася з Алесевых грудзей". Саромеючыся свах слёз,
ён пабег на дняпроскі адхон і там даў волю сваім пачуццям.

4. Сябры

Знаемства з Кастусем. Невысокі, каржакаваты, з цёмна-русымі прыгожымі


алому валасамі падлетак, выслухашы песню сляпога лірніка і
ўздыхнуўшы, кіну на ліру тры медныя капейкі, Алесь жа намерыся
пакласці сробны парубель, чым моцна раззлаваў незнаёмца. Высвятленне
адносін, довад юнака, што "не тыя паны, што грошы маюць, а тыя, што
Бога знаюць", скончыліся бойкай. На свае пытанне, хто ён такі, гэты
падлетак, Алесь "пачуў такое, што аж вочы сталі круглыя ад -здзіўлення:
"Беларус"
Сяброўства з Кастусём Каліноўскім: «Алеся цяпер цягнула да гэтага
хлопца. Таму, што ён, не ведаючы Алесевых думак, прыйшо да таго
самага».
У 1855 г., у жніўні, Алесь атрымаў ліст ад Кастуся Каліноўскага. Алесю
ўдалося заклікаць Кастуся, які ехаў на вучобу ў Маскву, у маёнтак Вежы.
Па дарозе Алесь расказаў сябру сон дзяцінства пра белае жарабятка.
Кастусь настолькі спадабаўся Вежу (хоць ён і клій та дзеля правакацыі з
беларушчыны юнакоў), што князь прапануе Кастусю застацца што
маёнтку да наступнага лета, папрацаваць у яго вясковай школе, зарабіць за
год на два гады вучобы. Кастусь жа адказаў, што з абранай ім дарогі
"нельга збочваць". І патлумачыў: "Народ наш без багацця, без зямлі, без
мовы... І таму варта жыць і сутыкацца з ворагам... Дзяржава - турма".
Алесь папрасіў дзеда, каб той праз Ісленьева, яго пецярбургскія сувязі,
унёс плату за навучанне Кастуся ва універсітэце на ўвесь тэрмін, а яму там
сказалі, быццам
"вызвалілі", як ён пра тое і марыў. Тое ж самае Алесь намерваецца зрабіць
і са стыпендыяй, калі Кастусь яе не атрымае.

Бойка ў Віленскай гімназіі


Яму давялося "аднаму супраць сямёх" адстойваць і свой гонар, і гонар
свайго народа, сваёй зямлі. Прычыну і сутнасць бойкі вычарпальна
вызначыў аднакласнік Алеся Сашка Волгін: "Білі беларуса за тое, што
беларус!!!" Лізагуб шыпе, увесь трасучыся ад ярасці:
"Хто вас прымае ў сурʼёз? Хто вас паважае, абыякавыя да сябе людзі?..
Мы вас церпім як фарпост супраць варвара. Усе вам выказваюць ласку,
апякуючы ды прыядноваючы... Не вякай пра гэты свой "прыгон" Не вякай
пра гэтую сваю "Беларусь".. Ведай, хто цябецерпіць. Ведай, каму ты раб.
У самы крытычны момант бойкі на дапамогу Алесю
падаспела "Братэрства шыпшыны і чартапалоху". Братэрства стала
сценкай. Незабаве бойка выбухнула ў розных канцах калідора, які дрыжа,
быццам у ім грымела
кананада.

5. Каханне

Майка пазнаёмілася з Алесем у час свята, якое наладзілі Загорскія гонар


пастрыжэння свайго нашчадка ў юнакі.
3 павагай паглядзела на Алеся Майка, калі пачула ад яго такое в мар
прызнанне у любові да яе: " ... Мне дарагі свет і ты. Але радзіма мне
даражэй за ўсё. І калі радзіме маёй дознна -
- мне таксама няміла
нічога, акрамя радзімы. Не баліць нічыя бяда, акрамя яе бяды. Я тут
не на тое, каб дыгнуць нагою ды сказаць "я тут праездам". Я тут
нарадзіўся і тут спадзяюся памерці".
Адносіны паміж маладымі людзьмі неўзабаве наладзіліся: «Лета было
летам
шчасця. Не разумеючы яшчэ да канца, што такое каханне, Алесь ведаў,
што, яго кахаюць і ён сам кахае». Але шчасце заемнага кахання хуткім
часе ператварылася ў бяду.

Майка Рабіч робіць іншую: яна адмаўляецца пахрыстосавацца з Алесем,


бо лічыць, што нявартая яго кахання. На гэты раз дзяйчына карае сябе,
аднак зной не задумваецца, што тым самым робіць нясцерпна цяжка
Алесю.
Алесь разважае: «Адмовіць вялікай ноччу ў пацалунку?! Такое рабілі
толькі," калі між людзьмі ляжала крой сваяка, блізкага сваяка, або самага
лепшага друга. Такое рабілі толькі даносчыку на свах або бацьказабойцу».
Непаразуменне, якое ізнікла паміж Майкай і Алесем, прывяло апошняга да
глыбокага расчаравання ў жыцці. У хвіліны найвялікшага адчаю поруч з
Алесем аказалася Гелена Карыцкая.
Былая прыгонная актрыса жо даўно нечакана для сябе пакахала княжыча,
пакахала, нягледзячы на розніцу ў возросце, у сацыяльным становішчы.
Спачатку гэта была звычайная дзячнасць таму, хто да волю; пасля -
радаснае адчуванне таго, што на свеце есць чалавек, які яе разумее больш
за іншых; затым - высакароднае жаданне служыць гэтаму чалавеку,
адплаціць за ўсё, зробленае для яе.
Гелена сама адхіляе прапанову Алеся ажаніцца, бо ведае, што яго рашэнне
прадыктавана пачуццём удзячнасці, а не каханнем.

6. Кнігі
Знойдзеная ў дзедавай бібліятацы кніга Яна Баршчэскага "Шляхціч
Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях" была для Алеся
пацвярджэннем, што не ён адзін адкрый Мора, што яго радзіма - Беларусь,
а ён, як і аутар кнігі,
беларус.

7. Вучоба
Бацька выбра Віленскую гімназію таму, што і сам захаце пажыць зіму ў
вялікім горадзе.
Асабліва балюча ўспрыня гімназічныя абставіны. Цесна, задушліва, убога
па думцы, абмежаваныя настаунікі.

Алесь згадзіўся, і яны ўрачыста прынялі яго пятым членам у "Братэрства


чартапалоху і шыпшыны". Члены яго чыталі недазволенае і спрачаліся да
пены на вуснах. І ўсё адно гэта было цікава, бо Грьма даставаў аднекуль
такія кнігі, сам выгляд якіх дыхаў недазволенасцю і небяспекай. Дастава
часцей за ўсё на адну ноч, таму чыталі ўголас і спрачаліся аж да позняга
зімняга світанку.

Сустрэчы ў Вільні з А. Кіркорам, В. Каратынскім, перашіска і сустрэчы з


Кастусём Каліноускім, у Пецярбургу - з Т. Шаучэнкам, 3.Серакоўскім,
Я.Дамброўскім, В.Урублескім фарміравалі ўнікальна багаты нутраны
свет героя, яго погляды на жыцце.

You might also like